У сусьветнай гісторыі было няшмат выпадкаў, калі санкцыі пазытыўна мянялі сытуацыю ў краіне, супраць якой уводзіліся. Выключэньне здаралася там, дзе санкцыі спалучаліся зь іншымі фактарамі.
Ва Ўкраіне сёньня адзначаюць 25-гадовы юбілей Асноўнага закону краіны і ўшаноўваюць аўтара першай у сьвеце Канстытуцыі Піліпа Орліка, які нарадзіўся ў Беларусі, у пасёлку Касута Ашмянскага павету (цяпер Вілейскі раён Менскай вобласьці).
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
У пералік нацысцкай сымболікі і атрыбутыкі, побач зь бел-чырвона-белым сьцягам, МУС прапанавала ўключыць і лёзунг «Жыве Беларусь». Разьбіраемся, якое дачыненьне словы зь верша Купалы маюць да нацызму.
Ад дыспэтчаркі «Водаканалу» да намесьніцы прэм’ер-міністра, кіраўніцы Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Савету Рэспублікі.
Падзеі 21 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Наш сёньняшні госьць — знаны дасьледчык беларускае даўніны Сяргей Тарасаў. Справай усяго яго жыцьця стала вывучэньне гісторыі Полацкага княства. А яго новая кніга «Еўфрасіньня, Офрасіньня, Афрасіньня Полацкая. Яе час, яе Крыж» ужо выклікала вялікі розгалас і нават стала сэнсацыяй для многіх чытачоў.
Як на пачатку ХХ стагодзьдзя ўзьнікала беларуская дзяржаўнасьць, як на працягу найноўшай гісторыі на беларусаў глядзелі немцы, чаму яны вывучалі Беларусь і як яны яе называлі, колькі невядомых беларускіх скарбаў хаваецца ў расейскіх архівах — пра гэта мы гаворым з гісторыкам Ігарам Барынавым.
Ці сапраўды Расея страчвае Беларусь, як пра гэта пачалі гаварыць некаторыя публіцысты і камэнтатары? Ці могуць сымпатыі да Расеі зноў вярнуцца, калі яна зьменіць палітыку падтрымкі рэжыму ў Менску? Пра гэта гаворыць былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі Навук Беларусі Генадзь Коршунаў.
Міністэрства замежных спраў Літвы выказала салідарнасьць з Польшчай, якая раней заявіла пратэст з нагоды рашэньня Лукашэнкі прызначыць 17 верасьня дзяржаўным сьвятам Беларусі.
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і погляды гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Падзеі 9 чэрвеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Галоўная дзяржаўная ўстанова Польшчы, якая вызначае палітыку ў галіне гісторыі і памяці ахвяр палітычных рэпрэсій выступіла з заявай адносна прызначэньня Аляксандрам Лукашэнкам новага сьвята 17 верасьня — дня народнага адзінства.
Падзеі 6 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У траўні ў «Бібліятэцы Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшаў 80-ы том — кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня», у якой расказваецца пра раён Старога гораду, што існаваў на Замкавай гары і ў яе ваколіцах і зьнік у ХХ стагодзьдзі разам з Замкавай гарой.
1 чэрвеня сёлета пасьля доўгай хваробы памёр заштатны клірык Менскай япархіі протаярэй Фёдар Крыванос, паведамляе church.by.
Будынак Вялікай Любавіцкай сынагогі, якую наведвала сям’я сусьветна вядомага мастака Марка Шагала, доўгія гады прастаяў у паўразбураным стане. У Віцебску даўно няма хасідзкай грамады, таму абласныя ўлады выставілі аб’ект за адну базавую велічыню.
«Калісьці забаранялі выставы мастакоў-нонканфармістаў. Сёньня забараняюць выставу, прысьвечаную разбураным савецкай уладай храмам, Шагалу і Віцебску часоў акупацыі», — напісаў аўтар фотаработаў Віктар Барысенкаў.
21 траўня спаўняецца 100 гадоў Андрэю Сахараву — чалавеку, які яшчэ пры жыцьці стаў адным з галоўных сымбаляў савецкага дысыдэнцкага руху.
«Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» — так называецца новая кніга Сяргея Абламейкі, якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Гэта першае навуковае дасьледаваньне пра зьнішчэньне самай старой часткі Менску.
Каля сотні зваротаў ад замежных грамадзян за няпоўны год працы прыняў украінскі Архіў нацыянальнай памяці. Геаграфія — ад Беларусі да Аўстраліі. Рассакрэчаныя ўкраінскімі ўладамі дакумэнты запытваюць і дасьледнікі-аматары, і прафэсійныя гісторыкі, і сваякі рэпрэсаваных, у тым ліку зь Беларусі.
Менск мае намер пачаць працэдуру прызнаньня генацыду беларусаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў генпракурор Беларусі Андрэй Швед у эфіры БТ.
Штогод у трэцюю нядзелю траўня Ўкраіна адзначае Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ўшанаваў рэпрэсаваных украінцаў у Быкаўнянскім лесе — аналягу беларускіх Курапатаў.
Як ідзе аднаўленьне легендарнага Крэўскага замку на Смаргоншчыне. Рэпартаж Свабоды
Гісторыя палестынска-ізральскага канфлікту налічвае больш за 100 гадоў. Свабода сабрала асноўныя факты, якія тлумачаць прычыны і абставіны супрацьстаяньня палестынцаў і габрэяў, якое пачалося пасьля І сусьветнай вайны.
Навошта дэпутат літоўскага парлямэнту вывучыў беларускую мову, як новае пакаленьне літоўскіх палітыкаў ставіцца да Беларусі, што думаюць пра яе будучыню і аб пэрспэктывах рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Ці зможаце вы адказаць на пытаньні пра сьвяточны дзень, які прыпадае на аўторак праз тыдзень пасьля Вялікадня? Праверце сябе.
Дзень Перамогі 9 траўня яшчэ з савецкіх часоў зьяўляецца ня толькі гістарычным, але і палітычным сьвятам, якое ў пуцінскай Расеі і лукашэнкаўскай Беларусі набыло выразную прапагандысцкую афарбоўку, піша гісторык Аляксандар Фрыдман.
У Празе 8 траўня, калі ў краінах ЭЗ адзначаюць дзень заканчэньня Другой сусьветнай вайны, на месцы помніка савецкаму маршалу Івану Коневу адкрылася інтэрактыўная выстава «Ніколі не забудзем». Яна прысьвечана ролі Савецкага Саюзу ў гісторыі Чэхіі і былой Чэхаславаччыны.
Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэфры Джук і амбасадарка Вялікай Брытаніі Жаклін Пэркінс яшчэ 6 траўня «ўшнавалі памяць мільёнаў загінулых герояў Другой сусьветнай вайны, партызан, салдат, мірных жыхароў і многіх іншых, хто ахвяраваў сваім жыцьцём, каб наблізіць Дзень Перамогі 9 мая 1945 года».
Пра тое, як нямецкі народ пасьля ІІ сусьветнай вайны пераасэнсоўваў сваё нацысцкае мінулае, расказвае нямецкі гісторык Крыстыян Ганцэр.
Гарадзенцу Анатолю Песьняку 94 гады. Ён жыў пры «паляках», пры «саветах», пры «немцах». Дзень Перамогі сустрэў паблізу Бэрліна.
Падзеі 9 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Чытачы паведамляюць, што грошы іх пажылым сваякам пачалі паступаць на карту ўжо ноччу з 7 на 8 траўня.
Зь імем Лігачова зьвязаныя, у прыватнасьці, антыалькагольная кампанія 1985 году, публікацыя ліста Ніны Андрэевай у абарону Сталіна ў 1988 годзе, вядомага як «маніфэст антыперабудовачных сілаў», і канфлікт з Барысам Ельцыным, пасьля якога Лігачоў атрымаў рэпутацыю праціўніка перабудовы.
Заява нямецкіх адвакатаў у фэдэральную пракуратуру Нямеччыны зачапіла і абурыла Аляксандра Лукашэнку. Рэакцыя не заставіла сябе чакаць, піша гісторык з Дусэльдорфу Аляксандар Фрыдман.
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і погляды гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
7 траўня 2021 году спаўняецца 22 гады, як былы міністар унутраных справаў Беларусі, адзін зь лідэраў апазыцыі Юры Захаранка быў гвалтоўна выкрадзены ў Менску невядомымі.
Латвія афіцыйна прызнала і асудзіла генацыд армян у Асманскай імпэрыі ў 1915—1923 гадах. За гэтае рашэньне прагаласавалі 58 з 100 дэпутатаў Сэйму.
53 гады таму Парыж захапілі студэнты-бунтаўнікі. Усё пачалося з барацьбы супраць пурытанства (студэнты патрабавалі бесьперашкоднага допуску ў жаночыя інтэрнаты), а чым скончылася, незразумела і да сёньня.
Унікальныя гістарычныя знаходкі дасьледчыцы Алены Кароўчанка дапамаглі высьветліць дакладны год нараджэньня дачкі славутага навукоўца, дату шлюбу яе бацькоў і абверглі міт пра тое, што яна дачка не Ластоўскага, а Купалы.
У Горадні пачалі аднаўляць каралеўскі палац — гэта частка комплексу Старога замка і ўжо другі этап працаў. Навукоўцы лічаць, што яго могуць адбудаваць з сур’ёзнымі памылкамі. Тлумачым, у чым праблемы.
Пераход у адкрытую апазыцыю да дзейнага кіраўніка дзяржавы часта прыносіць праблемы.
У гісторыі незалежнай Беларусі ўжо былі тры рэфэрэндумы, і кожны зь іх праходзіў у драматычных абставінах і з парушэньнямі закону.
29 красавіка 2021 году споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня Міколы Ермаловіча, беларускага гісторыка, якога называюць клясыкам беларускай рамантычнай гістарыяграфіі.
Загрузіць яшчэ