У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста шосты», якая храналягічна завяршае аўтарскі цыкль на тэму найноўшай гісторыі Беларусі.
У 75-гадовую гадавіну прысуду Нюрнбэрскага трыбуналу ў дачыненьні да галоўных злачынцаў «Трэцяга райху» ў інтэрнэт выкладзеныя больш за 5 тысяч пратаколаў судовага працэсу. Праца над праектам працягвалася больш за 20 гадоў.
Вольга Севярынец папрасіла ўсіх, хто можа паўплываць на рашэньні, паспрыяць таму, каб яе мужа, палітвязьня Паўла Севярынца, адпусьцілі з турмы разьвітацца з бацькам.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Суд у Паўладары ў Казахстане пастанавіў замяніць 68-гадоваму паэту і дысыдэнту Арону Атабеку неадбытую частку турэмнага тэрміну на абмежаваньне волі. Ён выйдзе з калёніі праз 15 гадоў пасьля арышту. Пра гэта паведамляе Казаская служба Радыё Свабода.
Форум будзе працаваць з 1 па 3 кастрычніка ў Ковенскім унівэрсытэце Вітаўта Вялікага.
Мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць-герой» узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў сёньня Аляксандар Лукашэнка.
Рэпартаж Свабоды са Смольгава, дзе два стагодзьдзі таму нарадзіўся выбітны паэт і краязнаўца Ўладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), а цяпер зьнікаюць апошнія памяткі пра знакамітую асобу.
Празь некалькі гадоў (ці дзесяцігодзьдзяў), калі ў Беларусі будуць вяртаць нацыянальным сымбалям дзяржаўны статус, тым, хто будзе гэта рабіць, варта зазірнуць за заслону гадоў і пацікавіцца: як гэта было ў 1991 годзе.
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, а таксама прыняў новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь.
Штучнае сьвята «Дзень народнага адзінства», уведзенае на патрэбу цяперашняй палітычнай каньюнктуры, паказвае, што рэжыму не хапае пазытыўных палітычных наратываў.
Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі зьліквідаваў Таварыства беларускай школы (ТБШ). У незалежнай Беларусі арганізацыя мела легальны статус апошнія чвэрць стагодзьдзя і сёлета магла адзначыць 100-гадовы юбілей сваёй дзейнасьці.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра дату 17 верасьня 1939 году і пра тое, што цяпер аб'ядноўвае беларусаў.
Ва ўрачыстым адкрыцьці ўзяў удзел прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
МЗС Расеі выкарыстаў тэрмін савецкай гістарыяграфіі «вызваленчы паход» у дачыненьні да нападу Чырвонай Арміі на Польшчу 17 верасьня 1939 году, на пачатку Другой сусьветнай вайны.
Падзеі 1939 году нібыта аб’ядноўваюць гісторыю трох краін, але кожная зь іх ацэньвае гэтую гісторыю па-свойму.
Рэпартаж да «дня народнага адзінства» з бурлівых некалі Радашкавічаў
У 70–80-я гады ўжо мала хто памятаў, чым была адметная гэтая дата — 17 верасьня. Дзяржаўным сьвятам у СССР гэты дзень не лічыўся, і афіцыйная прапаганда на яго зьвяртала мала ўвагі. Чаму тады было так і чаму цяпер усё зьмянілася?
З савецкіх часоў прынята лічыць, што беларусы — мірная нацыя, ніколі на нападала на іншых, а ўсе войны, у якіх яна ўдзельнічала, мелі выключна абарончы характар. Разьбіраемся разам з гісторыкам Алесем Краўцэвічам, ці так гэта.
Пра гэта паведамляюць Эўрарадыё і гомельскае онлайн-выданьне «Флагшток»
Сёньня ў Менску разьвітваюцца з гісторыкам Уладзімерам Ляхоўскім. Дасьледчык беларускага нацыянальнага руху пачатку XX стагодзьдзя памёр 7 верасьня на 58 годзе жыцьця.
Аўтар кнігі «Еўфрасіньня — Офрасіньня — Афрасіньня Полацкая: Яе час, яе Крыж» гісторык і археоляг Сяргей Тарасаў выказаў уласную думку, дзе цяпер Крыж Эўфрасіньні Полацкай. У 1941 годзе крыж вывезьлі з тэрыторыі Беларусі, і з таго часу ягоны лёс застаецца невядомы.
Шпітальныя будынкі ў цэнтры гораду ня маюць ахоўнага статусу, але былі сьведкамі двухсотгадовай гісторыі адной зь першых магілёўскіх лякарняў.
У Львове і Кіеве беларусы, якія сталі вымушанымі ўцекачамі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, разам з украінцамі адзначылі Дзень вайсковай славы — сёньня споўнілася 507 гадоў перамозе войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем Канстанціна Астроскага над маскоўскім войскам пад Воршай.
Гістарычная бітва пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году, магчыма, самая значная перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над Масквой. Свабода расказвае, чаму.
Прэзыдэнт ЗША падпісаў указ аб рассакрэчваньні дакумэнтаў пра тэракты 11 верасьня 2001 году. Джо Байдэн лічыць, што грамадзкі інтарэс да закрытых зьвестак перавышае магчымыя страты для нацыянальнай бясьпекі. Матэрыялы належыць рассакрэціць за паўгоду.
3 верасьня 1927 году нарадзіўся Алесь Адамовіч, пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.
Шаўкат Мірзіёеў назваў правадыроў руху найлепшымі прадстаўнікамі ўзбэцкага народу.
Чаму камуністычная большасьць Вярхоўнага Савету БССР у жніўні 1991 году прагаласавала за незалежнасьць? Ці звалілася незалежнасьць на беларусаў як сьнег на галаву? Дзякуючы чаму Беларусь застаецца незалежнай і праз 30 гадоў пасьля 25 жніўня 1991 году?
У канцы 1991 году спыніў існаваньне Савецкі Саюз. Яго распаду папярэднічалі шматлікія мітынгі ў саюзных рэспубліках за сувэрэнітэт і незалежнасьць.
Аляксандар Лукашэнка пазыцыянуе сябе як стваральніка беларускай дзяржаўнасьці і галоўнага гаранта яе сувэрэнітэту. Тым часам на «сэсіі Незалежнасьці» ў жніўні 1991 году дэпутат Лукашэнка дэманстратыўна адмовіўся галасаваць за незалежную Беларусь.
Сьвятлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з 30-годзьдзем наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону.
У розныя часы беларусам прапаноўвалі розныя даты для адзначэньня дня незалежнасьці. Сярод іх 1 студзеня, 25 сакавіка, 3 ліпеня, 27 ліпеня, 25 жніўня. Якую дату лічыце Днём незалежнасьці вы? Выказвайцеся ў камэнтарах.
25 жніўня 1991 Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону, што лічыцца дэ-юрэ абвяшчэньнем незалежнасьці
Сем дзён жніўня 1991 году былі аднымі з самых крытычных у найноўшай гісторыі Беларусі. Пачалося са спробы асобных кіраўнікоў СССР умацаваць камуністычную імпэрыю — скончылася абвяшчэньнем незалежнасьці рэспублік.
Падзеі 25 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
У нядзелю 22 жніўня Саюз былых партызанаў «Лясныя браты» і таварыства «Зламаны васілёк» адкрылі ў эстонскай вёсцы Хюці (Вырускі павет) помнік «лясным братам».
Сем дзён жніўня 1991 году былі аднымі з самых крытычных у найноўшай гісторыі Беларусі. Пачалося са спробы асобных кіраўнікоў СССР умацаваць камуністычную імпэрыю – скончылася абвяшчэньнем незалежнасьці рэспублік.
Эрык Чэнавэт, дырэктар Інстытуту дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе, расказаў, чаму ён шмат гадоў крытыкаваў заходнюю палітыку адносна Беларусі, чаму не падзяляе аптымізму наконт новых тэхналёгій і што думае пра новыя санкцыі і палітыку адміністрацый Дональда Трампа і Джо Байдэна.
Як і калі можа закончыцца аўтарытарызм у Расеі і Беларусі? Ці захоча Крэмль у выніку ціску ЗША на Беларусь адказаць яшчэ большай інтэграцыяй аж да аб’яднаньня дзьвюх краін? Ці лічаць расейскія гісторыкі беларусаў і расейцаў адзіным народам?
Загрузіць яшчэ