«Эра сямідзесяцігадовых кіраўнікоў завяршаецца», — агітаваў за сябе 39-гадовы Лукашэнка ў 1994 годзе.
Дасьледчыкі сталінскіх рэпрэсіяў заяўляюць, што Нацыянальны архіў Беларусі абмежаваў доступ да зьвестак пра рэпрэсаваных.
Улады горада Чуднава Жытомірскай вобласьці завяршаюць падрыхтоўчыя работы для ўшанаваньня памяці аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Калі «Песьняры» сьпявалі пра Курапаты, а ў СССР выдавалі песьню «Калі імпэрыя зьнікне».
Фатаграфіі зь бітвы на подступах да Варшавы, якая адбылася 100 гадоў таму
Зорка «Зьнесеных ветрам» была таксама вядомая сваёй барацьбой за зьмену кантрактнай сыстэмы ў Галівудзе.
Сёньня споўнілася б 55 гадоў мовазнаўцу Зьмітру Саўку.
Кіраўніку карэльскага аддзяленьня «Мемориала» Юрыю Дзьмітрыеву прысудзілі тры з паловай гады калёніі ў справе аб гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару.
Падчас сустрэчы ў Гомельскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка чарговым разам нагадаў, якой была Беларусь да ягонага абраньня на пасаду прэзыдэнта.
У чацьвёртую гадавіну гібелі Паўла Шарамета ў Кіеве паставілі помнік украінскаму і беларускаму журналісту, які загінуў ад выбуху ягонай машыны.
Ці былі пасьпяховыя папярэдніцы ў Сьвятланы Ціханоўскай, якая вядзе выбарчую кампанію
Публікацыя на падставе рассакрэчаных архіваў КДБ Украінскай ССР - як камітэт рыхтаваўся да правядзеньня Алімпіяды-80 і як дзейнічаў падчас яе
Глядзець кадры зь Менску і іншых гарадоў Беларусі падчас мірных пратэстаў і горка, і радасна.
15 ліпеня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэньня вялікага беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, мовазнаўцы і вучонага Ўладзімера Дубоўкі.
Амэрыканскі гісторык Тымаці Снайдэр папярэджвае пра небясьпеку «палітыкі непазьбежнасьці» і «палітыкі вечнасьці».
У Срэбраніцы прыгадваюць ахвяраў масавага расстрэлу мірных жыхароў. Парэшткі яшчэ дзевяці ахвяраў ідэнтыфікаваныя і пахаваныя 11 ліпеня.
Калі б мы ўсе — літаральна ўсе, ад апошняга школьніка да апошняга міліцыянта — адрэфлексавалі і ператварылі ў агульныя аксіёмы тое, што адбывалася з нашай зямлёй сто гадоў таму — сёньня мы ўсе жылі б у іншай краіне
Раніцай 7 ліпеня 2000 году Завадзкі выехаў з дому ў Нацыянальны аэрапорт Менск сустракаць Шарамета, які прылятаў з Масквы. З тых часоў апэратара ніхто ня бачыў. Ягоны аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце.
Застаўся толькі пастамэнт, расказалі Свабодзе мясцовыя жыхары.
Са Слуцкага райвыканкаму прыйшлі адказы на тры звароты актывістаў кампаніі #СЗЧ100.
Масавыя акцыі салідарнасьці, праведзеныя беларусамі ў дзясятках гарадоў і краін сьвету, у тым ліку ў такіх нязвыклых, як востраў Балі, Кіпр ці Ізраіль, дазваляюць яшчэ раз зрабіць вельмі важную выснову — нацыя беларусаў знаходзіцца ў фінальнай стадыі свайго фармаваньня.
4 ліпеня Злучаныя Штаты сьвяткуюць Дзень незалежнасьці. Ці шмат вы ведаеце пра гэтае сьвята і падзеі, якія прывялі да яго? Праверце сябе.
Амбасада Вялікай Брытаніі ў Беларусі падрыхтавала сэрыю кароткіх дакумэнтальных фільмаў пра службу беларусаў у Каралеўскіх вайскова-паветраных сілах падчас Другой усясьветнай вайны.
«І нават пасьля зьяўленьня на мапе сьвету сувэрэннай Рэспублікі Беларусь нам пастаянна даводзіцца адстойваць права на самастойны шлях разьвіцьця».
У ЗША выставілі абвінавачаньні ў разбурэньні фэдэральнай уласнасьці чатыром удзельнікам антырасісцкай акцыі пратэсту ў Вашынгтоне ля Белага дому. Пра гэта паведамляе амэрыканскае Міністэрства юстыцыі.
Пасля дэмантажу помніка савецкаму маршалу Івану Коневу ў Празе ў красавіку сёлета гэты камандзір Чырвонай Арміі падчас вайны вярнуўся ў сталіцу Чэхіі нават - ды яшчэ і ў вялікай колькасці.
Міністар абароны ЗША Марк Эспэр 29 чэрвеня прадставіць прэзыдэнту Дональду Трампу некалькі варыянтаў вываду амэрыканскіх вайскоўцаў з Нямеччыны, зь якіх «некалькі тысяч» будуць перакінутыя ва Ўсходнюю Эўропу.
22 чэрвеня Юлія Обэртрайс, прафэсар унівэрсытэту Фрыдрыха-Аляксандра ў Баварыі, атрымала электронны ліст ад пасольства Расеі ў Бэрліне.
Чуднаўская гарадзкая рада вызначылася зь месцам, дзе найбліжэйшым часам паставяць помнік аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яну Баршчэўскаму — ён жыў і памёр у горадзе Чуднаве Жытомірскай вобласьці.
На гэтым тыдні ў Вільні адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Руты Ванагайце «Як гэта здарылася?», прысьвечанай удзелу літоўцаў у зьнішчэньні яўрэйскага насельніцтва падчас нямецкай акупацыі Літвы. Пісьменьніца адказала на нашы пытаньні зь лётнішча ў Франкфурце, па дарозе зь Ерусаліму ў Вільню.
Дзяржаўны архіў Службы бясьпекі Ўкраіны і Ўкраінскі інстытут нацыянальнай памяці выдалі другую кнігу рассакрэчаных дакумэнтаў аб будаўніцтве Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі і аварыі на ёй.
На цырымоніі адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу «Ала» у Сьветлагорскім раёне Аляксандар Лукашэнка ўскосна намякнуў на вулічныя акцыі пратэсту, а таксама казаў пра пагрозу незалежнасьці.
Якой была мода на беларускіх вуліцах сто гадоў таму. Якому адзеньню, абутку і галаўным уборам аддавалі перавагу жыхары беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак на пачатку XX стагодзьдзя. Высновы можна зрабіць, дзякуючы тагачасным фотаздымкам.
Месяц збору подпісаў у Беларусі цалкам перавярнуў звыклыя ўяўленьні пра наш народ. Аказалася, што гэта не «насельніцтва», не «быдламаса» і не «народзец», але цалкам сфармаваная, адукаваная, культурная эўрапейская нацыя, якая патрабуе сыходу сваіх прыгнятальнікаў.
10 са 159 выканкамаў адказалі, што заплянаваныя пэўныя мерапрыемствы: урокі ў школах, выставы ў бібліятэках і музэях. Аліна Нагорная запусьціла ўласную кампанію #СЗЧ100.
Як прэзыдэнт надзеі ператварыўся ў прэзыдэнта безнадзейнасьці.
Пуцін лічыць, што пакт Молатава — Рыбэнтропа быў вымушаным рашэньнем для гарантаваньня бясьпекі СССР.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Цэнтар дасьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці Беларусі прэзэнтуюць онлайн-выставу фатографа Ўладзімера Сапагова, прысьвечаную мітынгу «Гадзіна смутку і маўчаньня», які адбыўся ў Менску 26 красавіка 1989 году.
80 гадоў таму, у чэрвені 1940 году, Савецкі Саюз заняў краіны Балтыі. Піша Ірына Штогрын з украінскай службы Радыё Свабода.
У Будзёнаўску ўшанавалі памяць загінулых у 1995 годзе, калі ўзброеныя баевікі пад камандаваньнем палявога камандзіра Шаміля Басаева захапілі закладнікаў.
Валерый Рашатняк вёў падвойнае жыцьцё. Афіцыйна працаваў інжынэрам у Кіеве, а ў вольны час фатаграфаваў сапраўднае жыцьцё звычайных людзей у СССР. Ён распавёў украінскай службе Радыё Свабода гісторыю сваіх здымкаў.
Пра месца ідэяў і каштоўнасьцяў у Беларусі апошняга і бліжэйшага часу. Не пра асобы і не пра „выбары“.
Пад ягонай уладай быў захоплены басэйн ракі Конга, дзе цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга.
Зь беларускага боку ў Расею накіравалі шмат запытаў і атрымалі шмат адказаў пра крыж, але з Сыноду РПЦ няма адказу.
Узімку 1937 года ў СССР адбыліся першыя ў гісторыі ўсеагульныя выбары. Дэпутатаў у Вярхоўны савет СССР абіралі і ў Беларусі. Ажно паўстагодзьдзя праўду пра тое, як праходзіла выбарчая кампанія, хавалі ў засакрэчаных архіўных дакумэнтах.
На рэстаўрацыю Гальшанскага і Крэўскага замкаў, а таксама касьцёла ў Мсьціславе выдзелілі больш за 3 мільёны рублёў са сродкаў фонду прэзыдэнта, паведамляе БелаПАН.
4 чэрвеня абвясьцілі вынікі прэміі Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за найлепшую гістарычную прозу. Прэмію атрымаў Алесь Смалянчук за кнігу «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю».
Адна з найбольш трагічных падзей у гісторыі незалежнага Ўзбэкістану адбылася 13 траўня 2005 году ў Андыжане. Жорсткае здушэньне пратэстаў паказала сьвету характар рэжыму ў гэтай краіне.
Сталін і Гітлер дамовіліся падзяліць Польшчу, і Заходняя Беларусь адышла СССР.
Загрузіць яшчэ