Колькі год самаму старому рукапісу ў архіве і чаму тут выкарыстоўваюць адміністрацыйны падзел на паветы, а не раёны, Свабодзе распавёў Дзяніс Лісейчыкаў, намесьнік дырэктара архіву.
Мэтадычны дапаможнік «Беларускія буржуазныя нацыяналісты», выдадзены ў друкарні Вышэйшай школы КДБ пры Савеце Міністраў СССР у 1957 годзе пад рэдакцыяй палкоўніка Мікалая Куляшова пад грыфам «Зусім сакрэтна».
Помнікі зьявіліся ў месцах баёў паўстанцаў Каліноўскага — каля вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёну на Горадзеншчыне і каля аграгарадка Лыскава Пружанскага раёну на Берасьцейшчыне.
Расейская служба Радыё Свабода апублікавала матэрыял Сяргея Лойкі пра тое, як з Чарнобылю пад Кіеў выводзілі забруджаны ракетны дывізіён.
За адзінаццаць гадоў да «крывавага салюту» на сьвяце ў цэнтры Менску ўзарвалася самаробная бомба, начыненая мэталічнымі прадметамі, у выніку чаго былі параненыя 54 чалавекі.
«Вызвольны паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь» меў жорсткі і кровапралітны характар, кажа аўтар.
3 ліпеня афіцыйна сьвяткуецца Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Што вы ведаеце пра гэтую дату і падзеі вакол яе? Праверце сябе.
У Лукіскай турме ў Вільні адбывалі пакараньне такія вядомыя беларусы як навуковец Барыс Кіт, драматург Францішак Аляхновіч, паэт Максім Танк, пісьменьнік Максім Гарэцкі, дырыгент Рыгор Шырма.
«Унія, якая існавала больш за 200 гадоў, стала натхненьнем для ўсёй Эўропы», — напісалі Даля Грыбаўскайце і Анджэй Дуда.
Сёньня спаўняецца 450 гадоў з дня падпісаньня Люблінскай уніі — зьвязу паміж Каронай Польскай і Вялікім Княствам Літоўскім. Уплыў Люблінскай уніі на гісторыю краін, якія ўтваралі Рэч Паспалітую, ацэньваюць гісторыкі зь Беларусі, Польшчы і Літвы.
41 год таму Леанід Брэжнеў наведаў Менск і ўручыў беларускай сталіцы залатую зорку гораду-героя.
Народны артыст СССР Інакенці Смактуноўскі да канца жыцьця не расказваў, што ягонага дзядзьку расстралялі, а бацька адседзеў у турме.
9 дэпутатаў прагаласавалі «супраць» у другім чытаньні законапраекту аб адтэрміноўках ад прызыву ў войска. Звычайна ж кнопку «супраць» націскаюць 1–2 дэпутаты.
26 чэрвеня 1941 году на выхадзе з гораду ва ўрочышчы Цагельня былі расстраляныя вязьні перасыльнай турмы. Жалобныя ўрачыстасьці «Ігуменскі шлях» ладзяцца ад канца чэрвеня 1991 году, у іх традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі Літвы і Польшчы.
28 чэрвеня 1914 сэрб Гаўрыла Прынцып забіў у Сараеве эрцгерцага Франца Фэрдынанда і яго жонку. Яго засудзілі не на сьмерць, а на 20 гадоў зьняволеньня, і пасадзілі ў турму ў Тэрэзіенштаце (цяпер Тэрэзін), дзе ён памёр ад сухотаў у 1918.
105 гадоў таму, 28 чэрвеня 1914, у Сараеве застрэлілі насьледніка аўстрыйскага трону, эрцгерцага Франца Фэрдынанда. Прафэсар Кэмбрыджу Крыстафэр Кларк у інтэрвію Радыё Свабода адказвае на пытаньні пра ўрокі Першай Сусьветнай вайны.
27 чэрвеня 30-годзьдзе адзначае адно з найстарэйшых грамадзкіх аб’яднаньняў Беларусі — Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Свабода сабрала 10 добрых спраў, да якіх спрычынілася ТБМ.
У нядзелю, 30 чэрвеня, у Польшчы будуць сьвяткаваць 450-годзьдзе падпісаньня Люблінскай уніі — зьвязу паміж Каронай Польскай і Вялікім Княствам Літоўскім. На ўрачыстасьцях зьявяцца і беларускія дэпутаты. Але прадстаўляць ВКЛ будуць літоўскія палітыкі.
24–25 чэрвеня 1989 году ў Вільні прайшоў Устаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». На ім прысутнічала каля 400 дэлегатаў. Правесьці зьезд у Менску не дазволіў Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР.
Мэмарыяльны знак расейскаму цару Пятру І плянавалі адкрыць 26 чэрвеня, у гадавіну вызваленьня Горацкага раёну ад нацыстаў, але аблвыканкам вырашыў, што парушаныя працэдуры ўзгадненьня.
22 чэрвеня ў Нью-Брансуіку, штат Нью-Джэрзі, ЗША, адбылося ўручэньне мэдалёў да стагодзьдзя БНР.
23 чэрвеня 1994 адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
За тры дні ад пачатку ваенных дзеяньняў на тэрыторыі СССР нямецкія войскі бесьперашкодна дайшлі да Менску. Арганізаваць эвакуацыю ўлады ня здолелі, дзясяткі тысяч сем’яў засталіся ў акупаваным горадзе. Як выжывалі так званыя «калябаранты», на якіх без разбору ляпіла кляймо савецкая прапаганда?
Тут пабывалі самыя вядомыя людзі свайго часу. А сёньня дзяржава ня можа абараніць магілы гаспадароў ад бяспамяцтва і вандалаў.
Даваенныя фонды галерэі Юдаля Пэна ў Віцебску складалі больш за 800 карцін. Пасьля вайны з эвакуацыі вярнулася толькі чвэрць. Свабода распавядае малавядомую гісторыю спадчыны славутага віцебскага мастака, які стаў настаўнікам усясьветна вядомых Марка Шагала і Восіпа Цадкіна.
22 чэрвеня 1941 года заходні пункт савецкай мяжы і мяжы БССР знаходзіўся за 150 кілямэтраў ад Берасьця, але менавіта з абароны крэпасьці савецкая прапаганда зрабіла адзін з галоўных мітаў вайны. Чаму саветы намагалася схаваць і забыць падзеі першага дня вайны ў самай заходняй кропцы БССР?
Советская историография все разрушения в Минске списывала на немецкие войска. Позже выяснилось, что Красная армия тоже бомбила столицу Беларуси, и случалось это не раз. Свобода разобралась, от кого Минск пострадал больше.
Памятны знак Пятру Першаму запраектаваны ў выглядзе гарматы на пастамэнце і шыльды. Ідэя падабаецца ня ўсім.
19 чэрвеня спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэньня Васіля Быкава, беларускага пісьменьніка, публіцыста і грамадзкага дзеяча.
11 пытаньняў пра творцу, які пісаў пра вайну і маральны выбар чалавека. Праверце свае веды.
Жыхары вёскі Пакалюбічы Гомельскага раёну сабралі каля тысячы подпісаў пад зваротам у інстанцыі. Яны супраць дазволу ўладаў пабудаваць аптэку на месцы брацкага пахаваньня чырвонаармейцаў. Супраць паўстала ўся вёска.
Пісьменьнік і журналіст Канстанцін Скуратовіч з гісторыкам Аляксандрам Куляевым напісалі кнігу, прысьвечаную беларусам, якія бралі ўдзел у «зімняй вайне» — нападзе СССР на Фінляндыю ў 1939–1940 гадах.
Жыхары вёскі Пакалюбічы Гомельскага раёну сабралі каля тысячы подпісаў супраць дазволу пабудаваць аптэку на месцы брацкага пахаваньня чырвонаармейцаў.
У Дзень амэрыканскага сьцягу распавядаем неверагодную гісторыю пра тое, як напачатку 1890-х простыя расейцы плакалі ад шчасьця, калі бачылі гэты сьцяг, бо амэрыканцы выратавалі іх ад страшэннай бяды.
Калі 26 красавіка 1986-га ўзарваўся рэактар, Васіль Несьцярэнка быў дырэктарам Інстытуту ядзернай энэргетыкі АН БССР у пасёлку «Сосны». Зь першых дзён аварыі дабіваўся, каб партыйнае кіраўніцтва ратавала людзей. Гэта каштавала яму кар’еры, працы, здароўя.
У Горадні працягваецца рэканструкцыя Старога замка. Ужо відаць будынкі, якіх, па словах гісторыкаў, раней тут, можа, і не было. Архітэктар, адказны за рэканструкцыю, тлумачыць, што ўсё робіцца як мае быць.
Размовы зь гісторыкам Яўгенам Мірановічам пра парлямэнцкія выбары ў Польшчы 4 чэрвеня 1989 году і пра тое, як падляскія беларусы ў 1989 годзе сфармавалі Беларускі выбарчы камітэт і паставілі двух беларускіх кандыдатаў на выбарах.
Магілёўскі аблвыканкам прызнаў «гісторыка-мэмарыяльным месцам пахаваньня» гістарычную частку габрэйскіх могілак у абласным цэнтры.
У 1944 годзе НКВД УССР вёў справу аб Беларускай цэнтральнай радзе і ўтрымліваў для гэтага на яшчэ акупаванай беларускай тэрыторыі сваю групу агентаў. Яе ўзначальваў капітан дзяржаўнай бясьпекі пад псэўданімам «Баглій».
У Лукашэнкі гэта значна даўжэй. У Пуціна гэта заўжды 7 траўня.
Чаму графа Чапскага несправядліва зрабілі тварам бровару «Аліварыі»? І як кніга пра 15 выбітных жанчын у беларускай гісторыі можа пашкодзіць «великому и могучему русскому языку»?
Согласно не подтвержденной документально версии, на следующие дни после аварии на ЧАЭС самолеты разгоняли «чернобыльские» облака над Беларусью, спасая Москву. О событиях 33-летней давности вспоминает житель Чериковского района Николай П., который в то время работал в райкоме партии.
«Хапун», «шуняўка», «дзіравы», «людзі ў цывільным», «сіні бусік», «царскі гарадавы»…
Сёлета ўвосень у Берасьці плянуюць адкрыць помнік Аляксандру Пушкіну. Якіх яшчэ асобаў небеларускай гісторыі ўшанавалі ў помніках у часы незалежнасьці ў Беларусі?
Паводле не пацьверджанай дакумэнтальна вэрсіі, на наступныя дні пасьля аварыі на ЧАЭС самалёты асаджвалі «чарнобыльскія» аблокі над Беларусьсю ратуючы Маскву. Пра падзеі 33-гадовай даўнасьці згадвае жыхар Чэрыкаўскага раёну Мікалай П., які на той час працаваў у райкаме партыі.
Калі ў красавіку 1986 году выбухнуў Чарнобыль, першаму сакратару ЦК КПБ Мікалаю Сьлюнькову навукоўцы прынесьлі мапы радыяцыйнага забруджваньня і патрабавалі адсяленьня людзей. Сьлюнькоў заявіў: «Ня трэба сеяць паніку», паклаў дакумэнты і прапановы ў сэйф і зьехаў у адпачынак.
Міты — неадʼемны спадарожнік гісторыі, заявіў у інтэрвію Свабодзе ўкраінскі гісторык, выкладчык Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту Арцём Папакін з нагоды заявы пра тое, што знойдзены ў Беларусі старажытны шалом нібыта належаў князю Ізяславу.
Як спэцслужба хавала праўду пра аварыю, прымушала панікуючых замежных турыстаў хадзіць на экскурсіі пад радыеактыўным попелам, падмяняла ўзоры глебы ў журналістаў і пераконвала Анатоля Дзятлава не расказаць у судзе пра праблемы рэактара РБМК.
Пра атрыманьне лічбавых копіяў беларускіх буквароў, выдадзеных 300–400 гадоў таму, паведаміў агенцтву БелаПАН намесьнік дырэктара ўстановы па навуковай працы і выдавецкай дзейнасьці Алесь Суша.
Загрузіць яшчэ