Сталіцу Беларусі 29 ліпеня 1939 году пастановай 2-й сэсіі Вярхоўнага Савету БССР перайменавалі ў Мінск. Прычыны такой зьмены не абвяшчаліся.
29 ліпеня споўнілася 80 гадоў пастанове Вярхоўнага Савету БССР аб перайменаваньні Менску ў Мінск. У верасьні 1991 году дэпутаты Апазыцыі БНФ вынесьлі на нечарговую сэсію Вярхоўнага Савету, сярод іншых пытаньняў, і прапанову аб вяртаньні сталіцы Беларусі гістарычнай назвы – Менск.
Калі, дзе, як і які алькаголь пачалі ўжываць беларусы? Гутарка з гісторыкам, беларускім прафэсарам, які працуе ў Ізраілі, у Тэль-Авіўскім унівэрсытэце, Захарам Шыбекам.
Сёньня мінае дакладна 105 гадоў ад першых стрэлаў у Першай сусьветнай вайне.
У гэты дзень 29 гадоў таму беларускі парлямэнт прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. За дакумэнт прагаласавалі 229 дэпутатаў пры ніводным «супраць» або «ўстрымаўся».
Тлумачаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў, прафсаюзны лідэр і эканаміст.
25 ліпеня спаўняецца 35 гадоў з дня сьмерці культавага беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча. Рагачоўскі краязнавец Андрэй Чарняўскі расказаў пра пляны паставіць у горадзе помнік герою аповесьці «Ладзьдзя роспачы» Гервасію Выліваху.
Шмат гадоў пры Беларускім фондзе культуры працавала камісія «Вяртаньне», якую ачольваў прафэсар Адам Мальдзіс. Камісія выдала 7 тамоў вопісаў тысяч артэфактаў, вывезеных у розныя часы зь Беларусі. Свабода сабрала топ-5 каштоўнасьцяў, якія вяртаць ніхто не зьбіраецца.
У ліпені 1934 эўрапейская краіна Андора абрала сабе законнага караля. Гэтым каралём стаў Барыс Скосыраў, родам зь Вільні. Пра яго яшчэ ў 1980 годзе напісаная кніга, якая так і не дайшла да Беларусі. Чаму?
20 ліпеня спаўняецца роўна 25 гадоў ад часу першай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Рэфэрэндумы, зьніклыя палітыкі, «500 даляраў» — наколькі добра вы памятаеце прэзыдэнцтва Лукашэнкі за гэтую чвэрць стагодзьдзя? Праверце сябе.
Адольфа Гітлера спрабавалі забіць дзясяткі разоў. Самы знакаміты замах на жыцьцё фюрэра адбыўся 20 ліпеня 1944 году ў стаўцы Гітлера «Ваўчынае логава» ва Ўсходняй Прусіі. Кожны год 20 ліпеня ў Бэрліне ўскладаюць вянкі ў гонар пакараных нацыстамі ўдзельнікаў змовы супраць Гітлера.
20 ліпеня спаўняецца 25 год з дня інаўгурацыі Лукашэнкі, са сваіх 64 гадоў ён 25 год кіруе Беларусьсю. У аглядзе Свабоды — вобраз Лукашэнкі ў выяўленчым мастацтве.
Вясна 1991 году. Людзі пратэстуюць супраць сацыяльнай і эканамічнай палітыкі ўраду Вячаслава Кебіча. Сярод іншых слова ўзяў прадстаўнік парлямэнцкай фракцыі «Камуністы за дэмакратыю» Аляксандар Лукашэнка. Гэта адзіны ягоны вулічны выступ перад народам.
У 27 ён заснаваў уласную кампанію, адкрыў завод, адвучыўся ў Парыскай архітэктурнай школе і стаў адным з заснавальнікаў беларускага мадэрну і нэаготыкі ў дойлідзтве. 150 гадоў таму нарадзіўся Лявон Вітан-Дубейкаўскі.
Нацыянальная камісія Ўкраіны ў пытаньнях рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсій камуністычнага рэжыму 1917–1991 гадоў выбрала сваё кіраўніцтва і разгледзела першыя 50 зваротаў сваякоў і грамадзян, якія ў той час былі незаконна асуджаныя.
Малады і энэргічны палітык.
«Мушу вам сказаць як гісторык, няхай не пакрыўдзяцца на мяне іншыя народы, але я лічу, што беларусы і ленінградцы пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны больш за любыя народы».
Аляксандар Лукашэнка, відавочна, не фанат высокіх тэхналёгіяў. За 25 гадоў прэзыдэнцтва яго ня бачылі са смартфонам, ён не вядзе Twitter, а кампутар на ягоным стале ў Палацы незалежнасьці ні разу не паказвалі ўключаным.
Актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» сабралі каля 1000 подпісаў пад зваротам у Віцебскі гарвыканкам з прапановай разьмясьціць у цэнтры гораду шыльды з гістарычнымі назвамі вуліцаў.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што гатовы паляпшаць стасункі зь Беларусьсю, але абяцае прытрымлівацца жорсткай пазыцыі адносна блякаваньня імпарту электраэнэргіі зь Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы, паведамляе delfi.lt.
17 ліпеня Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка наведаюць Валаамскі мужчынскі манастыр. Свабода паглядзела, што гэта за месца.
Апэляцыйны суд Амстэрдаму 16 ліпеня вынес папярэдняе рашэньне па «скіфскім золаце», паведамілі ў прэс-службе суду.
«Гаварыў Язэп Барэйка», — гучала на заканчэньне ягоных перадач на Свабодзе ў гады «халоднай вайны».
Археалягічныя і экспэртныя працы на месцы меркаванай магілы Віктара Каліноўскага ў Сьвіслачы закончаныя. Працы ішлі 4 дні — ад 8-га да 11 ліпеня. Калі былі выяўленыя парэшткі двух чалавек, археолягі спынілі сваю частку працы, паведамляе Радыё Рацыя.
Кампутарная праграма Photoshop 1.0 зьявілася, калі Савецкі Саюз ужо развальваўся, але задоўга да гэтага крамлёўскія цэнзары мянялі гісторыю на фотаздымках.
Барбара Шчука ўсё дзяцінства правяла ў Кобраўцах — вёсцы за Астрыной, мястэчкам у Шчучынскім раёне на Горадзеншчыне. У бацькоўскі дом цяпер прыяжджаюць як на лецішча. А пра тое, што было «за польскім часам», нагадвае хіба толькі стары куфар у адрыне.
Ці канфліктавалі партызаны Бельскіх зь мясцовым насельніцам, чым скончыліся гэтыя канфлікты і ў чым унікальнасьць самага вялікага партызанскага атраду зь яўрэяў, разьбіраемся з гісторыкам Кузьмом Козакам.
Факт, пра які забыліся: у красавіку 1994-га, ужо пры Мечыславу Грыбу, Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня абмяркоўваў варыянт арышту старшыні Саўміну Кебіча, кіраўніка Нацбанку Багданкевіча і першага Кебічавага намесьніка Міхаіла Мясьніковіча.
Аляксандар Лукашэнка абсалютны рэкардсмэн у працягласьці кіраваньня краінай за апошнія 100 гадоў. Але і 23 гады не рэкорд. У нашай гісторыі шмат прыкладаў, калі людзі знаходзіліся ва ўладзе па 30, 40 і нават 50 гадоў. Свабода сабрала пяць палітычных доўгажыхароў ад часоў Міндоўга да нашых дзён.
Міністэрства замежных справаў Латвіі ў чацьвер выклікала часовага паверанага ў справах Расеі Вадзіма Васільева і заявіла яму пратэст у сувязі са спробамі Расеі апраўдаць злачынствы Іосіфа Сталіна і Адольфа Гітлера.
Ці будзе ў Беларусі з Расеяй адзіная валюта? Гэта пытаньне зноў гучыць напярэдадні сустрэчы прэзыдэнтаў абедзьвюх краін. Яна прызначана на 18 ліпеня.
Амбасадару Расеі ў Літве 11 ліпеня літоўскія дыпляматы выказалі пратэст у сувязі з плянамі сьвяткаваць гадавіну захопу Вільні і Коўна правядзеньнем артылерыйскага салюту ў Маскве.
Гэтае адкрыцьцё адсоўвае дату прыбыцьця людзей у Эўропу з Афрыкі на 150 тысяч гадоў.
Трэці дзень на могілках у горадзе Сьвіслач на Горадзеншчыне ідуць працы па эксгумацыі парэштак, які могуць належаць брату Кастуся Каліноўскага Віктару.
10 ліпеня 1994 адбыўся друг тур прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх перамогу атрымаў Аляксандар Лукашэнка.
МЗС Эстоніі выказаў пратэст амбасадзе Расеі ў сувязі з намерам правесьці салют у Маскве 22 верасьня ў гонар 75-й гадавіны вызваленьня Таліну ад нямецкай акупацыі. Пра гэта ведамства заявіла ў сераду.
Было і ўхваленьне парадкаў Адольфа Гітлера, і «ўзяцьце за яйкі», і «вершы Быкава», і «Скарына Піцерскі», і гамафобныя выказваньні, і «падзяка» за ўваскрасеньне Хрыста…
У часы ІІ Усясьветнай вайны ў Налібацкай пушчы дзейнічаў найбуйнейшы ў Эўропе габрэйскі партызанскі лягер. Больш за тысячу чалавек уратаваліся ў ім ад Галакосту. Упершыню больш за сотню яго былых жыхароў і іх нашчадкаў сабраліся разам у тым самым лесе, які выратаваў іх ад сьмерці.
Сьледчы камітэт пачаў эксгумацыю меркаванага пахаваньня Віктара Каліноўскага — старэйшага брата кіраўніка паўстаньня 1863–1864 гадоў. Генэтычная экспэртыза можа пацьвердзіць, што ў Вільні на Гедзімінавай гары знайшлі менавіта Кастуся Каліноўскага.
Мэмарыяльная сьцяна, прысьвечаная ўцёкам габрэяў з Наваградзкага гета ў 1943 годзе, зьявілася каля музэю габрэйскага супраціву ў Наваградку.
Чаму герою амэрыканскай Вайны за незалежнасьць, аднаму з правадыроў польскага паўстаньня супраць Расейскай імпэрыі Тадэвушу Касьцюшку раптам паставілі помнік у Беларусі — саюзьніцы Расеі, якою ўжо 25 гадоў кіруе аўтакратычны лідэр?
Колькі год самаму старому рукапісу ў архіве і чаму тут выкарыстоўваюць адміністрацыйны падзел на паветы, а не раёны, Свабодзе распавёў Дзяніс Лісейчыкаў, намесьнік дырэктара архіву.
Мэтадычны дапаможнік «Беларускія буржуазныя нацыяналісты», выдадзены ў друкарні Вышэйшай школы КДБ пры Савеце Міністраў СССР у 1957 годзе пад рэдакцыяй палкоўніка Мікалая Куляшова пад грыфам «Зусім сакрэтна».
Помнікі зьявіліся ў месцах баёў паўстанцаў Каліноўскага — каля вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёну на Горадзеншчыне і каля аграгарадка Лыскава Пружанскага раёну на Берасьцейшчыне.
Расейская служба Радыё Свабода апублікавала матэрыял Сяргея Лойкі пра тое, як з Чарнобылю пад Кіеў выводзілі забруджаны ракетны дывізіён.
За адзінаццаць гадоў да «крывавага салюту» на сьвяце ў цэнтры Менску ўзарвалася самаробная бомба, начыненая мэталічнымі прадметамі, у выніку чаго былі параненыя 54 чалавекі.
«Вызвольны паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь» меў жорсткі і кровапралітны характар, кажа аўтар.
3 ліпеня афіцыйна сьвяткуецца Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Што вы ведаеце пра гэтую дату і падзеі вакол яе? Праверце сябе.
У Лукіскай турме ў Вільні адбывалі пакараньне такія вядомыя беларусы як навуковец Барыс Кіт, драматург Францішак Аляхновіч, паэт Максім Танк, пісьменьнік Максім Гарэцкі, дырыгент Рыгор Шырма.
«Унія, якая існавала больш за 200 гадоў, стала натхненьнем для ўсёй Эўропы», — напісалі Даля Грыбаўскайце і Анджэй Дуда.
Загрузіць яшчэ