Сэрыял HBO «Чарнобыль» быў раскрытыкаваны за тое, што ў ім граюць толькі белыя акторы, але крытыку заявілі, што актор зь іншым колерам скуры ў гістарычным сэрыяле глядзеўся б неаўтэнтычна.
Учора выйшаў апошні эпізод мінісэрыялу «Чарнобыль» вытворчасьці амэрыканскага HBO і брытанскага Sky. Пасьля паказу сцэнарыст сэрыялу Крэйг Мэйзін у сэтцы Twitter падзякаваў гледачам па-ўкраінску, па-беларуску і па-расейску.
«Шаноўнае спадарства, 4 чэрвеня 1989 году ў Польшчы скончыўся камунізм». Гэты сказ польскай акторкі Ёанны Шчапкоўскай у этэры польскай тэлевізіі 30 гадоў таму ведае амаль кожны паляк. Так яна падсумавала вынікі першых пасьля вайны вольных выбараў у Сэйм.
Вярхоўны суд Гішпаніі 4 чэрвеня прыпыніў рашэньне аб эксгумацыі парэштак дыктатара Франсыска Франка, які кіраваў Гішпаніяй да 1975 году.
Ян Максімюк размаўляе зь гісторыкам Яўгенам Мірановічам пра парлямэнцкія выбары ў Польшчы 4 чэрвеня 1989 году, якія запачаткавалі сыход камунізму ня толькі ў гэтай краіне, але і ва ўсёй Цэнтральнай Эўропе.
30 гадоў таму ў Пэкіне на плошчы Т’яньаньмэнь вайсковыя падразьдзяленьні на загад найвышэйшага камуністычнага кіраўніцтва здушылі масавы выступ студэнтаў.
«Меч Брачыслава» — фэстываль сярэднявечнай культуры ў Браславе. Ён ладзіцца на Замкавай гары. Тут у 1065 годзе быў заснаваны Браслаў.
30 гадоў таму — 4 чэрвеня 1989 году — у Польшчы адбыліся эпахальныя парлямэнцкія выбары, якія сталі пачаткам канца камуністычнай сыстэмы ня толькі ў гэтай краіне, але і ва ўсёй Сярэдняй Эўропе.
Беларусізацыя была шырока падтрыманая ўсімі слаямі насельніцтва, супраць анэксіі можна супрацьстаяць мовай, эліты павінны прасоўваць беларускую мову. Гэта асноўныя высновы маштабнага дасьледаваньня пра беларусізацыю на пачатку 1990-х.
Віленскае самакіраваньне шукае здольных абсталяваць у цэнтральнай капліцы на могілках Росы месца для перапахаваньня паўстанцаў 1863-1864 гг.
Месца масавых расстрэлаў, урочышча Курапаты пад Менскам за 31 год наведалі сотні тысяч чалавек.
Ці можна лічыць гістарычнай хронікай сэрыял НВО «Чарнобыль»? На якія сьведчаньні і дакумэнты абапіраліся сцэнарысты? Героі кнігі Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва» на экране.
Упершыню апублікаваныя савецкія арыгіналы Дамовы аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, падпісаныя 23 жніўня 1939 году. Раней гісторыкам былі даступныя толькі нямецкія фотакопіі так званага пакту Молатава-Рыбэнтропа.
Знакаміты кінарэжысэр Сяргей Параджанаў у 1971 годзе прыяжджаў у Менск са сваім фільмам «Колер гранату». Пра сустрэчу далажылі старшыні КДБ СССР Юрыю Андропаву, які накіраваў адмысловую запіску пад грыфам «Сакрэтна» ў ЦК КПСС.
Свабода расказвае гісторыю, як сотні беларусаў з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, у 1990 годзе выправіліся ў Маскву да кіраўніцтва Савецкага Саюзу дамагацца праўды пра трагедыю.
Пэтыцыя аб прызнаньні Галадамору 1932-1933 гадоў генацыдам украінцаў, разьмешчаная на сайце парлямэнту Нямеччыны, набрала неабходныя 50 000 галасоў, паведаміла міністэрства замежных спраў Украіны.
Актывісты БРСМ зладзілі ў Менску рэканструкцыю партызанскага параду, які адбыўся 16 ліпеня 1944 года. Узначаліў парад легендарны казёл па мянушцы Малыш.
Прамая трансьляцыя дэбатаў, ад якіх займала дух, прыкавала да тэлеэкранаў амаль усё дарослае насельніцтва СССР.
Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.
Памятную дошку абнавілі, аднак ужо на наступны дзень, пасьля цікаўнасьці журналістаў, зьнялі зь невядомых прычын.
На гуманітарным каледжы ў Горадні, што побач з аўтавакзалам, абнавілі памятную дошку — старую зь імем караля Стэфана Баторыя заклеілі сучаснай са сьпісам установаў, што месьціліся ў гэтым будынку. Праўда, Міністэрства беларускіх спраў часоў БНР прапусьцілі.
Амэрыканска-брытанскі міні-сэрыял «Чарнобыль» распавядае пра самую буйную тэхнагенную катастрофу XX стагодзьдзя — выбух на Чарнобыльскай АЭС. Свабода зьвярнулася да фізыка-ядзершчыка Андрэя Ажароўскага, каб зразумець, што з мастацкага сэрыялу праўда, а што выдумка.
Прафэсар, доктар фізыка-матэматычных навук, дыплямат Ігар Малевіч прэзэнтаваў кнігу гарадзкіх апавяданьняў «Грушаўскія завулкі мільянэраў», прысьвечаную раёну Менску.
Разглядаючы карцінкі ў эвэнскім буквары ці малюнкі Стэфана Казлоўскага, разумееш, што для некаторых людзей Калыма – найлепшы, найпрыгажэйшы край на зямлі.
65 гадоў таму — 20 траўня 1954 году выйшла ў эфір першая беларуская праграма Радыё Вызваленьне.
20 траўня Уладзімер Зяленскі ўступіў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны — ён быў выбраны па выніках двух тураў, якія прайшлі сёлета 31 сакавіка і 21 красавіка.
20 траўня на стрымінгавых інтэрнэт-сэрвісах будзе даступны трэці эпізод амэрыканска-брытанскага міні-сэрыялу «Чарнобыль» (Chernobyl), які распавядае пра найвялікшую тэхнагенную катастрофу ХХ стагодзьдзя.
Бітву пад Монтэ-Касына называюць самай крывавай паміж заходнімі хаўрусьнікамі зь нямецкім Вэрмахтам. Яе часта параўноўваюць з Вэрдэнскай бітвай часоў І сусьветнай вайны. А самі немцы крывавасьцю параўноўвалі яе са Сталінградам. Яна завершылася 75 гадоў таму.
18 траўня спаўняецца 75 гадоў з пачатку дэпартацыі крымскіх татар. Дэпартаваным давалі ад некалькіх хвілін да паўгадзіны на зборы, пасьля чаго на грузавіках везьлі на чыгуначныя станцыі. Адтуль эшалёны пад канвоем адпраўляліся да месцаў высылкі ў Цэнтральную Азію.
З 18 па 26 траўня ў Магілёве пройдзе XXIII фэстываль духоўнай музыкі «Магутны Божа». Паўстаў ён з грамадзкай ініцыятывы, але зь цягам часу яго манапалізавала дзяржава. Свабода сабрала цікавыя факты пра імпрэзу.
18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музэяў. Свабода расказвае пра энтузіяста з Чэрвеньскага раёну Васіля Несьцяровіча, які за савецкім часам насуперак супраціву ідэолягаў з нуля стварыў экспазыцыю ў гонар знакамітага земляка, кампазытара Станіслава Манюшкі.
Стары замак у Горадні працягваюць аднаўляць. Паглядзіце, як ён зьмяніўся за час рэканструкцыі.
14 траўня 1995 году ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, які карэнным чынам зьмяніў расклад у грамадзтве.
14 траўня спаўняецца 150 гадоў выдатнаму жывапісцу і пэдагогу Янкелю Кругеру. Гэты мастак быў адным з самых папулярных менскіх творцаў 1910–20-х гадоў. Ён першы намаляваў неафіцыёзныя партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа, а пасьля выявіў ці ня ўсіх вядомых беларускіх дзеячоў.
Археоляг і кандыдат гістарычных навук Максім Чарняўскі абвясьціў збор сродкаў на правядзеньне археалягічнай экспэдыцыі на тарфянікавым паселішчы каменнага веку Асавец-2 на Віцебшчыны.
У нядзелю, 12 траўня, жыхары Нямеччыны сьвяткуюць 70-годзьдзе зьняцьця савецкай блякады Заходняга Бэрліну, аднаго зь першых крызісаў «халоднай вайны». Канцэрты і дэманстрацыя архіўных кінаматэрыялаў праходзяць у парку Тэмпэльгоф на месцы былога аэрадрому.
Ва ўрочышчы Курапаты 12 траўня прайшоў чарговы малебен з удзелам каля паўтара дзясятка чалавек.
14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум па чатырох пытаньнях, прапанаваных А. Лукашэнкам.
Падчас ІІ Усясьветнай вайны ў краінах Скандынавіі апынуліся дзясяткі тысячаў ваеннапалонных з СССР. Многіх зь іх спаткаў трагічны лёс: яны былі забітыя альбо загінулі ад хваробаў і голаду. Палёгкі не прынесла і вяртаньне на радзіму. Шмат для каго яно было білетам у ГУЛАГ.
Радыё Свабода падрыхтавала мапы Вайсковых, Кальварыйскіх і Ўсходніх могілак з пазначэньнем месцаў пахаваньня беларусаў, якія прысьвяцілі жыцьцё беларускай справе, культуры і беларускай мове.
У гістарычных дыскусіях з нагоды 9 траўня бадай самыя гарачыя дыскусіі ідуць вакол калябарантаў. Гэтае слова прыраўноўваецца да здрады. Хто быў калябарантам у гісторыі Беларусі? Ці магла быць калябарацыя ў народу, які ня меў уласнай дзяржавы?
Радыё Свабода прадстаўляе аўдыёзапісы ўспамінаў Валянціна Тараса, беларускага паэта, крытыка, перакладчыка, вэтэрана ІІ сусьветнай вайны.
Сталін цяпер папулярны ў Расеі, а Беларусі трэба трымацца Расеі, бо «з поўначы NATO стаіць, манэўры праводзіць» і «ў Берасьці, Горадні амэрыканцы стаяць-глядзяць, нэгры двухмэтровыя».
Як палітыка маніпулюе гісторыяй і чаму?
«Перамога над нацызмам 74 гады таму — гэта не падстава вадзіць паўбіраныя „палкінесьмяротных“ па ўсім сьвеце! Мы дыстанцыяваліся ад крамлёўскага „победобесия“».
Опэрны тэатар, Дом ураду, Дом афіцэраў — у часы Другой усясьветнай вайны нямногія манумэнтальныя будынкі ў сталіцы Беларусі ацалелі. Свабода разьбіралася, ад каго Менск пацярпеў больш.
У краінах Эўропы 8 траўня адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Другой сусьветнай вайны. Ён быў усталяваны Генэральнай Асамблеяй ААН у 2005 годзе. У многіх эўрапейскіх краінах сёньня выходны дзень, у сталіцах праходзяць памятныя мерапрыемствы.
Як ушанаваная памяць ахвяраў Галакосту ў Беларусі? Ці можна пагадзіцца з высновай The New York Times, што ў Беларусі існуе антысэмітызм паводле інэрцыі? Чаму помнік у Трасьцянцы зрабілі абязьлічаным?
Гісторыю Вайсковых могілак і пахаваных на іх людзей раскажа экскурсавод Павал Каралёў, сакратар грамадзкай назіральнай камісіі аховы помнікаў пры Мінкульце.
У сераду ў Новасібірску ўсталявалі помнік Іосіфу Сталіну. Бюст савецкага правадыра на пастамэнце з надпісам «Генэралісімус Савецкага Саюзу Сталін» стаіць у двары абласнога камітэту КПРФ.
Загрузіць яшчэ