Стары замак у Горадні працягваюць аднаўляць. Паглядзіце, як ён зьмяніўся за час рэканструкцыі.
14 траўня 1995 году ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, які карэнным чынам зьмяніў расклад у грамадзтве.
14 траўня спаўняецца 150 гадоў выдатнаму жывапісцу і пэдагогу Янкелю Кругеру. Гэты мастак быў адным з самых папулярных менскіх творцаў 1910–20-х гадоў. Ён першы намаляваў неафіцыёзныя партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа, а пасьля выявіў ці ня ўсіх вядомых беларускіх дзеячоў.
Археоляг і кандыдат гістарычных навук Максім Чарняўскі абвясьціў збор сродкаў на правядзеньне археалягічнай экспэдыцыі на тарфянікавым паселішчы каменнага веку Асавец-2 на Віцебшчыны.
У нядзелю, 12 траўня, жыхары Нямеччыны сьвяткуюць 70-годзьдзе зьняцьця савецкай блякады Заходняга Бэрліну, аднаго зь першых крызісаў «халоднай вайны». Канцэрты і дэманстрацыя архіўных кінаматэрыялаў праходзяць у парку Тэмпэльгоф на месцы былога аэрадрому.
Ва ўрочышчы Курапаты 12 траўня прайшоў чарговы малебен з удзелам каля паўтара дзясятка чалавек.
14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум па чатырох пытаньнях, прапанаваных А. Лукашэнкам.
Падчас ІІ Усясьветнай вайны ў краінах Скандынавіі апынуліся дзясяткі тысячаў ваеннапалонных з СССР. Многіх зь іх спаткаў трагічны лёс: яны былі забітыя альбо загінулі ад хваробаў і голаду. Палёгкі не прынесла і вяртаньне на радзіму. Шмат для каго яно было білетам у ГУЛАГ.
Радыё Свабода падрыхтавала мапы Вайсковых, Кальварыйскіх і Ўсходніх могілак з пазначэньнем месцаў пахаваньня беларусаў, якія прысьвяцілі жыцьцё беларускай справе, культуры і беларускай мове.
У гістарычных дыскусіях з нагоды 9 траўня бадай самыя гарачыя дыскусіі ідуць вакол калябарантаў. Гэтае слова прыраўноўваецца да здрады. Хто быў калябарантам у гісторыі Беларусі? Ці магла быць калябарацыя ў народу, які ня меў уласнай дзяржавы?
Радыё Свабода прадстаўляе аўдыёзапісы ўспамінаў Валянціна Тараса, беларускага паэта, крытыка, перакладчыка, вэтэрана ІІ сусьветнай вайны.
Сталін цяпер папулярны ў Расеі, а Беларусі трэба трымацца Расеі, бо «з поўначы NATO стаіць, манэўры праводзіць» і «ў Берасьці, Горадні амэрыканцы стаяць-глядзяць, нэгры двухмэтровыя».
Як палітыка маніпулюе гісторыяй і чаму?
«Перамога над нацызмам 74 гады таму — гэта не падстава вадзіць паўбіраныя „палкінесьмяротных“ па ўсім сьвеце! Мы дыстанцыяваліся ад крамлёўскага „победобесия“».
Опэрны тэатар, Дом ураду, Дом афіцэраў — у часы Другой усясьветнай вайны нямногія манумэнтальныя будынкі ў сталіцы Беларусі ацалелі. Свабода разьбіралася, ад каго Менск пацярпеў больш.
У краінах Эўропы 8 траўня адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Другой сусьветнай вайны. Ён быў усталяваны Генэральнай Асамблеяй ААН у 2005 годзе. У многіх эўрапейскіх краінах сёньня выходны дзень, у сталіцах праходзяць памятныя мерапрыемствы.
Як ушанаваная памяць ахвяраў Галакосту ў Беларусі? Ці можна пагадзіцца з высновай The New York Times, што ў Беларусі існуе антысэмітызм паводле інэрцыі? Чаму помнік у Трасьцянцы зрабілі абязьлічаным?
Гісторыю Вайсковых могілак і пахаваных на іх людзей раскажа экскурсавод Павал Каралёў, сакратар грамадзкай назіральнай камісіі аховы помнікаў пры Мінкульце.
У сераду ў Новасібірску ўсталявалі помнік Іосіфу Сталіну. Бюст савецкага правадыра на пастамэнце з надпісам «Генэралісімус Савецкага Саюзу Сталін» стаіць у двары абласнога камітэту КПРФ.
Юры — беларуская форма грэцкага імя Георгі. «Георгиевская ленточка» не зьвязаная ані зь сьвятым Георгіем/Юр’ем, ані зь Беларусьсю. А як выглядае Юраўская стужка? Моўна-гістарычны погляд на чорна-аранжавую стужку.
На тэме Другой сусьветнай вайны выхаванае ўжо каторае пакаленьне беларусаў: школа, літаратура, кіно, афіцыйная рыторыка, вонкавая атрыбутыка. Праверце свае веды пра Другую ўсясьветную вайну: паспрабуйце адказаць на 7 простых пытаньняў.
«Чаго там толькі не было: абразы, паясы, ланцужкі, каралі. З краю — вялікі крыж, усыпаны каштоўнымі камянямі, прыгожа інкруставаны», — менскі пэнсіянэр не сумняваецца, што ў 1942 годзе бачыў у Расеі Крыж Эўфрасіньні Полацкай.
Юры — беларуская нацыянальная форма грэцкага імя Георгі. «Георгіеўская стужка» ня мае дачыненьня да сьвятога Георгія. А ці ёсьць і як выглядае Юраўская стужка? Адказ нечаканы. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам.
7 траўня 2019 году спаўняецца 20 гадоў, як былы міністар унутраных справаў Беларусі, адзін зь лідэраў апазыцыі Юры Захаранка быў гвалтоўна выкрадзены ў Менску невядомымі.
У Крамлі ўважліва сочаць за сытуацыяй вакол правядзеньня акцыі «Несьмяротны полк» у шэрагу гарадоў Беларусі і Казахстану, але рабіць высновы не сьпяшаюцца.
Напярэдадні Радаўніцы, калі беларусы прыходзяць на магілы сваіх продкаў, гутарым з гісторыкам, дасьледнікам сталінскіх рэпрэсіяў Ігарам Кузьняцовым пра архівы КДБ Беларусі, у якіх дагэтуль ня змог сыстэмна працаваць ніводзін гісторык.
Расейскія ўлады заяўляюць пра спробы фальсыфікацый гісторыі другой сусьветнай вайны. Свабода з дапамогай прафэсійных гісторыкаў сабрала дзясятку фальсыфікацыяў той вайны, якія застаюцца ў беларускіх школьных падручніках і агучваюцца ў дзяржаўных СМІ Беларусі.
Адказ ад уладаў атрымаў прадстаўнік партыі левых «Справядлівы сьвет» Вадзім Кузьмін. У лісьце сказана, што ўключыць у праграму сьвяткаваньняў 9 траўня шэсьце з партрэтамі ўдзельнікаў мінулай вайны «не ўяўляецца магчымым».
Расея ператварылася ў палігон, на якім правяраецца эфэктыўнасьць новых «сацыяльных» вірусаў. Вось і фатаграфіі дзетак, апранутых у вайсковую форму часоў Другой сусьветнай вайны, з драўлянымі «калашнікавымі» у руках — гэта вынік пасьпяховага ўкараненьня аднаго з такіх вірусаў .
У пасёлку Мір на Горадзеншчыне 2 траўня адкрылі мэмарыяльную дошку японскаму дыплямату Тыунэ Сугіхара, які ў гады Другой усясьветнай вайны ўратаваў некалькі тысяч габрэяў, у тым ліку вучняў мірскай ешывы.
Якая ж Рэч Паспалітая і беларуская дзяржава, калі Канстытуцыя 3 траўня зрабіла з ВКЛ і Каралеўства Польскага ўнітарную польскую дзяржаву? Так пішуць у інтэрнэце, і ў кнігах. А тым часам тэзіс пра канец ВКЛ 3 траўня 1791 году можа быць адным з найбольшых гістарычных фэйкаў, у які мы паверылі.
Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.
Ізраільскі бізнэсовец Маці Кахаві разам са сваёй дачкой Маяй 1 траўня запусьцілі інстаграм ахвяры Галакосту Эвы Гэйман, якая загінула ў Аўшвіцы. У сторыз-сэрыяле акторка Мія Куайні ўзнаўляе падзеі 1944 году.
Дзярждэпартамэнт ЗША і МЗС Беларусі ў Дзень памяці ахвяраў Галакосту ўпершыню правялі супольную імпрэзу, прысьвечаную памяці ахвяраў Менскага гета. Імпрэза прайшла ў Вашынгтоне 1 траўня.
Незалежныя прафсаюзы сьледам за дэмакратычнымі партыямі і рухамі адмовіліся ад адзначэньня Першамаю. Прычынай — непамерныя паборы, якімі дзяржава абкладае арганізатараў акцый.
У Дзень памяці ахвяр Галакосту, які сёлета пачнуць адзначаць 1 траўня з заходам сонца, у Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША будуць успамінаць вязьняў Менскага гета.
Паганскае капішча, якое існавала ў Менску з XI стагодзьдзя, вырашылі аднавіць. Яно будзе ў парку імя 40-годдзя Вялікага Кастрычніка, каля гатэлю «Пекін». Свабода даведалася факты пра язычніцкі храм.
Грамадзкі актывіст Яўген Батура, прыехаўшы сёньня ў месца расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Курапаты, пабачыў усталяваны з боку пасёлку «Сонечны» знак, на якім пазначаны Бараўлянскі спэцлясгас.
У дачыненьні да кіраўнікоў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Ўкраіны Леаніда Кучмы рэалізоўвалася адна схема дыскрэдытацыі, заявіў былы ўкраінскі пасол у Менску (2010–2011) Раман Бясьсмертны ў інтэрвію ўкраінскаму каналу ЧП Info.
«26-гадовая Тацяна Лахай, інструктар па фітнэсу ў беларускім горадзе Берасьце, толькі вярнулася ў сваю кватэру пасьля ранішніх заняткаў, калі выглянула ў акно і на свае вочы пабачыла, што такое жах Галакосту. "Божа мой! Што адбываецца? Штосьці сапраўды ня так".
Навошта Максім Танк і Цішка Гартны вучылі эспэранта, а дзяржаўнае радыё БССР вяло перадачы на гэтай мове. Беларусь і эспэранта. 5 фактаў, якія вас зьдзівяць.
Іна Жалязоўская і яе бацька — героі графічнага раману «ГУЛАГ. Выжылыя», які выдаў маскоўскі Музэй гісторыі ГУЛАГу. Наклад ужо друкуецца, кнігу можна будзе купіць у Расеі ў канцы красавіка.
Аб магчымай аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі КГБ папярэджваў яшчэ ў 1978 годзе. Гэта вынікае з рассакрэчаных ва Ўкраіне архіваў. Пасьля катастрофы ў КГБ спрабавалі схаваць усю інфармацыю пра аварыю і яе наступствы.
Упершыню за 30 гадоў у Менску ня будзе традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху» да гадавіны аварыі на ЧАЭС. Прычынай — непадʼёмныя паборы, якімі ўлады абклалі арганізатараў. У 1990-х гадах у такіх шэсьцях бралі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек.
Былы міністар замежных справаў Літвы і кандыдат літоўскіх кансэрватараў на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт Аўдронюс Ажубаліс выступіў супраць беларускай і польскай моваў на магілах паўстанцаў 1863–1864 гадоў, якіх сёлета пахаваюць на віленскіх могілках Росы.
25 красавіка падчас ток-шоў «У абстаноўцы міру» на тэлеканале СТВ дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк заявіў, што «ва ўсёй Беларусі ў часы рэпрэсій было расстраляна ня больш за 30 тысяч, а ў Менску — 7,5 тысячы чалавек».
Урачыстасьці заплянаваныя бліжэй да Дзядоў. Надпісы на магілах на віленскіх могілках Росы будуць на беларускай, літоўскай і польскай мовах.
Рассакрэчанае на днях дасье ФБР аб’ёмам у 203 старонкі зьмяшчае дакумэнты пра пошукі Гітлера ў Паўднёвай Амэрыцы, перш за ўсё ў Аргентыне, у першыя пасьляваенныя гады.
Загрузіць яшчэ