Актывісты заклікаюць заснаваць у Беларусі Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій і адзначаць яго 29 кастрычніка.
Францішак Скарына быў чалавекам буйнога маштабу, буйных магчымасьцяў і буйнога плёну. Няма сумненьня, што беручыся за пераклад Бібліі, ён плянаваў перакласьці яе ўсю.
Ва ўспамінах балерыны Мацільды Кшэсінскай сапраўды ёсьць запіс, зь якога вынікае, што яна была цяжарная ад будучага імпэратара Мікалая II.
Сто год таму, 26 сьнежня (13 сьнежня паводле «старога стылю») 1917 году ў Бахчысараі была абвешчаная Крымская Народная Рэспубліка — Курултай (парлямэнт) крымскататарскага народу ўхваліў Канстытуцыю рэспублікі і сфармаваў урад.
Гарадзенцы пачалі аднаўляць калядную традыцыю 30 год таму. Удзельнікі тых падзеяў распавялі Свабодзе, да каго тады хадзілі, што сьпявалі, як хто прымаў і чым частавалі.
У кастрычніку 1939 году Вільню аддаў Літве Сталін. Але яшчэ ў верасьні немцы падбухторвалі літоўцаў забраць Вільню сілай. Чым бы гэта магло скончыцца?
Мова выданьняў Скарыны — гэта ня чыста лінгвістычная праблема. Гэта праблема гісторыі Беларусі і беларускай культуры.
Чальцы Расейскай акадэміі навук падпісалі адкрыты ліст з крытыкай на адрас дырэктара Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандра Бортнікава за інтэрвію, якое ён даў выданьню «Российская газета».
З народным сьвяткаваньнем Калядаў яшчэ ў Сярэднявеччы змагалася царква. Амаль тысячагадовая барацьба не дала плёну. Пасьля бальшавіцкага перавароту, у рамках змаганьня з забабонамі і рэлігіяй, з Калядамі спрабавалі змагацца камуністы.
Старшыня Рады Беларускай народнай рэспублікі зьвярнулася да беларусаў з нагоды 100-годзьдзя Першага Ўсебеларускага Зьезду. У віншавальным лісьце яна дадае, што менавіта падчас гэтага зьезду Рада БНР атрымала свой гістарычны мандат.
Ініцыятыўная група грамадзкіх актывістаў Гомлю, створаная дзеля сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР, зьвярнулася ў гарвыканкам з прапановай надаць адной з вуліц гораду імя Палуты Бадуновай.
У Гаазе 21 сьнежня адбудзецца афіцыйная цырымонія закрыцьця Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі (МТБЮ). Стварэньне гэтай структуры ААН у 1993 годзе многія называлі прарывам у галіне міжнароднага права, але, тым не менш, яго праца часта падвяргалася крытыцы.
Паводле сьведчаньняў мясцовых старажылаў, у 1937–38 гадах якраз у гэтым лесе адбываліся сталінскія расстрэлы, аднак улады адмаўляюцца гэта прызнаваць.
Ворагі называлі «беларускую» дывізію «жалезнай» — беларусы павінны ганарыцца тым, што іх суайчыньнікі былі аднымі з тых, хто «яшчэ ў верасьні 1939 году сказаў Гітлеру „не“», мяркуе гісторык.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другі». З аўтарам гутарыць Ганна Соўсь.
Практычна поўны сьпіс датычных да Катынскага злачынства ўяўляе сабой сакрэтны загад № 001365, выдадзены 26 кастрычніка 1940 году — аб узнагароджаньні вялікай групы супрацоўнікаў НКВД за выкананьне нейкага асабліва важнага заданьня.
У 2018 годзе ў Беларусі будуць аднаўляць 18 помнікаў архітэктуры.
Свабода публікуе рукапісны экзэмпляр папярэдняй дамовы між Беларускай ды Ўкраінскай Народнымі Рэспублікамі пра дзяржаўную мяжу.
Гісторык Мікалай Анісавец з Лоева пры падтрымцы грамадзянскай супольнасьці аднавіў занядбаную гісторыю гораду, які атрымаў Магдэбурскае права (права на самакіраваньне) амаль на сто гадоў раней, чым Гомель, цяперашні абласны цэнтар.
18 сьнежня 2011 году памёр Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі. Ён быў вялікім дэмакратам і вялікім сябрам Беларусі.
Свабода сабрала 10 вядомых і малавядомых фактаў пра зьезд, які стаў падмуркам абвяшчэньня 25 сакавіка 1918 году Беларускай Народнай Рэспублікі як вольнай і незалежнай дзяржавы.
У панядзелак спаўняецца 100 гадоў ад Усебеларускага зьезду 1917 году. На яго сабраліся блізу 2 тысяч дэлегатаў — палітычныя дзеячы з усіх беларускіх губэрняў. Менавіта Ўсебеларускі зьезд пачаў фармаваньне беларускае дзяржавы.
«Вам, нам за мінулае нашых спэцслужбаў, чэкістаў саромецца няма чаго. Няма ніякай прычыны», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 сьнежня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 100-годзьдзя органаў дзяржбясьпекі.
Суд у Гаазе 15 сьнежня прысудзіў былога лідэра Этыёпіі Мэнгісту Хайле Марыяма да пажыцьцёвага зьняволеньня за дачыненьне да ваенных злачынстваў у 1970-х гадах.
Было, было... Былі тры Русі — Русь Кіеўская, Русь Літоўская і Русь Маскоўская. Усе тры стварылі свае мовы і сфармавалі свае ідэнтычнасьці. Усе тры блізкія, але розныя.
У фарным касьцёле Горадні адкрылі шыльду да 200-годзьдзя з дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі. Першая ў гэтым жа касьцёле ў гонар Касьцюшкі была адкрыта роўна сто год таму.
У Менску пачаўся міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus. Арганізатары падхапілі эстафэту ад аналягічнай імпрэзы ў Варшаве, дзе якраз абвясьцілі пра яе закрыцьцё.
Партыя БНФ перадала ў Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі (на імя старшыні адміністрацыі Натальлі Качанавай) прапановы па сьвяткаваньні 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі
У Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ламаносава адкрылі Цэнтар беларускай мовы, літаратуры і культуры. Яго ўзначаліла Алла Шэшкен, прафэсарка катэдтры славянскай філялёгіі.
Журналісты інфармацыйнага рэсурсу Hrodna.life прапануюць адзначыць 450-годзьдзе першай гравюры з выявай Горадні.
Ініцыятыва вяртаньня гістарычнай назвы належыць жыхарам Ліды, якія зьвярнуліся ў райвыканкам з калектыўным зваротам. У Лідзкім райвыканкаме заяўляюць, што пакуль вывучаюць грамадзкую думку.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк падчас ІІ зьезду беларускіх навукоўцаў заклікаў абвясьціць поўнамаштабную вайну «чорным капальнікам».
Як прадстаўленыя жанчыны ў беларускіх падручніках па гісторыі Беларусі? Чаму ў большасьці падручнікаў не ўлічваецца ўнёсак жанчын у разьвіцьцё сусьветнай цывілізацыі? Чаму ў беларускім гістарычным дыскурсе жанчыны прадстаўленыя пераважна як цені вялікіх мужчын?
Адносіны з Украінай трэба будаваць на «гістарычнай праўдзе», але некаторыя падзеі забываць нельга — гэта адна зь першых заяваў новага прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага.
На сайце Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі зьявілася магчымасьць прайсьці віртуальную экскурсію па музэі ведамства.
Стагоддьдзе аднаўлення дзяржаўнасці Літвы ў наступным годзе будуць сьвяткаваць цэлы тыдзень — ад 9 да 18 лютага.
Памесны сабор Рускай праваслаўнай царквы, на якім у 1945 годзе быў абраны маскоўскі патрыярх, праходзіў пад кантролем Народнага камісарыяту дзяржаўнай бясьпекі (НКДБ) — папярэдніка КГБ СССР.
Пахаваць або не пахаваць мумію лідэра Кастрычніцкага перавароту 1917 году ў Расейскай імпэрыі Ўладзіміра Ульянава-Леніна? Сёлета думкі расейцаў падзяліліся амаль пароўну.
Ад сёньняшняга дня сталую выставу ў Музэі польскіх габрэяў у Варшаве POLIN можна наведаць з аўдыёгідам на беларускай мове. Пра гэта гаворыцца на профілі Катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
У 30-я гады ХІХ стагодзьдзя аўстрыйскі лінгвіст славенскага паходжаньня Баўтарамей Капітар напісаў зь Вены некалькі лістоў свайму прыяцелю, аднаму са славутых братоў Грым — Якубу, ліст у справе Францішка Скарыны, які нібыта хацеў атруціць Лютэра.
У 1939 годзе СССР увёў войскі ў Фінляндыю, апраўдваючы гэта неабходнасьцю «адсунуць» мяжу далей ад Ленінграду. Невялікая фінская армія нечакана аказала жорсткі супраціў, а заходні сьвет адказаў на дзеяньні Крамля патокам асуджэньня ў СМІ.
Блогер Эдуард Пальчыс разам з пляцоўкай «Арт Сядзіба» і крамай symbal.by абвясьцілі пра пачатак нацыянальнай кампаніі сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Журы прэміі імя Багушэвіча — Рада Беларускага ПЭН-цэнтру — сёлета ўганаравала Віктара Корбута і Зьмітра Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917».
Рабочыя «Гроднажылбуду», якія ўпершыню займаюцца рэстаўрацыяй помніка архітэктуры, ня здолеюць, як паведамлялася раней, да Новага году скончыць работы па рэстаўрацыі Калоскай царквы — аб’ект надта складаны.
Помнік Давыду Гарадзенскаму разам з пастамэнтам вагою амаль у дзесяць тон і вышынёй болей за тры з паловай мэтры дастаўлены зь Менску ў Горадню. Дату ўсталяваньня вызначылі гарадзенскія ўлады.
Міжнароднае таварыства «Мемориал» апублікавала новую базу ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР.
У Гомелі дэмакратычныя актывісты стварылі ініцыятыўную групу дзеля сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У яе ўвайшлі звыш двух дзесяткаў гісторыкаў, кіраўнікоў грамадзкіх арганізацый, пісьменьнікаў, журналістаў.
Міхай I нарадзіўся 25 кастрычніка 1921 года і быў каралём у 1927-1930 і паўторна ў 1940-1947 гадах.
Відэаролік «Скарб» прысьвечаны 100-годзьдзю абвяшчэньня БНР і прызнаньня бел-чырвона-белага сьцягу і Пагоні дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі.
Вітальнае слова Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам канфэрэнцыі да стагодзьдзя Ўсебеларускага зьезду зрабіла фурор. Кіраўнік краіны, маўляў, пахваліў людзей, якія абвясьцілі першую беларускую дзяржаву — БНР. Не паўтарайце бальшавіцкіх клішэ. Ня першую.
Загрузіць яшчэ