Выдатны беларускі гісторык Валянцін Грыцкевіч першым у 80-я гады мінулага стагодзьдзя зьвярнуў увагу на той факт, што якраз у часы жыцьця Скарыны ў Вільні туды наведаўся і Парацэльс.
У ліпені 1937 году, калі пачаўся «Вялікі тэрор», уздоўж ракі Локчым адкрылі спэцлягеры НКВД, якія атрымалі назву «Локчимлаг». А іх цэнтрам стаў невялікі пасёлак Аджаром які стаіць на касьцях.
Рэспубліканская экспэртна-мастацкая рада па манумэнтальна-дэкаратыўным мастацтве на чале з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхасём Баразной ухваліла эскізны праект скульптара Гэніка Лойкі — помнік-бюст першадрукара Францішка Скарыны.
862 год — першая згадка пра Полацак, найстарэйшы горад Беларусі. Але гісторыкі лічаць, што сёлета 1155-ю гадавіну мае права адзначаць ня толькі Полацак. Гэта мусіць быць нацыянальнае сьвята — гадавіна беларускай дзяржаўнасьці.
Ужо ў ХІХ стагодзьдзі некаторыя кнігі Скарыны сталі падрабляць і фальсыфікаваць, у прыватнасьці так сталася зь ягоным партрэтам. Падробка Фларова трапіла ў «Зямлю пад белымі крыламі» Караткевіча.
Сёньня, у 215-ю гадавіну з дня народзінаў Ігната Дамейкі ў Міністэрстве замежных спраў прэзэнтавалі беларускі пераклад кнігі пра Дамейку, які падрыхтавала ягоная праўнучка Пас Дамейка. На ўрачыстасьць у Беларусь прыехалі тры праўнукі і адзін прапраўнук Ігната Дамейкі з Чылі, ЗША і Аўстраліі.
На канец ліпеня прыпаў сумны юбілей — 80-годзьдзе пачатку Вялікага тэрору, піку сталінскіх рэпрэсій 1937–1938 гадоў.
Ці часта беларусы зьведвалі «гнеў Божы»? Ці ўмелі тыя ж самыя сьвятыя ды цудатворныя іконы караць чалавека? І калі так, то за што? Гутарка з кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Грунтовым.
Падзеі 31 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Фінляндыя сёлета адзначае 100 гадоў ад абвяшчэньня незалежнасьці. Цягам 2017 году ў Фінляндыі і ў сотні іншых краінаў пройдзе больш за 3000 сьвяточных імпрэзаў. У Беларусі самая вялікая зь іх — фэстываль фінскага танга ў цэнтры Менску — адбываецца 29 ліпеня.
Сымбалічна, што народжаны ў Беларусі Скарына мог друкаваць свае кнігі ў будынку з такой «беларускай» назвай — «У буслоў». Менавіта гэтак перакладаецца фраза «U čapů».
Гэтымі днямі на экраны сьвету выйшаў «Дзюнкерк» — фільм пра адну з самых драматычных старонак гісторыі Другой усясьветнай вайны, пра эвакуацыю брытанскага экспэдыцыйнага корпусу з Францыі ў 1940 годзе.
Партрэт у Бібліі ў XVI стагодзьдзі стаў нечым накшталт тагачаснага сэлфі ў сакральнай кнізе. Таму Пэтр Войт і кажа пра «нэўрастэнічную праблематыку», маючы на ўвазе нарцысізм.
У чэскай рукапіснай традыцыі да прыезду Скарыны ў Прагу налічвалася 25 поўных перакладаў Бібліі на чэскую мову, 27 перакладаў Старога і 35 перакладаў Новага Запаветаў!
Сям’я дыплямата, які зьнік у савецкай турме, мае намер дамагчыся доступу да архіўных запісаў ФСБ, якія раней падаваліся ў няпоўным выглядзе.
Папярэднія дадзеныя сьведчаць, што ў Вільні знойдзеныя парэшткі кіраўніка антырасейскага паўстаньня 1863 году Зыгмунта Серакоўскага, паведаміла Міністэрства культуры Літвы.
На гравюры «Людзі Ізраілевы» з тытульнага ліста Кнігі «Лічбы» (1519) гісторык Генадзь Лебедзеў ідэтныфікаваў гербы Радзівілаў, Гаштольдаў і Астроскіх.
Сёньня – 25 ліпеня – 20 гадоў са дня сьмерці Натальлі Арсеньневай.
У пачатку XVI стагодзьдзя дактароў мэдыцыны ў Эўропе было вельмі мала. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што ўсе яны былі знаёмыя паміж сабой ці, прынамсі, падтрымлівалі кантакты пры дапамозе перапіскі.
Навукоўцы выявілі на тэрыторыі Гнёздаўскага археалягічнага комплексу ў Смаленскай вобласьці рэшткі мяча Х стагодзьдзя, заявілі ў Смаленскім дзяржаўным музэі-запаведніку.
Чаму Скарыну дапусьцілі да здачы доктарскага экзамэну без навучаньня ў дактарантуры?
Усяго Францішак Скарына апублікаваў 50 прадмоў і 62 пасьляслоўі на тагачаснай беларускай літаратурнай мове.
У Польшчы прыняты закон аб зносе помнікаў савецкага таталітарызму. Раней дэкамунізацыю правяла Ўкраіна і краіны Балтыі.
«Калі мы чытаем нейкі падручнік па гісторыі, то бачым аповеды пра тых, хто меў пасады, хто аддаваў загады... А пра салдат ніхто не згадвае».
Акурат 100 гадоў таму — 19 ліпеня 1917-га — пачаўся маштабны наступ расейскіх войскаў на пазыцыі кайзэраўцаў у навакольлі Крэва. Штабныя стратэгі не сумняваліся, што апэрацыя кардынальна зьменіць хаду ўсясьветнай вайны, аднак стратэгічны разьлік аказаўся марным: прывід бальшавіцкага перавароту зьвёў усе намаганьні да абсалютнага мінімуму.
З пункту гледжаньня ўнівэрсытэцкіх гарадоў Эўропы, з пункту гледжаньня Вэнэцыі, дзе Скарына на той час ужо пабываў, беларускі народ інтэлектуальна яшчэ спаў.
Нашчадкі Соф’і Менскай, Соф’і Гальшанскай і Людвікі Караліны Радзівіл кіравалі дзясяткамі краінаў сьвету. Сярод іх і ўсе сучасныя манархі Эўропы. У складанасьцях генеалогіі разьбіраўся Павал Дабравольскі.
Паколькі мы дакладна ня ведаем, дзе Францішак Скарына знаходзіўся паміж 1506 і 1512 гадамі, мы ня можам напэўна сказаць, дзе ён задумаў пераклад Бібліі на нацыянальную мову. Вэнэцыя на гэтую ролю падыходзіць ідэальна.
Апэляцыя на рашэньне аб прызнаньні царквы «Сьведак Яговы» экстрэмісцкай арганізацыяй на тэрыторыі Расеі была адхіленая расейскім Вярхоўным судом 17 ліпеня, перадае «Інтэрфакс».
У 1512 годзе, калі Скарына прыехаў у Італію, у Вэнэцыі, паводле розных падлікаў працавала ад 70 да 150 друкарняў! А ўсяго ў Італіі тады было 500 друкарняў, некаторыя навукоўцы сьцьвярджаюць, што 700.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўхваліў у панядзелак папраўкі ў закон аб забароне прапаганды камунізму або іншага таталітарнага ладу ў назвах будынкаў і аб’ектаў. Гэты закон прадугледжвае знос помнікаў савецкай эпохі, у тым ліку Чырвонай арміі.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньяху прынялі ў нядзелю ўдзел у цырымоніі памяці габрэяў, якія загінулі пасьля масавай аблавы, праведзенай у Парыжы 75 гадоў таму.
Падчас VII Зьезду беларусаў сьвету беларуская супольнасьць Швайцарыі перадала парафіі сьвятых Сымона і Алены прах княгіні Магдалены Радзівіл. Ва ўрачыстасьці прыняў удзел пробашч парафіі ксёндз-магістар Уладдыслаў Завальнюк.
Уніяцкі архімандрыт Антоні Сялява, зьвяртаючыся ў 1622 годзе да сваіх праваслаўных апанэнтаў, пісаў, што раней «быў Скарына, ерэтык-гусіт, які для вас друкаваў у Празе кнігі па-руску».
У рэаліях XV-XVI стагодзьдзяў сын селяніна ня меў шанцаў атрымаць адукацыю і выбіцца ў людзі. Гэта маглі зрабіць толькі дзеці шляхты або заможных мяшчан.
Мы ведаем, што ў канцы 1506 году Францішак Скарына разам зь некалькімі сваімі землякамі, у тым ліку Венцэславам са Слуцку, атрымаў у Кракаве ступень бакаляўра.
На афіцыйным Youtube-канале NATO 11 чэрвеня было апублікаванае відэа «Лясныя браты. Бітва за Балтыку» — кароткі дакумэнтальны фільм з рэканструкцыей баёў з жывымі акторамі і камэнтарамі вэтэранаў антысавецкага супраціву.
Сёньня Эўразьвяз адзначае дзень памяці ахвяраў трагедыі ў Срэбраніцы, дзе каля васьмі тысячаў басьнійскіх мусульманаў былі забітыя вайсковымі злучэньнямі басьнійскіх сэрбаў падчас вайны на Бальканах.
Кнігавыданьне ў Польшчы пачалося ў 1474 годзе на лацінскай мове, калі ў Кракаве выйшлі дзьве кнігі і правобраз газэты — «Кракаўскі альманах».
Нашага Францішка Скарыну вывучаюць ужо больш за два стагодзьдзі, і спрэчкі вакол яго поглядаў і спадчыны не сьціхаюць. Спрачаюцца і наконт гуманізму Скарыны.
Пра гэта навукоўцы спрачаюцца да сёньня. Два полюсы тут прадстаўляюць беларус Георгі Галенчанка і расеец Яўген Неміроўскі.
Тры гады запар езьдзіў Янка Купала ў Грузію, каб пабачыцца з маладой грузінскай доктаркай Эліко Метэхэлі. Усё пра «грузінскую» музу Купалы ў рэпартажы Радыё Свабода з бальнэалягічнага курорту Цхалтуба.
6 ліпеня 1253 году адбылася каранацыя Міндоўга, які заклаў падмурак дзяржаўнасьці ВКЛ. У сувязі з гэтым актывісты «Моладзі БНФ» распачынаюць збор подпісаў за ініцыятыву ўганараваньня памяці гэтай гістарычнай асобы.
З прэзыдэнцкага фонду падтрымкі культуры і мастацтва будзе выдаткавана амаль 370 тысяч рублёў на рэстаўрацыйныя работы і капітальны рамонт Барысаглебскай (Калоскай) царквы XII ст. ў Горадні і кансэрвацыю Княскай вежы Крэўскага замка XIV ст. Такое рашэньне зацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка.
Мэтадычны дапаможнік «Беларускія буржуазныя нацыяналісты», выдадзены ў друкарні Вышэйшай школы КДБ пры Савеце Міністраў СССР у 1957 годзе пад рэдакцыяй палкоўніка Мікалая Куляшова пад грыфам «Зусім сакрэтна».
Дацэнт Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Пэтр Войт, які на Міжнародным сымпозіюме ў сярэдзіне чэрвеня прапанаваў лічыць выяву апостала Яна з кнігі Прамудрасьці Божай другім партрэтам Скарыны, прапануе адкінуць міты, якія, на яго думку, склаліся вакол беларускага першадрукара.
Чаму ў 1996 годзе ўлады абралі ў якасьці дня незалежнасьці менавіта дзень вызваленьня Менску ад нацыстаў? Гламурызацыя гістарычных датаў, у тым ліку і драматычных — беларуская асаблівасьць ці сусьветная тэндэнцыя? Які ў Беларусі народны дзень незалежнасьці?
«Сумныя навіны зь Нясьвіжу. Будаўнікі разьвярнулі браму каля касьцёла Божага цела канца XVIII ст., якая разам з храмам уключаная ў сьпіс каштоўнасьцяў катэгорыі „0“», — напісаў у фэйсбуку гісторык Мікола Волкаў.
Дзень Канады — Нацыянальнае сьвята Канады — адзначае падпісаньне 1 ліпеня 1867 году Акта пра Канфэдэрацыю.
Загрузіць яшчэ