Жывая гісторыя (living history) — гэта цэлы рух, які займаецца рэканструкцыяй жыцьця, ладу, вопраткі, узбраеньня старажытных эпохаў. Такія сустрэчы ўжо даволі папулярныя ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. Навуковыя лекцыі з прымешкам інтэрактыву пасьпяхова праводзяцца ва Ўкраіне, Польшчы і Расеі.