За тры гады зьменшыўся ўраджай бульбы, цукровых буракоў і гародніны. Глядзім, што адбываецца ў сельскай гаспадарцы.
Пачынаючы са жніўня, назіраецца лявінападобны рост колькасьці нелегальных мігрантаў. У фэдэральным прафсаюзе паліцэйскіх выступаюць за ўвядзеньне часовага памежнага кантролю на мяжы з Польшчай.
Сёлета лідэрамі ў аб’ёме нэгатыўнага сальда ў замежным гандлі Беларусі сталі Расея і Кітай.
Улады Беларусі анансавалі рост заробкаў у 2022 годзе. Разьбіраемся, ці дагоніць гэты рост цэны.
Бэльгія спрабуе зьмякчыць санкцыі Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да калійнай прамысловасьці Беларусі.
Урад зьвернецца да Аляксандра Лукашэнкі ў справе выдзяленьня дадатковых сродкаў на барацьбу з COVID-19. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Раман Галоўчанка, якога цытуе БелТА.
Засакрэчаны экспарт у Расею ацэньваецца прыкладна ў 1,29 млрд даляраў, ці 14,8% ад агульных паставак. У 2020 годзе скрытыя пастаўкі з адной краіны ў іншую склалі толькі 152 млн (1,2% усяго беларускага экспарту).
У наступныя 5 гадоў Facebook хоча забясьпечыць працай для стварэньня мэтасусьвету 10 тысяч эўрапейцаў. «Гэтыя інвэстыцыі — вотум даверу да сілы эўрапейскай тэхналягічнай індустрыі», — заявілі ў інтэрнэт-гіганце.
4,2% насельніцтва Беларусі жыве па-за рысай беднасьці — іх сярэднедушавыя даступныя рэсурсы не дацягваюць да бюджэту пражытачнага мінімуму.
ААТ «Крыён» у Менску кожныя суткі вырабляе 200 тон мэдычнага кіслароду і столькі ж адгружае шпіталям. Кісларод для тэхнічных мэтаў цяпер вырабляюць у іншым месцы.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-жніўні павялічыліся на 2,9% да аналягічнага пэрыяду мінулага году. Гэта антырэкорд са студзеня-сьнежня 2017-га, калі рост быў на ўзроўні 2,4%. Пры гэтым інфляцыя перавышае 10 працэнтаў.
Падатак на кватэру, штраф за адсутнасьць маскі, падатак з замежных пакупак – пералічваем падатковыя ініцыятывы ўладаў.
Найбуйнейшы італьянскі авіяперавозчык Alitalia ў чацьвер зрабіў апошнія рэйсы, пасьля чаго афіцыйна спыніў існаваньне ў рамках працэдуры банкруцтва.
14 кастрычніка на рудніку «Беларуськалію» машына, якая везла шахтароў на зьмену, урэзалася ў сьценку горнай вырабаткі.
12 кастрычніка Саід Гуцэрыеў прадаў акцыі ААТ «Парытэтбанк» (брэнд Paritetbank) расейскаму прадпрымальніку Расіму Ісмаілаву. Сума ўгоды не раскрываецца, паведамляецца на сайце банка.
Кіраўнік Расеі заявіў, што яго дзяржава гатовая дзяліцца зь Беларусьсю і іншымі краінамі Эўразійскага эканамічнага зьвязу досьведам пераадоленьня заходніх санкцый.
Прэзыдэнт расейскай кампаніі «Транснефть» Мікалай Токараў прыгразіў пакінуць беларускі рынак.
Ці спрацуе канстытуцыйная рэформа, якую задумаў Лукашэнка, і які наогул можа быць выхад зь цяперашняй сытуацыі? Як доўга яна можа захоўвацца? Пра гэта разважае аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Вадзім Мажэйка.
Міністар фінансаў Юры Селіверстаў анансаваў новы падатак на кватэры. Мэта — матываваць людзей не пераяжджаць зь вёскі ў горад. Глядзім, як жывецца на сяле.
Украінская энэргетычная сыстэма з 2023 году выйдзе з агульнай энэргетычнай прасторы Беларусі і Расеі.
Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны заявіла, што не разглядае аднаўленьня камэрцыйных паставак электраэнэргіі зь Беларусі і Расеі, нягледзячы на дэфіцыт вугалю для генэрацыі ўласнай энэргіі.
Беларусь накіравала 700 мільёнаў рублёў на барацьбу з COVID-19, паведаміў намесьнік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка.
Такая мера дазволіць краіне пазьбегнуць магчымага дэфолту па дзяржаўных абавязаньнях. Згодна ацэнак Міністэрства фінансаў, выдаткі цяпер можна пакрываць да сьнежня. Затым неабходна новае павышэньне столі дзяржаўнага доўгу.
Рост цэнаў на прыродны газ у Эўропе падштурхоўвае некаторых спажыўцоў да пераходу на лігніт, буры вугаль, паведамляе тэлеканал «Эўраньюс».
Беларусы ў дэпрэсіі, чаканьне моцнага эканамічнага крызісу, у пэрспэктыве ад’езд з краіны — такія вынікі дасьледаваньня праблем жыхароў беларускіх рэгіёнаў, якое правёў дырэктар аналітычнага Цэнтру новых ідэяў, у мінулым сябра каманды Віктара Бабарыкі Антон Раднянкоў.
З 2017 году беларускія дарожнікі стала ўдзельнічаюць у тэндэрах на будаўніцтва і рамонт дарог ва Ўкраіне, выйграюць іх, рамантуюць і будуюць дарогі. Але здараюцца пры гэтым і скандалы.
Увесьці ў эксплюатацыю другі энэргаблёк БелАЭС плянуецца ў 2022 годзе. Пра гэта заявіў журналістам міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч падчас адкрыцьця энэргетычнага форуму Energy Expo 2021.
Літоўская чыгунка адклала праект рэканструкцыі ўчастка Плунге-Шацейкяй коштам амаль 60 млн эўра.
Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у верасьні індэкс спажывецкіх цэнаў вырас на 10,2% у параўнаньні з аналягічным месяцам 2020 году.
Міністар фінансаў Юры Селіверстаў паабяцаў рост заробкаў у наступным годзе. Глядзім, наколькі гэта рэальна.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску адбываецца разгляд скаргі бізнэсоўца Юрыя Чыжа, якога сьледзтва вырашыла накіраваць на судова-псыхіятрычную экспэртызу.
Сярэдні заробак у Беларусі ў жніўні зьнізіўся на 0,6% у параўнаньні зь ліпенем. Глядзім, якія спэцыялісты сталі зарабляць меней.
Ляўрэатамі прэміі ў эканоміцы памяці Альфрэда Нобэля за 2021 год сталі Дэйвід Кард, Джошуа Ангрыст, Гуіда Імбэнс.
Шмат гадоў беларускія чыноўнікі і прадпрымальнікі імкнуліся зрабіць краіну прывабнай для замежных турыстаў. Ладзіліся знакавыя спартовыя імпрэзы, будаваліся аграсядзібы, уводзіўся «бязьвіз».
«Каб зацікавіць людзей не пакідаць сельскай мясцовасьці», — гэтак патлумачыў міністар фінансаў новы падатак на нерухомасьць.
У Беларусі да сярэдзіны 2022 году плянуюць увесьці ПДВ на закупы ў замежных інтэрнэт-крамах. Як паведаміў міністар фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў, гэты крок прадугледжаны праектам адноўленага Падатковага кодэксу.
«Светлагорскхімвалакно» паведаміла сваім пакупнікам, што ўвесь абʼём тэхнічнага кіслароду, які выпускае прадпрыемства, цяпер ідзе на патрэбы раённага шпіталя.
Больш як 400 тысяч пачак цыгарэт былі схаваныя ў піламатэрыялах, якія, паводле дакумэнтаў, перавозіў грамадзянін Беларусі на фуры
У Мінфіне растлумачылі, якія падатковыя новаўвядзеньні і калі хочуць увесьці для індывідуальных прадпрымальнікаў. Да прыкладу, адмяніць спрошчаную сыстэму падаткаабкладаньня для ІП маюць намер з 2023 году. Гэтыя зьмены прадугледжаныя праектам правак у Падатковы кодэкс.
Нягледзячы на санкцыі Эўразьвязу і ЗША, ВУП Беларусі вырас на 3%, а экспарт павялічыўся на 6,5 млрд даляраў, сьцьвярджаюць улады Беларусі.
Ці сапраўды эканоміка Беларусі настолькі моцная, што зможа вытрымаць заходнія санкцыі? Або санкцыі ўсё ж дасягнуць сваёй мэты і прымусяць рэжым у Беларусі пачаць дыялёг з грамадзтвам? Пра гэта і пра іншае разважае эканаміст Яраслаў Раманчук.
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка, паводле папярэдніх зьвестак, склалі 8459,9 млн даляраў у эквіваленце.
Сэнатар запатрабаваў дыплёмную працу Саўле Амаравай з Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Біржавая цана на газ у Эўропе ў сераду, 6 кастрычніка, на лёнданскай біржы ICE перавысіла 1700 даляраў за тысячу кубамэтраў, абнавіўшы гістарычны максымум.
Расейскі «Газпром» скараціў пастаўкі газу ў Эўразьвяз празь Беларусь на 70%. Экспарт зьнізіўся з 112 млн кубамэтраў на канец верасьня да 30 млн на пачатак кастрычніка.
У восеньскім рэгіянальным аглядзе экспэрты Сусьветнага банку прагназуюць рост беларускага ВУП сёлета ў 1,2%. Аднак на 2022 год яны прадракаюць падзеньне на 2,8%. Ацэнка пагоршылася адразу на 4,7 прагнознага пункта — раней гаварылі пра рост у 1,9%.
Паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, за паўтара года пандэміі каранавірусу ў краіне памерла толькі крыху больш за 4200 чалавек.
Цэны на газ у Эўропе выраслі да рэкорднага ўзроўню.
Заснавальнік кампаніі Facebook Марк Цукербэрг папрасіў прабачэньня за маштабны збой, у выніку якога больш 3,5 млрд карыстальнікаў сацсетак ва ўсім сьвеце на 6 гадзін былі адрэзаныя ня толькі ад сеткі Facebook, але і ад Instagram, Messenger і Whatsapp.
Загрузіць яшчэ