Люты-2020 — больш як 2,23 рубля за даляр. А калі даляр быў па пяцьсот рублёў?
Нафту на беларускія НПЗ з сакавіку, у дадатак да групы «Сафмар», пачнуць пастаўляць пяць новых расейскіх пастаўшчыкоў, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэсавы сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандар Цішчанка.
Міністэрства фінансаў Расеі не рыхтуе прапановаў аб кампэнсацыі падатковага манэўру Беларусі.
26 лютага курс даляра і эўра прыбавілі ў вазе на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, адпаведна на адну капейку і паўтары.
Ацэнка аб’ёмаў бруднай нафты цяпер ўдвая меншая, чым казалі месяц таму.
Тавараабарот Беларусі з краінамі Эўразьвязу ў 2019 годзе ў параўнаньні 2018-м зьнізіўся на 9% да 15 млрд 660 млн даляраў, сьведчаць дадзеныя Белстата.
Летась у параўнаньні з 2018 годам на 13% зьнізіўся дэфіцыт гандлю таварамі Беларусі з Расеяй. Пра гэта паведамляе Белстат.
Беларускія НПЗ працягваюць працу з загрузкай каля 50%, за студзень-люты перапрацоўка нафты склала каля 1,8 млн тонаў. Інтэрфакс прыводзіць гэтую заяву намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімера Сізова.
У сакавіку нафта на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы пойдзе праз украінскі трубаправод «Адэса — Броды».
Камітэт дзяржаўнага кантролю пасьля ўвядзеньня новай сыстэмы аплаты працы бюджэтнікаў ня выявіў сурʼёзных парушэньняў, піша БелТА.
2 рублі 22 капейкі — такі курс даляра вызначаны Нацбанкам Беларусі на 26 лютага. З пачатку году даляр вырас на 5,5%. Разьбіраемся, чаму курс расьце і калі спыніцца.
Каля 60 чалавек выйшлі 25 лютага да менскага офісу «Белнафтахіма», пратэстуючы супраць павышэньня цэнаў на паліва.
Што б вы рабілі на пасадзе прэзыдэнта ў сытуацыі цяперашняга нафтавага крызісу? У выпадку, калі вы станеце прэзыдэнтам, вы выведзеце Беларусь з Эўразійскага саюзу?
15 даляраў за брудны барэль. Выглядае, што кампэнсацыя мае скласьці каля 131,1 млн даляраў — «Белнафтахім» мінулым летам патрабаваў 155 млн.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што экспарт прадуктаў зь Беларусі за кошт нафтавай сфэры летась упаў на 2,5 мільярда даляраў. Глядзім, колькі Беларусь зарабіла на перапрацоўцы нафты за мінулы год.
Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю ўвяла антыдэмпінгавае мыта на пастаўкі зь Беларусі будаўнічых блёкаў зь цеплаізаляцыйнага бэтону ў памеры 34,19% ад мытнай вартасьці прадукцыі.
Разам з горадам затопяць каля чатырох тысяч пячор і вакольныя вёскі, усяго 199 паселішчаў.
Так кампанія «пацьвердзіла тэхнічныя магчымасьці прапампоўваньня». Пастаўкі ж пачнуцца «пасьля афармленьня маршрутных даручэньняў», а калі тое будзе, не паведамляецца.
Ад уведзеных Расеяй абмежаваньняў на вываз нафтапрадуктаў і паставак бруднай нафты экспарт Беларусі зьнізіўся больш як на 2 мільярды даляраў.
У айцішнікаў $2250, у цырульнікаў $258.
24 лютага падчас таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр вырас на 0,0126 капейкі да 2,2246 рубля.
Гаворка пра больш як сотню мільёнаў рублёў.
Як прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта зьбіраюцца забясьпечыць Беларусь нафтай? Ці магчыма дывэрсыфікаваць беларускі нафтавы імпарт? Ці варта Беларусі выйсьці з Эўразійскага саюзу? У Праскім акцэнце — гутарка зь Юрасём Губарэвічам, Вольгай Кавальковай і Паўлам Севярынцам
У чым сутнасьць новай беларуска-расейскай нафтавай угоды? Якія пэрспэктывы паглыбленьня інтэграцыі дзьвюх дзяржаваў? Ці адновяцца ў сакавіку ранейшыя стасункі Беларусі і Расеі ў нафтавай сфэры? Адказвае намесьнік галоўнага рэдактара «Коммерсанта» Дзьмітрый Бутрын.
23 лютага ў цэнтры Берасьця ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.
Свабода сабрала цікавыя факты пра Ўзброеныя сілы Беларусі.
З 23 лютага ў Беларусі кошты на дызэльнае паліва і аўтамабільны бэнзін вырасьлі на 1 капейку. У гэтым годзе гэта восьмае зьмяненьне цэнаў на паліва.
Пяці- або дзесяцібальная сыстэма ўжывалася пры такой ацэнцы, не ўдакладняецца.
Улады вырашылі стварыць мэмарыял на месцы спаленай у 1944 годзе вёскі Ала́ (Сьветлагорскі раён Магілёўскай вобласьці). Прапанову падтрымаў Аляксандар Лукашэнка. Аплаціць будаўніцтва «папрасілі» настаўнікаў.
Гэтая навіна цягне амаль на сэнсацыю: Расея пагадзілася кампэнсаваць Беларусі страты ад павышэньня цэнаў на нафту. Чаму?
Маюцца на ўвазе не адлічэньні на капітальны рамонт з «жыровак», а плата звыш таго.
Аляксандар Лукашэнка мяркуе, што пры цяперашніх умовах на ўсясьветным рынку энэрганосьбітаў расейскі газ для Беларусі павінен каштаваць каля 90 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў.
Лукашэнка заявіў, што Расея прапанавала Беларусі кампэнсацыю за падатковы манэўр у 300 мільёнаў даляраў, у тым ліку, за кошт прэміі расейскім нафтавым кампаніям. Свабода разабралася, што гэта значыць для Беларусі.
Канцэрн «Белнафтахім» прапанаваў даччынай кампаніі «Газпромнефть» давальніцкую схему паставак нафты ў Беларусь па формуле 20 на 80.
Кітай — трэці гандлёвы партнэр Беларусі паводле аб’ёмаў пасьля Расеі і Ўкраіны. Аб’ёмы гандлю Беларусі з Кітаем — як з Латвіяй, Літвой і Польшчай разам узятымі.
21 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы даляр вырас на 0,0072 капейкі да 2,2120 беларускага рубля.
Пакідаеш «Нацыянальную школу прыгажосьці» — кампэнсуй выдаткі.
Прыватны дом Веслава Меданоўскага на завулку Вільямса, 13 у Менску трапіў пад знос дзеля будоўлі комплексу «Minsk World», якую вядзе кампанія сэрбскіх мільянэраў Карычаў Dana Holdings. Аднак высяляцца гаспадар не зьбіраецца, бо Менгарвыканкам не дае ўчастка для будаўніцтва новага дома ў Менску.
Беларусь замовіла яшчэ два танкеры нафты зь перавалкай празь літоўскую Клайпеду, піша Interfax.by. Адкуль прывязуць нафту і якімі канкрэтна танкерамі, не ўдакладняецца.
Сусьветны банк апублікаваў на сваім сайце дасьледаваньне «Прысваеньне замежнай дапамогі элітамі. Сьведчаньні з афшорных рахункаў». У дакумэнце згадваюцца 22 краіны.
«Я ў некаторыя краіны прыяжджаю, гляджу — стаяць разваленыя дамы. Проста бурацца. Я пытаюся, чаму. А таму што прынятыя законы, якія не дазваляюць павышаць квартплату з аднаго боку, а з другога — забараняюць высяляць тых, хто наогул ня плаціць. І ўсё бурыцца».
Амаль як у Беларусі, на 0,85% вырасьлі цэны ў самаабвешчанай Прыднястроўскай рэспубліцы, што на тэрыторыі Малдовы. Але ў Армэніі нават больш, а ў Эстоніі дэфляцыя.
Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Вольга Чупрыс 19 лютага назвала «ўкідам» інфармацыю пра зьмяншэньне заробкаў у адукацыі, спартовых школах і культурнай сфэры. Пра гэта яна сказала, наведваючы Ваўкавыскі каледж Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, піша БелТА.
«Як гэтая станцыя будзе ўбудаваная ў эканоміку краіны?» — такое пытаньне Лукашэнка задаваў чыноўнікам яшчэ ў красавіку 2018 году. Спрабуем адказаць на яго ў год меркаванага запуску атамнай станцыі.
З улікам нявызначанасьці ў нафтавай сфэры існуе рызыка, што рэцэсія (зьніжэньне ВУП) у Беларусі будзе назірацца ўвесь 2020 год. Такі прагноз утрымліваецца ў квартальным аглядзе, які падрыхтаваў Беларускі эканамічны дасьледча-адукацыйны цэнтар (BEROC).
Расейская кампанія «Гознак» надрукуе 300 мільёнаў купюр балівараў для Вэнэсуэлы агульным наміналам каля $143 мільёнаў, паведамляе Bloomberg. Гэта прыкладна пятая частка ўсіх наяўных у краіне грошай.
Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы зафіксавалі чарговы рэкорд: даляр ЗША вырас яшчэ на 0,0011 капейкі, да 2,2041 рубля (днём раней было 2,2030). Ад пачатку тыдня абнаўляюцца найбольшыя паказьнікі за чатыры гады пасьля дэнамінацыі.
Дагэтуль невядома, чым завершыліся 18 лютага перамовы ў Менску паміж Аляксандрам Лукашэнкам і галоўным выканаўчым дырэктарам кампаніі «Роснефть» Ігарам Сечыным.
Прыблізна на 12%. Кажуць, «дзеля прывядзеньня цэнаў у адпаведнасьць з рэальнымі выдаткамі».
Эканаміст Зьміцер Крук прадказвае, наколькі сёлета зьнізіцца курс беларускага рубля, тлумачыць, чаму ў студзені ВУП Беларусі ўпаў на 1,9 працэнта, і заяўляе, што стратэгічна адмова ад таннай расейскай нафты — станоўчая рэч для беларускай эканомікі.
Загрузіць яшчэ