24 лютага падчас таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр вырас на 0,0126 капейкі да 2,2246 рубля.
Гаворка пра больш як сотню мільёнаў рублёў.
Як прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта зьбіраюцца забясьпечыць Беларусь нафтай? Ці магчыма дывэрсыфікаваць беларускі нафтавы імпарт? Ці варта Беларусі выйсьці з Эўразійскага саюзу? У Праскім акцэнце — гутарка зь Юрасём Губарэвічам, Вольгай Кавальковай і Паўлам Севярынцам
У чым сутнасьць новай беларуска-расейскай нафтавай угоды? Якія пэрспэктывы паглыбленьня інтэграцыі дзьвюх дзяржаваў? Ці адновяцца ў сакавіку ранейшыя стасункі Беларусі і Расеі ў нафтавай сфэры? Адказвае намесьнік галоўнага рэдактара «Коммерсанта» Дзьмітрый Бутрын.
23 лютага ў цэнтры Берасьця ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.
Свабода сабрала цікавыя факты пра Ўзброеныя сілы Беларусі.
З 23 лютага ў Беларусі кошты на дызэльнае паліва і аўтамабільны бэнзін вырасьлі на 1 капейку. У гэтым годзе гэта восьмае зьмяненьне цэнаў на паліва.
Пяці- або дзесяцібальная сыстэма ўжывалася пры такой ацэнцы, не ўдакладняецца.
Улады вырашылі стварыць мэмарыял на месцы спаленай у 1944 годзе вёскі Ала́ (Сьветлагорскі раён Магілёўскай вобласьці). Прапанову падтрымаў Аляксандар Лукашэнка. Аплаціць будаўніцтва «папрасілі» настаўнікаў.
Гэтая навіна цягне амаль на сэнсацыю: Расея пагадзілася кампэнсаваць Беларусі страты ад павышэньня цэнаў на нафту. Чаму?
Маюцца на ўвазе не адлічэньні на капітальны рамонт з «жыровак», а плата звыш таго.
Аляксандар Лукашэнка мяркуе, што пры цяперашніх умовах на ўсясьветным рынку энэрганосьбітаў расейскі газ для Беларусі павінен каштаваць каля 90 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў.
Лукашэнка заявіў, што Расея прапанавала Беларусі кампэнсацыю за падатковы манэўр у 300 мільёнаў даляраў, у тым ліку, за кошт прэміі расейскім нафтавым кампаніям. Свабода разабралася, што гэта значыць для Беларусі.
Канцэрн «Белнафтахім» прапанаваў даччынай кампаніі «Газпромнефть» давальніцкую схему паставак нафты ў Беларусь па формуле 20 на 80.
Кітай — трэці гандлёвы партнэр Беларусі паводле аб’ёмаў пасьля Расеі і Ўкраіны. Аб’ёмы гандлю Беларусі з Кітаем — як з Латвіяй, Літвой і Польшчай разам узятымі.
21 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы даляр вырас на 0,0072 капейкі да 2,2120 беларускага рубля.
Пакідаеш «Нацыянальную школу прыгажосьці» — кампэнсуй выдаткі.
Прыватны дом Веслава Меданоўскага на завулку Вільямса, 13 у Менску трапіў пад знос дзеля будоўлі комплексу «Minsk World», якую вядзе кампанія сэрбскіх мільянэраў Карычаў Dana Holdings. Аднак высяляцца гаспадар не зьбіраецца, бо Менгарвыканкам не дае ўчастка для будаўніцтва новага дома ў Менску.
Беларусь замовіла яшчэ два танкеры нафты зь перавалкай празь літоўскую Клайпеду, піша Interfax.by. Адкуль прывязуць нафту і якімі канкрэтна танкерамі, не ўдакладняецца.
Сусьветны банк апублікаваў на сваім сайце дасьледаваньне «Прысваеньне замежнай дапамогі элітамі. Сьведчаньні з афшорных рахункаў». У дакумэнце згадваюцца 22 краіны.
«Я ў некаторыя краіны прыяжджаю, гляджу — стаяць разваленыя дамы. Проста бурацца. Я пытаюся, чаму. А таму што прынятыя законы, якія не дазваляюць павышаць квартплату з аднаго боку, а з другога — забараняюць высяляць тых, хто наогул ня плаціць. І ўсё бурыцца».
Амаль як у Беларусі, на 0,85% вырасьлі цэны ў самаабвешчанай Прыднястроўскай рэспубліцы, што на тэрыторыі Малдовы. Але ў Армэніі нават больш, а ў Эстоніі дэфляцыя.
Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Вольга Чупрыс 19 лютага назвала «ўкідам» інфармацыю пра зьмяншэньне заробкаў у адукацыі, спартовых школах і культурнай сфэры. Пра гэта яна сказала, наведваючы Ваўкавыскі каледж Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, піша БелТА.
«Як гэтая станцыя будзе ўбудаваная ў эканоміку краіны?» — такое пытаньне Лукашэнка задаваў чыноўнікам яшчэ ў красавіку 2018 году. Спрабуем адказаць на яго ў год меркаванага запуску атамнай станцыі.
З улікам нявызначанасьці ў нафтавай сфэры існуе рызыка, што рэцэсія (зьніжэньне ВУП) у Беларусі будзе назірацца ўвесь 2020 год. Такі прагноз утрымліваецца ў квартальным аглядзе, які падрыхтаваў Беларускі эканамічны дасьледча-адукацыйны цэнтар (BEROC).
Расейская кампанія «Гознак» надрукуе 300 мільёнаў купюр балівараў для Вэнэсуэлы агульным наміналам каля $143 мільёнаў, паведамляе Bloomberg. Гэта прыкладна пятая частка ўсіх наяўных у краіне грошай.
Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы зафіксавалі чарговы рэкорд: даляр ЗША вырас яшчэ на 0,0011 капейкі, да 2,2041 рубля (днём раней было 2,2030). Ад пачатку тыдня абнаўляюцца найбольшыя паказьнікі за чатыры гады пасьля дэнамінацыі.
Дагэтуль невядома, чым завершыліся 18 лютага перамовы ў Менску паміж Аляксандрам Лукашэнкам і галоўным выканаўчым дырэктарам кампаніі «Роснефть» Ігарам Сечыным.
Прыблізна на 12%. Кажуць, «дзеля прывядзеньня цэнаў у адпаведнасьць з рэальнымі выдаткамі».
Эканаміст Зьміцер Крук прадказвае, наколькі сёлета зьнізіцца курс беларускага рубля, тлумачыць, чаму ў студзені ВУП Беларусі ўпаў на 1,9 працэнта, і заяўляе, што стратэгічна адмова ад таннай расейскай нафты — станоўчая рэч для беларускай эканомікі.
Як паведамляе агенцтва БелаПАН, пра гэта Юры Караеў заявіў на пасяджэньні прэзыдыюму ўраду, прысьвечаным барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў.
У Менску прэзэнтавалі «Taste IT in Belarus» — сумеснае выданьне Міністэрства замежных спраў Беларусі і беларускай кампаніі Wargaming. У ёй IT-спэцыялісты расказваюць, чаму яны пераехалі ў Менск. Кніга будзе распаўсюджвацца на профільных канфэрэнцыях, у беларускіх прадстаўніцтвах у розных краінах.
Шмат па якіх парамэтрах Кітай пераўзыходзіць Беларусь, пры гэтым ён набыў такую перавагу адносна нядаўна. Уяўленьне, што моц і вага Кітаю тлумачацца толькі яго гіганцкімі памерамі, ужо не зусім дакладнае.
692 даляры — такі сярэдні заробак атрымлівалі жыхары Менску летась. Але шмат у якіх раёнах людзі і блізка не зарабляюць «па 500». Глядзім, што з эканомікай у самых бедных рэгіёнах Беларусі.
«Узровень зношанасьці асноўных фондаў у нашай краіне і ў нашых суседзяў. Паглядзіце, бярэм Славаччыну — 35%, Беларусь — 38%, Малдову — 42%, Украіну — 60%».
У 2018 адзін зь дзесяці занятых эўрапейцаў ад 18 і старэйшых жылі на мяжы беднасьці.
Цяпер Расея можа зьвярнуцца са скаргай у Вярхоўны суд Нідэрландаў.
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр вырас на 0,0086 капейкі да 2,2030 беларускага рубля. Гэта найбольшы паказьнік за чатыры гады пасьля дэнамінацыі.
Аляксандар Лукашэнка мае сустракаецца з галоўным выканаўчым дырэктарам, старшынёй праўленьня кампаніі «Роснефть» Ігарам Сечыным, перадае БелТА.
Заснавальнік амэрыканскай кампаніі Amazon Джэф Бэзас абвясьціў пра стварэньне экалягічнага фонду Bezos Earth Fund, каб фінансаваць праекты для барацьбы са зьменамі клімату.
Кіраўніцтва тлумачыць прастой плянавым абслугоўваньнем абсталяваньня і праблемамі з абаротнымі сродкамі і закупліваньнем сыравіны. Свабода даведалася, што гавораць работнікі горадаўтваральнага прадпрыемства.
Дзясяткі беларускіх грамадзян пагарэлі ва Ўкраіне на «эўрабляхах». Як так здарылася, разьбіралася Свабода.
Экспэрт расейскага Фонду нацыянальнай энэргетычнай бясьпекі (РФ) Ігар Юшкоў заявіў, што калі Беларусь пачне адбор транзытнай нафты, як пагражаў Лукашэнка, гэта будзе лічыцца крадзяжом, і пацягне за сабой шматлікія судовыя пазовы.
Паўло Клімкін мяркуе, што будаўніцтва Расеяй атамнай станцыі ў Астраўцы зьяўляецца небясьпечным праектам.
Праз 10 гадоў пажылыя людзі будуць складаць пятую частку насельніцтва Беларусі. Такая ацэнка прыводзіцца ў абгрунтаваньні нацыянальнай стратэгіі «Годнае даўгалецьце — 2030», піша БелаПАН.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі летась вырасьлі на 6% у параўнаньні з 2018 годам, піша Нацыянальны статыстычны камітэт.
На мадэрнізацыю дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусь патраціла больш за 1 мільярд даляраў. Праз 13 гадоў глядзім, як жывуць гэтыя прадпрыемствы.
«Кіраўнікі дзяржаваў вырашылі, што на ўзроўні чальцоў кабінэтаў, якія куруюць пытаньні інтэграцыі, яны будуць і далей займацца прапрацоўкай паставак энэргарэсурсаў».
Узровень заробку ў бюджэтнай сфэры ў 2020 годзе будзе складаць 80% ад сярэдняга па краіне, паведаміў міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.
Кіраўніцтва заяўляе, што прычына — плянавае тэхналягічнае абслугоўваньне абсталяваньня дзеля выяўленьня непаладак і падтрыманьня бесьперабойнай працы прадпрыемства.
Загрузіць яшчэ