Прэм’ер-міністар Украіны Аляксей Ганчарук заявіў, што Беларусь і Ўкраіна зьбіраюцца падаць заяўку на правядзеньне летняй Алімпіяды. Свабода падлічыла, у колькі гэта можа абысьціся і што прынясе эканоміцы.
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 13 лютага курс даляра вырас і цяпер складае 2,2001 рубля.
Курс даляра працягвае расьці. Раніцай 13 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы амэрыканская валюта падскочыла на 0,0069 капейкі да 2,1988 рубля.
Экспарт турыстычных паслугаў зь Беларусі за 2019 год вырас на 14,9% і дасягнуў больш як 250 млн даляраў ЗША.
Як бы разьвіваліся беларуска-расейскія адносіны, калі б «ультыматуму Мядзьведзева» наагул не было ці адказ на яго быў бы іншым? Прыкладна гэтак жа, як яны разьвіваліся ў рэальнасьці
А быў час, інвэставалі ў паўтара-два разы больш, чым за 2019 год. Цяпер замежныя інвэстыцыі амаль вярнуліся на ўзровень 10-гадовай даўнасьці.
Украіна ў сакавіку-чэрвені адмовіцца ад набыцьця электраэнэргіі ў Беларусі, але ў ліпені адновіць пастаўкі.
Чым выкліканы «сэзонны» попыт у лютым, Калаўр не растлумачыў. Звычайна сэзонны рост попыту на валюту зьвязваюць з сэзонам масавых адпачынкаў.
Пераезд у новы будынак Вярхоўнага суду дазволіў працаваць над паляпшэньнем судовай сыстэмы краіны, кажа Валер Калінковіч
Празь недахоп нафтапрадуктаў беларускія сеткі аўтазаправачных станцый, якія належаць расейскім кампаніям, зьбіраюцца пачаць закупку паліва ў суседніх краінах.
З 19 лютага 2020 году стаўка рэфінансаваньня зьніжаецца з 9 да 8,75 % гадавых, стаўка па крэдыце овэрнайт — з 10 да 9,75 % гадавых, стаўка па дэпазыце овэрнайт — з 8 да 7,75 % гадавых, паведаміла прэс-служба Нацбанку.
Рост ВУП Вялікай Брытаніі ў чацьвёртым квартале склаў 0% адносна папярэдняга квартала, пасьля таго як у трэцім кварлате дасягнуў 0,2%.
Беларусь выдзеліць пазыку ў 186,2 мільёна рублёў (каля 85 мільёнаў даляраў), каб дабудаваць комплекс для вытворчасьці мелаваных і немелаваных відаў кардону Добрускай папяровай фабрыкі «Герой працы».
Дзяржава патрабуе вярнуць 8 тысяч рублёў. Грошы трэба сплаціць да канца году.
Зьніжэньне адсоткавай стаўкі і працяг тэрмінаў крэдыту на БелАЭС, аб чым прасіла Беларусь, «ня могуць быць прынятыя».
Мо паўтара мільёна рублёў, а мо і ўсе 18.
Як кажа міністар Чарвякоў, вінаватая адкрытасьць беларускай эканомікі.
Беларусь вядзе забор тэхналягічнай нафты для нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) з адгалінаваньняў нафтаправоду «Дружба», не закранаючы транзыт, паведамляе расейскае агенцтва ТАСС са спасылкай на прэс-службу «Белнафтахіму».
11 лютага курс даляра працягваў умацоўвацца: цяпер за яго даюць 2,19 беларускага рубля.
10 лютага рублёвая цана расейскай нафты Urals упершыню за два гады апусьцілася ніжэй за ўзровень 3,4 тысячы рублёў (53,3 даляры) за барэль.
Сёньня віцэ-прэмʼер ураду Беларусі Дзьмітры Круты даў дэталёвае тлумачэньне пра вынікі сочынскай сустрэчы на найвышэйшым узроўні адносна нафтавага пытаньня.
Інфляцыя за год не павінна перавысіць 5% — так плянуе ўрад.
«Будзем набываць нафту па сусьветных цэнах», — з такой фармулёўкай скончыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна ў Сочы. Свабода разабралася, што гэта значыць для беларускай эканомікі.
Міністэрства замежных справаў Чэхіі апублікавала пагадненьне паміж Прагай і Менскам пра выплату беларускага доўгу за пастаўкі тавараў з Чэскай і Славацкай фэдэратыўнай рэспублікі ў Рэспубліку Беларусь у 1991—1992 гг.
Беларускі рубель працягвае страчваць пазыцыі. 10 лютага даляр вырас да 2,1847 рубля. Такім чынам, узяты рэкорд мінулага году.
Тарыфы на перасылку міжнародных паштовых адпраўленьняў (пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, міжнароднай паскоранай пошты ЕМS) павысяцца з 12 лютага, паведамілі ў РУП «Белпошта».
Стратэгія разьвіцьця нафтахімічнага комплексу да 2030 году закліканая мінімізаваць рызыкі ад выхаду нафтахімічнай сыравіны на сусьветныя цэны, заявіў у праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімер Сізоў.
Таксама маюць зьявіцца новыя самалёты
«Мы просім адкласьці час пачатку выплат па крэдыце. Плюс мы просім, каб ня несьці дадатковыя нагрузкі, рассунуць тэрмін гэтага крэдыту і крыху зьнізіць працэнтную стаўку».
Першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Дзмітрый Круты пракамэнтаваў вынікі перамоваў паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімірам Пуціным, якія прайшлі 7 лютага ў Сочы.
Паводле зьвестак Нацыянальнага банку Беларусі, у студзені 2020 году жыхары Беларусі набылі на 44,8 мільёна даляраў замежнай валюты больш, чым прадалі.
Ды чаго дамовіліся кіраўнікі Беларусі і Расеі 7 лютага? Цэны на нафту і газ — параза Беларусі, яе перамога ці нічыя? Што будзе з паглыбленьнем інтэграцыі?
«Мы ня можам сёньня рэзка памяняць ўмовы рэгуляваньня нашай нафтавай галіны: вы ведаеце, цэны на сырую нафту фармуюцца рынкам, а адміністрацыйна не рэгулююцца».
У лютым работнікі бюджэтнай сфэры пачалі атрымліваць разьліковыя лісткі за студзень, у якіх заробак разьлічаны па новых правілах. У выніку некаторыя настаўнікі атрымалі меншыя заробкі.
Краіны Балтыі абавязаліся падпісаць дэклярацыю аб намерах не купляць электраэнэргію з Астравецкай АЭС.
Галоўны дэпартамэнт у пытаньнях канкурэнцыі і барацьбе з махлярствам Францыі аштрафаваў карпарацыю Apple на 25 мільёнаў эўра.
Расейскія нафтавыя кампаніі пачалі закупляць паліва для сваіх АЗС у Беларусі ў кампаніі «Сафмар» Міхаіла Гуцэрыева.
Аляксандар Лукашэнка заяўляў у сьнежні: «Расея хоча, каб мы набылі ў яе нафту па цэнах, вышэйшых за ўсясьветныя». Ці праўда гэта?
Сам указ пакуль не апублікаваны. З камэнтару прэс-службы Лукашэнкі вынікае, што нейкіх прынцыповых новых абмежаваньняў, дазволаў ці забаронаў ня ўводзяць.
Афіцыйны друкаваны орган ураду ЗША — Фэдэральны рэгістар — 6 лютага апублікаваў паведамленьне міністэрства гандлю ЗША аб пачатку працэдуры аналізу, ці зьяўляецца Беларусь краінай з нярынкавай эканомікай.
Лукашэнка напярэдадні перамоваў з Пуціным правёў ўрадавую нараду па пытаньнях забесьпячэньня палівам. Ён запатрабаваў ад урадоўцаў забясьпечыць палівам ўнутраны рынак і зьнешнім пакупнікоў беларускіх нафтапрадуктаў.
Лукашэнку давядзецца рабіць выбар паміж ахвяраваньнем сувэрэнітэтам і больш высокімі цэнамі на энэрганосьбіты. Ён можа зацягваць перамовы, але эканамічныя рэаліі пакідаюць яму на гэта няшмат часу
Па распараджэньні «кіруючага архірэя» у храмах Сімфэропальскай і Крымскай эпархіі пачаліся набажэнствы «пра дараваньне вільгаці».
Вэрсія Аляксандра Лукашэнкі пра дзейнасьць «цукровай мафіі» ў Беларусі не пацьвярджаецца фінансавай справаздачнасьцю кампаніі і рэальнай сытуацыяй на расейскім цукровым рынку, сьцьвярджае тэлеканал «Настоящее время».
Беларусь ад так званага падатковага манэўру Расеі страціла ў 2019 годзе каля 330 млн даляраў. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністар Сяргей Румас на нарадзе аб эфэктыўнай працы паліўна-энэргетычнага комплексу.
Пра цэны і аб’ёмы магчымых паставак пакуль не казалі. Але перамовы ідуць больш за паўгода, беларускі бок хоча пастаўкі бяз мытаў.
Экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі ў Кітай вырас на 59,6%, але амаль 80% усяго экспарту гэтай катэгорыі па-ранейшаму ідзе ў Расею.
Расейскія кампаніі ў лютым плянуюць паставіць у Беларусь 530 тысяч тон нафты.
Адным з ініцыятараў шэрых схемаў у так званай «цукровай справе» сьледчыя КДБ Беларусі называюць дырэктара Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітрыя Кірылава. Што вядома пра гэтага чалавека?
У сюжэце Беларускай тэлевізіі ўсіх дырэктараў буйных цукровых камбінатаў Беларусі, а таксама некалькіх іншых кампаній, абвінавацілі ў карупцыі шляхам продажу ўпакоўкі для цукру. Свабода паглядзела, што з кампаніямі, пра якія ішла гаворка, і ў чым магла быць карупцыйная схэма.
Загрузіць яшчэ