У Францыі дзесяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць пэнсійнай рэформы. Па ўсёй краіне прыпынілі працу чыгуначнікі, працаўнікі грамадзкага транспарту, настаўнікі, лекары, адвакаты.
Аляксандар Лукашэнка 9 сьнежня расказаў пра перамовы з Расеяй аб цэнах на нафту і газ.
Прыватная кампанія «Київське центральне конструкторське бюро арматуробудування» патрабуе праз суд ад беларускага ТАА «ЭнэргаСпэцАрматура» разьлічыцца з запазычанасьцю за пастаўку ў 2018 годзе арматуры для будаўніцтва другога блёку Беларускай АЭС.
На «Беларуснафту» ўсклалі функцыі нацыянальнага апэратара сеткі ЭЗС.
Паводле прагнозу Ўсясьветнага банку, беларускі ВУП за 2019 год вырасьце на 1%, за 2020 — на 0,9%, за 2021 і 2022 — на 0,5% за год.
На фоне чарговых нафтавых спрэчак паміж Расеяй і Беларусьсю спыталі ў экспэрта, чым замяніць прыбытак ад нафтаперапрацоўкі.
Марскі порт у літоўскай Клайпедзе летась пераваліў 46 мільёнаў тон грузаў, што на 0,8% менш за паказьнік 2018 году, паведаміла дырэкцыя порту агенцтву Baltic News Service.
Казахстанскія ўлады абвясьцілі, што з 2020 году ўсе дзеці дашкольнага ўзросту з малазабясьпечаных семʼяў будуць штомесяц атрымліваць набор прадуктаў і гігіенічных сродкаў, перадае Настоящее время са спасылкай на партал Tengrinews.kz.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган 8 студзеня афіцыйна адкрылі газаправод «Турэцкі паток».
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў авіякампаніі «Белавія».
Яшчэ 14 беларускіх прадпрыемстваў, што вырабляюць прадукты харчаваньня, дапушчаныя на кітайскіх рынак. Пра гэта паведаміў у сваім Твітэры амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 студзеня 2020 году, паводле папярэдніх дадзеных, склалі 9 393,5 млн даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк Беларусі.
Паводле найноўшага рэйтынгу, самыя бясьпечныя авіялініі сьвету паходзяць з Азіі. Пе першым месцы — нацыянальны перавозчык Аўстраліі — Qantas Airways.
Паводле апытаньняў Gallup, беларускія мігранты ў іншых краінах — сярод тых, хто найменш хацеў бы вярнуцца ў сваю краіну паходжаньня.
ўтавытворца Daimler AG абвясьціў, што адклікае з амэрыканскага рынку 744 тысячы аўтамабіляў Mercedes-Benz мадэляў ад 2001 па 2011 год.
Нафта і золата падаражэлі на фоне нестабільнасьці на Блізкім Усходзе, выкліканым забойствам іранскага генэрала Касэма Сулеймані. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.
На нафтаперапрацоўчм заводзе «Нафтан» у Наваполацку ідзе перапрацоўка нафты з Расеі, на Мазырскі НПЗ сыравіна яшчэ не паступала, паведамляе БелТА са спасылкай на «Белнафтахім».
Паводле Дзяржаўнага мытнага камітэту, даведзены ўрадам гадавы плян быў перавыкананы на 4,4%.
Бізнэсовец уваходзіць у ТОП-20 расейскіх мільярдэраў. Яго актывы ацэньваюцца ў памеры больш як 6 мільярдаў даляраў.
Увечары 4 студзеня аднавіліся пастаўкі нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на намесьніка старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімера Сізова.
Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні ад 5 студзеня раздробных цэн на бэнзін і дызэльнае паліва і патлумачыў гэта неабходнасьцю забесьпячэньня стабільнай працы беларускай нафтаперапрацоўчай галіны.
«Белнафтахім» афармляе дакумэнты з расейскай кампаніяй на пастаўку першай пасьля спыненьня паставак партыі нафты. Першая партыя разам з назапашанымі рэсурсамі мусіць забясьпечыць няспынную працу беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў у студзені 2020 году.
У розныя часы Беларусь, апроч Расеі, набывала нафту у Азэрбайджане і Вэнэсуэле. Але гэта далёка ня поўны сьпіс альтэрнатыўных пастаўнікоў. Свабода сабрала ўсе маршруты на адной мапе.
У нафтавай кампаніі «Беларуснафта» і канцэрне «Белнафтахім» кажуць, што дэфіцыту паліва на беларускіх АЗС не чакаецца.
Лукашэнка публічна пацікавіўся, чаму яму прапанавалі кандыдатуру Аляксандра Чарвякова — ці не зьвязана гэта з тым, што цяперашняму першаму віцэ-прэм’еру і былому міністру эканомікі Дзьмітрыю Крутому «выгадна будзе і зручна працаваць».
За год сытуацыя стала напружанай у Бярозаўскім, Зэльвенскім, Рагачоўскім, Добрускім, Бярэзінскім, Дрыбінскім, Круглянскім, Лагойскім, Мядзельскім і Расонскім раёнах.
«Ня лепшым этапам у эканамічным супрацоўніцтве з расейскімі партнэрамі» назвалі ў дзяржаўным канцэрне «Белнафтахім» сытуацыю вакол заключэньня кантрактаў з Расеяй на пастаўку нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
Падводзячы вынікі дзесяцігодзьдзя, Свабода прааналізавала дзесяць нявыкананых абяцаньняў беларускіх уладаў.
Прычынай рашэньня закрыць найстарэйшую запалкавую фабрыку краіны стала зьніжэньне попыту на запалкі як на ўнутраным, так і на вонкавым рынках, а таксама зношваньне абсталяваньня на фабрыцы.
На год Літва можа перавозіць для Беларусі да 3 млн тонаў нафты на год. Гэта адна восьмая частка таго, што Беларусь звычайна купляла ў Расеі.
Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоў, паведаміла агенцтву Інтэрфакс крыніца ў галіне.
Яе будуць складвацца адносіны Беларусі і Расеі сёлета, ці вызначыць нафтавы крызіс у пачатку году дынаміку стасункаў? На якія прэзыдэнцкія выбары будуць падобныя сёлетнія — на выбары 2015-га ці 2010-га гадоў? Ці дакаціцца да Беларусі сусьветная хваля забурэньняў — Парыж, Ганконг, Бэйрут, Багдад?
Беларусь прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў ад 1 студзеня 2020 году праз адсутнасьць паставак нафты з Расеі.
Беларусь перапрацоўвае нафту з Расеі з савецкіх часоў і ніколі ўсур’ёз не задумвалася пра тое, каб гэта зьмяніць. Так лічыць кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.
Расея не пастаўляе нафту на беларускія НПЗ з 1 студзеня 2020 году. Свабода разабралася, наколькі ўсё сур’ёзна і што страціць Беларусь.
Падобнае даручэньне — адкрыць альтэрнатыўную пастаўку нафты праз прыбалтыйскія парты — Лукашэнка даваў і год таму.
Ва ўкраінскай дзяржаўнай кампаніі «Укртранснафта», якая ажыцьцяўляе транзыт расейскай нафты ў эўрапейскія краіны, заяўляюць, што з пачатку году транспартаваньне гэтай сыравіны ў Эўропу ажыцьцяўляецца ў плянавым рэжыме.
На фоне чарговага нафтавага канфлікту глядзім, як Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка спрачаліся наконт цаны на расейскую нафту і газ для Беларусі, а ў Эўропу перакрываліся пастаўкі энэргарэсурсаў.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю павялічыла гранічныя мінімальныя цэны на алькагольную прадукцыю мацункам звыш 28%, а таксама на пладовыя віны. Адпаведныя пастановы № 100 і 101 ведамства прыняла 31 сьнежня 2019 году.
Ад 1 студзеня «эканамічна абгрунтаваны» тарыф на ацяпленьне і награваньне вады вырас ад 88,99 да 92,25 рубля (3,66%) за 1 Гкал. Ад 1 чэрвеня адпаведны «субсыдыяваны» тарыф вырасьце ад 18,4831 да 20,6216 рубля (11,57%) за 1 Гкал.
Грэцыя, Кіпр і Ізраіль падпісалі пагадненьне аб будаўніцтве 1900-кілямэтровага падводнага трубаправоду для транспартаваньня прыроднага газу з усходняга Міжземнамор’я ў Эўропу.
Перамовы аб цэнах на расейскую нафту для Беларусі ў 2019 годзе скончыліся дамовай на пастаўкі без заключэньня кантрактаў. Адначасова з тым Аляксандар Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і задзейнічаць альтэрнатыўныя пастаўкі па магістральным нафраправодзе «Дружба».
Аляксандар Лукашэнка пастанавіў да 1 траўня стварыць Дзяржфармнагляд — Дзяржаўны фармацэўтычны нагляд у сфэры абарачэньня лекавых сродкаў.
У Беларусі ад 1 студзеня яшчэ на шэсьць месяцаў павышаны пэнсійны ўзрост: жанчыны могуць сыходзіць на пэнсію ў 57 гадоў, мужчыны — у 62. Да 2022 года пэнсійны ўзрост дасягне 58 і 63 гадоў адпаведна.
ЗША падпішуць пагадненьне аб першай фазе гандлёвай зьдзелкі з Кітаем 15 студзеня. Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле яго словаў, цырымонія падпісаньня пройдзе ў Белым доме.
Ад 1 студзеня ў Беларусі павялічылі базавую велічыню — цяпер гэта 27 рублёў. Акрамя грашовай дапамогі, стыпэндыяў ды іншага, да «базавай» прывязаныя і штрафы. Свабода сабрала некаторыя лічбы.
Старшыня праўленьня «Газпрому» Аляксей Мілер і амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка ў апошнія гадзіны 2019 году падпісалі пратакол аб цэнах на газ для Беларусі на студзень і люты 2020 году, паведамілі журналістам у «Газпроме».
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка дамовіўся з прэм’ер-міністрам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым і міністрам энэргетыкі Аляксандрам Новакам аб канкрэтных пастаўках нафты ў Беларусь ва ўмовах адсутнасьці нафтагазавых кантрактаў.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся ў бліжэйшыя гадзіны завяршыць перамовы з Расеяй па нафце і заключыць кантракты на пастаўку сыравіны для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
Перамовы Масквы і Менска адносна ўмоваў паставак расейскай нафты на беларускія НПЗ у 2020 годзе зацягваюцца, што можа прывесьці да прыпыненьня пастаўкі сыравіны зь 1 студзеня.
Загрузіць яшчэ