На 1 студзеня насельніцтва Беларусі было віннае банкам 14 мільярдаў 152,9 мільёна рублёў. Такія лічбы называе Нацыянальны банк.
Тарыф на транзыт расейскай нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ад 1 лютага павялічыцца больш як на 6%. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Ўладзімера Калтовіча.
10,8 мільёна рублёў закладзена ў бюджэт Беларусі на «выкарыстаньне касьмічнай прасторы ў мірных мэтах». Беларускі спадарожнік зандаваньня ўжо 8-ы год лятае на арбіце, а ўсяго Беларусь мае 3 спадарожнікі. Свабода даведалася, чым гэта карысна.
Пачынаючы зь лютага на тытунёвым рынку Беларусі зьявіцца кампанія «Інтэр Табака» бізнэсоўца Аляксея Алексіна — гаспадара кіёскаў «Табакерка», усталяваных па ўсёй краіне.
Група праграмістаў з Чэхіі бясплатна распрацавала і перадала ўраду сэрвіс пасьля таго, як стала вядома, што замову яго — без адкрытага конкурсу — Міністэрства транспарту ацаніла ў 401 млн чэскіх крон (амаль €16 млн).
Няпэўнасьць вынікаў беларуска-расейскіх перамоў аб пастаўках энэрганосьбітаў і глыбейшай інтэграцыі будзе выпрабоўваць на трываласьць эканамічную палітыку, якая праводзіцца ў Беларусі.
Нафтавыя кампаніі групы «Сафмар», падкантрольнай бізнэсоўцу Міхаілу Гуцэрыеву, у лютым 2020 году маюць намер паставіць у Беларусь яшчэ 250 тысяч тон нафты, у дадатак да 500 тысяч тон, пастаўленых у студзені.
У індустрыяльным парку «Вялікі камень» працуюць каля 500 кітайцаў. 400 зь іх зьехалі на вакацыі ў Кітай. Іх вяртаньня чакаюць на пачатку лютага. Што робяць у парку, каб не дапусьціць успышкі каранавірусу?
Ад 1 лютага ў Беларусі павялічаць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі. Гэта зьвязана з павелічэньнем з 1 лютага бюджэту пражытковага мінімуму да 239,87 рубля (цяпер — 231,83 рубля).
Пра гэта кіраўнік «Транснафты» Мікалай Токараў паведаміў агенцтву Інтэрфакс. Токараў таксама заявіў, што кампанія ў студзені пераразьмеркавала нафту, якая магла б быць пастаўленая на НПЗ Беларусі.
За інфармацыю пра аўтамабіль Чыжа даюць 500 даляраў. Узнагароду абвясьціў былы топ-мэнэджар кампаніі «Трайпл» Мікалай Чукісаў.
Лінас Лінкявічус прыедзе ў Беларусь 3 лютага. На мінулым тыдні балтыйскае агенцтва BNS паведаміла, што кіраўнік МЗС Літвы падчас візыту ў Менск можа прапанаваць Беларусі альтэрнатыву імпарту нафты і газу.
Падчас нарады, прысьвечанай аграпрамысловаму комплексу Віцебскай вобласьці, Аляксандар Лукашэнка прыгразіў падначаленым «жэстачайшай тэхналягічнай дыктатурай і дысцыплінай», паведамляе тэлеграм-канал «Пул первого».
Наваполацкі завод «Нафтан» пачаў перапрацоўку нарвэскай нафты Johan Sverdrup, паведаміў гендырэктар «Нафтану» Аляксандар Дзямідаў, якога цытуе «Весьнік Нафтана».
Падчас нарады аб устойлівай працы прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «ніякага сьпісаньня даўгоў для іх ня будзе», паведамляе БелТА.
У 2017 годзе чатыры кампаніі з Кітаю прадалі зброі на 16,4 мільярда даляраў больш, чым дзесяць найбуйнейшых расейскіх канкурэнтаў. У выніку Кітай стаў другой краінай сьвету па вытворчасьці ўзбраеньняў пасьля ЗША, вынікае з дакладу.
Дырэктар Слуцкага цукроварафінаднага камбінату Мікалай Пруднік можа быць адным з пасажыраў рэйсу «Белавія» зь Менску ў Мюнхэн, якіх зьнялі з самалёта ў Горадні. Што пра яго кажуць у Слуцку?
У Беларусі, імаверна, затрымалі кіраўнікоў усіх буйных цукровых камбінатаў Беларусі. Свабода паглядзела, ці эфэктыўна яны працуюць.
У 2019 годзе ў беларускі бюджэт паступіла на 33,2% менш экспартных мытаў на нафтапрадукты, чым у папярэдні год, з прычыны расейскага падатковага манэўру і прыпыненьня экспарту аўтамабільнага паліва ў красавіку-траўні.
З Клайпедзкага порту па чыгунцы сёньня а 8.10 на станцыю «Наваполацак» прыбылі 59 цыстэрнаў агульным аб’ёмам каля 3,5 тысяч тон.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава і кіраўнік Мінгарвыканкаму Анатоль Сівак 25 студзеня наведалі Грушаўскі сквэр, які мясцовыя жыхары абараняюць ад забудовы, каб захаваць дрэвы.
Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў пра чацьвёртае ў 2020 годзе падвышэньне цэн на аўтамабільнае паліва.
Нацыянальны банк прагназуе скарачэньне аб’ёму золатавалютных рэзэрваў у 2020 годзе. Прычыны — вяртаньне пазык і «падатковы манэўр» у Расеі.
Старшыня Камітэту дзяржкантролю паабяцаў Саюзу дызайнэраў вырашыць пытаньне з ільготнай арэндай творчых майстэрняў. Але з канкрэтыкі ў дызайнэраў пакуль толькі рахунак на 160 тысяч, які яны ня здольныя аплаціць.
Ці праўда, што расейская нафта для Беларусі таньнейшая за любую альтэрнатыву? Чаму ранейшыя альтэрнатыўныя пастаўкі нафты з Вэнэсуэлы і Азэрбайджану ня сталі сталымі? Якой мэты дасягае Лукашэнка канфліктам наконт нафты ў стасунках з Расеяй?
Дылема дыктатара — ці захаваць непадзельную ўладу да скону, але з рызыкай непрадказальных наступстваў пасьля сыходу, ці падзяліцца зь пераемнікам.
Старшы эканаміст BEROC Зьміцер Крук адказвае на пытаньне, колькі будзе каштаваць Беларусі «нафтавая вайна» з Расеяй, расказвае пра эканамічныя пэрспэктывы на гэты год і тлумачыць, чым небясьпечная эміграцыя мэдыкаў і як беларуская эканоміка можа трапіць у «пастку беднасьці».
У швайцарскім Давосе скончыўся Ўсясьветны эканамічны форум. У юбілейнай 50-й сустрэчы ўзялі ўдзел лідэры дзяржаў, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і бізнэсу, вядомыя міжнародныя актывісты.
У сярэднім за год атрымалася «па пяцьсот», а рост абагнаў інфляцыю.
«Хопіць глядзець па баках і быць пухнатымі і белымі. У нас ёсьць свае інтарэсы, свая дзяржава і свой народ, і мы павінны іх абараніць, чаго б нам гэта ні каштавала».
Раней ён казаў, што тут пакажуць «шлях, па якім трэба мадэрнізаваць прадпрыемствы ніжэйшага ўзроўню». Шлях прывёў да банкруцтва.
Больш за 6 мільёнаў даляраў вылучыць на стыпэндыі для лекараў Страйв Масыіўа, адзін з самых багатых грамадзянаў Зымбабвэ. Дзякуючы гэтаму мэдыкі, якія страйкуюць, вярнуцца да працы.
Аляксандар Лукашэнка 24 студзеня расказаў пра альтэрнатыву расейскім пастаўкам нафты ў Беларусь.
Сярод мужчын беспрацоўе вышэйшае, чым сярод жанчын, а сярод гараджан — вышэйшае, чым сярод вяскоўцаў.
Deutsche Bahn будзе кансультаваць кампанію «Укрзалізниця», якая валодае ўкраінскай чыгункай, але ня будзе браць яе пад сваё кіраваньне.
За 4 гады ЗВР Беларусі вырасьлі больш як у два разы. Што ўплывае на рост і чаму гэтыя сродкі пакуль ня трацяць?
У Паставах зарэгістравалі кампанію «Белмэтч». Яна зоймецца вытворчасьцю запалкавай саломкі.
Украіна хоча «аддаць» чыгунку ў кіраваньне нямецкай Deutsche Bahn на 10 гадоў, паведаміў прэм’ер-міністар Аляксей Ганчарук на ўкраінскім сьняданку на палях Міжнароднага эканамічнага форуму ў швайцарскім Давосе.
У 2019 годзе ў Беларусі было прададзена 64 504 новых аўтамабіляў. Ці праўда, што гэтая колькасьць — рэкордна высокая за ўвесь час існаваньня нацыянальнага аўтарынку?
Аргентына дагнала, Вануату вырываецца наперад.
Менск і Баку абмяркоўваюць выкарыстаньне нафтаправоду Адэса — Броды для пастаўкі нафты ў Беларусь, паведамілі БелаПАН у Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азэрбайджану.
Пакуль Беларусь чакае першую партыю нафты з Нарвэгіі, прадстаўнік Расеі выказаў спадзеў на ўрэгуляваньне нафтагазавага канфлікту Масквы і Менску.
Агулам, паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы статыстыкі Ўкраіны, у студзені-лістападзе 2019 году беларускі экспарт ва Ўкраіну зьменшыўся на 3,6% — да 3,432 мільярда даляраў.
Беларусь здабывае ўласную нафту ўжо амаль 60 гадоў. Свабода сабрала некаторыя факты пра гісторыю і значэньне здабычы «чорнага золата» для Беларусі.
Кампанія не гатовая перайсьці на шкляную або бляшаную тару з прычыны рызыкі павелічэньня вугляроднага сьледу. Пра гэта ў інтэрвію ВВС заявіла адна з кіраўніц кампаніі.
Расейская энэргетычная субсыдыя вельмі значная для Беларусі, ад вынікаў перамоваў у нафтагазавай сфэры будзе залежаць далейшая дынаміка беларускай эканомікі, лічаць спэцыялісты расейскага «Сбербанка».
У 2018 годзе Беларусь заняла 4-е месца, у 2019-м — 6-е.
Беларусь мае практычна гатовыя кантракты на пастаўку нафты з альтэрнатыўных Расеі крыніц, заявіў журналістам старшыня канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў 21 студзеня па выніках нарады ў Лукашэнкі, паведамляе БелаПАН.
Сусьветны эканамічны форум у Давосе сёлета сабраў каля 3000 удзельнікаў з 117 краінаў, у тым ліку лідэраў больш за 50 дзяржаваў і ўрадаў. Сярод самых багатых бізнэсоўцаў на форуме — Марк Цукербэрг, Джордж Сорас, Біл Гейтс.
Беларусь пачала зноў экспартаваць нафтапрадукты, піша Tut.by са спасылкай на прэс-службу «Белнафтахіма».
Загрузіць яшчэ