За год беларус стаў штораз пакідаць у краме на 10,4% больш.
Беларусь вінаватая Расеі 7,6 мільярда даляраў што робіць яе найбуйнейшым даўжніком гэтай краіны. Такія зьвесткі падае Мінфін Расеі. Глядзім, як можна аддаць доўг натурпрадуктам.
Беларусь заняла чацьвёртае месца на постсавецкай тэрыторыі ў росьце спажывецкіх цэнаў у студзені-ліпені 2019 году. Пра гэта сьведчыць аналіз БелаПАН на падставе дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.
Паводле дадзеных за першае паўгодзьдзе 2019-га фінансавыя абавязаньні Менска перад Масквой перавысілі 7,5 мільярда даляраў, паведамляе тэлеканал РБК.
За першыя 6 месяцаў 2019 года Беларусь экспартавала ў суседнія краіны 852 мільёны 943 тыс. кіляват-гадзін электрычнай энэргіі амаль на 44,31 мільёны даляраў. Пра гэта сьведчаць абноўленыя дадзеныя на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, перадае БелаПАН.
Нягледзячы на патрабаваньне міліцыі спыніць несанкцыянаваную акцыю, у цэнтры Берасьця прайшоў чарговы пікет супраць акумулятарнага заводу. Гэта ўжо 197-ы тыдзень запар, як берасьцейцы выходзяць пратэставаць.
Канцэрн «Белнафтахім» разьлічвае да канца гэтага году атрымаць ад Расеі кампэнсацыю асноўных стратаў праз пастаўкі ў Беларусь «бруднай нафты» або зрабіць разлікі, якія ня будуць выклікаць спрэчак.
Па выніках першай паловы 2019 году Беларусь заняла трэцяе месца па абʼёмах закупак расейскага газу.
Прэм’ер-міністар Латвіі Крышаніс Карыньш абверг інфармацыю аб тым, што ўрад краіны нібыта ўхваліў рашэньне купляць электраэнэргію Беларускай АЭС.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся ў абарону сваёй эканамічнай палітыкі і сваёй пазыцыі ў гандлёвай вайне з Кітаем, у той час як асьцярогі з нагоды магчымай рэцэсіі кінулі цень на цэнтральны элемэнт ягонай перадвыбарнай кампаніі.
Каля 50 рабочых з Расеі 15 жніўня выйшлі на галоўную плошчу Астраўца. Яны патрабуюць разьліку за два месяцы працы.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-чэрвені 2019 году вырасьлі на 7% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась, піша Нацыянальны статыстычны камітэт.
«Да гэтага часу гэта адбывалася празь Літву і беларуска-літоўскую мяжу. Але цяпер Літва хоча закрыць гэты шлях для гандлю, таму Латвія хоча адкрыць сваю мяжу. Гэта азначае толькі тое, што гандляры з Расеі і Беларусі тэарэтычна змогуць прадаваць электрычнасьць».
А яшчэ на пшанічны хлеб, чорную гарбату, буракі, моркву, агуркі і памідоры, манку… І ўжо можа — на мяса, яйкі, малако, жытні хлеб, грэчку і рыс, муку, цукар і іншае.
Інвэстыцыйны праект завод завершыць самастойна.
14 жніўня на Ўол-стрыт адбыўся абвал вядучых індэксаў: індустрыяльны паказьнік Dow Jones абваліўся на 800 пунктаў (або 3,05%); зводны індэкс S&P 500 страціў 85 пунктаў (2,93%); высокатэхналягічны індэкс NASDAQ упаў на 242 пункты (3,02%).
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што рашэньне Латвіі супрацоўнічаць з Астравецкай АЭС, купляючы ў яе энэргію, яго асабліва не зьдзівіла. Як цьвердзіць літоўскі прэзыдэнт, спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС, толькі дэкляруючы пляны не купляць энэргію, ужо занадта позна.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі за студзень-ліпень 2019 году вырас на 1,3% да аналягічнага леташняга пэрыяду, піша Белстат.
Беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў падводзіць вынікі працы ўраду Румаса за год пасьля прызначэньня і заяўляе, што Лукашэнка нікому не дазволіць адхіліцца ад цяперашняй эканамічнай і сацыяльнай мадэлі, а таксама чарговы раз дае нэгатыўны прагноз для беларускай эканомікі.
Паскарэньне гадавой інфляцыі зьвязана з сэзонным ростам цэнаў на плодаагароднінную прадукцыю, гаворыцца ў штомесячным аглядзе Нацбанку Беларусі.
Свабода падлічыла, колькі і чаго мусіць набыць школьнік да 1 верасьня і хто на гэтым зарабляе.
Інфляцыя ў ліпені склала 0,2%. Калі параўноўваць зь сьнежнем мінулага году, то гэты паказьнік дасягнуў 3,1%.
Больш за 200 тысяч кіроўцаў, чые аўтамабілі не прайшлі тэхагляд, спынілі ад пачатку году супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі, паведамляе Беларуская тэлевізія.
Тлумачым, адкуль у прэзыдэнцкім фондзе мільёны. І якія яшчэ фонды зьвязаны з пасадай кіраўніка краіны.
Тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі ў бягучым годзе павышацца ня будуць. Пра гэта віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Кухараў заявіў у эфіры тэлепраграме «Контуры» на АНТ.
Мінгандлю Беларусі дамовілася з гандлёвымі сеткамі пра дапушчальныя гандлёвыя надбаўкі і нагадала пра сьпіс «сацыяльна-значных тавараў».
«У нас няма нічога, каб гэта было толькі наша», — кажа пра беларускую кухню старшыня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова.
«Яны на тэрыторыі РБ не былі зарэгістраваныя», — тлумачыць беларускі бізнэсовец.
Паводле тэлеграм-каналу Nexta, «усю сыстэму галоўных цыркуляцыйных трубаправодаў 1-га і 2-га энэргаблёкаў зьбіралі „спэцыялісты“ з так званых ДНР і ЛНР».
«У журналістаў наагул няма ніякіх падставаў цікавіцца службовай перапіскай канцэрну».
Нацыянальны банк з 14 жніўня зьменшыць стаўку рэфінансаваньня на паўпрацэнта — з 10% да 9,5% гадавых. Гэта самы нізкі ўзровень за часы незалежнасьці.
Кітайская экспансія стварае ўсё больш праблемаў для Беларусі.
«Тарпэда» зь Менску «памірае» другі раз — 12 гадоў таму яго адрадзілі фанаты.
Расея ўвяла санкцыі супраць Захаду 6 жніўня 2014 году — у адказ на заходнія санкцыі за захоп Крыму. Тады ў абмежавальны пералік патрапілі шматлікія прадукты харчаваньня, у тым ліку ялавічына, сьвініна, садавіна, рыба, птушка і малочная прадукцыя.
Аляксандар Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указ, які дазваляе бязмытны гандаль алькаголем і тытунёвымі вырабамі на борце беларускіх самалётаў.
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод пераносіць свой рамонт з жніўня на кастрычнік і прыблізна на 25 % павялічвае пастаўкі дызэлю ўкраінскім пакупнікам у жніўні і верасьні да 250-260 тысяч тон у месяц.
Каб атрымаць даведкі, акрамя аплаты за электрычнасьць, даводзіцца плаціць хабар.
У 5 жніўня на Уол-стрыт адбылося самае вялікае ў 2019 годзе падзеньне курсаў акцый. На фоне абвастрэньня, гандлёвага канфлікту з Кітаем індэкс S&P 500, у які ўваходзяць 500 найбуйнейшых амэрыканскіх кампаній упаў на 3%, індэкс Dow Jones — на 2,9%, Nasdaq — на 3,5%.
На «гучных» забудовах уносяцца зьмены ў праекты. Ня раз такое было з будоўлямі Dana Holdings, падкантрольнай сэрбскім бізнэсоўцам, асабіста знаёмым з Лукашэнкам. Ці можна з гэтым нешта зрабіць?
У студзені-ліпені 2019 году Міністэрства фінансаў Беларусі разьмясьціла на ўнутраным рынку дзяржаўныя аблігацыі на агульную суму каля 650 млн даляраў у эквіваленце: 449,7 млн даляравых аблігацый і 179 млн — аблігацый у эўра.
Мытны камітэт Беларусі растлумачыў, якія тавары з 2 жніўня лічацца таварамі для асабістага карыстаньня і як часта іх можна ўвозіць у Беларусь, паведамляе партал TUT.BY.
Страты ад лясных пажараў у Расіі за першыя шэсьць месяцаў 2019 года склалі 2,4 мільярды рублёў (37 мільёнаў даляраў). Пра гэта паведаміла Падліковая палата Расеі.
Львоўская гарадзкая рада прыняла рашэньне вярнуць тры эвакуатары МАЗ.
Лёс беларускай энэргетыкі на фоне агульнаэўрапейскіх і ўсясьветных тэндэнцыяў — пра гэта Свабода спытала беларускую экспэртку ў энэргетычных пытаньнях Тацьцяну Манёнак.
«У жылой зоне, у цэнтры гораду паставіць завод. Да вокнаў жылога дома ад заводу будзе 31 мэтар», — 1 жніўня ў Лагойску прайшоў сход. Абмяркоўвалі справаздачу аб узьдзеяньні на навакольнае асяродзьдзе перапрацоўчага заводу мясных паўфабрыкатаў глыбокай замарозкі.
У Беларусь вось ужо некалькі год як прыйшла культура крафтавага піва, адна за адной адчыняюцца дробныя піваварні і спэцыялізаваныя крамы. Ад іх не адстаюць і буйныя заводы, якія выпускаюць усё новыя гатункі. Да міжнароднага дня піва Свабода сабрала ўсе заводы і некаторыя піваварні на адной мапе.
У першую пятніцу жніўня шэраг краінаў сьвету адзначаюць Міжнародны дзень піва. Статыстычнае ведамства Эўразьвязу адзначыла гэты дзень публікацыяй статыстыкі пра вытворчасьць, імпарт і экспарт піва.
Палова зь іх — расейскія.
Шасьцёх беларусаў абганяюць толькі Facebook, Google, францускія распрацоўнікі гульняў Voodoo, турэцкія Good Job Games і брытанскія Outfit7.
Загрузіць яшчэ