15 жніўня Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат правядзе пазачарговы сход акцыянэраў. Ключавое пытаньне — скасаваньне кантракту будаўнічага падраду з Кітайскай карпарацыяй інжынірынгу CAMCE. Інфармацыя пра гэта разьмешчана на сайце камбінату, паведамляе TUT.BY.
На пачатак ліпеня больш за 250 тысяч беларусаў былі зарэгістраваныя індывідуальнымі прадпрымальнікамі, гэта на 5% больш, чым за аналягічны пэрыяд летась. Аднак з розьнічнага гандлю «іпэшнікі» працягваюць сыходзіць, піша Tut.by са спасылкай на Міністэрства падаткаў і збораў.
Увядзеньне адзінай валюты паміж Беларусьсю і Расеяй — гэта не пытаньне бліжэйшага часу, заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў.
Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага знайшоў у сямʼі кіраўніцы апарату мэра Масквы Натальлі Сяргуніной нерухомасьць на агульную суму каля 6,5 мільярда расейскіх рублёў (каля 100 мільёнаў даляраў).
Паводле новай рэдакцыі закону «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» 25% узнагароджаньня аўтара ў пэўных абставінах будзе пералічацца ў Фонд прэзыдэнта. Мы спыталі ў экспэрткі па аўтарскім праве і адвакаткі Марыі Колесавай-Гудзілінай, што ўсё гэта значыць.
Фатаздымкі дохлых цялят і траўмаваных кароў з малочна-таварнай фэрмы ў Магілёўскай вобласьці ўзрушылі сацыяльныя сеткі. Свабода даведалася, ці праўдзівыя фота і што здарылася з каровамі.
Раней таксама сьцьвярджалася, што будуць рабіць электрычны падагрэў пакрыцьця плошчы.
Пражытковы мінімум пераваліў за 100 эўра. Таксама зьмяніліся пэнсіі, выплаты на дзяцей, камісіі ў банкаматах і цэны на цыгарэты.
Паступленьне ў красавіку бруднай расейскай нафты ў Беларусь прывяло да істотнага запаволеньня тэмпаў эканамічнага росту ў краіне. Да такой высновы прыйшлі эканамісты Нацбанку.
Камітэт Сэнату ЗША па міжнародных справах ухваліў законапраект аб санкцыях супраць праекту «Паўночны паток - 2». Пра гэта паведамляе Reuters. На сайце камітэту дакумэнт пакуль не апублікаваны.
Вызваленьне ад падаткаў для моладзі ва ўзросьце да 26 гадоў, 50% зьніжкі на праезд у грамадзкім транспарце (для школьнікаў, студэнтаў, дактарантаў) — гэта далёка ня поўны сьпіс ільготаў, якія ў Польшчы мае моладзь. А якія ільготы мае моладзь у Беларусі?
Дапусьцім, адзін чалавек хоча паляцець у верасьні адпачываць на папулярны курорт. Лепей ляцець зь Менску ці з суседніх краінаў?
«Упалі заробкі, цякучка кадраў, калектыў успамінае былога кіраўніка», — так апісаў у лісьце Свабодзе ананімны работнік цяперашнюю сытуацыю на галаўным у Круглянскім раёне прадпрыемстве — Перасоўнай мэханізаванай калёне № 266.
Найбуйнейшае прадпрыемства паліўна-энэргетычнага комплексу Беларусі ААТ «Белтрубаправодбуд» апынулася ў цэнтры скандалу, зьвязанага з тэндэрам на будаўніцтва 165-кілямэтровага газаправоду паміж Літвой і Польшчай.
З прычыны небясьпекі АЧС (афрыканскай чумы сьвіней) на зьнешняй мяжы ЕАЭС узмоцнены вэтэрынарны кантроль багажу ўяжджаючых.
Узбэкістан — адносна небагатая краіна, істотна бяднейшая, чым Беларусь. Пра гэта сьведчаць дадзеныя эканамічнай і сацыяльнай статыстыкі.
Некаторыя грамадзяне зноў атрымалі лісты зь мясцовых адміністрацый пра тое, што яны ўключаныя ў базу працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Сем гадоў таму, калі кампанія выйшла на Нью-Ёрскую біржу, акцыя EPAM каштавала ўсяго 15–16 даляраў. Цяпер — 200.
Вясной 2020 году вугорская авіякампанія Wizz Air пачне палёты па маршруце Будапэшт — Менск.
Урад Беларусі вызначыў эканамічныя задачы на 2020 год, паведаміў 30 ліпеня прэм’ер-міністар Сяргей Румас на пасяджэньні ў Савеце міністраў.
Аляксандар Лукашэнка адказаў на крытыку, зьмешчаную ў інтэрнэце.
Былы дырэктар звольніўся сам — пісаў супрацоўнікам на разьвітаньне, што «жыцьцё рухаецца наперад, адкрывае новыя пэрспэктывы». З траўня пра яго не чуваць.
Што азначае прыбыцьцё першай буйной партыі амэрыканскай нафты ва Ўкраіну? Чаму напалову патаньнеў прыродны газ у Эўропе? Амэрыканскія нафта і газ выцясьняюць расейскія з сусьветных рынкаў? Ці безнадзейнае адставаньне Расеі ад вядучых нафтаздабываючых краін?
Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі прадукцыі яшчэ зь трох прадпрыемстваў Беларусі, якія выпускаюць прадукцыю жывёлагадоўлі. З аднаго ранейшыя абмежаваньні зьнялі.
У другім квартале 2019 году беларусы агулам атрымалі амаль 75,9 млн даляраў грашовых пераводаў з-за мяжы — гэта на 8,5% менш, чым за аналягічны пэрыяд летась, піша «Белорусы и рынок» са спасылкай на Нацбанк.
Рэспубліканскі цэнтар дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы адмовіўся выдаць заводу «Омск карбон Магілёў» заключэньне для павелічэньня магутнасьці вытворчасьці, паведаміў каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бадылёў.
За паўгода алькаголю прадалі на 3,2%, чым за такі ж пэрыяд у мінулым годзе, паведамляе БелаПАН.
«Набываюць усё. Усё што заўгодна. У кожныя выходныя тут турыстычныя аўтобусы», — кажуць у горадзенскай краме трыкатажу. Бязьвізавыя турысты ў цэнтры Горадні паказалі свае пакупкі. Праўда, акрамя адной.
Са жніўня 2019 году ў Польшчы ад падаходнага падатку вызваляюць людзей, якім не споўнілася 26 гадоў. Адпаведны дакумэнт прыняў урад Польшчы, паведамляе Deutsche Welle.
У чэрвені прадпрыемствы Беларусі працягнулі больш актыўна звальняць работнікаў, чым прымаць пачаткоўцаў. Так, у мінулым месяцы аддалі працоўныя кніжкі 63 205 чалавек, а працаўладкаваліся – 59 165.
У першым паўгодзьдзі рэалізацыя алькаголю вырасла больш чым на 3%.
У Смаленскай вобласьці ад 23 да 25 ліпеня зьнішчана 104,37 тоны ўвезенай зь Беларусі расьлінаводчай прадукцыі невядомага паходжаньня, паведаміў Рассельгаснагляд.
У Заслаўі 28 ліпеня завершыцца грамадзкае абмеркаваньне справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе вытворчага ўчастку прадпрыемства, якое здрабняе плястыкавыя адходы.
Тлумачаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў, прафсаюзны лідэр і эканаміст.
Сярод пастаўнікоў анчоўсаў ва Ўкраіну Беларусь выйшла на першае месца — у студзені-траўні беларускія прадпрыемствы прадалі на ўкраінскі рынак 1238 тонаў гэтай прадукцыі на 627,1 тысячы даляраў.
Прадпрыемства з расейскім капіталам «Омск Карбон Магілёў», якім занепакоеныя эколягі і мясцовыя жыхары, плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў чацьвёртым квартале 2019 году.
«Хай вас не супакойваюць Эўрапейскія гульні, — заявіў Лукашэнка. — Токіё на носе. Гэта для вас усіх будзе жэстачайшы экзамэн».
«85 тысяч, па-мойму, за мінулы год. Вы ўяўляеце, колькі б гэта было мяса?»
Адзін з арэндных жоўтых ровараў завезьлі зь Менску ў Смалявічы, другі — у Міханавічы, трэці — у Стоўпцы.
У чэрвені працаўнікам у Беларусі налічылі ў сярэднім 1080,5 рубля, паводле зьвестак Белстату. Гэта на 8,9 рубля больш, чым у траўні (было 1071,6 рубля).
Міністэрства працы разьлічвае, што гэта дапаможа зьмяніць сыстэму, у якой большасьць кантрактаў заключаецца на год. Але ёсьць нюанс.
Кампэнсацыі могуць дасягнуць паўмільярда даляраў пры найлепшым для беларускага боку сцэнары.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — беларускі эканаміст Леанід Фрыдкін. Ён тлумачыць, чаму кіраўнік дзяржавы бачыць у эканамічных рэформах палітычную пагрозу, распавядае, якія ўмовы ставіць МВФ, і адказвае на пытаньне, ці варта чакаць новай дэвальвацыі.
Менск трапіў у сьпіс найпрыгажэйшых гарадоў Эўропы, дзе практычна няма турыстаў. Рэйтынг апублікаваў сёньня амэрыканскі тэлеканал CNN.
Кампанія «Фуд Таўн Бел» пабудуе ў Лагойску прадпрыемства, на якім будуць вырабляць айчынныя мясныя паўфабрыкаты для бургераў і чызбургераў McDonald’s. Гэта дазволіць скараціць імпарт паўфабрыкатаў з Расеі.
У першым квартале было 4,6%.
Дазвол далі пасьля таго, як расейскія спэцыялісты наведалі 51 беларускае «яблычнае» прадпрыемства, агледзелі сады і склады, а таксама атрымалі зьвесткі пра пляны паставак.
«Прудзішча» ад 1 жніўня амаль ня будзе прымаць адкіды. Усё павязуць у Трасьцянец.
У Палату прадстаўнікоў з ураду паступіў законапраект «Аб ратыфікацыі Дамовы паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшчай аб сацыяльным забесьпячэньні». Гэтую інфармацыю Свабодзе 23 ліпеня пацьвердзілі ў сакратарыяце Палаты.
Аляксандар Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў закон аб зьменах у Працоўным кодэксе. Дакумэнт урэгуляваў дыстанцыйную працу і дазволіў мужчынам браць 14-дзённы водпуск пры нараджэньні дзіцяці.
Загрузіць яшчэ