Эканамічны рост у Беларусі ў траўні запаволіўся праз сытуацыю з забруджанай расейскай нафтай, заявіў журналістам 2 ліпеня міністар эканомікі Дзьмітры Круты, паведамляе БелаПАН.
Ці давядзецца перакладваць асфальт на менскіх вуліцах пасьля параду 3 ліпеня? Што робіцца дзеля таго, каб не пашкодзіць пакрыцьцё дарог? Свабода спытала ў Міністэрстве абароны.
Мінпрацы абяцала не дапусьціць зьніжэньня ўзроўню заробкаў (зь цяперашняга — у 332 даляры). Праўда, да чаго прывязаная базавая стаўка, ад якой адлічваюць аклад, ня вызначана дакладна.
Расея тым часам зьвязвае фінансавыя дачыненьні зь Беларусьсю з «паглыбленьнем інтэграцыі» — «комплексна разглядаць» падатковы манэўр, крэдыты і рэалізацыю дамоваў пра «саюзную дзяржаву».
А яшчэ цяпер не дапускаецца зьмена ўмоваў праекту пагадненьня на стадыі заключэньня; падчас выкананьня дамовы забаронена мяняць патрабаваньні да дзяржаўнай закупкі…
У адной з найбуйнейшых сыстэм пошуку авіябілетаў Skyscanner перасталі паказвваццца рэйсы ў аэрапорт Сімферопаля ў анэксаваным Расеяй Крыме.
Полиция расследует массовые беспорядки на нефтегазовом месторождении Тенгиз. Драка и забастовка рабочих, по сообщениям местных СМИ, были вызваны фотографией в соцсетях
Рэформы патрэбныя для таго, каб пазьбегнуць эканамічнай нестабільнасьці. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Ўсясьветнага банку ў Беларусі Алекс Крэмэр.
Паводле стану на 1 чэрвеня, беларусы вінныя банкам 12 мільярдаў 371,5 мільёна рублёў, сьведчыць статыстыка Нацбанку на пачатак чэрвеня 2019 году.
Працоўная група прааналізуе працу акумулятарных заводаў у Нямеччыне, Італіі і Польшчы.
Расейскія ўлады досыць часта забараняюць увоз у краіну тых альбо іншых прадуктаў. Фармальна абмежаваньні звычайна тлумачацца нізкай якасьцю ежы або напояў. Узгадайма пра выпадкі, калі забароны супадалі са зьнешнепалітычнымі падзеямі, што ішлі насуперак інтарэсам Крамля.
105 гадоў таму, 28 чэрвеня 1914, у Сараеве застрэлілі насьледніка аўстрыйскага трону, эрцгерцага Франца Фэрдынанда. Прафэсар Кэмбрыджу Крыстафэр Кларк у інтэрвію Радыё Свабода адказвае на пытаньні пра ўрокі Першай Сусьветнай вайны.
Урад Беларусі можа зьвярнуцца ў суд, калі Расея адмовіцца кампэнсаваць страчаную выгаду ад паставак бруднай нафты, заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Ляшэнка.
Цэны на ўзроўні даляру за літар ужо «прысутнічалі пару гадоў таму», дадаў Ляшэнка. Цяпер гэтая цана — 1,57 рубля або 77 цэнтаў.
Больш за 140 тон увезеных зь Беларусі яблыкаў утылізавалі за апошнія некалькі дзён на палігонах цьвёрдых бытавых адходаў Бранскай і Смаленскай абласьцей.
Як піша інтэрнэт-сайт чэскага часопісу «All For Power», вугорская ўрадавая дэлегацыя на чале зь міністрам без партфэля Янаша Шулі наведала пляцоўку будаўніцтва Астравецкай АЭС 24 чэрвеня.
Упраўленьне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях «адзначае павелічэньне колькасьці спробаў нелегальнага ўвозу мясной сыравіны праз расейска-беларускі ўчастак адміністрацыйнай мяжы ў Смаленскай вобласьці», паведаміла 26 чэрвеня прэс-служба расейскага ведамства.
Расея ўвязвае выдзяленьне Беларусі крэдыту на 630 мільёнаў даляраў з інтэграцыйнымі працэсамі, заявіў міністар фінансаў Максім Ермаловіч.
На падрыхтоўку II Эўрапейскіх гульняў Беларусь патраціла 540 мільёнаў рублёў (каля 265 мільёнаў даляраў), распавёў 26 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.
У Беларусі распрацаваны дакумэнт, аналяга якому няма ў ніводнай краіне сьвету — праект закону «Аб ахове і выкарыстаньні балот (тарфянікаў)». У ліпені праект павінен паступіць на разгляд у Палату прадстаўнікоў.
Як паведаміла прэсавая служба Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, пра гэта падчас сустрэчы ў міністэрстве заявіла дырэктарка дэпартамэнту закупак адной з найбуйнейшых кітайскіх кампаній Nongfu Spring Чжэн Сяахун.
Беларускае таварыства інвалідаў па зроку ўзгадніла з ТАА «Тытунь-інвэст» пытаньні безбар’ернага асяродзьдзя пры будаўніцтве новага гіпэрмаркету ў Гомелі.
Сябар Абʼяднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Лаўрэнцьеў паставіў намёт перад будынкам адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Горадні, каб прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы з жытлом. Праз паўтары гадзіны яму прапанавалі іншае жытло.
У траўні працаўнікам у Беларусі налічылі ў сярэднім 1071,6 рубля, паводле зьвестак Белстату. Гэта на 2,1 рубля менш, чым у красавіку (было 1073,7 рубля).
Страты беларускай эканомікі ад расейскага падатковага манэўру ў нафтавай галіне за студзень-травень 2019 году склалі каля 130 мільёнаў даляраў.
У мінулую нядзелю праціўнікі прадпрыемства кампаніі «Ай-Пауэр» праігнаравалі сустрэчу з кіраўніцтвам Берасьця і зноў выйшлі на плошчу.
Як не дапусьціць вяртаньня паўзабытых хваробаў? Наколькі эфэктыўным можа быць разьлік на лекі ўласнай вытворчасьці? Адказвае Сырыл Шывэр, выканаўчы дырэктар францускага аддзяленьня MSD, адной з найбуйнейшых у сьвеце фармацэўтычных кампаній.
За паўгода ў беларускай сталіцы пабудавалі 2,2 тысячы кватэраў, што на 37,9% менш, чым за такі ж пэрыяд мінулага году.
За паўгода Беларусь зарабіла на пастаўках нафтапрадуктаў на 431 мільён даляраў менш, чым летась.
Апошні раз даляр каштаваў так мала ў мінулым жніўні.
Кіраўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Эўракамісіі зацьвердзілі каляндар работ па адключэньні ліній электраперадач (ЛЭП) краін Балтыі ад постсавецкай сыстэмы і іх сынхранізацыі з Заходняй Эўропай.
На прадпрыемстве сьцьвярджаюць, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці.
У выканкаме Свабодзе пацьвердзілі, што такая фраза сапраўды гучала.
Траса М7 ідзе зь Менску да Вільні, праходзіць ля Валожына і Ашмянаў. Зь Менску да мяжы зь Літвой па гэтай дарозе каля 140 км, адтуль да Вільні па літоўскай шашы А3 — яшчэ каля 34 км.
Як толькі адзначылі 50-годзьдзе.
Сэнатары цікавяцца, што там зь бясьпекай асабістых зьвестак — раней самаго Цукербэрга выклікалі на слуханьні, таксама зьвязаныя з тэмай бясьпекі дадзеных карыстальнікаў.
Мяркуецца, што сплата ўнёскаў ФСАН гарантуе сплату пэнсіі і захаваньне даходу ў выпадку надзвычайных абставін ці хваробы.
Пасьля страйку ў Гатаве пад Менскам рабочым заводу «Праммэханіка» выплацілі заробак за сакавік і красавік. Заробак за травень абяцаюць выплаціць да 28 чэрвеня, піша Onliner.by.
За тры дні да пачатку было прададзена 64% квіткоў ад заплянаванай колькасьці.
Карэспандэнтка Свабоды пабывала на круглым стале «Онлайн-пакупкі беларусаў за мяжой» з удзелам гандляроў, чыноўнікаў, экспэртаў і сабрала самыя важныя факты і лічбы, якія характарызуюць стан інтэрнэт-гандлю і пакупніцкія перавагі беларусаў.
Кампанія Facebook афіцыйна абвясьціла пра стварэньне ўласнай крыптавалюты Libra. Яна мае зьявіцца ўжо ў наступным годзе.
Аляксандар Лукашэнка абурыўся фатаздымкамі ягад, выкінутых жыхарамі Лунінецкага раёну.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі за студзень–травень 2019 году вырас на 1% да аналягічнага леташняга пэрыяду, піша Белстат.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені–красавіку 2019 году выраслі на 7,6% у параўнаньні з узроўнем студзеня 2018 году, піша Нацыянальны статыстычны камітэт.
Колькасьць галадаючых у сьвеце перавышае 800 мільёнаў. Паводле зьвестак SIPRI, 60 працэнтаў зь іх знаходзяцца ў краінах, ахопленых канфліктамі.
У Берасьці а 12.00 пачалася штодыднёвая нядзельная акцыя, удзельнікі якой патрабуюць спыненьня будаўніцтва акумулятранага заводу.
Дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» зьнізіць 16 чэрвеня кошт маторнага паліва.
«Геапалітычная сытуацыя зьмянілася, у нашым рэгіёне зьявіліся новыя канфлікты, і Злучаныя Штаты пабачылі, што Беларусь — не прыдатак нейкай іншай краіны».
Сетку 4G будаваў напаўдзяржаўны інфраструктурны апэратар, а не мабільныя апэратары. Магчыма, беларускія ўлады нават пагадзіліся ўлічыць кепскія вынікі гэтага праекту пры будаўніцтве 5G-сеткі.
Беларускія дзяржаўныя СМІ не паведамлялі пра такія перамовы і ня згадвалі тэму адзінай валюты ў апошні час.
Загрузіць яшчэ