Да нядзелі 9 чэрвеня можна пасьпець наведаць міжнародную выставу «Белагра-2019», што каля вёскі Шчомысьліца пад Менскам. Тэматыка выставы абумовіла разнастайнасьць экспанатаў — ад яек да камбайнаў.
Сусьветны банк пагоршыў прагноз разьвіцьця беларускай эканомікі на 2019–2021 гады, гаворыцца ў прагнозе разьвіцьця сусьветнай эканомікі, апублікаваным банкам 4 чэрвеня.
Выбар у пакупніка мае быць, перакананы ён. Мікалай Яфімчык пытае: «Чаго можна дамагчыся аднымі забаронамі?»
На 1 траўня насельніцтва Беларусі было віннае банкам 12 мільярдаў 180,6 мільёна рублёў. Такія лічбы называе Нацыянальны банк.
Жыхары Першамайскага раёну Менску, якія выступаюць супраць ушчыльненьня іхнага «ціхага цэнтру», вырашылі абʼяднаць свае пратэставыя групы і вызначылі плян дзеяньняў у сваім змаганьні з «гарадзкой будаўнічай мафіяй».
Летась Беларусь выйшла ў тройку лідэраў па продажы Ўкраіне пораху і выбуховых рэчываў. Сёлета ў першым квартале 2019 году Ўкраіна не зрабіла ў Беларусі ніводнага закупу пораху і выбуховых рэчываў. Свабода спрабавала разабрацца, чаму спыніліся пастаўкі і які порах набывала Ўкраіна ў Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка анансаваў прыезд Эмамалі Рахмона ў Беларусь напрыканцы чэрвеня. Свабода паглядзела на гандлёвыя адносіны Беларусі з Таджыкістанам.
Прамысловы гігант, аднапартыйная дыктатура, старажытная цывілізацыя. Адкажыце на 10 пытаньняў пра краіну, чыя мова — адна з галоўных у менскім аэрапорце і чые салдаты ў апошнія гады ўдзельнічаюць у парадах у Менску.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя шукае інвэстараў да рэалізацыі праекту SymbioCity ў Берасьці, паведаміла 3 чэрвеня журналістам супрацоўніца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Кацярына Кузьняцова.
Якія пытаньні да сэканд-хэндаў, калі ў людзей такія заробкі?
«Умовы ўваходу гэтай прадукцыі, яе клясыфікацыя і інвэнтарызацыя — што рэальна ўваходзіць у падкатэгорыю сэканд-хэнд. На якіх умовах яны ўваходзяць, якімі мытамі абкладаюцца?»
У гандлёвых кропках Менска 2 чэрвеня фіксуюцца збоі пры разьліку банкаўскімі карткамі на абсталяваньні, усталяваным ТАА «ТУСОН». Пра праблемы ўначы папярэджваў «Банкаўскі працэсынгавы цэнтар», аднак разьлічыцца карткай не ўдаецца і цягам дня.
Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні 2 чэрвеня цэн на бэнзін і дызпаліва на АЗС на 1 капейку — «з улікам праведзенага маніторынгу асноўных цэнавытворных фактараў». Дадзенае падаражаньне стане пятнаццатым з пачатку году.
Эўрапейская камісія сьцьвярджае, што Чэхія павінна вярнуць у бюджэт ЭЗ больш за 17 мільёнаў эўра, атрыманых у выглядзе датацый фірмамі, зьвязанымі з цяперашнім прэмʼер-міністрам краіны, адным з найбагацейшых прадпрымальнікаў Чэхіі Андрэем Бабішам.
29 траўня споўнілася 5 гадоў зь дня падпісаньня дамовы аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС), у які ўваходзіць Беларусь. Ці праўда, што за час існаваньня Эўразійскага эканамічнага саюзу дзяржавы-чальцы сталі гандляваць паміж сабой больш інтэнсіўна?
Павялічылі тарыфы на ацяпленьне, хочуць падняць заробкі на прадпрыемствах. Свабода сабрала зьмены, якія адбудуцца ў Беларусі ў чэрвені.
Работнікаў найвялікшага ў Магілёве прадпрыемства «Хімвалакно» адпраўляюць на чатыры дні ў адпачынак за ўласны кошт. Вытворчасьць на прадпрыемстве спыняцца ня будзе.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 траўня склаў 43,7 млрд рублёў, або 34,8% да ВУП, паведамляе Міністэрства фінансаў. У студзені–красавіку 2019 году ён зьменшыўся ў параўнаньні з пачаткам 2019 году на 3,8%.
Намесьнік міністра фінансаў Беларусі Дзьмітры Кійко перад пачаткам супольнага паседжаньня дэпутатаў дзьвюх палат Нацыянальнага сходу сказаў, што сёлета зьменаў у мэханізьме аплаты дарожнага збору ня будзе.
Паводле дакумэнтаў яны мусілі везьці прадукцыю ў Казахстан і Кіргізстан, але фактычна пастаўлялі яе ў Расею, гаворыцца ў паведамленьні расейскага фітасанітарнага ведамства.
На харчаваньне беларусы трацяць 40% сваіх даходаў, вынікае з афіцыйнай статыстыкі Белстату.
Экспартным мытам абкладаюцца нафта і нафтапрадукты, якія экспартуюцца за межы ЭАЭС. Павышэньне зацьверджана пастановай Савету Міністраў, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
Паводле зьвестак Белстату, сярэднестатыстычная хатняя гаспадарка Беларусі ў студзені‒сакавіку 2019 году мела 1290,3 рубля наяўных рэсурсаў на месяц.
Усе кантэйнэрныя пляцоўкі для збору адыходаў у Менску абсталююць шыльдамі з падрабязнай інфармацыяй пра разьдзельны збор сьмецьця.
У красавіку колькасьць звольненых беларусаў перавысіла колькасьць прынятых на працу на 15 392 чалавек.
«У кабінэтах найвышэйшага кіраўніцтва Таджыкістану, уключна з прэзыдэнтам, прэм’ерам і кіраўнікамі парлямэнту, стаіць выключна беларуская мэбля», паведаміў журналістам прадстаўнік Таджыкістану.
За год стратных арганізацый стала болей на 18, цяпер іх 1379. Гэта амаль 20% ад усіх арганізацый, што працуюць у Беларусі.
Суд у Каліфорніі часова забараніў выкарыстаньне сродкаў з абарончага бюджэту ЗША для будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
26 траўня ў Беларусі розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва вырастуць на 1 капейку і складуць:
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў караля Ярданіі Абдалу II са сьвятам — Днём Незалежнасьці і выказаўся пра пэрспэктывы супрацоўніцтва. Свабода паглядзела, як Беларусь гандлюе зь Ярданіяй.
Пра затрыманьні кіраўнікоў некалькіх прадпрыемстваў, якія раней уваходзілі ў канцэрн «Белстанкаінструмэнт» Tut.by паведамляе са спасылкай на свае крыніцы.
У красавіку працаўнікам у Беларусі налічылі ў сярэднім 1073,7 рубля, паводле зьвестак Белстату. Гэта на 16,8 рубля больш, чым месяц раней.
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас і старшыня ўраду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў правялі перамовы ў Маскве, каб абмеркаваць сытуацыю вакол паставак бруднай расейскай нафты.
Расея абяцае аднавіць пастаўкі чыстай нафты да мяжы з Польшчай не пазьней за сярэдзіну чэрвеня.
Да штогадовага сьвята ўраджаю «Дажынкі», якое сёлета пройдзе ў Браславе, плянуюць добраўпарадкаваць узьбярэжжа возера Дрывяты, дабудаваць новы дзіцячы садок і школу.
Бізнэс-супольнасьць і юрысты лічаць, што новыя нормы Падатковага кодэксу могуць быць яшчэ горшыя за ўказ № 488 аб барацьбе з ілжэпрадпрымальніцтвам.
Гісторыя з экспрапрыяцыяй у Юрыя Чыжа менскага «Дынама» — наглядная ілюстрацыя таго, што ёсьць у Беларусі права на ўласнасьць, закон, суд і інвэстыцыйны клімат. Тут усё ў адным фляконе.
Генпракурор Аляксандар Канюк заявіў, што антыкарупцыйны прэзыдэнцкі дэкрэт № 3 будзе «стрымліваць службовых асобаў ад зьдзяйсьненьня злачынных дзеяньняў».
Лукашэнка заявіў, што не задаволены сытуацыяй у лясной галіне, падчас сустрэчы зь віцэ-прэмʼерам Уладзімерам Дворнікам і старшынём Камітэту дзяржкантролю Леанідам Анфімавым.
Абмежаваньні экспарту беларускіх нафтапрадуктаў, уведзеныя раней з прычыны паступленьня няякаснай расейскай нафты, больш ня дзейнічаюць.
Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю 21 траўня прыняла рашэньне аб увядзеньні антыдэмпінгавага мыта на імпарт ва Ўкраіну цэмэнтных клінкераў і портлэндцэмэнту з Расеі, Беларусі і Малдовы.
Рэканструкцыя менскага касьцёла Сьвятых Сымона і Алены спынілася па завяршэньні вонкавых працаў.
Падчас нарады ў актуальных пытаньнях эканомікі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што каля 60 беларускіх прадпрыемстваў ня могуць пастаўляць прадукцыю на расейскі рынак з прычыны забаронаў, паведамляе БЕЛТА.
На прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ўскладзеная пэрсанальная адказнасьць за забесьпячэньне эканамічнага росту краіны за кошт замежнага попыту. Адпаведнае распараджэньне Аляксандар Лукашэнка падпісаў 20 траўня.
Нацбанк прадставіў абноўленыя банкноты ўзору 2009 году наміналам пяць і дзесяць рублёў. 20 траўня іх увялі ў абарачэньне.
Ва ўпраўленьні працы і сацыяльнай абароны Менгарвыканкаму высьветлілі, якія спэцыялісты ў Менску самыя запатрабаваныя. Свабода супаставіла колькасьць вакансій з заробкам у гэтай сфэры.
На плошчы Леніна ў цэнтры Берасьця ў чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут штонядзелі ад 25 лютага 2018 году.
З 19 траўня «Белнафтахім» на 1 капейку павялічыў цану паліва на аўтазапраўках.
Кіраўнік ураду Сяргей Румас паскардзіўся на кітайскіх падрадчыкаў
У Беларусі падлічылі, што кошт абсталяваньня на Мазырскім НПЗ, якое выйшла са строю праз пастаўкі бруднай расейскай нафты, складае каля 30 мільёнаў даляраў.
Загрузіць яшчэ