Як піша інтэрнэт-сайт чэскага часопісу «All For Power», вугорская ўрадавая дэлегацыя на чале зь міністрам без партфэля Янаша Шулі наведала пляцоўку будаўніцтва Астравецкай АЭС 24 чэрвеня.
Упраўленьне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях «адзначае павелічэньне колькасьці спробаў нелегальнага ўвозу мясной сыравіны праз расейска-беларускі ўчастак адміністрацыйнай мяжы ў Смаленскай вобласьці», паведаміла 26 чэрвеня прэс-служба расейскага ведамства.
Расея ўвязвае выдзяленьне Беларусі крэдыту на 630 мільёнаў даляраў з інтэграцыйнымі працэсамі, заявіў міністар фінансаў Максім Ермаловіч.
На падрыхтоўку II Эўрапейскіх гульняў Беларусь патраціла 540 мільёнаў рублёў (каля 265 мільёнаў даляраў), распавёў 26 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч.
У Беларусі распрацаваны дакумэнт, аналяга якому няма ў ніводнай краіне сьвету — праект закону «Аб ахове і выкарыстаньні балот (тарфянікаў)». У ліпені праект павінен паступіць на разгляд у Палату прадстаўнікоў.
Як паведаміла прэсавая служба Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, пра гэта падчас сустрэчы ў міністэрстве заявіла дырэктарка дэпартамэнту закупак адной з найбуйнейшых кітайскіх кампаній Nongfu Spring Чжэн Сяахун.
Беларускае таварыства інвалідаў па зроку ўзгадніла з ТАА «Тытунь-інвэст» пытаньні безбар’ернага асяродзьдзя пры будаўніцтве новага гіпэрмаркету ў Гомелі.
Сябар Абʼяднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Лаўрэнцьеў паставіў намёт перад будынкам адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Горадні, каб прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы з жытлом. Праз паўтары гадзіны яму прапанавалі іншае жытло.
У траўні працаўнікам у Беларусі налічылі ў сярэднім 1071,6 рубля, паводле зьвестак Белстату. Гэта на 2,1 рубля менш, чым у красавіку (было 1073,7 рубля).
Страты беларускай эканомікі ад расейскага падатковага манэўру ў нафтавай галіне за студзень-травень 2019 году склалі каля 130 мільёнаў даляраў.
У мінулую нядзелю праціўнікі прадпрыемства кампаніі «Ай-Пауэр» праігнаравалі сустрэчу з кіраўніцтвам Берасьця і зноў выйшлі на плошчу.
Як не дапусьціць вяртаньня паўзабытых хваробаў? Наколькі эфэктыўным можа быць разьлік на лекі ўласнай вытворчасьці? Адказвае Сырыл Шывэр, выканаўчы дырэктар францускага аддзяленьня MSD, адной з найбуйнейшых у сьвеце фармацэўтычных кампаній.
За паўгода ў беларускай сталіцы пабудавалі 2,2 тысячы кватэраў, што на 37,9% менш, чым за такі ж пэрыяд мінулага году.
За паўгода Беларусь зарабіла на пастаўках нафтапрадуктаў на 431 мільён даляраў менш, чым летась.
Апошні раз даляр каштаваў так мала ў мінулым жніўні.
Кіраўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Эўракамісіі зацьвердзілі каляндар работ па адключэньні ліній электраперадач (ЛЭП) краін Балтыі ад постсавецкай сыстэмы і іх сынхранізацыі з Заходняй Эўропай.
На прадпрыемстве сьцьвярджаюць, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці.
У выканкаме Свабодзе пацьвердзілі, што такая фраза сапраўды гучала.
Траса М7 ідзе зь Менску да Вільні, праходзіць ля Валожына і Ашмянаў. Зь Менску да мяжы зь Літвой па гэтай дарозе каля 140 км, адтуль да Вільні па літоўскай шашы А3 — яшчэ каля 34 км.
Як толькі адзначылі 50-годзьдзе.
Сэнатары цікавяцца, што там зь бясьпекай асабістых зьвестак — раней самаго Цукербэрга выклікалі на слуханьні, таксама зьвязаныя з тэмай бясьпекі дадзеных карыстальнікаў.
Мяркуецца, што сплата ўнёскаў ФСАН гарантуе сплату пэнсіі і захаваньне даходу ў выпадку надзвычайных абставін ці хваробы.
Пасьля страйку ў Гатаве пад Менскам рабочым заводу «Праммэханіка» выплацілі заробак за сакавік і красавік. Заробак за травень абяцаюць выплаціць да 28 чэрвеня, піша Onliner.by.
За тры дні да пачатку было прададзена 64% квіткоў ад заплянаванай колькасьці.
Карэспандэнтка Свабоды пабывала на круглым стале «Онлайн-пакупкі беларусаў за мяжой» з удзелам гандляроў, чыноўнікаў, экспэртаў і сабрала самыя важныя факты і лічбы, якія характарызуюць стан інтэрнэт-гандлю і пакупніцкія перавагі беларусаў.
Кампанія Facebook афіцыйна абвясьціла пра стварэньне ўласнай крыптавалюты Libra. Яна мае зьявіцца ўжо ў наступным годзе.
Аляксандар Лукашэнка абурыўся фатаздымкамі ягад, выкінутых жыхарамі Лунінецкага раёну.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі за студзень–травень 2019 году вырас на 1% да аналягічнага леташняга пэрыяду, піша Белстат.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені–красавіку 2019 году выраслі на 7,6% у параўнаньні з узроўнем студзеня 2018 году, піша Нацыянальны статыстычны камітэт.
Колькасьць галадаючых у сьвеце перавышае 800 мільёнаў. Паводле зьвестак SIPRI, 60 працэнтаў зь іх знаходзяцца ў краінах, ахопленых канфліктамі.
У Берасьці а 12.00 пачалася штодыднёвая нядзельная акцыя, удзельнікі якой патрабуюць спыненьня будаўніцтва акумулятранага заводу.
Дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» зьнізіць 16 чэрвеня кошт маторнага паліва.
«Геапалітычная сытуацыя зьмянілася, у нашым рэгіёне зьявіліся новыя канфлікты, і Злучаныя Штаты пабачылі, што Беларусь — не прыдатак нейкай іншай краіны».
Сетку 4G будаваў напаўдзяржаўны інфраструктурны апэратар, а не мабільныя апэратары. Магчыма, беларускія ўлады нават пагадзіліся ўлічыць кепскія вынікі гэтага праекту пры будаўніцтве 5G-сеткі.
Беларускія дзяржаўныя СМІ не паведамлялі пра такія перамовы і ня згадвалі тэму адзінай валюты ў апошні час.
З «Савушкіна» патрабуюць спагнаць 88,2 млн расейскіх рублёў (каля 1,365 млн даляраў) праз парушэньне аўтарскіх правоў на дызайн пакунку.
Супрацоўнікі мэдычных установаў распавялі Свабодзе, што яны набываюць для працоўных патрэб за свае грошы.
На сайце «Белтэлекаму» зьявілася інфармацыя пра новага генэральнага дырэктара прадпрыемства. Ім стаў Юры Петручэня.
Пасьля амэрыканска-брытанскага сэрыялу «Чарнобыль» вырас попыт на экскурсіі ў чарнобыльскую зону. Што могуць прапанаваць турыстам у Беларусі?
Беларуская прапанова «не прайшла», бо Расея прапанавала «выразна абгрунтаваць прычыны такога падвышэньня». Як была абгрунтаваная прапанова, не ўдакладняецца.
У Беларусі ўсталявалася сьпёка, максымальная тэмпэратура паветра дасягнула 33 градусаў. Якія робяцца захады ў краіне, каб абараніць людзей на працоўных месцах ад анамальнай сьпёкі?
Пакуль сэрвіс працуе на ўчастках ад Менску да Міханавічаў, Гарадзішча і станцыі Беларусь.
Трэці месяц запар у Беларусі істотна падвышаюцца цэны на цыбулю. У сакавіку яны вырасьлі на 15,81%, у красавіку — на 18,5%, у траўні – аж на 41,23%. Вось жа, за тры месяцы цэны павялічыліся амаль удвая, на 93,81%.
Канцэрн «Белнафтахім» выставіў прэтэнзіі кампаніі «Роснефть» за забруджаную нафту ў памеры 155 млн даляраў. Паўмільёна даляраў патрабуе кампэнсацыі польская Orlen.
У траўні 2019 году Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,3%.
Кіраўнікі фінансавых ведамстваў «Вялікай дваццаткі» дамовіліся пра неабходнасьць рэфармаваньня міжнароднай падатковай сыстэмы
Часткова адноўлена транспарціроўка нафты праз трубаправод «Дружба» у напрамку Польшчы, паведамляе канцэрн «Белнафтахім».
Ад 9 чэрвеня «Белнафтахім» зьменшыў на 1 капейку цэны на дызэльнае паліва і бэнзін АІ-95. Цэны на іншыя віды паліва не зьмяніліся.
«Сустракаюцца Цэнтральныя банкі, абмяркоўваюць, варта ці не спрабаваць гэта рабіць, як гэта рабіць і ў якія тэрміны», — сказаў Максім Арэшкін падчас міжнароднага эканамічнага форуму ў Санкт-Пецярбурзе.
Сусьветная гандлёвая арганізацыя (СГА) мае патрэбу ў рэформах, заявіў кіраўнік ураду Аўстраліі Скот Морысан. Пра гэта інфармуе агенцтва Інтэрфакс.
Загрузіць яшчэ