Дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» зьнізіць 16 чэрвеня кошт маторнага паліва.
«Геапалітычная сытуацыя зьмянілася, у нашым рэгіёне зьявіліся новыя канфлікты, і Злучаныя Штаты пабачылі, што Беларусь — не прыдатак нейкай іншай краіны».
Сетку 4G будаваў напаўдзяржаўны інфраструктурны апэратар, а не мабільныя апэратары. Магчыма, беларускія ўлады нават пагадзіліся ўлічыць кепскія вынікі гэтага праекту пры будаўніцтве 5G-сеткі.
Беларускія дзяржаўныя СМІ не паведамлялі пра такія перамовы і ня згадвалі тэму адзінай валюты ў апошні час.
З «Савушкіна» патрабуюць спагнаць 88,2 млн расейскіх рублёў (каля 1,365 млн даляраў) праз парушэньне аўтарскіх правоў на дызайн пакунку.
Супрацоўнікі мэдычных установаў распавялі Свабодзе, што яны набываюць для працоўных патрэб за свае грошы.
На сайце «Белтэлекаму» зьявілася інфармацыя пра новага генэральнага дырэктара прадпрыемства. Ім стаў Юры Петручэня.
Пасьля амэрыканска-брытанскага сэрыялу «Чарнобыль» вырас попыт на экскурсіі ў чарнобыльскую зону. Што могуць прапанаваць турыстам у Беларусі?
Беларуская прапанова «не прайшла», бо Расея прапанавала «выразна абгрунтаваць прычыны такога падвышэньня». Як была абгрунтаваная прапанова, не ўдакладняецца.
У Беларусі ўсталявалася сьпёка, максымальная тэмпэратура паветра дасягнула 33 градусаў. Якія робяцца захады ў краіне, каб абараніць людзей на працоўных месцах ад анамальнай сьпёкі?
Пакуль сэрвіс працуе на ўчастках ад Менску да Міханавічаў, Гарадзішча і станцыі Беларусь.
Трэці месяц запар у Беларусі істотна падвышаюцца цэны на цыбулю. У сакавіку яны вырасьлі на 15,81%, у красавіку — на 18,5%, у траўні – аж на 41,23%. Вось жа, за тры месяцы цэны павялічыліся амаль удвая, на 93,81%.
Канцэрн «Белнафтахім» выставіў прэтэнзіі кампаніі «Роснефть» за забруджаную нафту ў памеры 155 млн даляраў. Паўмільёна даляраў патрабуе кампэнсацыі польская Orlen.
У траўні 2019 году Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,3%.
Кіраўнікі фінансавых ведамстваў «Вялікай дваццаткі» дамовіліся пра неабходнасьць рэфармаваньня міжнароднай падатковай сыстэмы
Часткова адноўлена транспарціроўка нафты праз трубаправод «Дружба» у напрамку Польшчы, паведамляе канцэрн «Белнафтахім».
Ад 9 чэрвеня «Белнафтахім» зьменшыў на 1 капейку цэны на дызэльнае паліва і бэнзін АІ-95. Цэны на іншыя віды паліва не зьмяніліся.
«Сустракаюцца Цэнтральныя банкі, абмяркоўваюць, варта ці не спрабаваць гэта рабіць, як гэта рабіць і ў якія тэрміны», — сказаў Максім Арэшкін падчас міжнароднага эканамічнага форуму ў Санкт-Пецярбурзе.
Сусьветная гандлёвая арганізацыя (СГА) мае патрэбу ў рэформах, заявіў кіраўнік ураду Аўстраліі Скот Морысан. Пра гэта інфармуе агенцтва Інтэрфакс.
Няякасная расейская нафта, якая забрудзіла нафтаправод «Дружба», прывяла да спыненьня экспарту беларускай нафты. Пра гэта Tut.by расказалі інфармаваныя крыніцы, а таксама пацьвердзілі ў канцэрне «Белнафтахім».
«Прымусовыя» пакеты патрэбны для «захаваньня якасьці і спажывецкіх уласьцівасьцяў тавару». Калі замяніць плястыкавыя папяровымі, можа быць штуршок да інфляцыі, сьцьвярджае Мінгандлю.
Як спэцслужба хавала праўду пра аварыю, прымушала панікуючых замежных турыстаў хадзіць на экскурсіі пад радыеактыўным попелам, падмяняла ўзоры глебы ў журналістаў і пераконвала Анатоля Дзятлава не расказаць у судзе пра праблемы рэактара РБМК.
Сёлета банк «Масква — Менск» зьмяніў назву на «Дабрабыт». Такое рашэньне прынялі акцыянэры 28 сьнежня. Вялікі надпіс над ім ужо замянілі.
Да нядзелі 9 чэрвеня можна пасьпець наведаць міжнародную выставу «Белагра-2019», што каля вёскі Шчомысьліца пад Менскам. Тэматыка выставы абумовіла разнастайнасьць экспанатаў — ад яек да камбайнаў.
Сусьветны банк пагоршыў прагноз разьвіцьця беларускай эканомікі на 2019–2021 гады, гаворыцца ў прагнозе разьвіцьця сусьветнай эканомікі, апублікаваным банкам 4 чэрвеня.
Выбар у пакупніка мае быць, перакананы ён. Мікалай Яфімчык пытае: «Чаго можна дамагчыся аднымі забаронамі?»
На 1 траўня насельніцтва Беларусі было віннае банкам 12 мільярдаў 180,6 мільёна рублёў. Такія лічбы называе Нацыянальны банк.
Жыхары Першамайскага раёну Менску, якія выступаюць супраць ушчыльненьня іхнага «ціхага цэнтру», вырашылі абʼяднаць свае пратэставыя групы і вызначылі плян дзеяньняў у сваім змаганьні з «гарадзкой будаўнічай мафіяй».
Летась Беларусь выйшла ў тройку лідэраў па продажы Ўкраіне пораху і выбуховых рэчываў. Сёлета ў першым квартале 2019 году Ўкраіна не зрабіла ў Беларусі ніводнага закупу пораху і выбуховых рэчываў. Свабода спрабавала разабрацца, чаму спыніліся пастаўкі і які порах набывала Ўкраіна ў Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка анансаваў прыезд Эмамалі Рахмона ў Беларусь напрыканцы чэрвеня. Свабода паглядзела на гандлёвыя адносіны Беларусі з Таджыкістанам.
Прамысловы гігант, аднапартыйная дыктатура, старажытная цывілізацыя. Адкажыце на 10 пытаньняў пра краіну, чыя мова — адна з галоўных у менскім аэрапорце і чые салдаты ў апошнія гады ўдзельнічаюць у парадах у Менску.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя шукае інвэстараў да рэалізацыі праекту SymbioCity ў Берасьці, паведаміла 3 чэрвеня журналістам супрацоўніца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Кацярына Кузьняцова.
Якія пытаньні да сэканд-хэндаў, калі ў людзей такія заробкі?
«Умовы ўваходу гэтай прадукцыі, яе клясыфікацыя і інвэнтарызацыя — што рэальна ўваходзіць у падкатэгорыю сэканд-хэнд. На якіх умовах яны ўваходзяць, якімі мытамі абкладаюцца?»
У гандлёвых кропках Менска 2 чэрвеня фіксуюцца збоі пры разьліку банкаўскімі карткамі на абсталяваньні, усталяваным ТАА «ТУСОН». Пра праблемы ўначы папярэджваў «Банкаўскі працэсынгавы цэнтар», аднак разьлічыцца карткай не ўдаецца і цягам дня.
Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні 2 чэрвеня цэн на бэнзін і дызпаліва на АЗС на 1 капейку — «з улікам праведзенага маніторынгу асноўных цэнавытворных фактараў». Дадзенае падаражаньне стане пятнаццатым з пачатку году.
Эўрапейская камісія сьцьвярджае, што Чэхія павінна вярнуць у бюджэт ЭЗ больш за 17 мільёнаў эўра, атрыманых у выглядзе датацый фірмамі, зьвязанымі з цяперашнім прэмʼер-міністрам краіны, адным з найбагацейшых прадпрымальнікаў Чэхіі Андрэем Бабішам.
29 траўня споўнілася 5 гадоў зь дня падпісаньня дамовы аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС), у які ўваходзіць Беларусь. Ці праўда, што за час існаваньня Эўразійскага эканамічнага саюзу дзяржавы-чальцы сталі гандляваць паміж сабой больш інтэнсіўна?
Павялічылі тарыфы на ацяпленьне, хочуць падняць заробкі на прадпрыемствах. Свабода сабрала зьмены, якія адбудуцца ў Беларусі ў чэрвені.
Работнікаў найвялікшага ў Магілёве прадпрыемства «Хімвалакно» адпраўляюць на чатыры дні ў адпачынак за ўласны кошт. Вытворчасьць на прадпрыемстве спыняцца ня будзе.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 траўня склаў 43,7 млрд рублёў, або 34,8% да ВУП, паведамляе Міністэрства фінансаў. У студзені–красавіку 2019 году ён зьменшыўся ў параўнаньні з пачаткам 2019 году на 3,8%.
Намесьнік міністра фінансаў Беларусі Дзьмітры Кійко перад пачаткам супольнага паседжаньня дэпутатаў дзьвюх палат Нацыянальнага сходу сказаў, што сёлета зьменаў у мэханізьме аплаты дарожнага збору ня будзе.
Паводле дакумэнтаў яны мусілі везьці прадукцыю ў Казахстан і Кіргізстан, але фактычна пастаўлялі яе ў Расею, гаворыцца ў паведамленьні расейскага фітасанітарнага ведамства.
На харчаваньне беларусы трацяць 40% сваіх даходаў, вынікае з афіцыйнай статыстыкі Белстату.
Экспартным мытам абкладаюцца нафта і нафтапрадукты, якія экспартуюцца за межы ЭАЭС. Павышэньне зацьверджана пастановай Савету Міністраў, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
Паводле зьвестак Белстату, сярэднестатыстычная хатняя гаспадарка Беларусі ў студзені‒сакавіку 2019 году мела 1290,3 рубля наяўных рэсурсаў на месяц.
Усе кантэйнэрныя пляцоўкі для збору адыходаў у Менску абсталююць шыльдамі з падрабязнай інфармацыяй пра разьдзельны збор сьмецьця.
У красавіку колькасьць звольненых беларусаў перавысіла колькасьць прынятых на працу на 15 392 чалавек.
«У кабінэтах найвышэйшага кіраўніцтва Таджыкістану, уключна з прэзыдэнтам, прэм’ерам і кіраўнікамі парлямэнту, стаіць выключна беларуская мэбля», паведаміў журналістам прадстаўнік Таджыкістану.
За год стратных арганізацый стала болей на 18, цяпер іх 1379. Гэта амаль 20% ад усіх арганізацый, што працуюць у Беларусі.
Загрузіць яшчэ