У загадзе Трампа ня згадваюцца імёны канкрэтных вытворцаў. Аднак, на думку шэрагу экспэртаў, ён тычыцца перадусім кітайскай кампаніі Huawei Technologies, чыё абсталяваньне, як мяркуецца, можа мець «дзіркі» ў бясьпецы, наўмысна створаныя на загад уладаў Кітаю для шпіянажу і перапраўкі інфармацыі.