У «Гомельттранснафце» распавялі, што будзе з няякаснай расейскай нафтай, якая трапіла ў трубаправоды Беларусі, Польшчы, Славакіі і Вугоршчыны.
Такую суму склалі ўсе крэдыты і растэрміноўкі, якія аформілі на сябе беларусы. Статыстыку па крэдытах публікуе Нацбанк. Улады могуць зрабіць працэдуру выдачу крэдытаў больш складанай.
Вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Вэнэсуэлы, ляяльныя Мадура, заехалі ў натоўп маніфэстантаў ў Каракасе на браняваных аўтамабілях, ёсьць пацярпелыя.
Інцыдэнт з патрапленьнем няякаснай нафты ў трубаправод «Дружба» нанёс Расеі вельмі сур’ёзную эканамічную, іміджавую і матэрыяльную шкоду. Пра гэта ў аўторак, 30 красавіка, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком «Транснафты» Мікалаем Токаравым.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў даручыў Расьсельгаснагляду замест абмежаваньня цэлых сэктараў паставак беларускай малочкі пакінуць абмежаваньні толькі ў дачыненьні да прадпрыемстваў, якія не змаглі пацьвердзіць бясьпеку сваёй прадукцыі.
На цэнтральнай плошчы Смаргоняў на Горадзеншчыне зьнесьлі помнік Уладзіміру Леніну перад будынкам райвыканкаму. Ён стаяў тут з пачатку 1970-х. П’едэстал таксама дэмантавалі.
Мясцовыя жыхары актыўна выступалі супраць. У лютым дзяржава скасавала інвэстыцыйную дамову з крэдытам з Кітаю на просьбу самаго «Амкадору».
Чыстая нафта паступіць на Мазырскі НПЗ не раней за 4 траўня, паведамілі БелТА ў прэс-службе «Белнафтахіму». У канцэрне падкрэсьлілі, што зробленыя захады дазволяць аднавіць працу толькі адной ніткі трубаправоду «Дружба».
Ад пачатку гісторыі зь няякаснай нафтай мінуў тыдзень. Эканамічны аглядальнік Алесь Герасіменка кажа, што расейскаму боку ня можа быць выгаднай страта соцень мільёнаў даляраў, і кампэнсаваць страты партнэрам ад недапаставак — «справа звышсур’ёзная».
Прапампоўваньне чыстай нафты па магістральным нафтаправодзе «Дружба» пакуль не пачалося, паведамілі БелаПАН у канцэрне «Белнафтахім».
Крымскія вытворцы вінаў папярэдзілі пра магчымае прыпыненьне вытворчасьці праз дэфіцыт бутэлек. Прычынай дэфіцыту называюць адмову аднаго з пастаўшчыкоў супрацоўнічаць з крымскімі кампаніямі праз санкцыі.
Расея ўпершыню з 2006 году выйшла зь пяцёркі лідэраў у расходах на абарону.
Былы ўласьнік расейскай нафтавай кампаніі «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі, які правёў у турме 10 гадоў, выказаўся ў Facebook наконт паставак забруджанай нафты праз трубаправод «Дружба».
Чаму Беларусь, дзе хакей на дзяржаўным узроўні прызнаны спортам № 1, скацілася на пазыцыю аўтсайдэра? І ці апраўданыя шматмільённыя бюджэтныя ўкладаньні ў хакейную інфраструктуру?
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у сакавіку 2019 года ў Беларусі звольнена 52.073 працаўнікоў, прынята на працу — 46.839. Такім чынам, звольнена на 5.234 чалавекі больш, чым працаўладкавана.
Розьнічныя цэны на паліва з 28 красавіка павялічваюцца на АЗС на 1 капейку, паведаміў канцэрн «Белнафтахім».
Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін сьцісла абмеркавалі сытуацыю з пастаўкамі забруджанай расейскай нафты ў Беларусь.
Што дае Беларусі эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва зь Кітаем? Навошта Кітаю патрэбная Беларусь? Ці канкуруюць за Беларусь Масква і Пэкін?
26 красавіка ў Менску ў канцэрне «Белнафтахім» праходзяць чатырохбаковыя перамовы наконт сытуацыі з пастаўкамі забруджанай расейскай нафты на беларускія НПЗ і ў эўрапейскія краіны.
Сэйм Польшчы прыняў сёньня зьмены ў закон аб дапамозе ў выхаўваньні дзяцей. Ад ліпеня кожнае польскае дзіця будзе атрымліваць штомесяц па 500 злотых (130 даляраў) ажно да паўналецьця.
Цяпер увесь транзыт расейскай нафты ў Эўропу прыпынены. Гісторыя пачалася з абурэньня Беларусі якасьцю сыравіны, якая псуе абсталяваньне заводаў. У Беларусі ладзяць экстраныя перамовы.
«Белінвэстбанк» павялічыў анансаваныя раней ліміты на зьняцьцё грошай у банкаматах і адмяніў камісію на зьняцьцё гатоўкі з картак у касах.
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў пікет з патрабаваньнем пераносу хімічнага прадпрыемства з расейскім капіталам «Омск Карбон» з-пад Магілёва на малую радзіму Аляксандра Лукашэнкі ў вёску Александрыю.
Польшча 25 красавіка спыніла адбор расейскай нафты з нафтаправоду «Дружба» з прычыны яе нізкай якасьці.
«Белнафтахім» ацэньвае страты ад недаатрыманай выручкі ад экспарту нафтапрадуктаў з-за няякаснай расейскай нафты ў суму каля $ 100 млн даляраў, паведаміў журналістам 25 красавіка намесьнік старшыні канцэрну Ўладзімер Сізоў.
Праблема якасьці расейскай нафты існуе, «яна носіць тэхнічны характар і ў бліжэйшы час будзе вырашаная
У канцэрне «Белнафтахім» пакуль няма інфармацыі пра канкрэтную дату, калі Расея пачне пастаўляць якасную нафту.
Беларусь абурылася няякаснай нафтай з Расеі і заявіла пра пашкоджаньне абсталяваньня на Мазырскім НПЗ. Пастаўкі расейскай нафты стратэгічна важныя для Беларусі. Расказваем, чаму.
На фоне чарговага нафтавага канфлікту глядзім, як Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка спрачаліся наконт цаны на расейскую нафту і газ для Беларусі, а ў Эўропу перакрываліся пастаўкі энэргарэсурсаў.
Цяпер Польшча чакае высьвятленьня прычынаў пагаршэньня якасьці нафты. Калі гэта зацягнецца, піша польскае міністэрства, то нафту для НПЗ будуць пастаўляць альтэрнатыўным маршрутам, праз порт у Гданьску.
У Гомелі вынесены прысуд дзьвюм злачынным групам за пастаўкі санкцыйнай прадукцыі (турэцкай садавіны і ўкраінскіх сыроў) у Расею па падробленых дакумэнтах.
У Смаленскай вобласьці зьнішчана больш за 160 тон плодаагародніннай прадукцыі, якая нелегальна паступіла з тэрыторыі Беларусі, паведаміла БелаПАН прэс-служба ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях.
Экспэрты Дасьледчага цэнтру «Інстытут прыватызацыі і мэнэджмэнту» (ІПМ) прэзэнтавалі сярэднетэрміновы прагноз для эканомікі Беларусі з улікам расейска-беларускага нафтавага канфлікту.
На нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» у Наваполацку 24 красавіка пачала паступаць якасная расейская нафта па нафтаправодзе Сургут — Полацак, піша БелаПАН са спасылкай на дырэктара ААТ «Полацктранснафта Дружба» Васіля Дробатава.
Украіна пасьля прэзыдэнцкіх выбараў апынулася пад пагрозай паліўнай блякады з боку Расеі і Беларусі. Свабода высьвятляла, як украінскія ўлады і рынак рэагуюць на гэтую пагрозу.
У сакавіку працаўнікам у Беларусі налічылі ў сярэднім 1056,9 рубля.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў сёньня закон аб «Пэнсіі плюс». Раз у год польскія пэнсіянэры будуць атрымліваць так званую 13-ю пэнсію. «На рукі» яны атрымаюць па888 злотых і 25 грошаў (206,5 эўра). Выплаты павінны пачацца ў траўні.
Апэратар польскага ўчастку нафтаправоду «Дружба» выявіў у сырой нафце, што прыйшла зь беларускага боку, «падвышаныя канцэнтрацыі арганічных хлярыдаў».
Партнэр кансалтынгавай кампаніі RusEnergy Міхаіл Круціхін лічыць, што альтэрнатыўныя расейскім пастаўкі нафты ў Беларусь праз парты Балтыі ці Ўкраіны — гэта пакуль толькі палітычныя заявы.
Берасьцейскія ўлады прапанавалі бізнэсоўцам задарма скарыстацца былымі вайсковымі абʼектамі: парахавым склепам, фортам і дзьвюма абарончымі казармамі. Выкарыстоўваць абʼекты можна пры ўмове стварэньня ў іх дадатковых працоўных месцаў.
Беларуская нафтавая кампанія (БНК) істотна пашырыла вытворчасьць рэактыўнага паліва, якое вырабляецца на «Нафтане». Пра гэта заявіў намесьнік гендырэктара БНК Сяргей Грыб.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтру маркетынгу МЗС Беларусі Валеры Садоха патлумачыў перавагі Эўразьвязу перад іншымі рынкамі сьвету.
Пра гэта заявіў намесьнік дырэктара Беларускай нафтавай кампаніі Сяргей Грыб.
Цэны на нафту працягваюць расьці на таргах 23 красавіка да рэкордных узроўняў. На 10.30 23 сакавіка нафта Brent каштуе 74,49 даляра.
Празь няякасную расейскую нафту Беларусь вымушана прыпыніла экспарт сьветлых нафтапрадуктаў (бэнзін і дызпаліва) ва Ўкраіну, Польшчу і краіны Балтыі. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб.
Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ прапануе зьвяртацца па далейшыя камэнтары або ў Міністэрства энэргетыкі Расеі, або ў кампанію, якая забясьпечвае транспартаваньне, паведамляе ТАСС.
Расея паставіла ў Беларусь партыю няякаснай нафты, беларускія НПЗ з гэтай прычыны часткова спыніліся, прыпынены экспарт нафтапрадуктаў. Свабода паглядзела, як і колькі Беларусь зарабляе на расейскай нафце.
Нацбанк у лісьце зьвяртае ўвагу, што 88% арганізацыяў гандлю і сэрвісу атрымліваюць манэты ня з банкаў і крэдытна-фінансвых арганізацыяў, а бяруць з выручкі ці разьменьваюць у іншых арганізацыяў.
23 красавіка для абмеркаваньня праблемы няякаснай нафты з кіраўніцтвам расейскай кампаніі «Транснефть» у Маскву выпраўляюцца прадстаўнікі канцэрну «Белнафтахім» і беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
Няякасная расейская нафта выклікала выхад са строю дарагога абсталяваньня на Мазырскім НПЗ, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.
Загрузіць яшчэ