Беларусь мае тэхнічныя магчымасьці, каб павялічыць вытворчасьць мінімум да 25 мільёнаў шкляных бутэлек у год.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — эканаміст Сяргей Чалы. Ён тлумачыць, чаму нават у перадвыбарчы год заробкі ня будуць істотна падвышацца, і кажа, што для Лукашэнкі заявіць пра неабходнасьць рэформаў — гэта прызнаць, што дагэтуль ішлі ў тупік.
Беларускія бізнэсоўцы змогуць страхаваць свае рызыкі праз наваствораны мэханізм Фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва.
Беларусь спыніла сэртыфікацыю садавіны і гародніны, якая ідзе транзытам празь Беларусь у Расею з трэціх краінаў. Рашэньне ўхваліла Галоўная дзяржаўная інспэкцыя па насеньняводзтве, карантыне і ахове расьлін Беларусі.
Каціроўкі нафты дасягнулі 2 красавіка рэкорднага у 2019 годзе ўзроўню - больш за 69 даляраў за барэль маркі Brent.
Прызначаючы новага міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Анатоля Хацько, Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ўся яго біяграфія «зьвязана з працай з жывёламі».
«Я не стаў бы рабіць цяпер афіцыйных заяў, давайце дачакаемся адпаведнагаа моманту» — сказаў прадстаўнік Крамля.
«Зьявіўся нават нейкі падтэкст пошуку вінаватага боку. Беларусь, нагадаю, складаючы дамову, сыходзіла з таго, што стрыжнем нашай саюзнай канструкцыі служаць гандлёва-эканамічныя адносіны і ўвасабленьне менавіта эканамічнага напрамку саюзьніцкіх абавязальніцтваў ёсьць асновай».
64,7 мільёна даўгоў і рэнтабэльнасьць у 2,8%. Свабода паглядзела, чым адрозьніваецца «апальны» Шклоўскі раён ад «добрага» Рэчыцкага.
Акрамя таго, Менск да канца красавіка можа атрымаць ад Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця (ЭФСР) сёмы транш крэдыту, памер якога складае $200 млн.
«Белнафтахім» заявіў пра падрыхтоўку да дывэрсыфікацыі паставак нафты ў Беларусь.
Інтэлект, які атрымаў ад стваральнікаў імя «Аляксандравіч», ужо агучыў шэраг кадравых рашэньняў і плянаў разьвіцьця Беларусі як IT-краіны. А таксама сфармуляваў нацыянальную ідэю.
Дакладна вядома, якія навіны ня будуць жартамі ў «Дзень сьмеху» і апошні дзень падачы дэклярацыяў аб падаходным падатку.
У Францыі праходзіць 20-я акцыя руху «жоўтых камізэлек». За амаль пяць месяцаў штотыднёвых дэманстрацыяў пратэстоўцам удалося дамагчыся адмены павышэньня акцызаў на паліва і іншых саступак ад ураду.
«Розьнічныя цэны на АЗС ад 31 сакавіка павялічваюцца на 1 капейку», — паведамляе дзяржканцэрн «Белнафтахім».
31 сакавіка ва Ўкраіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Напярэдадні гэтай падзеі мы прапануем параўнаць самыя розныя аспэкты жыцьця ў дзьвюх суседніх краінах.
Саюзныя парлямэнтары канстатавалі адсутнасьць ўзгодненага пляну працы па адмене роўмінгу паміж Беларусьсю і Расеяй, паведамляецца на сайце парлямэнцкага сходу Саюзнай дзяржавы.
У сакавіку міжведамасныя мабільныя групы па недапушчэньні ўвозу на тэрыторыю Расеі тавараў, «якія трапілі пад дзеяньне зваротных эканамічных захадаў» у дачыненьні Захаду, затрымалі 14 транспартных сродкаў, якія перавозілі зь Беларусі больш за 200 тон садавіны пад выглядам тавараў прыкрыцьця.
У чым прычына разносу, учыненага Лукашэнкам у Шклоўскім раёне? Ці сапраўды ў беларускай сельскай гаспадарцы бардак? Як рэагуюць чыноўнікі на публічныя разносы ад кіраўніка дзяржавы?
14 сакавіка старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс заявіў на брыфінгу, што пытаньне аб стварэньні такой групы прапрацоўваецца, нагадвае агенцтва БелаПАН.
Бульба ідзе па 27 капеек за кг, агуркі – за 4,61 рубля, капуста – за 70 капеек, яблыкі – за 80 капеек. Астатняе, кажуць, гэта накруткі гандлёвых сетак.
Намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк заявіў, што прапанова літоўскага прэм’ер-міністра Саўлюса Сквярняліса выкарыстаць інфраструктуру БелАЭС, каб абсталяваць электрастанцыю на газе, мае палітычны характар.
Першы энэргаблёк Беларускай АЭС, які плянуюць запусьціць у канцы гэтага году, ужо гатовы на 87%.
Каб разабрацца з праблемамі сяла, ён прапанаваў перавесьці гаспадаркі на «ваеннае становішча». Што значыць гэтая прапанова, ён не ўдакладніў.
Расейскае ведамства сьцьвярджае, што неаднаразова прасіла беларускі бок прымаць меры дзеля пацьверджаньня краіны паходжаньня прадукцыі, якую сэртыфікуюць для рээкспарту ў Расею, але беларускі бок гэтага не зрабіў.
Эўрапарлямэнт прыняў законапраект аб барацьбе з плястыкавымі адкідамі — ухваліў забарону аднаразовага плястыкавага посуду, а таксама абмежаваў выкарыстаньне іншых вырабаў разавага карыстаньня з плястыка.
Міхаіл Русы кіраваў сельскагаспадарчай галіной ва ўрадзе 7 гадоў, адзіны намесьнік прэм’ера, які перажыў адстаўку ўраду ў 2018 годзе. Леанід Заяц узначальваў міністэрства сельскай гаспадаркі таксама амаль 7 гадоў.
Гэта вынікае з кадравых указаў, якія Аляксандар Лукашэнка падпісаў 27 сакавіка, паведамляе БелТА.
Адзін з самых праблемных празь недаплаты ў пэнсійны фонд (ФСАН) — Глыбоцкі раён. Кіраўніца ФСАН Натальля Паўлючэнка хоча 29 сакавіка сустрэцца з жыхарамі гэтага раёну, паведамляе Tut.by.
У Беларусі сярэднестатыстычная карова дае пяць тонаў малака на год. Але ці шмат гэта ў параўнаньні зь іншымі краінамі? Афіцыйная статыстыка па надоях малака з каровы на год такая
Ждановіцкі сельвыканкам зьвернецца ў суд Менскага раёну, каб скасаваць дзяржаўную рэгістрацыю тэнісных кортаў у Ратамцы, якія пабудаваў бізнэсовец Сяргей Тарасюк.
Крымінальная справа па факце злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі распачатая на кіраўніцтва ААТ «Амкадор-Шклоў» і ТАА «Купалаўскае», паведамляе начальнік упраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Магілёўскай вобласьці Аляксандар Шаройкін.
Дырэктар фэрмы правёў журналістаў Свабоды па сваёй гаспадарцы і паказаў усё, як ёсьць.
Асноўная дзяржаўная падтрымка за кошт інавацыйных фондаў павінна рабіцца на льготнай аснове, але зь вяртаньнем.
Паводле Лукашэнкі, 20–25% гаспадарак у Беларусі слабыя. Экспэрт кажа, усё наадварот: максымум чвэрць працуе нармальна. Рашэньне адно, кажа Аляксандар Ярашук: адмова ад камандна-адміністрацыйнай эканомікі.
У 2018 годзе Беларусь не прадала ў Расею ніводнай крэвэткі, вынікае са статыстыкі Белстату. Але прадавала ласося, тунца і нават каракаціц. Свабода сабрала інфармацыю пра марскі бізнэс Беларусі.
За люты сярэдні налічаны заробак склаў 453,87 даляра, што на 2,65 даляра менш за студзень.
Сьвежая статыстыка паказвае, што ў сталіцы сытуацыя са стратнымі прадпрыемствамі такая ж, як у Шаркаўшчынскім раёне.
У «Белнафтахіме» паведамляюць, што ад 24 сакавіка зноў мяняюцца цэны на паліва.
Разьвіваць эканоміку рэгіёнаў і да мінімуму скараціць разрыў ва ўзроўні жыцьця насельніцтва распарадзіўся Аляксандар Лукашэнка падчас візыту ў Баранавічы.
Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпрам цэнтру» будзе завершанае да канца 2020 году. Пра гэта паведаміў падчас прэс-канфэрэнцыі генэральны дырэктар ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» Уладзімер Маёраў.
Мабільны апэратар Velcom ужо праводзіць тэст сеткі LTE. Каб даведацца, ці падтрымліваюць тэлефон і сім-карта 4G, трэба набраць у праграме тэлефону код *181# і націснуць «выклік».
Пра гэта са спасылкай на прэсавую канфэрэнцыю чыноўніцы Рассельгаснагляду Юліі Мелано паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».
Сэлфі, алкаголь і ежа — мы сёньня пагаворым пра зьмену культурных стэрэатыпаў, паводзінаў. Мы мяняем сьвет, але і сьвет мяняе нас.
Рассельгаснагляд хоча «разгледзець транзыт садавіны з іншых краін празь Беларусь у Расею». Праблема ў тым, што праз тэрыторыю Беларусі туды трапляюць «санкцыйныя» прадукты з Эўропы. Свабода паглядзела, якую садавіну і дзе мы набываем і што прадаём у Расею.
Помнік славутаму песьняру ў Стоўпцах маюць паставіць у сквэры каля школы № 3, на вуліцы Цэнтральнай, але па-за цэнтрам гораду. Пра гэтае рашэньне 21 сакавіка Свабодзе паведаміла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Стаўпецкай акругі Алена Анісім.
Даляр ЗША каштуе 2,1 беларускага рубля, гэта амаль паўгадавы мінімум. Ці будзе даляр далей таньнець адносна беларускага рубля і што на гэта ўплывае, расказвае старшы фінансавы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб.
Эўрабонды былі на большую суму. Але плянавалі яшчэ выйсьці на кітайскі рынак каштоўных папераў.
Ільля Аксёнаў у аўтарскім праекце Каці Маркоўскай «Морква» расказаў пра супрацу зь Лідзкай абутковай фабрыкай, крытыку прынтоў на гістарычную тэматыку, а таксама пра тое, чаму LSTR пачаў вырабляць адзеньне з нэўтральнымі малюнкамі — кабанамі, рыбамі і птушкамі.
Што прадавалі адзін аднаму чальцы Эўразійскага саюзу ў 2018 годзе. Журналісты праекту RFE/RL «Настоящее время» прааналізавалі адкрытыя дадзеныя Эўразійскай эканамічнай камісіі аб гандлі па выніках 2018 году і высьветлілі, хто ўнутры аб’яднаньня прадае больш тавараў.
Загрузіць яшчэ