Гарадзенцы ўбачылі горы будаўнічага сьмецьця ў лесапарку Пышкі на падыходзе да маляўнічых карʼераў 15 красавіка. Пасьля розгаласу ў мэдыя дарогу расчысьцілі. Камунальнікі кажуць, што хацелі яе ўмацаваць.
«Ёсьць праблема выхаду на рынкі збыту крымскіх таваравытворцаў, у тым ліку на экспарт».
17 красавіка ўрад Літвы прапанаваў парлямэнту ўвесьці квоты для працоўных мігрантаў, якія прыяжджаюць у краіну на заробкі.
Расея не разглядае варыянт закрыцьця Беларусьсю нафтаправоду «Дружба», але калі гэта адбудзецца, Расея зможа перанакіраваць грузапаток праз марскія парты, піша ТАСС са спасылкай на міністра энэргетыкі Расеі Аляксандра Новака.
На пэтыцыю кіроўцаў пра ўмовы працы і стан тэхнікі адказалі: «Ведалі, куды ішлі».
Рашэньне «Аб выкананьні РФ абавязаньняў у межах функцыянаваньня ўнутранага рынку ЭАЭС», якое абавязвае Расею прызнаваць сэртыфікаты зь Беларусі, было прынята 22 студзеня і набыла моц 24 лютага.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі за студзень-сакавік 2019 году вырас на 1,1% ад аналягічнага леташняга пэрыяду, піша Белстат.
Расейскі канцэрн «Русал» інвэстуе 200 мільёнаў даляраў у завод па выпуску алюмінію ў Злучаных Штатах.
Беларусь высылае цукар, муку, тушаніну, дзіцячыя кансэрвы, мыла, коўдры, пральны парашок, адзеньне і абутак, школьныя сшыткі і сталовыя прыборы.
З 8 красавіка ў Польшчы праходзіць забастоўка настаўнікаў. У ёй бярэ ўдзел да 80% школ па ўсёй краіне. Настаўнікі патрабуюць падвышэньня заробкаў і прэстыжу прафэсіі. Свабода пагутарыла зь беларускай Дар’яй Якуш, якая працуе ў польскай школе, пра страйк, розьніцу ў сыстэмах адукацыі і заробкі.
Сцэнар абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС будзе прадугледжваць яго перапрацоўку ў Расеі і вяртаньне на захаваньне ў Беларусі.
Фізычны пуск першага энэргаблёка Беларускай АЭС заплянаваны на восень 2019 году, паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк падчас форуму «Атамэкспа» у Сочы.
Архітэктар, доктар навук Ірэна Лаўроўская сказала Свабодзе, што яна расчараваная «чарговай адпіскай» уладаў.
Пытаньне паставак зь Беларусі ў Расею яблыкаў і груш будзе абмяркоўвацца падчас сустрэч кіраўнікоў аграрных ведамстваў дзьвюх краінаў, паведамляе «Інтэрфакс».
«Белнафтахім» паведаміў аб чарговым павышэньні цэн на аўтамабільнае паліва, якое адбудзецца 14 красавіка.
Летась Пуцін сказаў, што ў выпадку ядзернага Армагедону "расейцы трапяць у рай, а іх ворагі проста здохнуць". Ну дык і беларусы проста трапяць у рай, калі раптоўна давядзецца капітальна рэмантаваць нафтавую трубу.
Пра гэта журналістам сказаў кіраўнік Камітэту дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў падчас інспэкцыі пасяўной у Глускім раёне, перадае БелТА.
«Надыходзіць эра робатаў, хацелася б гэтага некаму ці не».
Беларускі ўчастак нафтаправоду «Дружба» не патрабуе прыпыненьня для рамонтных працаў. Пра гэта ў інтэрвію РБК заявіў дарадца прэзыдэнта кампаніі «Транснефть» Ігар Дзёмін.
Варыянты цаны на расейскі газ для Беларусі, які краіна будзе атрымліваць з 2020 году, павінны быць падрыхтаваныя да 30 красавіка.
Будаўніцтва элітнага жытла ў цэнтры Берасьця на месцы былога гета ня спыненае, нягледзячы на скасаваньне інвэстыцыйнай дамовы з інвэстарам і пратэсты грамадзкасьці.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з урадам 11 красавіка прыгразіў паставіць на рамонт нафтаправоды і нафапрадуктаправоды і такім чынам прыпыніць транзыт расейскай нафты. Чым выклікана такая заява?
Агулам за 4 месяцы 2019 году Рассельгаснагляд зьнішчыў 500 тонаў расьліннай прадукцыі зь Беларусі. Свабода паглядзела, якую беларускую прадукцыю і як забараняў Рассельгаснагляд сёлета.
Упершыню з 2016 году дэпутаты Палаты прадстаўнікоў скарысталіся сваім правам заканадаўчай ініцыятывы — падрыхтавалі і ўхвалілі два рыначныя законапраекты. Але Лукашэнка іх не падпісаў.
Як казаў клясік, ніколі такога не было, як на табе зноў. Пасьля абмену зьнявагамі паміж расейскім амбасадарам Міхаілам Бабічам і беларускім МЗС паміж краінамі пачалася крыху прыхаваная эканамічная вайна. Апошні раз такое здаралася ў студзені 2007 году.
«З разуменьнем ставімся да эмацыйных рэплік, зыходзячы зь вельмі асаблівага, вельмі блізкага і прыязнага характару нашых двухбаковых стасункаў».
Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Кітая аб рэалізацыі двух маштабных праектаў у спартовай галіне.
ВУП ужо дасягаў 100 млрд у 2018 годзе — але не даляраў, а рублёў. Дзяржава спадзяецца на IT і «лічбавую трансфармацыю» рэальнага сэктару.
У адміністрацыі Першамайскага раёну спрабавалі правесьці грамадзкае абмеркаваньне ўшчыльненьня кварталу ў цэнтры Менску ў межах вуліц Коласа — Калініна — Чорнага — Чарнышэўскага. Замоўнік праекту на прэзэнтацыю не прыйшоў, а архітэктары ня здолелі адказаць на ніводнае канкрэтнае пытаньне жыхароў.
Таксама падаражэлі капуста і цыбуля. Інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку запаволілася і склала 0,4%.
На дадатак да забароненых груш і яблыкаў зь Беларусі, Рассельгаснагляд зьбіраецца цалкам забараніць пастаўкі трускалак, шампіньёнаў і пэкінскай капусты. Глядзім, колькі Беларусь на гэтым страціць.
Суд Цэнтральнага раёну Гомелю вынес рашэньне па крымінальнай справе супраць былога старшыні Гомельскага райвыканкаму Аляксандра Сітніцы.
Справа ў падатковым манэўры, але прагнозы кепскія ня толькі ад яго. У IT усё добра, але гэта толькі 5% ВУП
У Менску 16 394 уласьнікі і наймальнікі атрымалі жыроўкі, у якіх плата за гарачую ваду разьлічана па поўным тарыфе. Яны трапілі ў сьпіс грамадзянаў, незанятых у эканоміцы.
У красавіцкім дакладзе World Economic Outlook Міжнародны валютны фонд прагназуе прырост валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі на 1,8%. У кастрычніку мінулага года МВФ чакаў прырост ВУП на 3,1%.
Старшыня Горадзенскага аблвыканкама Ўладзімер Краўцоў распавёў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Іўі, што ўлады вобласьці прапанавалі пашырыць бязьвізавую зону Гарадзеншчыны на тры раёны.
«Улада адчувае, што рэальны рэйтынг кіраўніка дзяржавы сёньня вельмі невялікі — магчыма, адзін з самых нізкіх за ўсю гісторыю прэзыдэнцтва Лукашэнкі. Нават у выбарчы год улада ня можа „напампаваць“ заробкі»
Ён заклікаў «у большай ступені разьлічваць на свае сілы».
Рассельгаснагляд «занепакоены выпадкамі паступленьня ў Расею зь Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі з парушэньнем вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў і нормаў Эўразійскага эканамічнага саюзу і Расейскай Фэдэрацыі, якія прынялі сыстэмны характар».
Кіраўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і Беларускага незалежнага прафсаюзу ў інтэрвію Свабодзе заявілі пра ціск адміністрацыі «Беларуськалія» і ўладаў на іх сябраў.
Жоўта-чорны стане бел-чырвона-чорным. У пераходны пэрыяд апэратар будзе выкарыстоўваць брэнд «velcom | А1».
«Усякія размовы пра тое, што занадта нешта дарагое, гэта міты, ні на чым не заснаваныя. Будынак пабудаваны са скарачэньнем тэрмінаў, з эканоміяй бюджэтных сродкаў».
Ад 7 красавіка бэнзін АІ-92 каштуе 1,50 за 1 л, АІ-95 – 1,61 р, АІ-98 – 1,72 р, дызэльнае паліва – 1,61 р.
Новым прэзыдэнтам Усясьветнага банку абраны былы намесьнік міністра фінансаў ЗША па міжнародных справах Дэвід Мэлпас.
Прэзыдэнт карпарацыі Boeing Дэніс Мюіленбург афіцыйна прызнаў, што прычынай катастрофы самалётаў «Boeing-737 MAX» у Інданэзіі і Этыёпіі ў апошнія месяцы стала некарэктная праца праграмнага забесьпячэньня.
Гаворка пра так званыя «адкаты» — незаконныя грашовыя выплаты за кантракты.
Каля 90% беларускай ялавічыны ідзе ў Расею. За 2018 год Беларусь экспартавала ў Расею 143 тысячы тонаў ялавічыны больш як на тры сотні мільёнаў даляраў.
Гэта яшчэ не фізычны запуск энэргаблёку. Увод у эксплюатацыю першага энэргаблёку заплянаваны на сьнежань.
Беларусь і Расея абмяркоўваюць магчымасьць падаўжэньня расейскага крэдыту на будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Пра гэта 4 красавіка распавёў журналістам кіраўнік Белэнэрга Віктар Каранкевіч, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», на якога спасылаецца TUT.BY.
Ва Ўкраіне зь ліпеня 2018 году вядзецца антыдэмпінгавае расьсьледаваньне аб пастаўках цэмэнту зь Беларусі, Расеі і Малдовы.
Загрузіць яшчэ