У Гомлі 10 лютага адбыўся пратэст супраць шуму і смуроду з прадпрыемства «Гомельшпалеры».
Агулам у рэйтынг увайшлі шэсьць беларускіх кампаній, у тым ліку прэзыдэнцкі санаторый «Беларусь» у Друскінінкаі.
Японія за 15 гадоў дзеяньня праграмы дапамогі чарнобыльскім раёнам Беларусі ажыцьцявіла 45 праектаў на суму 3,7 мільёна даляраў.
6 студзеня cьветлагорскія актывісты прынесьлі на прыём да міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэя Худыкі шасьцілітровую бутэльку з бруднымі сьцёкамі ад заводу беленай цэлюлёзы.
Пра гэта Свабодзе 7 лютага сказаў начальнік упраўленьня замежнаэканамічнай дзейнасьці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Аляксей Багданаў.
Беларусь паставіла на экспарт у 2018 годзе харчоў на 5 мільярдаў 235 мільёнаў даляраў.
Краіны — чальцы Канвэнцыі Эспа (Канвэнцыя аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансгранічным кантэксьце) у чацьвер абвясьцілі, што пляцоўка для будаўніцтва па Беларускай АЭС была абраная неналежным чынам, з парушэньнем канвэнцыі.
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 лютага 2019 году, паводле папярэдніх дадзеных, склалі 7,0177 млрд даляраў ЗША (у эквіваленце). За першы месяц 2019 году яны зьнізіліся на 2 адсоткі.
Міністар эканомікі Францыі Бруно Ле Мэр назваў рашэньне Эўракамісіі «памылковым», адзначыўшы, што яно «служыць інтарэсам Кітаю».
У 2014 годзе Ганну Шарэйку пазбавілі статусу члена Савету Рэспублікі і арыштавалі. Паводле сьледчых, птушкафабрыка доўгі час набывала кармы за мяжой і па завышаных цэнах. Дырэктарку абвінавацілі ў прычыненьні шкоды ў буйным памеры.
Нацыянальны банк пачаў распрацоўваць стратэгію павелічэньня даверу да беларускага рубля, піша Tut.by са спасылкай на кіраўніка Нацбанку Паўла Калаўра. Гаворка ідзе пра павелічэньне долі нацыянальнай валюты ў разьліках і ў балянсах камэрцыйных банкаў.
Генпракурор Беларусі Аляксандар Канюк пацьвердзіў затрыманьне старшыні праўленьня ААТ «Беларускі міжбанкавы разьліковы цэнтар» Фэлікса Касьпяровіча, паведамляе БелаПАН.
Прадпрыемствы, разьмешчаныя ў індустрыяльным парку «Вялікі камень», вызваленыя ад ключавых падаткаў на 40 гадоў.
Міністэрству архітэктуры Беларусі надалі новыя функцыі паводле пастановы Савету Міністраў.
Гэта дапаможа зьнізіць затраты на 20%, сёлета плянуюць мадэрнізаваць 800 кацельняў, 100 зь іх хочуць перавесьці на мясцовыя віды паліва.
На плошчы Леніна ў Берасьці 3 лютага зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю ад 25 лютага 2018 году.
У дзясятках рэгіёнаў Расеі сёньня праходзяць акцыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў у пытаньні ўтылізацыі адходаў.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што з пачатку 2019 году актывізавалася дзейнасьці, зьвязанай з незаконным перасячэньнем дзяржаўнай мяжы замежнымі грамадзянамі на польскім і літоўскім кірунках.
Слова «табак» і сугучныя нельга будзе пісаць на шыльдах, паведаміла прадстаўніца Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня Віялета Беразоўская.
Беларусь знаходзіцца ў адным вайсковым саюзе з Армэніяй, а зброю прадае Азэрбайджану.
У Беларусі вяртаецца на перапрацоўку толькі 38% прададзенай тары. У Нямеччыне гэты паказьнік дасягае 98,5%, у Літве — 93%. Такія лічбы прывялі 31 студзеня ўдзельнікі «круглага стала» ў Палаце прадстаўнікоў, прысьвечанага ўвядзеньню сыстэмы збору спажывецкай тары і ўпаковак у Беларусі.
Сьпярша «стасункі зь некаторымі краінамі складаліся ня самым лепшым чынам», а пасьля пачалося стварэньне Эўразійскага саюзу.
У Беларусі пакуль ня складзены канчатковы сьпіс грамадзянаў, якія будуць аплачваць пэўныя жыльлёва-камунальныя паслугі па поўным тарыфе.
Тым ня меней, з ростам дзяржаўнай запазычанасьці нешта трэба рабіць нават інтэнсіўней — гэта прызнае ўрад, у плянах якога «скарачэньне пазыковай нагрузкі» і «прыцягненьне беспазыковых крыніцаў фінансаваньня».
Прадстаўніцтва Эўразьвязу і Група Сусьветнага банку прэзэнтавалі ў Менску сумесныя праекты дзеля падтрымкі прыватнага сэктару. Гаворка пра праграму тэхнічнай дапамогі ў памеры 4,8 мільёнаў эўра, якая рэалізуецца Міжнародным банкам рэканструкцыі і разьвіцьця.
Грошы пойдуць на праекты ў Браслаўскім, Мёрскім і Мядзельскім раёнах. Польшча хоча таксама падтрымаць «намаганьні беларускіх уладаў у лібэралізацыі візавага рэжыму для іншаземцаў».
Сярэдні заробак у Салігорскім раёне ў сьнежні склаў 2110,3 рубля, што на 623,4 рубля болей, чым у папярэднім месяцы. Свабода разьбіралася, што спрычынілася да такога істотнага падвышэньня.
139 мільёнаў рублёў — столькі штрафаў летась заплацілі беларусы за адміністрацыйныя правапарушэньні, паведамляюць у МУС. Найбольш штрафавалі за парушэньне правілаў дарожнага руху і ўжываньне алькаголю ў грамадзкіх месцах.
Кожнае чацьвёртае з 16 трансьмежавых балотаў, якія ёсьць у сьвеце, — беларускае.
Прэм’ер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў заявіў 29 студзеня ў Сoфіі, што яго краіна ўсё яшчэ плянуе перайсьці на эўра да 2022 году, нягледзячы на супраціў часткі мясцовых прадпрыемстваў.
З 2010 году занятых у эканоміцы Беларусі стала меней на 367 тысяч чалавек — на цэлую Горадню. Тэндэнцыя працягваецца.
Пад санкцыі трапіў дзяржаўны нафтавы манапаліст Petroleos de Venezuela (PdVSA). Санкцыі будуць каштаваць Мадура 11 млрд даляраў за год, заблякавалі актывы на 7 млрд.
У параўнаньні зь мінулым годам Беларусь крыху пагоршыла сваё становішча ў індэксе ўспрыняцьця карупцыі, які штогод публікуе міжнародная арганізацыя Transparency International.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп кажа, што рэспубліканцы і дэмакраты ў Кангрэсе, верагодна, могуць не прыйсьці да пагадненьня па пытаньні будаўніцтва сьцяны на мэксыканскай мяжы.
Зьмены ўступяць у сілу ўжо з красавіка для прыватнага сэктару і са жніўня — для дзяржаўных структур.
Чаму трэба змагацца з глябальным пацяпленьнем, што рабіць з электроннымі адкідамі, як павысіць эфэктыўнасьць чалавечай працы?
Эўразьвяз выдзеліў 214,9 мільёна эўра на пабудову газаправоду Baltic Pipe, якім будзе пастаўляцца нарвэскі газ у Польшчу праз Данію.
Усяго за чвэрць стагодзьдзя Сынгапур, дзяржава памерам з горад Кіеў і ў тры разы меншая за Маскву, ператварыўся зь беднай краіны ў аднаго з сусьветных эканамічных лідэраў.
У Беларусі доўгая гісторыя змаганьня з дармаедамі. Сацыяльных утрыманцаў тут судзілі ня толькі за саветамі, але яшчэ падчас Першай сусьветнай вайны. Якімі мэтадамі нямецкі кайзэр Вільгельм ІІ, Мікіта Хрушчоў і Аляксандар Лукашэнка прымушалі беларусаў да працы, — у гістарычным аглядзе Свабоды.
27 студзеня «Беларуснафта» падвысіла на аўтазапраўках цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе БелаПАН.
На працягу пяці апошніх гадоў ва Ўкраіне на 40% зьнізіліся цэны на мэдыцынскія прэпараты, вырабленыя ва Ўкраіне ці прывезеныя дыстрыб’ютарамі.
Якая расстаноўка палітычных і сацыяльных сілаў у Вэнэсуэле? Чаму стасункі Беларусі і Вэнэсуэлы сталі значна халаднейшымі, чым былі пры Чавэсу? Ці актуальны для Беларусі лёзунг «Сёньня — Мадура, заўтра — Лукашэнка»?
Вашынгтонскі музэй мэдыя прадасьць свой будынак з прычыны даўгоў. Штогод яго наведваюць 800 тысяч чалавек.
Таваразварот з Расеяй за гэты час вырас на 11%, амаль цалкам за кошт імпарту.
Жыхары Жыткавіцкага раёну атрымалі адказ на зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта з просьбай не аддаваць Нацыянальнаму парку «Прыпяцкі» возера Чырвонае. Пад зваротам было больш за тысячу подпісаў.
Напрыклад, карыстальнік Facebook Messenger зможа напісаць суразмоўцу, у якога ёсьць толькі уліковы запіс WhatsApp.
На фоне пратэстаў супраць прэзыдэнта Нікаляса Мадура ў Вэнэсуэле Свабода пацікавілася ў экспэрта па неэўрапейскіх цывілізацыях, кандыдата гістарычных навук Яўгена Красуліна, чаго Менску варта чакаць ад Каракаса.
Лукашэнка расказаў, што карыстаецца электрычным матацыклам з кітайскіх камплектуючых (акрамя рамы), які яму прывезьлі «для выпрабаваньняў». Заявіў, што «рэч цудоўная», але «трэба сваё, перадусім батарэя».
Каб Белстат рабіў стаўкі, то ставіў бы на 470 даляраў у студзені.
Нелегальны канал пастаўкі санкцыйнай садавіны і гародніны ў Расею спынілі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Загрузіць яшчэ