Прэзыдэнты Літвы і Латвіі сустрэліся ў Вільні ў гэты чацьвер. Высьветлілася, што яны сыходзяцца ў меркаваньні аб неабходнасьці патрабаваць захаваньня стандартаў бясьпекі на якіх будуецца БелАЭС.
Саудаўская Арабія цалкам аднавіла аб’ёмы здабычы нафты, якія зьнізіліся пасьля нападаў на яе абʼекты ў верасьні. Пра гэта паведаміў міністар энэргетыкі прынц Абдулазіз бін Салман.
Міністар транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка заяўляе, што для таго, каб канчаткова зацьвердзіць праект стварэньня трохбаковага воднага транспартнага шляху ад Балтыйскага да Чорнага мора праз Прыпяць, да абмеркаваньня далучаць экалягічную грамадзкасьць.
Каўбасная безгаспадарнасьць і толькі дысцыплінарная адказнасьць.
Ільготнікам — катлетка, платнікам — адбіўная з памідорам і сырам.
Саудаўская Арабія цалкам аднавіла здабычу нафты пасьля нападу бесьпілётнікаў на аб’екты дзяржаўнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco. Пра гэта заявіў кіраўнік АПЭК Мухамад Баркінда.
Кампанія «Менск Прынцэс Гатэль», падкантрольная турэцкаму холдынгу «Ірада», не змагла своечасова дабудаваць забаўляльны абʼект на месцы кінатэатру «Сучасьнік» на вуліцы Харкаўскай. Участак могуць канфіскаваць, піша Tut.by.
Як жыве беларуская вёска? Ці праўда, што ў вёсцы няма працы, а на той, якая ёсьць, прапаноўваюць нікчэмныя заробкі? Шукаць адказы на гэтыя пытаньні мы зьезьдзілі ў выпадкова абраны сельсавет — Хаценчыцкі, што ў Вілейскім раёне Менскай вобласьці.
Каля 2 667 100 чалавек маюць наяўныя сярэднедушавыя рэсурсы, меншыя за мінімальны спажывецкі бюджэт
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасьня 2019 году склаў 43,6 мільярда рублёў і зьменшыўся ў параўнаньні з пачаткам году на 4%, паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.
У 2020 годзе страты беларускага бюджэту ад недаатрыманых нафтавых даходаў могуць скласьці амаль 1,5 млрд рублёў. Паводле зьвестак БелаПАН, да такой высновы прыйшлі ўлады пры ацэнцы парамэтраў бюджэту Беларусі на 2020 год.
Міністэрства фінансаў рыхтуе праект указа прэзыдэнта, які прадугледжвае адвязку дзяржпошліны ад тэхагляду. Таксама збор за дарогу можна будзе плаціць па месяцах, а не за год ці два наперад, як гэта адбываецца зараз.
Журы з прадстаўнікоў бізнэс-асацыяцый, банкаў і вядучых эканамістаў вызначыла рэгіёны Беларусі з найлепшымі ўмовамі для вядзеньня бізнэсу, піша «Ежедневник».
Беларусь плянуе неўзабаве падпісаць пагадненьне з Казахстанам аб пастаўцы нафты, паведаміў намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімер Сізоў.
Ці пагражае сувэрэнітэту Беларусі праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі? Ці здолее Беларусь сабатаваць выкананьне інтэграцыйных пагадненьняў? Па гэтых тэмах у Праскім акцэнце спрачаюцца эканаміст Зьміцер Крук і палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат ад Гомля — фэрмэр-блогер Юры Ганцэвіч. У вёсцы Пакалюбічы ён гадуе коз, кароў і авечак. На Youtube-канале ён займеў нечаканы посьпех з ролікам пра дарожны збор: 250 тысяч праглядаў, 11 тысяч «падабаек», амаль тысячу камэнтароў.
На Менскай ЦЭЦ-4 будзе ўсталяваны кацёл паліць сьмецьце. Гэтае пытаньне цяпер прапрацоўваецца ў Міністэрстве энэргетыкі. Чым гэта пагражае навакольнаму асяродзьдзю?
Зарабіць на новай распрацоўцы Паўла Дурава, якая яшчэ не зьявілася, прапануе рэкляма ў Facebook, якая вядзе на сайт, дзе трэба ўвесьці нумар тэлефона. А далей пачынаюцца званкі і вымантачваньне грошай.
З улікам стратаў ад бруднай расейскай нафты Беларусь у лютым падвысіць тарыфы на транспартаваньне, заявіў журналістам першы намесьнік гендырэктара «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга, паведамляе БелТА.
У дзяржаўным гандлёвым цэнтры «Сталіца», што пад зямлёй на плошчы Незалежнасьці ў Менску, застаюцца не занятыя арандатарамі 4 тысячы квадратных мэтраў. Чаму «Сталіца», якая знаходзіцца ў самым цэнтры гораду, мае пустыя плошчы?
Беларусь і Чэхія заключылі адміністрацыйнае пагадненьне аб прымяненьні дамовы паміж дзьвюма краінамі аб пэнсійным забесьпячэньні.
Найбольш арганізацый, якія затрымлівалі заробкі ў жніўні, выявілі ў Менску і Віцебскай вобласьці, найменш — у Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях.
Наконт праграмы паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі ды іншых інтэграцыйных праектаў спрачаюцца намесьнік галоўнага рэдактара расейскай газэты «Коммерсант» Дзьмітры Бутрын і філёзаф, грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч.
У жніўні працаўнікам у Беларусі налічылі ў сярэднім 1117,8 рубля, паводле зьвестак Белстату. Гэта на 10,7 рубля менш, чым у траўні.
Начальнік упраўленьня вэнтыляцыі і сыстэмы пажаратушэньня расейскага прадпрыемства «Атомстройэкспорт» Дзьмітрый Зіноўеў выдалены з будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС.
Цалкам аплочваць паслугі цеплазабесьпячэньня беларусы будуць праз 5-6 гадоў. Такую лічбу агучыў першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандар Турчын на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусьветнага банку.
Галіну дрэваапрацоўкі мадэрнізавалі з 2007 году, але ўсё яшчэ недамадэрнізавалі.
Урад Беларусі нацэлены на падвышэньне эфэктыўнасьці нацыянальнай эканомікі, заявіў першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандар Турчын на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусьветнага банку на чале з рэгіянальным дырэктарам па Беларусі, Малдове і Ўкраіне Сату Кахканен.
16-гадовая экалягічная актывістка Грэта Тунберг увечары 23 верасьня выступіла ў ААН з эмацыйнай прамовай.
А яшчэ «лятучы РПГ», вайсковы софт і «архаічныя» санкцыі.
Беларуская кампанія «Белэнэрга» аднавіла пастаўкі электраэнэргіі ва Ўкраіну і будзе ажыцьцяўляць іх да канца 2019 году. Трэйдэрам беларускай электраэнэргіі ва Ўкраіне стала ТАА «Газопостачальна компанія „Нафтогаз України“», якая ўваходзіць у групу «Нафтагаз».
Кіраўнік Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч у тэлеінтэрвію заявіў, што беларусы напачатку 90-х не хацелі рынкавых і дэмакратычных рэформаў. Ці сапраўды грамадзкія настроі былі менавіта такімі? Пра гэта спрачаюцца Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст.
Прадпрыемствы, якія моцна забруджваюць атмасфэру сваімі выкідамі, могуць аштрафаваць. Пра гэта 23 верасьня паведаміў намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і навакольнага асяродзьдзя Аляксандар Корбут.
Збанкрутавала адна з найбуйнейшых і найстарэйшых турыстычных агэнцыяў у сьвеце, брытанская кампанія Thomas Cook. Гэта зьвязана зь фінансавымі цяжкасьцямі. Цяпер адпачынак за мяжой па пуцёўках гэтай кампаніі праводзяць 600 000 чалавек.
Пасьля 2041 году ў Берасьці ўжо можа ня быць зімы. І гэта ня самы «пэсымістычны» сцэнар.
У студзені-жніўні 2019 года ў Менску пабудавалі 3,8 тысячы кватэр — на 12,3% менш, чым за аналягічны пэрыяд 2018 года. А з выкарыстаньнем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 21,1 тысяча кв.м (на 49,2% менш, чым за 8 месяцаў мінулага года).
Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні 22 верасьня розьнічных цэн на бэнзін і дызэльнае паліва на 1 капейку.
Паліцыя Францыі ўжыла для разгону «жоўтых камізэлек», якія пратэстуюць у Парыжы, сьлезацечны газ, паведамляе Reuters. Таксама ня менш як 130 чалавек у раёне Елісейскіх палёў былі затрыманыя.
А зьбіраліся закончыць у 2020-м, а да таго — у канцы 2013-га.
«Гэтую тэндэнцыю трэба мяняць», — дадаў ён.
Раней запуск першага энэргаблёку быў заплянаваны на сьнежань 2019 году, цяпер кажуць, што яго запусьцяць у пачатку 2020-га.
Лідэр партыі «Апазыцыйная плятформа «За жыцьцё» Віктар Медзьвядчук атрымаў зь менскай філіі беларускага банку «Абсалютбанк» 2,347 мільёнаў грыўняў (крыху больш як 95 тысяч даляраў у эквіваленце).
Супрацоўнік МТЗ пацьвердзіў Свабодзе закуп цацак і патлумачыў, навошта іх набываюць.
Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат, які рыхтуецца да запуску пасьля скасаваньня дамовы аб будаўніцтве з кітайцамі дагэтуль не распрацаваў мэтодыкі выкананьня вымярэньня шкодных выкідаў.
І аднаразовы папяровы посуд. Заправак гэта таксама тычыцца. А то, як казаў Лукашэнка, Беларусь «ператворыцца ў звалку».
Прапанаваная праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі — не аншлюс, а гульня, хаця і небясьпечная, дзякуючы якой Менск спрабуе захаваць расейскія даброты
«Ніякіх сумесных органаў не ствараецца — да гэтага краіны не гатовыя».
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі за студзень-жнівень 2019 году вырас на 1,1% да аналягічнага леташняга пэрыяду, піша Белстат.
Страты Беларусі ад падатковага манэўру ацанілі ў 520 млн рублёў з пачатку 2019 году.
У Нежыне Чарнігаўскай вобласьці праваахоўныя органы расьсьледуюць крымінальную справу аб вытворчасьці «небясьпечнай прадукцыі, вырабленай у вялікіх аб’ёмах пад гандлёвымі маркамі беларускіх вытворцаў без адпаведных дазволаў і сэртыфікацыі».
Загрузіць яшчэ