«Як мы і заяўлялі, мы плянавалі і плянуем дагэтуль адкрыць нашы, беларускія радыёстанцыі. Хто нас можа выкарыстоўваць акрамя нас саміх, калі мы самі ўсё кантралюем?»
16 студзеня ў 6-й школе па вуліцы Янкоўскага, 23 прайшло грамадзкае абмеркаваньне пляну забудовы былой вёскі Сухарава. Размова атрымалася надзвычай эмацыйнай. Людзі выступілі супраць ушчыльненьня раёну і супраць зносу царквы «Новае жыцьцё». Чыноўнікі адказалі: «Пішыце пісьмовыя заўвагі».
Камісія па каардынацыі працы па садзеяньні занятасьці Першамайскага раёну Менску патлумачыла Свабодзе, чаму пакінула мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросьце да 7 гадоў, у базе незанятых у эканоміцы.
Эўразьвяз пазбавіў сетку рэстаранаў хуткага харчаваньня McDonald’s эксклюзіўнага права на гандлёвую марку Big Mac.
Міністэрства энэргетыкі накіравала ў прэзыдэнцкую адміністрацыю праект указу «Аб аднаўляльных крыніцах энэргіі». Як гэта адаб’ецца на разьвіцьці альтэрнатыўнай энэргетыкі?
16-18 студзеня адбудзецца афіцыйны візыт у Беларусь прэзыдэнта Зымбабвэ Эмэрсана Мнангагвы. Летась ён замяніў на вышэйшай пасадзе Робэрта Мугабэ, які нязьменна кіраваў краінай амаль 40 гадоў.
Ці атрымалася дасягнуць славутых «па пяцьсот» даляраў на сьнежань, пакуль не паведамляецца. Але апублікаваныя некалькі важных паказьнікаў на лістапад. Добра ўсім акрамя самых бедных.
«Трэба ўвесь комплекс пытаньняў глядзець, а ня толькі гэта: „дайце нам субсыдыі, і ўсё. Мы кажам: давайце абновім дамову, але калі мы будуем „саюзную дзяржаву“, прынцыпы павінны выконвацца. Нельга выхопліваць асобныя элемэнты».
У Міністэрстве энэргетыкі лічаць, што залежнасьць Беларусі ад расейскага газу — гэта пагражальная сытуацыя. А запуск атамнай электрастанцыі — гэта энэргетычная бясьпека краіны.
У Парку высокіх тэхналёгій зарэгістравалі першую пасьля прыняцьця дэкрэту № 8 крыптабіржу Currency.com. Інвэстары праекту — Віктар Пракапеня і Саід Гуцэрыеў.
14 студзеня ў Астраўцы абмяркоўвалі дэталі захоўваньня ядзерных адходаў. Свабода наведала адкрытыя слуханьні і даведалася, што аходы 10 гадоў будуць знаходзіцца ў Беларусі, бо Расея не гатовая іх прыняць. А эколягі лічаць, што на пабудову сховішчаў для іх трэба яшчэ 2–3 мільярды эўра.
За адзін ядзерны інцыдэнт максымальная сума «адказнасьці» — каля 209,5 млн даляраў.
Справа непадведамная суду, пастанавіў судзьдзя Аляксандар Кузьміч і спаслаўся на 37-ы артыкул Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу.
«Мы ніколі не абяцалі кампэнсаваць неатрыманыя даходы іншых краінаў, хай нават самых-самых блізкіх, хоць у шэрагу выпадкаў мы ў апошнія гады па просьбе гэтых дзяржаваў ішлі на тое, каб даць ім розную беззваротную падтрымку».
Што прынясе Беларусі 2019 год? Якімі будуць вынікі перапісу? Чым скончыцца інтэграцыйны канфлікт з Расеяй? Ці варта чакаць масавых пратэстаў? Ці будуць сёлета выбары?
У Калінінградзкім заліве зьявіцца польскі штучны востраў. Для яго будаўніцтва будзе выкарыстаны грунт, які будзе выняты пры будаўніцтве суднаходнага канала празь Вісьлінскую (Балтыйскую) касу.
У Берасьці падлічылі, колькі горад і ўся вобласьць зарабілі ў першы «бязьвізавы» год. Нагадаем, з 1 студзеня 2018 года ў Берасьцейскі, Камянецкі, Жабінкаўскі і Пружанскі раёны Берасьцейскай вобласьці замежнікі могуць прыехаць на 10 дзён бязь візы.
Партыя БНФ спадзяецца на працяг арэнды цэнтральнага офісу ў Менску. Пра гэта 12 студзеня заявіў старшыня арганізацыі Рыгор Кастусёў.
Улады сёньня мабілізавалі 80000 паліцыянтаў, якія павінны забясьпечыць мірны характар дэманстрацыяў у краіне. Тысячы людзей выйшлі на пратэсты ў Парыжы, а таксама ў Бардо і Страсбуры.
Плянуецца, што прапускная здольнасьць тэрміналу плошчай 36 тысяч квадратных мэтраў будзе тры мільёны чалавек на год. Калі беларускія ўлады ўхваляць праект, то будаваць тэрмінал будзе кітайская кампанія ад 2019 да 2021 году.
У першай палове дня ў Парыжы паліцыя затрымала 30 чалавек паводле падазрэньня ў незаконным нашэньні зброі і падрыхтоўцы да ўдзелу ў пагромах.
Імя дачкі прэзыдэнта ЗША Іванкі Трамп, якая працуе кансультантам у Белым Доме, называецца сярод прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Сусьветнага банку, паведамляе Business Insider.
Яна ўклалася ў прагназаваныя ўрадам памеры, але значна большая, чым у 2017.
Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала ў пятніцу за аднаўленьне фінансаваньня некаторых фэдэральных агенцтваў, закрытых прэзыдэнтам Дональдам Трампам падчас канфлікту вакол пытаньня аб фінансаваньні будаўніцтва муру на мяжы зь Мэксыкай.
У сьнежні 2018 году Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,8%. У 2018 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 5,6% — на 1% больш, чым за 2017 год.
Беларусь зьняла абмежаваньні на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску, паведаміў часопіс Foreign Policy са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы. Свабода паглядзела, як Беларусь гандлявала з ЗША.
Дырэктар крамы Symbal.by і заснавальнік «Арт Сядзібы» Павал Белавус у вялікім інтэрвію сказаў, што калі Зянон Пазьняк вырашыць вярнуцца ў Беларусь, гэта будзе карысным для патрыятычна арыентаваных бізнэсаў.
Бізнэсмэн Міхаіл Хадаркоўскі і створаны ім цэнтар «Дасье» прадставілі папярэднія вынікі расьсьледаваньня забойства траіх расейскіх журналістаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.
Можна толькі пазычаць пад інвэстыцыйныя праграмы, і то ў выключных выпадках.
Беларусы працягваюць браць крэдыты на жыльлё, нягледзячы на рост працэнтных ставак. За мінулы год запазычанасьць па такіх крэдытах вырасла з 6,5 да 7,1 мільярда рублёў, або да 3,4 мільярда даляраў.
Наўрад ці балтам будзе выгадны такі варыянт, дый іншы варыянт ёсьць — праз Адэсу. Ці мо Беларусі наогул не патрэбныя НПЗ?.. Разважае Алесь Герасіменка.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) у 2018 годзе прафінансаваў у Беларусі 21 праект на суму больш за 360 млн эўра, паведаміў журналістам кіраўнік прадстаўніцтва ЭБРР у Беларусі Аляксандар Піваварскі, паведамляе БЕЛТА.
З сольлю, цыбуляй і сьмятанай, а таксама «з чымсьці мясным».
Аляксандар Лукашэнка кажа пра няроўныя ўмовы для прадпрыемстваў у ЭАЭС. Свабода прыгадала, якія ўмовы Беларусь магла б палепшыць у аднабаковым парадку.
Менгарвыканкам будзе разам з адміністрацыяй Фрунзенскага раёну Менску адказьнікам па пазове менчука Дзяніса Тушынскага, нязгоднага з будоўляй новай раённай пракуратуры і гарадзкога аддзелу міліцыі сярод жылых дамоў на вуліцы Данілы Сердзіча.
Амэрыканская карпарацыя Apple скароціць вытворчасьць новых айфонаў на 10 адсоткаў. Паводле дадзеных выданьня Nikkei, кампанія папрасіла пастаўшчыка выпусьціць менш смартфонаў XS Max, XS і XR.
Процітараннае абсталяваньне, якое пералічана ў тэндэры, звычайна рэклямуецца як процітэрарыстычная мера. Але над Мазырскім НПЗ, напрыклад, не забароненыя палёты бесьпілётнікаў, хоць яны забароненыя над шматлікімі «стратэгічнымі аб’ектамі».
Сусьветны банк прагназуе запаволеньне тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі да 2,7% у 2019 годзе і 2,5% у 2020-2021 гадах, паведамляецца ў студзеньскім аглядзе банку «Пэрспэктывы сусьветнай эканомікі. Азмрочаныя пэрспэктывы».
1 студзеня, калі ў Беларусі адзначалі 100-годзьдзе заснаваньня БССР, на Кубе сьвяткавалі 60-годзьдзе рэвалюцыі. Урачыстасьць з удзелам вэтэранаў прайшла на могілках, дзе пахаваны Фідэль Кастра. Але кубінцам не да сьвята.
Кансалтынгавая арганізацыя Eurasia Group апублікавала сьпіс дзесяці асноўных геапалітычных рызыкаў на 2019 год.
Асноўныя страты будуць не для Беларусі, а для «Газпраму», ды такая ў кампаніі стратэгія.
Судовая калегія ў эканамічных справах Вярхоўнага Суду не задаволіла касацыйнай скаргі Менгарвыканкаму.
Японія ўвяла падатак у памеры 1000 ен (прыкладна 10 даляраў) для кожнага чалавека, які пакідае краіну самалётам або караблём. Гэта першы новы падатак у краіне за 27 гадоў.
З 2015 года ў Латвіі былі прынятыя некалькі законаў, якія істотна ўскладнялі для расейцаў інвэстыцыі ў гэтай краіне. Нягледзячы на гэта, Расея застаецца адным з найбуйнейшых інвэстараў у эканоміку Латвіі, піша delfi.lv.
У Смаленскай вобласьці ў пункце «Чырвоная Горка» вэтэрынарныя інспэктары 4 студзеня забаранілі ўвоз у Расейскую Фэдэрацыю зь Беларусі 19,2 тоны філе смажанага, замарожанага вугра, паходжаньнем зь Кітаю.
У Беларусі з 1 студзеня адмянілі дыфэрэнцыяцыю тарыфаў на электрычнасьць па аб’ёме спажываньня.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, якім зацьверджаны плян падрыхтоўкі законапраектаў. Сёлета плянуецца падрыхтаваць 33 праекты законаў.
Міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч распавяла пра новае на рынку працы, заробак і сацыяльную абарону беларусаў.
Прагноз Мінпрацы не выглядае надта аптымістычным; хоць ён крыху лепшы за задачу, якую ставіў Лукашэнка, рост слабейшы, чым раней. Але папярэдні прагноз ураду яшчэ горшы: рост «каля нуля».
Але ёсьць нюанс: рэзэрвы падтырмліваліся за кошт паступленьня замежнай валюты, у тым ліку праз мыты ад нафты і нафтапрадуктаў, а з гэтым каналам могуць узьнікнуць праблемы.
Загрузіць яшчэ