Партыя БНФ спадзяецца на працяг арэнды цэнтральнага офісу ў Менску. Пра гэта 12 студзеня заявіў старшыня арганізацыі Рыгор Кастусёў.
Улады сёньня мабілізавалі 80000 паліцыянтаў, якія павінны забясьпечыць мірны характар дэманстрацыяў у краіне. Тысячы людзей выйшлі на пратэсты ў Парыжы, а таксама ў Бардо і Страсбуры.
Плянуецца, што прапускная здольнасьць тэрміналу плошчай 36 тысяч квадратных мэтраў будзе тры мільёны чалавек на год. Калі беларускія ўлады ўхваляць праект, то будаваць тэрмінал будзе кітайская кампанія ад 2019 да 2021 году.
У першай палове дня ў Парыжы паліцыя затрымала 30 чалавек паводле падазрэньня ў незаконным нашэньні зброі і падрыхтоўцы да ўдзелу ў пагромах.
Імя дачкі прэзыдэнта ЗША Іванкі Трамп, якая працуе кансультантам у Белым Доме, называецца сярод прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Сусьветнага банку, паведамляе Business Insider.
Яна ўклалася ў прагназаваныя ўрадам памеры, але значна большая, чым у 2017.
Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала ў пятніцу за аднаўленьне фінансаваньня некаторых фэдэральных агенцтваў, закрытых прэзыдэнтам Дональдам Трампам падчас канфлікту вакол пытаньня аб фінансаваньні будаўніцтва муру на мяжы зь Мэксыкай.
У сьнежні 2018 году Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,8%. У 2018 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 5,6% — на 1% больш, чым за 2017 год.
Беларусь зьняла абмежаваньні на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску, паведаміў часопіс Foreign Policy са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы. Свабода паглядзела, як Беларусь гандлявала з ЗША.
Дырэктар крамы Symbal.by і заснавальнік «Арт Сядзібы» Павал Белавус у вялікім інтэрвію сказаў, што калі Зянон Пазьняк вырашыць вярнуцца ў Беларусь, гэта будзе карысным для патрыятычна арыентаваных бізнэсаў.
Бізнэсмэн Міхаіл Хадаркоўскі і створаны ім цэнтар «Дасье» прадставілі папярэднія вынікі расьсьледаваньня забойства траіх расейскіх журналістаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.
Можна толькі пазычаць пад інвэстыцыйныя праграмы, і то ў выключных выпадках.
Беларусы працягваюць браць крэдыты на жыльлё, нягледзячы на рост працэнтных ставак. За мінулы год запазычанасьць па такіх крэдытах вырасла з 6,5 да 7,1 мільярда рублёў, або да 3,4 мільярда даляраў.
Наўрад ці балтам будзе выгадны такі варыянт, дый іншы варыянт ёсьць — праз Адэсу. Ці мо Беларусі наогул не патрэбныя НПЗ?.. Разважае Алесь Герасіменка.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) у 2018 годзе прафінансаваў у Беларусі 21 праект на суму больш за 360 млн эўра, паведаміў журналістам кіраўнік прадстаўніцтва ЭБРР у Беларусі Аляксандар Піваварскі, паведамляе БЕЛТА.
З сольлю, цыбуляй і сьмятанай, а таксама «з чымсьці мясным».
Аляксандар Лукашэнка кажа пра няроўныя ўмовы для прадпрыемстваў у ЭАЭС. Свабода прыгадала, якія ўмовы Беларусь магла б палепшыць у аднабаковым парадку.
Менгарвыканкам будзе разам з адміністрацыяй Фрунзенскага раёну Менску адказьнікам па пазове менчука Дзяніса Тушынскага, нязгоднага з будоўляй новай раённай пракуратуры і гарадзкога аддзелу міліцыі сярод жылых дамоў на вуліцы Данілы Сердзіча.
Амэрыканская карпарацыя Apple скароціць вытворчасьць новых айфонаў на 10 адсоткаў. Паводле дадзеных выданьня Nikkei, кампанія папрасіла пастаўшчыка выпусьціць менш смартфонаў XS Max, XS і XR.
Процітараннае абсталяваньне, якое пералічана ў тэндэры, звычайна рэклямуецца як процітэрарыстычная мера. Але над Мазырскім НПЗ, напрыклад, не забароненыя палёты бесьпілётнікаў, хоць яны забароненыя над шматлікімі «стратэгічнымі аб’ектамі».
Сусьветны банк прагназуе запаволеньне тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі да 2,7% у 2019 годзе і 2,5% у 2020-2021 гадах, паведамляецца ў студзеньскім аглядзе банку «Пэрспэктывы сусьветнай эканомікі. Азмрочаныя пэрспэктывы».
1 студзеня, калі ў Беларусі адзначалі 100-годзьдзе заснаваньня БССР, на Кубе сьвяткавалі 60-годзьдзе рэвалюцыі. Урачыстасьць з удзелам вэтэранаў прайшла на могілках, дзе пахаваны Фідэль Кастра. Але кубінцам не да сьвята.
Кансалтынгавая арганізацыя Eurasia Group апублікавала сьпіс дзесяці асноўных геапалітычных рызыкаў на 2019 год.
Асноўныя страты будуць не для Беларусі, а для «Газпраму», ды такая ў кампаніі стратэгія.
Судовая калегія ў эканамічных справах Вярхоўнага Суду не задаволіла касацыйнай скаргі Менгарвыканкаму.
Японія ўвяла падатак у памеры 1000 ен (прыкладна 10 даляраў) для кожнага чалавека, які пакідае краіну самалётам або караблём. Гэта першы новы падатак у краіне за 27 гадоў.
З 2015 года ў Латвіі былі прынятыя некалькі законаў, якія істотна ўскладнялі для расейцаў інвэстыцыі ў гэтай краіне. Нягледзячы на гэта, Расея застаецца адным з найбуйнейшых інвэстараў у эканоміку Латвіі, піша delfi.lv.
У Смаленскай вобласьці ў пункце «Чырвоная Горка» вэтэрынарныя інспэктары 4 студзеня забаранілі ўвоз у Расейскую Фэдэрацыю зь Беларусі 19,2 тоны філе смажанага, замарожанага вугра, паходжаньнем зь Кітаю.
У Беларусі з 1 студзеня адмянілі дыфэрэнцыяцыю тарыфаў на электрычнасьць па аб’ёме спажываньня.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, якім зацьверджаны плян падрыхтоўкі законапраектаў. Сёлета плянуецца падрыхтаваць 33 праекты законаў.
Міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч распавяла пра новае на рынку працы, заробак і сацыяльную абарону беларусаў.
Прагноз Мінпрацы не выглядае надта аптымістычным; хоць ён крыху лепшы за задачу, якую ставіў Лукашэнка, рост слабейшы, чым раней. Але папярэдні прагноз ураду яшчэ горшы: рост «каля нуля».
Але ёсьць нюанс: рэзэрвы падтырмліваліся за кошт паступленьня замежнай валюты, у тым ліку праз мыты ад нафты і нафтапрадуктаў, а з гэтым каналам могуць узьнікнуць праблемы.
Толькі цырымонія адкрыцьця і закрыцьця Эўрагульняў будзе каштаваць 12 мільёнаў даляраў.
Дзярждоўг ЗША за два гады прэзыдэнцтва Дональда Трампа павялічыўся больш, чым на два трыльёны даляраў. Да канца 2018 году ён склаў амаль 22 трыльёны. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на дадзеныя Міністэрства фінансаў ЗША.
Амэрыканскі фондавы індэкс Dow Jones па выніках таргоў 3 студзеня зьнізіўся больш чым на 600 пунктаў. Біржавыя аналітыкі зьвязваюць падзеньне са зьніжэньнем цаны акцый Apple.
Хрысьціянская поўнаэвангельская царква «Новае жыцьцё», што ў былой вёсцы Сухарава, зноў пад пагрозай зносу. На яе месцы зьбіраюцца пабудаваць сярэднюю школу больш як на тысячу вучняў і басэйн.
Гаспадарчы суд Брусэлю забараніў працу сэрвісу Uber ў бэльгійскай сталіцы. Такім чынам суд падтрымаў патрабаваньні мясцовых таксапаркаў.
Аналітычны цэнтар «Стратэгія» і Навукова-дасьледчы цэнтар Мізэса, які ўзначальвае эканаміст Яраслаў Раманчук, падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі за 2018 год.
Прадпрыемствы будуць менш плаціць у пэнсійны фонд, іх вызваляць ад сплаты падаткаў на дададзеную вартасьць, на ўвоз новага абсталяваньня.
Да дэнамінацыі даляр каштаваў і болей. Рэкорд 11 лютага 2016 году яшчэ не пабіты — тады было 22 069 рубля за даляр (эквівалент пасьля дэнамінацыі — 2,2069 рубля).
Упершыню ў 2019 годзе ў Беларусі зьмяніліся цэны на паліва — і, у адрозьненьне ад 2018 году, яны зьменшыліся, а не павялічыліся.
Ад 1 студзеня ў Беларусі пачаў дзейнічаць абноўлены Падатковы кодэкс. Зьмены тычацца фізычных і юрыдычных асобаў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў. Свабода паглядзела, што зьмянілася і каго гэта закране.
Анансаванага некаторымі СМІ зьніжэньня цэнаў на аўтамабільнае паліва 2 студзеня не адбылося. Аднак канцэрн «Белнафтахім» абяцае, што бэнзін днямі ўсё ж патаньнее.
Закуп расейскай нафты на беларускія НПЗ ажыцьцяўляецца на новых умовах — з улікам падаражэньня праз падатковы манэўр, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у канцэрне «Белнафтахім».
Цана на газ для спажыўцоў у Армэніі ня зьменіцца. Пра гэта ў жывым эфіры на сваёй старонцы ў Facebook сёньня паведаміў выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Армэніі Нікол Пашыньян.
Дызэльнае паліва патаньнее на 1 капейку, а 92-гі і 95-ы бэнзін — на 2 капейкі.
У першы тыдзень студзеня цана бэнзіну і дызэльнага паліва на АЗС Беларусі можа быць зьніжаная зыходзячы з цэны барэлю нафты, заявіў старшыня канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.
Расейская Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснагляд) з 29 сьнежня адмяніла часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе БЕЛТА.
Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сьнежня 2018 году склаў 16,8 млрд даляраў, павялічыўшыся з пачатку году на 70,3 млн даляраў, або на 0,4%.
Загрузіць яшчэ