Амэрыканскія ўлады западозрылі ў вывадзе дзесяткаў мільёнаў даляраў з Расеі расейца Леаніда Тэйфа, яго жонку Тацяну і іх саўдзельнікаў, якія пражываюць у ЗША.
Міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў адмовіў Менску ў кампэнсацыі 310 мільёнаў даляраў за нафтавы манэўр, піша РБК. Ён заявіў, што зьмены падатковага заканадаўства Расеі — унутраная справа.
Бо яно збанкрутавала.
Віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Ляшэнка 14 сьнежня распавёў, што ў жніўні-лістападзе паміж Беларусьсю і Расеяй праходзілі перамовы наконт «разьлікаў» за падатковы манэўр. Пазьней расейскі бок заняў «крайнюю пазыцыю».
Раней паведамлялася, што ўлады Беларусі і Расеі ўжо дамовіліся пра выдачу крэдыту на 1 млрд даляраў на рэфінансаваньне ранейшых запазычанасьцяў.
Агульныя страты к 2024 году пры гэтым ацэньваюць у 8–12 млрд даляраў. Паводле міністра, сума стратаў залежыць ад цэнаў на нафту.
Збор не скасоўваюць цалкам, але са сьпісу дармаедаў выкрэсьліваюць некаторыя катэгорыі грамадзянаў. Напрыклад, сужэнцаў дыпляматаў і сужэнцаў тых, хто працуе па разьмеркаваньні.
У Эўрапарлямэнце заявілі, што ключавую ролю ў эўрапейскай сетцы энэргазабесьпячэньня выконвае Ўкраіна, а «Паўночны паток – 2» уяўляе пагрозу эўрапейскай энэргетычнай бясьпецы.
Пакуль у Беларусі амаль няма шматкватэрных дамоў, якія ацяпляюцца электрычнасьцю. Але электрычнасьць зь БелАЭС трэба некуды падзець
Чаму расейскі віцэ-прэм’ер адмовіўся весьці перамовы зь беларускай урадавай дэлегацыяй? Такое пытаньне Радыё Свабода задала расейскаму палітолягу, выкладчыку Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносінаў Кірылу Коктышу
Унітарнае прадпрыемства «Нафтабітумны завод», якое належыць беларускім бізнэсоўцам Аляксандру Шакуціну і Мікалаю Вараб’ю, спрабавала ўдзельнічаць у конкурсе на прыватызацыю найбуйнейшага ва Ўкраіне энэргетычнага прадпрыемства «Центренерго».
Канадзкі суд вызваліў пад заклад памерам сем з паловай мільёнаў даляраў дачку заснавальніка кітайскай кампаніі Huawei Ванчжоў Мэн, якая працуе фінансавым дырэктарам гэтай кампаніі.
Схема разьліку сэрвісу Uber з транспартнымі кампаніямі не адпавядае беларускаму заканадаўству.
Беларусь ад расейскага падатковага манэўру будзе штогод страчваць значную частку сваіх бюджэтных даходаў. У 2019 годзе беларускі бюджэт недаатрымае каля 300 мільёнаў даляраў, а ў 2024 годзе гэтыя страты перавысяць 2 мільярды даляраў
Віцэ-прэмʼер РФ Дзьмітры Козак у аўторак на сустрэчы з дэлегацыяй ураду Беларусі ня стаў абмяркоўваць кампэнсацыю стратаў ад падатковага манэўру і прадстаўленьне зьніжкі на газ.
Беларускія бровары спадзяюцца захаваць якасьць піва, нягледзячы на новы тэхнічны рэглямэнт «Аб бясьпецы алькагольнай прадукцыі», прыняты радай Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Якія міжнародныя законы, канвэнцыі і дамоўленасьці парушылі стваральнікі «дармаедзкіх» дэкрэтаў? Якія ёсьць мэханізмы аспрэчваньня «дармаедзкага статусу» у беларускіх і міжнародных інстанцыях?
Кіраўнік Беларусі сказаў амбасадару Нямеччыны Пэтэру Дэтмару, што Беларусь гатовая ісьці насустрач Эўразьвязу.
Пра гэта было заяўлена на форуме, зладжаным грамадзкім аб’яднаньнем «Пэрспэктыва».
У лістападзе Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,6%. Ад пачатку 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 4,8%, што больш, чым за ўвесь 2017 год (4,6%).
Гэта трэба, каб «спрасьціць узаемаразьлікі між нашымі дзяржавамі»: Беларусь сабралася будаваць у Судане машынабудаўнічы, мясамалочны і цяплічны комплексы.
Беларусь упершыню была прадстаўленая ў Парлямэнцкай канфэрэнцыі па Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (УГА). На яе штогод зьбіраюцца дэпутаты з краін, якія ўваходзяць у гэтую арганізацыю.
У Беларусі парк «Вялікі камень» варта трансфармаваць у індустрыяльны афшор. Такую думку ў інтэрвію БелаПАН выказаў амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.
Вазочнік зь Ліды Саша Аўдзевіч расказаў, як ня змог стрымацца па малой патрэбе ў самалёце і патлумачыў Свабодзе, чаму ў гэтай сытуацыі не магло быць добрага выйсьця.
У ходзе маштабных акцый пратэсту ў Францыі ў суботу былі затрыманыя 1723 чалавекі, перадае агенцтва France Presse. Большая частка зь іх затрымана ў Парыжы, дзе адбыліся найбольш буйныя сутычкі маніфэстантаў з паліцыяй.
Паводле агенцтва «Інтэрфакс», рашэньне тычыцца Браслаўскага філіяла Глыбоцкага малочна-кансэрвавага камбінату, якому дазволены ўвоз масла, сыру, тварагу і тварожнай прадукцыі, сухой малочнай сыроваткі, і Маладзечанскага малочнага камбіната (пастаўкі сыру).
З нагоды Міжнароднага дня змаганьня з карупцыяй Сьледчы камітэт Беларусі апублікаваў у Youtube прапагандысцкі відэаролік, у якім паказаны незайздросны лёс давальніка і атрымальніка хабару.
З заўтрашняга дня на аўтазаправачных станцыях Беларусі вадзіцелі ўбачаць новыя цэны на паліва, паведамляе прэс-служба канцэрна «Белнафтахім».
Малочны завод зь Беларусі паставіў сваю прадукцыю ў Санкт-Пецярбург у адрас структуры, прызнанай да гэтага банкрутам, паведамляе Белта.
Прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант раскрыла падрабязнасьці сустрэчы лідэраў дзяржаваў Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (OPEC) і яшчэ некалькі краінаў, уключаючы Расею, дамовіліся ў Вене аб скарачэньні здабычы нафты на 1,2 мільёна барэляў у суткі, перадае агенцтва Bloomberg.
Улады Парыжу і француская паліцыя падрыхтаваліся да «беспрэцэдэнтных» мераў бясьпекі ў суботу, 8 сьнежня.
Паводле эканамічнага аглядальніка Тацяны Манёнак, пагаршэньне эканамічнай сытуацыі ў Беларусі вымушае Аляксандра Лукашэнку даволі жорстка таргавацца з Расеяй за перагляд коштаў на газ.
Праект будаўніцтва ТАА «Тапас» шматфункцыянальнага комплексу ў Менску (раён праспэкту Пераможцаў і вуліцы Ратамскай) знаходзіцца на карэктаваньні.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы лідэраў краін ЭАЭС паспрачаліся наконт цаны на газ для Беларусі.
Улады Канады арыштавалі фінансавага дырэктара і дачку заснавальніка кітайскага тэлекамунікацыйнага гіганта Huawei Мэн Ваньчжоў. Пра гэта паведамляе La Presse.
«Дармаедам», якія дакажуць, што яны занятыя ў эканоміцы, будуць рабіць пераразьлік аплаты за камунальныя паслугі. Свабода высьвятляла, як будзе працаваць гэты мэханізм.
Ад 1 студзеня 2019 году памер мінімальнага заробку складзе 330 рублёў, паведамілі ў Міністэрстве працы.
З 1 студзеня 2019 году павялічыцца грашовае ўтрыманьне ваеннаслужачых тэрміновай службы ў беларускім войску.
Абанэнцкая плата за гарадзкі тэлефон вырасьце з 2,81 рубля да 3,08 рубля, адпраўка паштовай карткі масай да 20 грамаў даражэе на 6 капеек.
Сустрэча прызначаная на 10 раніцы 5 сьнежня. На яе запрасілі групу з чатырох актывістаў.
1 сьнежня ў Беларусі стала даступнай база «працаздольных грамадзянаў, не занятых у эканоміцы». Колькі часу трэба патраціць, каб атрымаць пароль-лагін і спраўдзіць пра сябе інфармацыю ў базе праз Адзіны партал электронных паслуг? Свабода апытала тых, хто ўжо прайшоў гэты шлях.
Пасьля ўвядзеньня Дэкрэту № 3 сябры незалежных ад уладаў творчых саюзаў — Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтру — трапілі ў лік дармаедаў. Свабода высьветліла, што зьмянілася пасьля таго, як запрацавала база не занятых у эканоміцы грамадзянаў.
«За шэсьць гадоў дэфіцыт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) вырас у 9 разоў», — пракамэнтаваў Аляксандар Лукашэнка сытуацыю з фондам і адзначыў, што недахоп сродкаў у ім стабільна складае прыкладна 10%. Finance.tut.by паглядзеў, куды накіроўваюцца сродкі фонду.
Суб’екты гаспадараньня Расеі вінаватыя беларускім прадпрыемствам 450 мільёнаў даляраў за выкананыя работы. Грошы ня выплачаныя па сёньняшні дзень, паведаміла Генэральная пракуратура Беларусі.
Асноўныя разьдзелы беларускага экспарту ў іншыя краіны — перапрацаваныя нафтапрадукты, а таксама малочныя і мясныя. А ці існуюць у Беларусі экзатычныя тавары на экспарт, напрыклад морапрадукты?
Першы намесьнік кіраўніка беларускага ўраду Аляксандар Турчын анансаваў зьмены ў аплаце працы для бюджэтнікаў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 3 сьнежня.
З 1 сьнежня стала даступнай так званая «база дармаедаў» — онлайн-база працаздольных грамадзянаў, не занятых у эканоміцы, якім з 1 студзеня давядзецца аплачваць камунальныя паслугі па павышаных тарыфах.
Грамадзяне, якія трапілі ў базу незанятых у эканоміцы, з 1 студзеня 2019 году будуць аплачваць па поўных тарыфах забесьпячэньне гарачай вадой, а з 1 кастрычніка — газам і цяплом.
У гарадах гэтая сума на 300 рублёў больш.
Загрузіць яшчэ