Вуліцу Рэвалюцыйную і частку Камсамольскай у Менску адрамантуюць — стары асфальт заменяць на плітку, усталююць новыя таршэрныя ліхтары «пад ХІХ стагодзьдзе», фантан, скульптурную кампазыцыю «Time». Але цалкам пешаходнымі Камсамольская і Рэвалюцыйная ня стануць — для транспарту адвядуць адну скразную паласу.
«Беларуськалій» ня бачыць мэтазгоднасьці ў альянсе з «Уралкаліем». Пра гэта заявіў генэральны дырэктар прадпрыемства Іван Галаваты падчас міжнароднай канфэрэнцыі «Аrgus. Мінэральныя ўгнаеньні – 2017».
Але калі арганізацыя займаецца дзейнасьцю, што прыносіць прыбытак, то за кошт прыбытку можна павялічваць заробак начальніка да 5 сярэдніх заробкаў работнікаў.
Францыя плянуе да 2040 году першай у сьвеце адмовіцца ад вытворчасьці газу і нафты.
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага па замове агенцтва BNS кампаніяй сацыялягічных дасьледаваньняў і дасьледаваньняў рынку RAIT.
12 верасьня у Беларусь прылятае прэзыдэнт Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Торба Чакрабарці. Падрыхтоўку да візыту сёньня абмяркоўвалі міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей і кіраўнік прадстаўніцтва ЭБРР у Беларусі Аляксандар Піваварскі.
Пратэрмінаваная вонкавая дэбіторская запазычанасьць замежных партнэраў перад беларускімі эканамічнымі суб’ектамі вылічваецца ў паўмільярда даляраў. Пра гэта заявіў журналістам генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк.
Цяпер мінімальны заробак у Літве складае 380 эўра, а ў Беларусі сярэдні — 368 эўра.
Гэта каля 90 км ад беларускіх межаў, 210 км ад Вільні і 380 км ад Менску.
Паводле Цэнтру дасьледаваньня карупцыі і арганізаванай злачыннасьці, прадстаўнікі кіруючай эліты Азэрбайджану арганізавалі таемную «чорную касу».
У Замаскварэцкім судзе Масквы працягваюцца слуханьні ў справе былога міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксея Ўлюкаева.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб пэнсійным забесьпячэньні некаторых катэгорый грамадзянаў. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
73,6% беларусаў цяпер маюць менш за 500 рублёў рэальных даходаў. Рэальныя даходы падаюць ужо два гады, і за першую палову 2017 году яны ўпалі на 0,8% да першай паловы 2016-га
Блізкі да ўсталяванага Цэнтрабанкам курс быў да таго на чорным рынку: за даляр ЗША цяпер афіцыйна даюць 8100 сумаў.
Паводле інфармаваных крыніц, у заснавальніка «Онеги» паўсталі фінансавыя праблемы «пасьля запуску новага заводу ў Калодзішчах».
Міністэрства энэргетыкі Літвы ўнесла ў парлямэнт плян захадаў дзеля блякаваньня электраэнэргіі зь Беларускай АЭС.
Найвышэйшыя заробкі ў 2016 годзе былі ў работнікаў паркаў і запаведнікаў — 526,1 рубля, найніжэйшыя — у работнікаў бібліятэк — 387,6 рубля. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў статыстычны зборнік «Культура ў Рэспубліцы Беларусь, 2017».
Сёньня атрымаць грамадзянства некаторых замежных краінаў можна за грошы, прытым, не абавязкова пражываць у гэтых краінах
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Заяц лічыць, што сёлета Беларусі ўдасца наблізіцца да лічбы ў 10 мільёнаў тон збожжавых.
Паводле міжнародных ацэнак, нават кансэрватыўны эканамічны прагноз ураду Беларусі занадта аптымістычны.
У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
Улады Польшчы хочуць кантраляваць плынь працоўных эмігрантаў у сваю краіну. Некалькі дзён таму ў Сэйм трапіў законапраект, які ўводзіць кантроль міністра ўнутраных справаў над рынкам працы іншаземцаў у Польшчы.
У верасьні чакаецца паступленьне расейскага крэдыту ў памеры 700 мільёнаў даляраў.
Міністэрства фінансаў Беларусі паведаміла пра стан дзяржаўнага доўгу на 1 жніўня 2017 году: 15,6 мільярда даляраў ЗША.
Аляксандр Лукашэнка ўхваліў заяўку на членства Беларусі ў Азіяцкім банку інфраструктурных інвэстыцый. Адпаведны ўказ № 312 кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 жніўня.
Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor ’s (S & P) папярэдзіла аб сур’ёзных наступствах для эканомікі ЗША, калі Кангрэс не павысіць мяжу дзяржаўнага доўгу да канца верасьня.
Аляксандар Лукашэнка пратэставаў апошнюю мадэль электрамабіля Tesla. На думку беларускага экспэрта па электракарах, гэта станоўча адаб’ецца на разьвіцьці галіны.
Павелічэньне тэмпаў часткова зьвязанае з тым, што цяпер адбываецца ў Арктыцы. Як мікраарганізмы, якія зьяўляюцца на месцы вечнай мерзлаты, могуць уплываць на зьмены клімату.
РУП «Белмытнясэрвіс» сьцьвярджае, што ажыцьцяўленьне паставак у Расею ішло толькі ў адпаведнасьці з мытным заканадаўствам. Пры ўвозе на тэрыторыю Расеі тавар праходзіў праверку на стацыянарных пастах Рассельгаснагляду, таму санкцыйныя харчы трапіць у РФ не маглі.
Служба бясьпекі Украіны (СБУ) абвінаваціла прадстаўнікоў расейскай кампаніі «Русал» у наўмысным зьнішчэньні Запароскага алюмініевага камбінату.
За першую палову 2017 году польскія інвэстыцыі ў беларускую эканоміку склалі каля 152 мільёнаў даляраў. Такую лічбу назвалі сёньня на сустрэчы афіцыйных дэлегацый польскага і беларускага парлямэнтаў.
Расейскі бок заявіў, што раскрыў сетку зь некалькіх дзясяткаў пастаўшчыкоў санкцыйнай прадукцыі празь Беларусь.
У Кеніі ад 28 жніўня ўступіла ў сілу забарона на поліэтыленавыя пакеты, як адзін з захадаў абароны навакольнага асяродзьдзя.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, на 1 жніўня ў Беларусі дзейнічала крыху больш за 140 тысяч юрыдычных асобаў і 245 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.
Паводле цяперашніх плянаў, трэці рэактар (першыя два — на БелАЭС) маюць запусьціць «у сярэдзіне наступнага дзесяцігодзьдзя».
Куды і як плаціць падаткі, стане вядома 31 жніўня.
Пад забарону трапляюць і любыя інвэстыцыі, зробленыя кітайскімі кампаніямі ў прадпрыемствы Паўночнай Карэі.
У выніку за камунальныя паслугі спажыўцы заплацяць на 8% больш. Наступная індэксацыя тарыфаў чакаецца ў сьнежні. Апошні раз камуналка даражэла 1 сакавіка.
Эканаміст тлумачыць, чаму ўлады шмат гавораць пра сярэдні заробак, але хаваюць заробак мэдыянны.
Беларускі самалёт Іл-76 кампаніі «Трансавіяэкспарт», які выконвае авіяцыйныя працы пад эгідай ААН, пры заходзе на пасадку ў горадзе Джуба, сталіцы Паўднёвага Судану, зачапіў дах дому.
Пастановай Савету Міністраў Беларусі № 634 «Аб бязвыплатнай перадачы акцый» прадуглежваецца перадача ў гаспадарчае вядзеньне дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Белфармпрам» акцый шэрагу акцыянэрных таварыстваў.
Зь сярэдзіны верасьня на беларускіх тэлеканалах, у інтэрнэт-СМІ, у сацсетках і на экранах у грамадзкім транспарце пачнуць трансьляваць чатыры відэаролікі, прысьвечаныя ўплыву зьменаў клімату на здароўе чалавека.
Найбольшыя заробкі, паводле афіцыйнай статыстыкі, у жыхароў Менску — 1141,3 рублі, а самыя меншыя ў жыхароў Віцебскай вобласьці — 702 рублі.
У Магілёўскі абласны эканамічны суд накіраваны пакет дакумэнтаў пра эканамічную нястатнасьць прадпрыемства. Разгляд справы заплянаваны на 7 верасьня.
Нацыянальны банк Беларусі вырашыў зьнізіць з 13 верасьня стаўку рэфінансаваньня з 12% да 11,5% гадавых.
6 аргумэнтаў за і супраць ад Віталя Цыганкова і Валера Карбалевіча.
Аб’ём расейскіх актываў ў афшорах прыблізна ў тры разы перавышае ўзровень валютных рэзэрваў Расеі.
28–30 жніўня Беларусь наведае афіцыйная дэлегацыя Нацыянальнай асамблеі Судану на чале зь яе кіраўніком Ібрагімам Амэрам. Мяркуецца, што ў Менску падпішуць мэмарандум аб супрацоўніцтве паміж парлямэнтамі абедзьвюх краін.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў даведнік, дзе прыводзяцца дадзеныя вытворчасьці асобных відаў машынаў і абсталяваньня, пачынаючы ад 2011-га. У бальшыні выпадкаў канстатуецца рэзкае зьніжэньне прамысловай вытворчасьці з 2011 па 2016 год.
Загрузіць яшчэ