Паводле інфармаваных крыніц, у заснавальніка «Онеги» паўсталі фінансавыя праблемы «пасьля запуску новага заводу ў Калодзішчах».
Міністэрства энэргетыкі Літвы ўнесла ў парлямэнт плян захадаў дзеля блякаваньня электраэнэргіі зь Беларускай АЭС.
Найвышэйшыя заробкі ў 2016 годзе былі ў работнікаў паркаў і запаведнікаў — 526,1 рубля, найніжэйшыя — у работнікаў бібліятэк — 387,6 рубля. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў статыстычны зборнік «Культура ў Рэспубліцы Беларусь, 2017».
Сёньня атрымаць грамадзянства некаторых замежных краінаў можна за грошы, прытым, не абавязкова пражываць у гэтых краінах
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Заяц лічыць, што сёлета Беларусі ўдасца наблізіцца да лічбы ў 10 мільёнаў тон збожжавых.
Паводле міжнародных ацэнак, нават кансэрватыўны эканамічны прагноз ураду Беларусі занадта аптымістычны.
У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
Улады Польшчы хочуць кантраляваць плынь працоўных эмігрантаў у сваю краіну. Некалькі дзён таму ў Сэйм трапіў законапраект, які ўводзіць кантроль міністра ўнутраных справаў над рынкам працы іншаземцаў у Польшчы.
У верасьні чакаецца паступленьне расейскага крэдыту ў памеры 700 мільёнаў даляраў.
Міністэрства фінансаў Беларусі паведаміла пра стан дзяржаўнага доўгу на 1 жніўня 2017 году: 15,6 мільярда даляраў ЗША.
Аляксандр Лукашэнка ўхваліў заяўку на членства Беларусі ў Азіяцкім банку інфраструктурных інвэстыцый. Адпаведны ўказ № 312 кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 жніўня.
Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor ’s (S & P) папярэдзіла аб сур’ёзных наступствах для эканомікі ЗША, калі Кангрэс не павысіць мяжу дзяржаўнага доўгу да канца верасьня.
Аляксандар Лукашэнка пратэставаў апошнюю мадэль электрамабіля Tesla. На думку беларускага экспэрта па электракарах, гэта станоўча адаб’ецца на разьвіцьці галіны.
Павелічэньне тэмпаў часткова зьвязанае з тым, што цяпер адбываецца ў Арктыцы. Як мікраарганізмы, якія зьяўляюцца на месцы вечнай мерзлаты, могуць уплываць на зьмены клімату.
РУП «Белмытнясэрвіс» сьцьвярджае, што ажыцьцяўленьне паставак у Расею ішло толькі ў адпаведнасьці з мытным заканадаўствам. Пры ўвозе на тэрыторыю Расеі тавар праходзіў праверку на стацыянарных пастах Рассельгаснагляду, таму санкцыйныя харчы трапіць у РФ не маглі.
Служба бясьпекі Украіны (СБУ) абвінаваціла прадстаўнікоў расейскай кампаніі «Русал» у наўмысным зьнішчэньні Запароскага алюмініевага камбінату.
За першую палову 2017 году польскія інвэстыцыі ў беларускую эканоміку склалі каля 152 мільёнаў даляраў. Такую лічбу назвалі сёньня на сустрэчы афіцыйных дэлегацый польскага і беларускага парлямэнтаў.
Расейскі бок заявіў, што раскрыў сетку зь некалькіх дзясяткаў пастаўшчыкоў санкцыйнай прадукцыі празь Беларусь.
У Кеніі ад 28 жніўня ўступіла ў сілу забарона на поліэтыленавыя пакеты, як адзін з захадаў абароны навакольнага асяродзьдзя.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, на 1 жніўня ў Беларусі дзейнічала крыху больш за 140 тысяч юрыдычных асобаў і 245 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.
Паводле цяперашніх плянаў, трэці рэактар (першыя два — на БелАЭС) маюць запусьціць «у сярэдзіне наступнага дзесяцігодзьдзя».
Куды і як плаціць падаткі, стане вядома 31 жніўня.
Пад забарону трапляюць і любыя інвэстыцыі, зробленыя кітайскімі кампаніямі ў прадпрыемствы Паўночнай Карэі.
У выніку за камунальныя паслугі спажыўцы заплацяць на 8% больш. Наступная індэксацыя тарыфаў чакаецца ў сьнежні. Апошні раз камуналка даражэла 1 сакавіка.
Эканаміст тлумачыць, чаму ўлады шмат гавораць пра сярэдні заробак, але хаваюць заробак мэдыянны.
Беларускі самалёт Іл-76 кампаніі «Трансавіяэкспарт», які выконвае авіяцыйныя працы пад эгідай ААН, пры заходзе на пасадку ў горадзе Джуба, сталіцы Паўднёвага Судану, зачапіў дах дому.
Пастановай Савету Міністраў Беларусі № 634 «Аб бязвыплатнай перадачы акцый» прадуглежваецца перадача ў гаспадарчае вядзеньне дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Белфармпрам» акцый шэрагу акцыянэрных таварыстваў.
Зь сярэдзіны верасьня на беларускіх тэлеканалах, у інтэрнэт-СМІ, у сацсетках і на экранах у грамадзкім транспарце пачнуць трансьляваць чатыры відэаролікі, прысьвечаныя ўплыву зьменаў клімату на здароўе чалавека.
Найбольшыя заробкі, паводле афіцыйнай статыстыкі, у жыхароў Менску — 1141,3 рублі, а самыя меншыя ў жыхароў Віцебскай вобласьці — 702 рублі.
У Магілёўскі абласны эканамічны суд накіраваны пакет дакумэнтаў пра эканамічную нястатнасьць прадпрыемства. Разгляд справы заплянаваны на 7 верасьня.
Нацыянальны банк Беларусі вырашыў зьнізіць з 13 верасьня стаўку рэфінансаваньня з 12% да 11,5% гадавых.
6 аргумэнтаў за і супраць ад Віталя Цыганкова і Валера Карбалевіча.
Аб’ём расейскіх актываў ў афшорах прыблізна ў тры разы перавышае ўзровень валютных рэзэрваў Расеі.
28–30 жніўня Беларусь наведае афіцыйная дэлегацыя Нацыянальнай асамблеі Судану на чале зь яе кіраўніком Ібрагімам Амэрам. Мяркуецца, што ў Менску падпішуць мэмарандум аб супрацоўніцтве паміж парлямэнтамі абедзьвюх краін.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў даведнік, дзе прыводзяцца дадзеныя вытворчасьці асобных відаў машынаў і абсталяваньня, пачынаючы ад 2011-га. У бальшыні выпадкаў канстатуецца рэзкае зьніжэньне прамысловай вытворчасьці з 2011 па 2016 год.
Расейскі ўрад ухваліў праект пагадненьня аб дзесяцігадовым дзяржаўным крэдыце Беларусі на суму 700 мільёнаў даляраў.
У панядзелак, 21 жніўня ў порт Клайпэды прыбыла першая партыя звадкаванага прыроднага газу. У верасьні там чакаюць яшчэ адзін карабель з амэрыканскім газам. Палітыкі і ўдзельнікі рынку пакуль не прагназуюць, што амэрыканскі газ выцесьніць расейскі.
Расея пагасіла апошні фінансавы абавязак СССР — 125 мільёнаў даляраў Міністэрства фінансаў краіны выплаціла Босьніі і Герцагавіне.
Сёлета ў першым паўгодзьдзі Беларусь імпартавала з Расеі на 20% электраэнэргіі менш, чым за той жа пэрыяд мінулага году.
21 жніўня Міністэрства фінансаў Беларусі распачало разьмяшчэньне валютных дзяржаўных аблігацый аб’ёмам 50 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.
Чаму ў чэрвені ўпершыню за 2.5 гады ў Беларусі пачаўся рост эканомікі? Ці слушныя прагнозы ўраду наконт росту ВУП па выніках году? Ці будуць расьці заробкі, ці выканае ўрад абяцаньне Лукашэнкі «папіцот» да канца году? Ці працягнецца скарачэньне занятасьці? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце эканамісты Яраслаў Раманчук і Сяргей Чалы. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Колькасьць стратных арганізацый сталіцы ў студзені-чэрвені 2017 году ў параўнаньні зь першым паўгодзьдзем 2016 года вырасла з 306 да 311, альбо на 1,6%, а іх удзельная вага — з 20,1 да 20, 5%.
Кіраўнік Беларусі адмяніў указ № 254 ад 18 лiпеня аб продажы інвэстыцыйнай кампаніі VP Capital бізнэсмэна Віктара Пракапені пакета акцый «Парытэтбанка» (99,83% у статутным фондзе), што належыць Рэспубліцы Беларусь.
Аляксандар Лукашэнка параўнаў даходнасьць ад ільнаводзтва з рэнтабэльнасьцю ад здабычы і продажу нафты і даручыў кіраваць ў ільняной галіне «сталінскімі мэтадамі».
У Беларусі павінна быць больш дыфэрэнцаваных тарыфаў на электраэнэргію. Такое меркаваньне выказаў сёньня старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч, перадае БЕЛТА.
Рассельгаснагляд зьняў забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з трох прадпрыемстваў Беларусі.
Ад 18 жніўня Нацыянальны банк Беларусі аднавіў ліцэнзійныя паўнамоцтвы камэрцыйнага «БСБ Банку» на ажыцьцяўленьне банкаўскіх апэрацый зь фізычнымі асобамі
На пачатку жніўня кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусі не хапае грамадзян.
Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандар Церахаў заявіў БелТА, што ў Беларусі ўжо ад 1 студзеня 2018 году насельніцтва будзе цалкам кампэнсаваць выдаткі на ўсе камунальныя паслугі, акрамя ацяпленьня.
Загрузіць яшчэ