У Наваградзкім раёне пачаў працу ветрагенэратар, у які ўклала грошы прыватная польская фірма. На адкрыцьці прысутнічалі інвэстары з Польшчы, прадстаўнікі дацкай фірмы «Vestas», якая будавала вятрак, і дырэктар беларускай кампаніі «Энветр» Віктар Туцін, якая яго абслугоўвае.