Бахрэйн, Саудаўская Арабія, Эгіпет і Абʼяднаныя Арабскія Эміраты разарвалі дыпляматычныя адносіны з Катарам, абвінаваціўшы краіну ў падтрымцы тэрарызму. Бахрэйн спыніў наземныя, марскія і паветраныя зносіны з Катарам. Грамадзянам гэтай краіны далі 14 дзён, каб вярнуцца на радзіму.