Чаму перажывае крызыс беларуская нафтаперапрацоўка? Ці азначае гэта заход рэнтнай эканомікі? Ці можна выратаваць галіну з дапамогай мадэрнізацыі НПЗ?
«Малая адкрытая эканоміка ўражлівая для зьнешніх шокаў. Супрацьстаяць ім можна, толькі ўмацоўваючы нацыянальную эканоміку і інстытуты, ствараючы лепшыя ўмовы для ўзаемнага гандлю і паляпшаючы інвэстыцыйны клімат», — сказаў Аляксандар Забароўскі.
Анастасія Дарафеева перакананая, што заява Трампа выхад ЗША з Парыскага пагадненьня мабілізавала астатні сьвет.
Запуск БелАЭС раней быў адкладзены: першы энэргаблёк цяпер плянуецца запусьціць у 2019 годзе, другі — у 2020-м. Праектны тэрмін эксплюатацыі складае 60 год.
Адмова ад Парыскага пагадненьня шкодзіць ня толькі ЗША, але і ўсяму сьвету, заявіў заснавальнік SpaceX Ілан Маск. Вядомы ў сьвеце бізнэсоўца і інаватар паведаміў пра рашэньне пакінуць экспэртныя рады пры прэзыдэнце ЗША.
У віцебскім «Эўрапейскім клюбе» прайшла канфэрэнцыя пад назвай «Гістарычныя традыцыі Віцебскай вобласьці», якую арганізавала грамадзкае аб’яднаньне «Самакіраваньне і грамадзтва».
Ці азначае адмена патрабаваньня рэгістраваць пашпартныя дадзеныя пры купляньні валюты далейшую лібэралізацыю валютнага рынку ў Беларусі? Чаму расьце доля праблемных актываў у беларускай банкаўскай сфэры? Ці можа гэта прывесьці да банкруцтва некаторых банкаў і ці будзе дзяржава ім дапамагаць?
У Менску 1 чэрвеня прайшло паседжаньне беларуска-нямецкай няўрадавай рады бізнэс-супрацы, перадаюць naviny.by. Створаная ў 2009 годзе з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі, рада доўгі час не зьбіралася з прычыны эўрапейскіх санкцый.
Аляксандар Лукашэнка падтрымаў прапанову міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча вырабляць дзіцячую хакейную вопратку на базе вытворчасьці ў калёніях.
Яшчэ 9 сакавіка Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што законапаслухмяным «дармаедам» вернуць сплачаныя грошы. Аднак юрыдычна Дэкрэт № 3 працягвае працаваць, а як вяртаць грошы за «падатак на дармаедзтва» у падатковых інспэкцыях ня ведаюць.
У Літве, якая лідзіруе ў рэйтынгу самых пітушчых краін сьвету, вырашана падняць ўзрост, зь якога дазволена ўжываць алькаголь. Цяпер літоўцам дазволена піць з 18 гадоў, а з наступнага году плянку ўздымуць на два гады.
«Разьвіцьцё нафтаперапрацоўкі гэта проста праседжваньне штаноў», – эканаміст Заіка
Ад 2 чэрвеня забароненыя пастаўкі на расейскі рынак курынага мяса з Салігорскай птушкафабрыкі. Экспэрты Рассельгаснагляду паўторна выявілі ў прадукцыі сальманэлу.
«У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак доля выдаткаў на харчаваньне склала 41,7%. На набыцьцё нехарчовых тавараў — 29,8%, на аплату паслугаў — 25,5%».
Рашэньне набывае сілу 14 чэрвеня. На пачатку году было 18%.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб адмене некаторых эканамічных мер адносна Турэччыны. Тэкст указу апублікаваны на сайце Крамля.
30 траўня ў Гомельскім адкрытым акцыянэрным таварыстве «Мілкавіта» распачаўся і празь дзьве гадзіны прыпыніўся беспрэцэдэнтны выязны судовы працэс. Гендырэктар Сяргей Бабарыка зьвярнуўся ў суд Савецкага раёну з пазовам на кампэнсацыю шкоды, нанесенай, як сказана ў пазове, «працаўнікамі прадпрыемства пры выкананьні працоўных абавязкаў».
Шкадаваньне пра тое, што ў Менску не адбудзецца форуму бізнэсоўцаў Беларусі і Тайлянду, выказаў 30 траўня старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.
Наколькі сур’ёзныя праблемы ў беларускай банкаўскай сыстэмы?
У Беларусі адмяняецца патрабаваньне рэгістрацыі банкамі пашпартных зьвестак фізычных асобаў, якія набываюць замежную валюту.
Распаўсюджанасьць курэньня тытуню ў Беларусі вышэйшая за сярэднеэўрапейскі ўзровень.
Згодна з пастановай Савету міністраў Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь мае накіраваць у 2017 годзе 1,15 млрд беларускіх рублёў (620 млн даляраў па курсе на момант публікацыі) на фінансаваньне дзяржаўных праграмаў.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што дэвальвацыя расейскага рубля, якая рыхтуецца ўладамі Расеі, ня выкліча падаражэньня кошту будаўніцтва Беларускай АЭС.
Польшча стала першай краінай Эўразьвязу, якая вяртае традыцыйнае бортніцтва. У адмысловай праграме бяруць удзел чатыры лясьніцтвы непадалёк ад мяжы зь Беларусьсю. Фінансуе праект Нарвэгія, Ісьляндыя і Ліхтэнштэйн. Яго бюджэт - траціна мільёну даляраў.
Вэнэсуэла – зь яе найбагацейшымі запасамі нафты, з ураджаямі па тры разы на год – пакутуе ад галечы і голаду. Месяцамі краіну скаланаюць пратэсты. Гінуць людзі.
Пакуль Беларусь не дакажа, што Беларуская АЭС бясьпечная, адносіны Эўразьвязу зь Беларусьсю не пацяплеюць.
Удзельнічаюць: Валер Каліноўскі, Уладзімер Глод, Валер Карбалевіч.
Кіраўнік «Рассельгаснагляду» Сяргей Данкверт адмаўляе закіды беларускага боку, што Расея нібыта перадузята ставіцца да прадукцыі, вырабленай у Беларусі.
«Украінская чыгунка» абвергла паведамленьне пра тое, што Украіна мае намер спыніць пасажырскія зносіны з Расеяй. Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-цэнтар чыгункі
У Беларусі плянуюць пабудаваць новы трактарны завод. Пра гэта 24 траўня паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Ўладзімер Сямашка, перадае БелТА.
Французы дапамогуць ўкраінцам атрымаць падтрымку Эўрапейскага Зьвязу для прыстасаваньня чыгуначнай каляіны да эўрапейскага стандарту.
Адміністрацыя прэзыдэнта Дональда Трампа прапануе значна скараціць выдаткі фэдэральнага бюджэту ЗША на 2018 фінансавы год.
Удзельнікі канфэрэнцыі «Вяртаньне да росту: пошук рашэньняў для рэгіянальнага разьвіцьця» кажуць, што на Гарадзеншчыне аднаўляецца эканоміка.
Рассельгаснагляд лічыць неабходным праінфармаваць удзельнікаў зьнешнеэканамічнай дзейнасьці пра дзеючыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі з шэрагу прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.
Беларусь разьлічвае захаваць тэмпы росту прамысловай вытворчасьці ў сувязі з аднаўленьнем паставак расейскай нафты.
Расея і Беларусь дамовіліся пра зьняцьце абмежаваньняў на пастаўку сельгаспрадукцыі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.
Беларусь займае 18-е месца ў сьпісе найбуйнейшых экспартэтаў зброі. І ўлады, і незалежныя экспэрты высока ацэньваюць ваенна-прамысловы комплекс краіны. Яго тлумачаць ня толькі савецкай спадчынай, але і разьвітым рынкам, дзе прысутнічае шмат прыватных кампаній.
Рассельгаснагляд з 24 траўня забараніў пастаўкі мясной прадукцыі з беларускага прадпрыемства «Мясны двор Тарасава».
22 траўня Мазырскі райвыканкам на даручэньне Гомельскага аблвыканкаму зладзіў аўкцыён па вызначэньні арандатара ракі Прыпяці.
Беларусь дамовілася з Расеяй пра зьняцьцё абмежаваньняў на пастаўку мясной і малочнай прадукцыі зь дзевяці беларускіх прадпрыемстваў.
Цягам тыдня — ад 23 траўня да 1 чэрвеня — у абласных гарадах Беларусі пройдуць канфэрэнцыі ў рамках рэгіянальных кансультацый Кастрычніцкага эканамічнага форуму KEF-2017. Праект фінансуецца структурамі Эўрапейскага зьвязу.
Большасьць беларусаў ацэньваюць эканамічны стан сваёй краіны як кепскі і выступаюць за рэформы ў эканоміцы. Гэта вынікае з дадзеных апытаньня, якое праводзілася з 28 сакавіка па 13 красавіка па ўсёй Беларусі, з удзелам 1063 чалавек у рэпрэзэнтатыўнай выбарцы.
Праваабаронца Валадар Цурпанаў заклікаў абвясьціць мараторый на ўзьвядзеньне збудаваньняў, якія, на думку чыноўнікаў, павінны ўпрыгожыць горад. Ён даслаў сваю прапанову трыццаці дэпутатам Магілёўскага гарсавету.
Паводле папярэдніх дадзеных, большасьць швайцарцаў прагаласавалі на рэфэрэндуме за плян ураду па паступовай адмове ад ядзернай энэргетыкі, які прадугледжвае закрыцьцё ўсіх пяці АЭС у краіне.
Грант на 1,5 мільёна эўра ад Эўразьвязу на рэстаўрацыю фарнага касьцёла Божага цела ў Нясьвіжы паступіць у бліжэйшы час, паведаміў старшыня Нясьвіскага райвыканкаму Іван Крупко. Грошы пойдуць на рэканструкцыю крыпты Радзівілаў.
Восьмы раз у Менску адкрылася міжнародная выстава ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі Milex.
У Латвіі ўзмоцнена патрабаваньне валодаць латыскай мовай пры набыцьці сельскагаспадарчай зямлі.
Цяпер беларусы пʼюць столькі ж, колькі ў 2005 годзе. Але на пачатку 90-х мы выпівалі ўдвая менш.
Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале зь яе беларускім куратарам Пітэрам Долманам будзе працаваць у Менску 5-12 чэрвеня.
У чацьвер міністар зямельных і прыродных рэсурсаў КНР Цзян Дамін абвясьціў пра пасьпяховае правядзеньне краінай першай досьледнай здабычы гідратаў прыроднага газу ў акваторыі Паўднёва-Кітайскага мора, у 300 км ад Ганконгу.
Загрузіць яшчэ