Беларусь займае 18-е месца ў сьпісе найбуйнейшых экспартэтаў зброі. І ўлады, і незалежныя экспэрты высока ацэньваюць ваенна-прамысловы комплекс краіны. Яго тлумачаць ня толькі савецкай спадчынай, але і разьвітым рынкам, дзе прысутнічае шмат прыватных кампаній.
Рассельгаснагляд з 24 траўня забараніў пастаўкі мясной прадукцыі з беларускага прадпрыемства «Мясны двор Тарасава».
22 траўня Мазырскі райвыканкам на даручэньне Гомельскага аблвыканкаму зладзіў аўкцыён па вызначэньні арандатара ракі Прыпяці.
Беларусь дамовілася з Расеяй пра зьняцьцё абмежаваньняў на пастаўку мясной і малочнай прадукцыі зь дзевяці беларускіх прадпрыемстваў.
Цягам тыдня — ад 23 траўня да 1 чэрвеня — у абласных гарадах Беларусі пройдуць канфэрэнцыі ў рамках рэгіянальных кансультацый Кастрычніцкага эканамічнага форуму KEF-2017. Праект фінансуецца структурамі Эўрапейскага зьвязу.
Большасьць беларусаў ацэньваюць эканамічны стан сваёй краіны як кепскі і выступаюць за рэформы ў эканоміцы. Гэта вынікае з дадзеных апытаньня, якое праводзілася з 28 сакавіка па 13 красавіка па ўсёй Беларусі, з удзелам 1063 чалавек у рэпрэзэнтатыўнай выбарцы.
Праваабаронца Валадар Цурпанаў заклікаў абвясьціць мараторый на ўзьвядзеньне збудаваньняў, якія, на думку чыноўнікаў, павінны ўпрыгожыць горад. Ён даслаў сваю прапанову трыццаці дэпутатам Магілёўскага гарсавету.
Паводле папярэдніх дадзеных, большасьць швайцарцаў прагаласавалі на рэфэрэндуме за плян ураду па паступовай адмове ад ядзернай энэргетыкі, які прадугледжвае закрыцьцё ўсіх пяці АЭС у краіне.
Грант на 1,5 мільёна эўра ад Эўразьвязу на рэстаўрацыю фарнага касьцёла Божага цела ў Нясьвіжы паступіць у бліжэйшы час, паведаміў старшыня Нясьвіскага райвыканкаму Іван Крупко. Грошы пойдуць на рэканструкцыю крыпты Радзівілаў.
Восьмы раз у Менску адкрылася міжнародная выстава ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі Milex.
У Латвіі ўзмоцнена патрабаваньне валодаць латыскай мовай пры набыцьці сельскагаспадарчай зямлі.
Цяпер беларусы пʼюць столькі ж, колькі ў 2005 годзе. Але на пачатку 90-х мы выпівалі ўдвая менш.
Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале зь яе беларускім куратарам Пітэрам Долманам будзе працаваць у Менску 5-12 чэрвеня.
У чацьвер міністар зямельных і прыродных рэсурсаў КНР Цзян Дамін абвясьціў пра пасьпяховае правядзеньне краінай першай досьледнай здабычы гідратаў прыроднага газу ў акваторыі Паўднёва-Кітайскага мора, у 300 км ад Ганконгу.
З 19 траўня Рассельгаснагляд уводзіць часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею прадукцыі высокай рызыкі (сухое малако, сыр, масла), вырабленай беларускімі прадпрыемствамі.
Старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Сяргей Гурулёў, прэзэнтуючы праграму выставы MILEX-2017, сказаў, што Беларусь за апошнія пяць гадоў роўна ўдвая павялічыла экспарт прадукцыі вайсковага прызначэньня.
Экспэрты мяркуюць, што Кітай ператвараецца ў найважнейшага стратэгічнага і эканамічнага партнэра Беларусі, выцясьняючы са звыклых пазыцый Расею.
Наколькі апраўданая стратэгічная стаўка кіраўніцтва Беларусі на Кітай? Ці ўсе беларуска-кітайскія праекты ўзаемавыгадныя? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць Андрэй Ягораў і Андрэй Фёдараў. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.
У Менску прайшла канфэрэнцыя «Бізнэс з Кітаем: інструкцыя экспартэра». Паўтара дзясятка экспэртаў падзяліліся практычнымі парадамі, як наладзіць гандаль з адной з найбольш дынамічных эканомік сьвету.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2017 году зьнізіліся на 2,2% да узроўню першых трох месяцаў 2016 году, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Што прывязе Алясандар Лукашэнка з форуму ў Пэкіне «Адзін пояс — адзін шлях»?
Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным кантролі Расеі зноў выстаўляе прэтэнзіі да якасьці беларускай малочнай прадукцыі, а таксама паведамляе «пра новыя схемы махлярства пры пастаўках малочнай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь».
Усясьветны банк прэзэнтаваў эканамічны агляд па Беларусі. Паводле экспэртаў Усясьветнага банку, у 2016 годзе сьцісканьне эканомікі працягнулася, але на пачатку 2017 году намецілася стабілізацыя.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін зацьвердзіў новую стратэгію эканамічнай бясьпекі краіны да 2030 году, у якой у ліку асноўных фактараў рызыкі названыя заканчэньне экспартна-сыравіннай мадэлі разьвіцьця і вычарпаньне запасаў нафты і газу, паведамляе BBC.
Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі чарговы раз выставіла прэтэнзіі да якасьці беларускай малочнай прадукцыі, а таксама дакладае «пра новыя схемы махлярства пры пастаўках малочнай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь».
Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі зноў прад’яўляе прэтэнзіі да якасьці беларускай малочнай прадукцыі, а таксама дакладае «пра новыя схемы махлярства пры пастаўках малочнай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь».
Брытанскія ўлады выдаткуюць дадаткова 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (64 мільёны даляраў) на кібэрбясьпеку нацыянальнай службы аховы здароўя пасьля нядаўняй буйной атакі хакераў.
У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
15 траўня ў Маскве пройдзе сустрэча прадстаўнікоў аграрных ведамстваў Беларусі і Расеі. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандар Субоцін.
Амбасадар Беларусі ў Кітаі, колішні эканамічны дарадца ў прэзыдэнцкай адміністрацыі Кірыл Руды ў эфіры тэлеканалу АНТ пракамэнтаваў указ Аляксандра Лукашэнкі, які спрашчае ўмовы працы ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» для яго рэзыдэнтаў.
На 15 траўня ў Сэуле заплянаваны Беларускі інвэстыцыйны форум. Мерапрыемства арганізавана беларускай амбасадай у Рэспубліцы Карэя сумесна з Карэйскай гандлёва-прамысловай палатай.
Кіраўнік ураду Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў выдаткаваў зь бюджэту краіны 10 мільярдаў рублёў на закупку сыравіны для мэталюргічных заводаў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік». Пра гэта паведамляе РБК.
Начальнік бюро па продажах прадукцыі для ваенна-прамысловых комплексаў Беларусі і Расеі МЗКЦ Андрэй Сьцепусь сказаў, што няма падставы гаварыць пра зьмену фармату адносінаў з Расеяй — тэхніка пастаўляецца, умовы кантрактаў выконваюцца.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця абнавіў прагноз адносна Беларусі: у травеньскім аглядзе рэгіянальнай эканомікі Беларусі на 2017 год прагназуецца ўжо ня рост ВУП на 1%, а падзеньне на 0,5%.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі будуць «прыводзіць у парадак» малыя вёскі. Праграма разьвіцьця дарог нацэленая цяпер на аднаўленьне дарог да малых вёсак — на думку Лукашэнкі, гэтую праблему атрымаецца вырашыць за 3-4 гады.
Дзень перамогі ў лічбах.
Камітэт дзяржкантролю цягам месяца праверыць, як вызначаюцца тарыфы на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» прадстаўнік ведамства Аляксандар Якімаў.
У Беларусі ў 2016 годзе было зарэгістравана 2.729 злачынстваў у банкаўскай сфэры — на 3% больш, чым годам раней.
Удзельнічаюць: Уладзімер Глод, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, што аналіз умоў вытворчасьці забракаванага ў Расеі лекавага сродку «Пэнтаксіфілін», вырабленага на Барысаўскім заводзе мэдпрэпаратаў, ня выявіў парушэньняў.
Андрэй Моўчан сапраўды працаваў у КДБ у Віцебску, а потым адтуль звольніўся і зьехаў у Швэцыю. Знаёмыя Моўчана пазналі «экс-агента КДБ», пра якога расказвае Швэдзкае радыё. Беларускія экспэрты, аднак, ня бачаць у расьсьледаваньні падставаў для сэнсацыі: пра рээкспартныя схемы тут даўно вядома.
Эўразійская эканамічная камісія зь ініцыятывы Беларусі прапанавала да 2021 году ўтрая зьнізіць норму бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага карыстаньня, перадае БелаПАН.
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі склалі на 1 траўня 2017 году 5,1087 млрд даляраў паводле мэтадалёгіі Міжнароднага валютнага фонду, паведамляе Нацбанк. У нацыянальным вызначэньні яны складаюць 5,6725 млрд даляраў.
Бульба, самы галоўны і любімы прадукт беларусаў, імкліва даражэе. Цана на яе ў менскай краме ад пачатку году павялічылася амаль у тры разы, рост склаў 160% — ад 38 капеек да 1 рубля. Таксама даражэюць хлеб, цукар, малако і аўтамабільнае паліва.
У чацьвер цана нафты ўпала амаль на 5 працэнтаў да ўзроўню лістапада мінулага году, які папярэднічаў пагадненьню краінаў OPEC аб скарачэньні аб’ёмаў здабычы.
Распараджэньнем прэмʼер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ад 4 траўня створана міжведамасная працоўная група для падрыхтоўкі нацыянальнага дакладу аб мэтавай пераацэнцы бясьпекі Беларускай атамнай электрастанцыі (стрэс-тэсты).
Міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч заявіла, што даручэньне прэзыдэнта аб працаўладкаваньні ўсіх беспрацоўных да 1 траўня выканана. Чаму раптам зьявіўся такі загад? Як чыноўнікі арганізавалі яго выкананьне? Ці насамрэч вырашылася праблема беспрацоўя ў краіне?
Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні дырэктара і намесьніка дырэктара аднаго з прадпрыемстваў, што абслугоўвала сельскагаспадарчыя арганізацыі Менскай вобласьці, і іншых асобаў, а таксама кіраўніка бухгальтара і мэнэджара іншага прадпрыемства.
Упраўленьне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях актывізавала фарбаваньне зялёнкай кантрабандных партый мяса зь Беларусі.
У Сочы адбыліся перамовы паміж прэзыдэнтамі Расеі і Турэччыны Ўладзімірам Пуціным і Рэджэпам Эрдаганам.
Загрузіць яшчэ