Цяпер у Расею «Вялес – Міт» можа пастаўляць ялавічыну і гатовую мясную прадукцыю, а «Бабушкіна крынка» – малочную прадукцыю (за выключэньнем сыроў і сухога малака).
15 красавіка кошт аўтамабільнага паліва зноў павысіўся на 1 капейку, паведамляе «Белнафтахім».Бэнзін АІ-92-К5 ад сёньня каштуе 1,16 рубля за літар, АІ-95-К5 – 1,24 рубля, дызэльнае паліва К5 – 1,28 рубля.
Беларускі бок у ходзе перамоваў настойваў на цане ў 100 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў. Для параўнаньня, у Смаленскай вобласьці аптовая цана газу зараз складае 83,5 даляра за 1 тысячу кубамэтраў.
Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі стварае транспартныя калідоры для імпартных і экспартных паставак сельгаспрадукцыі і харчоў.
У Беларусі стала болей грошай у абарачэньні. Гэта наўрад ці зьвязана зь «лістом Пракаповіча», але ёсьць падставы меркаваць, што высокая інфляцыя вернецца і можа быць вышэйшай за чаканьні Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта кажа Свабодзе эканаміст Леанід Злотнікаў.
Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) «выявіў і спыніў маштабную супрацьпраўную дзейнасьць» старшыні рады дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group Віталя Арбузава і шэрагу службовых асобаў субʼектаў гаспадараньня, зьвязаную зь нявыплатай падаткаў у асабліва буйным памеры. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы ведамства.
Італьянскі мільярдэр, былы прэм’ер-міністар Сыльвіё Бэрлюсконі прадаў футбольны клюб «Мілан» кансорцыюму, ў якім асноўная доля належыць Кітайскім інвэстарам, — Rossoneri Sport Investment Lux.
Сёньня прадстаўнікі арганізацыі «Белгіпразем» і забудоўшчыка «Тапас» у суправаджэньні ўчастковага міліцыянта прыйшлі апісваць зямельны надзел Галіны Ігнатовіч. Пры канцы лютага жанчына стала вядомай тым, што ў знак нязгоды зь «несправядлівай кампэнсацыяй» за прымусовае высяленьне з дому на менскай вуліцы Ржавецкай узьлезла на вежавы кран і патрабавала сустрэчы з кіраўніцтвам гораду.
У «Экспэртызе Свабоды» абмяркоўваем, наколькі эфэктыўная заходняя дапамога для Беларусі, хто бярэ пад кантроль «заходнія грошы», і ці зьменяць рэпрэсіі ўладаў характар заходняй дапамогі.
Беларусь цалкам пагасіла доўг перад расейскай кампаніяй «Газпром» за пастаўкі газу ў 2016-2017 гадах. Расейскай кампаніі было пералічана $726,2 млн, гаворыцца ў прэс-рэлізе на афіцыйным сайце кампаніі.
Ва ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб пабудове гатэльнага комплексу каля плошчы Перамогі ў Менску, вядомага ў народзе як «Не-Кемпінскі», унесеныя чарговыя зьмены: завяршэньне будоўлі цяпер пераноcіцца на 31 сьнежня 2020 году.
У Магілёве задумалі ўзьвесьці арку на ўедзе ў горад зь менскага напрамку. Мясцовая прэса піша, што арка стане ўпрыгожаньнем гораду. Пабудуюць яе ў гонар 750-годзьдзя Магілёва.
Самы галоўны кампраміс у справе бясьпекі будаўніцтва Астравецкай АЭС выявіўся ў выбары вытворцы рэактара. Яго вырабляе кампанія, якая дагэтуль рэактараў не рабіла.
Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт заявіў у інтэрвію «Рамблеру», што Расея павінна распачаць крымінальную справу супраць Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі ў адказ на загад Аляксандра Лукашэнкі аб ягоным арышце.
Завод МАЗ заключыў кантракт на пастаўку 157 сваіх грузавікоў-самазвалаў сырыйскім уладам пад патрэбы Міністэрства грамадзкіх прац і жыльлёвага будаўніцтва.
11 красавіка Беларусь падпісала Мытны кодэкс ЭАЭС. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамэнту мытнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі Эўразійскай эканамічнай камісіі Дзьмітрый Някрасаў
Аляксандар Лукашэнка абяцае бліжэйшым часам прыняць кардынальныя рашэньні, каб «разьняволіць бізнэс-асяродзьдзе». Пра гэта ён заявіў, наведваючы прадпрыемства «Рэчыцадрэў».
Міністэрства сувязі ня будзе ўводзіць збор з апэратараў мэсэнджэраў Skype і Viber «асобна ад іншых краінаў», перадае Tut.by заяву міністра сувязі Сяргея Папкова.
Міжнародная аналітычная кампанія Standard & Poor’s апублікавала пацьверджаньне крэдытнага рэйтынгу Беларусі на ранейшым узроўні: кароткатэрміновы «B» і доўгатэрміновы «B-», прагноз стабільны.
Беларусь можа атрымаць ад Расеі крэдытаў яшчэ прыкладна на 1 млрд даляраў, паведаміў у інтэрвію тэлеканалу АНТ, паказаным увечары 9 красавіка, віцэ-прэмʼер Уладзімір Сямашка.
Каля 100 чалавек узялі ўдзел у дазволеным гарадзкімі ўладамі мітынгу за правы і свабоды грамадзян у Бабруйску. Арганізатары сказалі, што асноўная тэма акцыі — патрабаваньне адмяніць дэкрэт «пра дармаедаў».
Чацьвёрты раз цягам месяца ў Беларусі даражэе паліва. Сёньня чарговае падвышэньне на 1 капейку ўсіх гатункаў пацьвердзілі ў канцэрне «Белнафтахім», хоць яшчэ напярэдадні там адмаўляліся камэнтаваць чуткі пра нібыта ўхваленае рашэньне.
Удзельнічаюць: Уладзімер Глод, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Абараняючы сваё патрабаваньне плаціць за электрычнасьць асобна ад гаражнага каапэратыву, магілёўскі пэнсіянэр Васіль Лявоненка падаў заяўку ў гарвыканкам на адзіночны пікет.
Па зьвестках парталу onliner.by, ад 8 красавіка падаражэе аўтамабільнае паліва, зноў на 1 капейку. На сайце канцэрну «Белнафтахім» інфармацыі пра гэта няма. Звычайна такія зьвесткі падаюцца як канстатацыя факту.
7 красавіка ў Маскве дэлегацыя Беларусі на чале зь віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам праводзіць перамовы пра «фармалізацыю дамоўленасьцяў, дасягнутых прэзыдэнтамі Беларусі і Расеі ў Санкт-Пецярбургу».
Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі адрапартаваў пра чарговы «факт спыненьня супрацьпраўнай дзейнасьці».
Жорстка здушыўшы народныя пратэсты, беларускія ўлады павінны нейкімі сацыяльна-эканамічнымі захадамі нэўтралізаваць народнае незадаволеньне. Які пернік яны могуць прапанаваць? Ці атрымае беларуская эканоміка палёгку ад дамоўленасьцяў з Расеяй? Ці рэальна давесьці сярэдні заробак да 500 даляраў?
Беларусь падтрымае рашэньне прэзыдэнта Малдовы Ігара Дадона, які зьвярнуўся ў Эўразійскі эканамічны саюз з просьбай надаць ягонай краіне статус назіральніка ў гэтай інтэграцыйнай структуры.
Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў у час паездкі на Бабруйскі завод трактарных дэталяў нагадаў абяцаньні ўладаў пра давядзеньне сярэдняга заробку да 500 даляраў да канца 2017 году.
Бульба ў менскай краме каштуе 0,54 рубля, на пачатку году цана была 0,38 рубля. Затое на 20 % патаньнела сьвініна.
Чарговае пасяджэньне Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады пройдзе ў Бішкеку 14 красавіка. Такое рашэньне прынятае 5 красавіка на пасяджэньні Рады Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Кіраўнік «Рассельгаснагляду» Сяргей Данкверт папрасіў зьняць зь яго абавязкі па кантролі за пастаўкамі тавараў зь Беларусі.
Міністэрства гандлю запусьціла ад 5 красавіка «гарачую лінію», на якую можна зьвяртацца са сьведчаньнямі пра рост цэнаў.
Беларуская дэлегацыя на чале зь віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам знаходзіцца ў Кіеве, дзе спадзяецца знайсьці новыя рынкі збыту.
Ад сёньняшняга дня экспэрты расейскага ведамства кантролю за якасьцю прадукцыі «Рассельгаснагляд» прыступілі да інспэкцыі беларускіх прадпрыемстваў, якія маюць праблемы з доступам на расейскі рынак.
Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, Беларускі мэталюргічны завод атрымае з рэспубліканскага інавацыйнага фонду каля 30 млн беларускіх рублёў у статутны фонд на «кампэнсацыю выдаткаў», зьвязаных з інвэстыцыйным праектам вытворчасьці дроту.
Ад 12 лютага, калі Беларусь увяла 5-дзённы бязьвізавы рэжым для грамадзянаў 80 краінаў пры прылёце ў менскі аэрапорт, Беларусь наведала звыш 8 тысяч «бязьвізавых» турыстаў з 61 краіны.
За перавышэньне лімітаў на пасылкі з-за мяжы беларусы ў мінулым годзе заплацілі ў дзяржбюджэт 2,4 мільёна рублёў (па курсе Нацбанку на 4 красавіка гэта 1 мільён 278 тысяч даляраў).
Камэнтуючы дамоўленасьці ў нафтагазавай сфэры, дасягнутыя паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Пуціным у Пецярбургу 3 красавіка, кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук кажа, што афіцыйны Менск прайграў.
Беларускі віцэ-прэмʼер Уладзімер Сямашка заявіў, што Расея адновіць пастаўкі нафты ў Беларусь у абʼёме 24 мільёнаў тон у год, пачынаючы з 2017 году, і працягне да 2024 году.
Расейская «Транснафта» не адмаўляе, што валодае тэхнічнымі магчымасьцямі для таго, каб паставіць сёлета нафтаправодам у Беларусь агулам 24 мільёны тон нафты.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ўрэгуляваў з Аляксандрам Лукашэнкам спрэчныя пытаньні ў нафтагазавай сфэры. Пра што яшчэ дамовіліся кіраўнікі краінаў? Афіцыйна паведамляецца пра наступнае.
Паводле паведамленьня «Рассельгаснагляду», было зьнішчана больш за 10 тысяч тон гародніны, садавіны і іншай прадукцыі расьліннага паходжаньня і 402 тоны прадукцыі жывёльнага паходжаньня.
Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічана да 15,2 рубля. Такое павялічэньне прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 182. Павелічэньне склала 1,6 рубля.
Кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук на сваёй старонцы ў Facebook выказаўся пра складанасьці ў беларуска-расейскіх дачыненьнях
У сакавіку Міністэрства ўнутраных спраў абвясьціла конкурсы на закупку новых аўтазакаў, мікрааўтобусаў, легкавікоў.
Ад сёньняшняга дня Беларусь зьнізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюзу.
У 39,6% хатніх гаспадарак ня маюць дастаткова грошай на «выплату ў выпадку неабходнасьці непрадбачаных выдаткаў у памеры 90 рублёў». Каля 7% ня маюць дастаткова грошай на тое, каб хаця б раз на 5 гадоў абнаўляць вопратку на халодную пару.
На пачатку верасьня 2014 году Вярхоўны Суд вызначыў уладальнікам гандлёвага знаку «Белсат» на тэрыторыі Беларусі Андрэя Белякова — кіраўніка кампаніі ў продажы абсталяваньня для прыманьня спадарожнікавага і кабэльнага тэлебачаньня.
Загрузіць яшчэ