Канцэрн Bosch, чые інвэстыцыі ў абсталяваньне і інфраструктуру для гібрыдных і электрамабіляў наблізіліся да паўмільярда даляраў, гатовы падставіць плячо беларускім навукоўцам. Аднак плённай супрацы не выходзіць. Чаму?
У Працоўным кодэксе Беларусі рыхтуюць зьмены, якія будуць замацоўваць дыстанцыйныя формы працы.
Генэральны мэнэджар VP Capital Беларусь Мікалай Маркоўнік у інтэрвію Свабодзе распавёў пра лёс дэкрэту, які павінен ператварыць Беларусь у ІТ-краіну.
Яшчэ 27 лістапада Мінфін засьцерагаў грамадзянаў ад інвэставаньня ў крыптавалюты, але ўжо 28 лістапада перадумаў.
Увядзеньне ўтылізацыйнага збору на вела- і мотапрадукцыю, «што створыць ўмовы для разьвіцьця айчыннай вытворчасьці», адзначыў дырэктар «Мотавелазавода».
У мабільнай праграме гандлёвага гіганта Aliexpress можна глядзець цэны на тавары ў беларускіх рублях, але выява сьцяга, якія стаіць насупраць дзяржаўнай валюты, не адпавядае афіцыйнаму чырвона-зялёнаму.
Стратных арганізацыяў стала меней, але страты сталі адчувальна большымі. Тым часам найперш ад прамысловасьці чакаюць заробкаў «па пяцьсот» да канца году.
Свабода паразмаўляла з горадзенцамі, што зьведалі турыстычны бум на сабе, і зь іх дапамогай сфармулявала 7 станоўчых зьменаў у горадзе.
Цягам двух сутак квіткі на рэгулярныя маршруты «Белавія» можна будзе набыць са зьніжай.
Кобрынскае прадпрыемства плястмасавых цацак «Палесьсе» ў 2018 годзе пачне выпускаць прадукцыю пад брэндамі Disney і Marvel.
Цана на красовэр Geely Atlas, які выпускаецца заводам «БелДжы» ў Барысаве, будзе вагацца ад 17 000 (за базавую вэрсію) да 25 000 даляраў (за прэміюм-камплектацыю) у эквіваленце.
Eightydays.me, Exponenta, NeoSound і OneSoil.
Карэспандэнт нашага радыё пагутарыў з Даніелем Эбэргардам, супрацоўнікам Упраўленьня па перапрацоўцы адыходаў у Цюрыху, і атрымаў адказы на ўсе свае пытаньні. Уключна з тым, чаму швайцарцы не выкідваюць шкло ў нядзелю.
Пры аказаньні паслугаў аднаму грамадзяніну мае выплачвацца 100% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (на момант публікацыі 197 рублёў 81 капеек).
Дадатковыя меры для росту заробкаў — «налічэньне і зьмяшчэньне працаўнікам прэміяў і іншых выплатаў». Прадпрыемствам даручана давесьці заробкі за сьнежань да 1499 рублёў 30 капеек.
Прадстаўнікі Эўразьвязу на перамовах з Брытаніяй кажуць, што Мэй на мінулым тыдні пагадзілася павялічыць суму кампэнсацыі за новую гандлёвую дамову пасьля таго, як Брытанія пакіне зьвяз.
Cэйм Польшчы 24 лістапада прыняў закон аб павелічэньні выдаткаў на ахову здароўя да 6% ВУП да 2025 года.
Ці будуць гэта «марвэлаўскі» Капітан Амэрыка або «дыснэеўскі» Дарт Вэйдэр, не ўдакладняецца: фабрыка хоча «захаваць інтрыгу».
Ад 1 студзеня 2018 году ў Польшчы набудуць сілу папраўкі ў заканадаўства аб судзеяньні занятасьці і інстытуцыях рынку працы. Працэдура выдачы дазволу на працу будзе дзяліцца на два тыпы: для тых, хто за мяжой, і для тых, хто зь відам на жыхарства.
Цягнік № 739 Менск — Полацак і № 740 Полацак — Менск цяпер будзе спыняцца ў Параф’янаве (Пархвенаве), хаця спачатку кіраўніцтва чыгункі гэтага не плянавала.
Прэсавая служба Эўразьвязу дэманструе пасьпяховыя праекты ў Беларусі.
Навасёлкаўская птушкафабрыка ў Веткаўскім раёне на Гомельшчыне не папрацавала і году, як яе перадалі ў дзяржаўную ўласнасьць ды звольнілі 164 супрацоўнікаў з 260. Карэспандэнт Свабоды разьбіраўся ў сытуацыі на месцы.
23 лістапада міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч пахваліўся перад Аляксандрам Лукашэнкам хакейнымі клюшкамі, што вырабілі зьняволеныя ў адной з пэнітэнцыярных устаноў. А што яшчэ вырабляюць беларускія вязьні і колькі за гэта атрымліваюць грошай?
24 лістапада Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі дало згоду на зьліцьцё буйных электронных службаў таксі. Адначасова з гэтым такі ж дазвол быў атрыманы ў Расеі.
Польскі Сэйм 24 лістапада прыняў закон, які абмяжоўвае гандаль у нядзелю.
Паводле дасьледаваньня нямецкага эколяга Філіпа Гэртнэра, Менск па колькасьці зялёных насаджэньняў апярэджвае шэраг сталіц Эўропы.
Аляксандар Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва». Для Радыё Свабода гэты дакумэнт пракамэнтавалі лідэры прадпрымальніцкага руху. старшыня прэзыдыюму Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцтва і Менскага сталічнага саюзу прадпрымальнікаў Уладзімер Карагін і старшыня грамадскага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.
Аляксандар Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва». Адзначаецца, што гэта ключавы дакумэнт пакету нарматыўных прававых актаў па паляпшэньні бізнэс-клімату.
Цэны на газ для Беларусі складуць да 31 сьнежня 2017 году 143,54 даляра за тысячу м³; цягам 2018 году — 129 даляраў, цягам 2019-га — 127 даляраў. Эканамічны эфэкт ад такой зьніжкі ацэньваецца ў 700 млн даляраў за 2018–19 гады.
Драўляныя клюшкі вырабленыя цалкам у Беларусі, а плястыкавыя — толькі напалову. Драўляная мае сабекошт у 36 рублёў.
Палата прадстаўнікоў 23 лістапада прыняла ў першым чытаньні папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія датычацца прымяненьня санкцый да розных суб’ектаў гаспадараньня.
Сярод 190 краінаў сьвету ў рэйтынгу Paying Taxes 2018 Беларусь разьмясьцілася на 96-й пазыцыі.
За 9 месяцаў 2017 году грашовыя даходы на душу насельніцтва склалі ў сярэднім 546 рублёў 10 капеек. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы прыблізна на 5% меншыя.
У дакладзе аб пераходным працэсе на 2017–2018 гады Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця даў Беларусі шэраг рэкамэндацыяў у разьвіцьці эканомікі.
Служба зьнешніх сувязяў Эўракамісіі падрыхтавала дакумэнт, у якім выкрываюцца даволі распаўсюджаныя, аднак памылковыя міты пра гэтую ініцыятыву
У 2018 годзе Беларусь разьлічвае патраціць на мільярд даляраў больш, чым у 2017. Свабода падлічыла, наколькі вырасла фінансаваньне асобных галін
Міністэрства прамысловасьці і гандлю ЗША заявіла, што вытворцы сталёвай катанкі (дрот дыямэтрам 5-10 мм) з Беларусіі наўмысна заніжаюць кошт сваёй прадукцыі ў ЗША, каб выціснуць з рынку іншых канкурэнтаў.
Беларускім аддаюць перавагу найперш пры ўмове таго, што зьнешні выгляд і якасьць аналягічныя замежным таварам. Але другі па папулярнасьці крытэр — «якасная і сучасная рэкляма».
Новая канцэпцыя дэкрэту амаль гатовая. Яна закране і амаль 100 тысяч беларусаў, якія працуюць за мяжой.
Онлайн-каталёг svaje.by зьбірае інфармацыю пра кампаніі, якія абслугоўваюць кліентаў на беларускай мове.
Пакуль сярэднія заробкі складаюць 831,3 рубля, але гэта не рэальны даход. Рэальны — «па пяцьсот» рублёў.
Парыж выйграў права на разьмяшчэньне штаб-кватэры Эўрапейскага банкаўскага ўпраўленьня, якое пераяжджае зь Лёндану пасьля Brexit.
Самы вядомы гатэльны недабуд сталіцы, які ня так даўно выкупіў расейскі «Сбербанк», прыйшоў у непрыдатнасьць і патрабуе аднаўленьня.
Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёў 17 лістапада выплацілі першую пэнсію.
Увечары 17 лістапада чальцы абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі разам з прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым і ягонымі міністрамі гаварылі пра дзяржаўны бюджэт на 2018 год. Адбылося так званае «нулявое чытаньне».
На завяршэньне шматгадовага будаўніцтва лябараторна-навучальнага корпусу Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту няма сродкаў. Яго пачалі ў 1993 годзе. Даўгабуд за трыста мэтраў ад аблвыканкаму. Будоўля замарожаная.
17 лістапада ў Авальнай залі Дому ўраду дэпутаты Палаты прадстаўнікоў абмяркуюць праект бюджэту Беларусі на 2018 год з прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым і міністрамі. Свабода падсумавала, што на сёньня вядома пра новы бюджэт.
Беларускія вытворцы тытуню пачалі рабіць на цыгарэтных пачках папераджальныя надпісы па-беларуску, распавялі Свабодзе ў Гарадзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман».
17 лістапада ў прысутнасьці Аляксандра Лукашэнкі ўрачыста запусьцілі завод па вытворчасьці кітайскіх аўтамабіляў Geely. Адпачатку афіцыйнае адкрыцьцё плянавалася на 1 студзеня 2017 году, аднак тэрміны некалькі разоў пераносілася.
Дзяржаўны камітэт стандартызацыі забараніў увоз і абарачэньне на тэрыторыі Беларусі згушчанкі расейскае вытворчасьці.
Загрузіць яшчэ