Старшыня Нацыянальнага банку Павал Калаўр сказаў, што Беларусь цяпер ня мае патрэбы ў надзвычайных крэдытах ад міжнародных фінансавых структур. Узровень інфляцыі да 2020 году чакаецца на ўзроўні 5%, стаўкі рэфінансаваньня — да 10%.
Беларусь заняла 26-е месца сярод 144 краін, ацэненых у «Рэйтынгу гендэрнай роўнасьці-2017». Рэйтынг падрыхтаваны Ўсясьветным эканамічным форумам (Швайцарыя).
Пазыцыі афіцыйнага Менску і Міжнароднага валютнага фонду наконт хуткасьці правядзеньня рэформаў у Беларусі разышліся.
Наўпроставы авіярэйс Менск — Казань можа зьявіцца бліжэйшым часам, сказаў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі генэральны дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.
Узоры новых дакумэнтаў ужо зьявіліся. Пра іх расказаў агенцтву БЕЛТА часовы выканаўца абавязкаў намесьніка начальніка Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Павал Хрышчановіч.
У Беларусі працягваюць расьці грашовыя даходы на душу насельніцтва, а рэальныя наяўныя грашовыя працягваюць падаць. Паводле абедзьвюх мэтодыкаў, сярэднестатыстычны беларус мае крыху больш за 500 рублёў на месяц.
У рэйтынгу Doing Business («Вядзеньне бізнэсу»), які характарызуе ўмовы для дзелавой актыўнасьці, Беларусь апусьцілася з 37-га на 38-е месца сярод 190 краінаў.
У Магілёве бураць цэхі заводу штучнага валакна, які збанкрутаваў. Доўгі час прадпрыемства было адным з найвялікшых у горадзе і лічылася сымбалем посьпеху савецкай індустрыялізацыі. Яно запомнілася гараджанам ня толькі адносна высокімі заробкамі, але і рэзкім пахам серавугляроду.
У рэйтынгу Doing Business, які характарызуе ўмовы для вядзеньня бізнэсу ў краіне, Беларусь апусьцілася з 37 на 38 месца. Вынікі дасьледаваньня былі прадстаўленыя 31 кастрычніка ў Менску.
Існуе шчыльная сувязь паміж продажам электрамабіляў у краінах Эўразьвязу і багацьцем гэтых краінаў — паведаміла Таварыства эўрапейскіх вытворцаў аўтамабіляў (ACEA).
У праекце бюджэту Беларусі на 2018 год на разьвіцьцё навукі закладзена 0,58% ад валавога ўнутранага прадукту. На пачатку 2000-х на навуку ішло больш за 1% ВУП.
На 1 кастрычніка 2017 году дзяржаўная запазычанасьць Беларусі склала 41,4 млрд беларускіх рублёў (бяз малога 21 млрд даляраў) — з пачатку году вырасла на 12%.
Асацыяцыя вытворцаў тэхнікі «Росспецмаш» занепакоеная канкурэнцыяй на расейскім рынку зь беларускім «Гомсельмашам», а «Гомсельмашу» варта быць занепакоеным уласным станам.
У Менску ад 1 лістапада падвышаюцца цэны на праезд у грамадзкім транспарце. Талёнчык і жэтон у мэтро будуць каштаваць на 5 капеек болей.
З 10 сьнежня ўводзіцца маршрут «Менск — Варшава», які быў скасаваны ў 2015 годзе. Але каб даехаць да Варшавы, пасажырам давядзецца набываць два квіткі.
Генэральная пракуратура Ўкраіны расьсьледуе справу ў дачыненьні службовых асобаў дзяржаўнага прадпрыемства «Укргазвидобування», якія абвінавачваюцца ў завалоданьні дзяржаўнымі сродкамі ў асабліва буйных памерах.
Аб’ём крэдытаў, выдадзеных банкамі на спажывецкія патрэбы за 9 месяцаў гэтага году, павялічыўся на 48,8% — пра гэта сьведчаць зьвесткі Нацбанку. Камэрцыйныя банкі Беларусі ініцыююць перагляд дзейных умоваў прыцягненьня банкаўскіх укладаў насельніцтва.
Рэкордная колькасьць кампаніяў зь беларускім капіталам увайшла ў топ-500 найбуйнейшых падаткаплатнікаў Літвы за 9 месяцаў гэтага году.
Сярэдняя пэнсія за верасень 2017 году, паводле Белстату, склала 300,3 рубля, сярэдняя пэнсія па ўзросьце — 308,2 рубля, па інваліднасьці — 275,4 рубля, сацыяльная пэнсія — 183,7 рубля. Цяпер пэнсіі маюць скласьці ў сярэднім 315,74 рубля.
Прадстаўнік кампаніі заявіў аб эканамічнай неэфэктыўнасьці праекта на Паўднёва-Чарнаморскім участку.
Наваполацак — адзіны горад краіны, дзе рэальныя заробкі не дасягнулі ўзроўню 2016 году. Там атрымліваюць каля 900 рублёў на месяц. Гэта вышэй за сярэдні паказчык па краіне, але горш, чым летась. Прычына — у фінансавых цяжкасьцях на «Нафтане», галоўным прадпрыемстве гораду.
26 кастрычніка ў Беларусі чарговы раз падаражэла паліва для аўтамабіляў. Свабода падлічыла, што за апошнія 6 гадоў, з часу пратэстных акцыяў «Стоп-бэнзін», цэны на бэнзін у Беларусі павышаліся 21 раз.
Афіцыйны Менск чарговым разам імкнецца скарыць Эўропу. Але што тычыцца эканамічных дывідэндаў ад гэтага раману (чаго найперш хацелі беларускія ўлады), дык тут — расчараваньне.
Паводле дадзеных Белстату, у верасьні гэтага году намінальны заробак у сфэры дзяржаўнага кіраваньня склаў 1083 рублі 90 капеек.
Пра гэта заявіў сёньня журналістам у кулюарах Авальнай залі віцэ-прэмʼер Анатоль Калінін пасьля свайго выступу перад Нацыянальным сходам.
Адкрыць бізнэс проста, плаціць падаткі цяжка, закрыць бізнэс праблемна, а страціць можна хутка.
Бывае, цэны растуць ня так хутка першыя 8-10 месяцаў, а потым падскокваюць.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць стратных арганізацый прамысловасьці ў студзені-жніўні 2017 году зьнізілася на 7,2% (419 да 389), а іх удзельная вага — да 23,9%, паведамляе БелаПАН.
За год колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася на 7 тысяч.
Беларуская эканоміка дала рады наступствам глябальнай рэцэсіі і цяпер перажывае ўстойлівы рост, а афіцыйны Менск робіць стаўку на разьвіце ў краіне высокатэхналягічнага сэктару.
У інтэрвію часопісу Forbes прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што Беларусь дагэтуль прымае захады па ліквідацыі наступстваў сусьветнага фінансавага крызісу 2008 году.
Ад 26 кастрычніка ў Менску пачынае працу місія Міжнароднага валютнага фонду на чале зь Пітэрам Долманам. Працаваць яна будзе па 10 кастрычніка ў межах штогадовых кансультацыяў аб сытуацыі ў беларускай эканоміцы.
Сёмы раз за 2017 год у Беларусі падвысіліся цэны на аўтамабільнае паліва. У ноч на 26 кастрычніка цэны падняліся на 2 капейкі, хоць папярэднія шэсьць разоў цэны падымалі на 1 капейку. Папярэдняе падаражаньне было ў траўні.
49-гадовы Міхаіл Шаломаў, сын стрыечнай сястры Пуціна Любові Шаломавай, аказаўся ўладальнікам актываў на суму 573 мільёнаў даляраў. Пра частку гэтых актываў ён мае слабое ўяўленьне.
Прэм’ер-міністар Беларусі заявіў, што выразна адчуваюцца спробы зацягнуць стварэньне агульных рынкаў газу і нафты ў ЭАЭС далей за вызначаны дамовамі 2025 год.
Украінская чыгунка плянуе запусьціць хуткасны цягнік Кіеў — Гомель у 2018—2019 годзе.
Эканаміст агучыў 7 прапановаў, якія Рада разглядзіць на наступным паседжаньні. Цяперашні склад Рады і новага старшыню ён хваліць, але прапануе ацэньваць першыя вынікі дзейнасьці праз 100 дзён працы.
Міністар аховы здароўя Польшчы Канстанты Радзівіл распавёў у інтэрвію газэце «Dziennik Gazeta Prawna», што ўлады краіны прынялі рашэньне павялічыць выдаткі на мэдыцыну.
«Запазычанасьць як запазычанасьць. Беларусь выплочвае, атрымліваючы новы крэдыт, каб пагасіць стары, ідзе рэфінансаваньне запазычанасьцяў».
Сайты расейскага інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс» і адэскага аэрапорту ва Ўкраіне былі атакаваныя вірусам-шыфравальнікам BadRabbit.
Міністэрства фінансаў ЗША інфармуе, што ЗША працягваюць прыпыненьне санкцыяў да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў яшчэ на паўгода.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у верасьні склала 831 рубель 3 капейкі. Гэта на 13 рублёў 1 капейку менш, чым у жніўні.
5 беларуска-польскіх праектаў, якія датычаць супольнай культурнай і прыроднай спадчыны, атрымаюць падтрымку зь бюджэту праграмы Польшча-Беларусь-Украіна.
Беларусы сталі радзей купляць побытавую тэхніку, але затое часьцей набываюць аўтамабілі, адзеньне і абутак, побытавую хімію і будаўнічыя матэрыялы. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Белстату.
Беларусы турбуюцца праз рост цэнаў на прадукты харчаваньня, стан нацыянальнай эканомікі, падаражаньне «камуналкі» і пэрспэктывы захаваньня працоўных месцаў.
Брытанскае выданьне Financial Times піша, што Беларусь робіць «асьцярожныя намаганьні» для паляпшэньня адносінаў з Захадам і ўмацаваньня сваёй палітычнай незалежнасьці.
Прычыны пераносу завяршэньня ўборачнай не называюцца. Лукашэнка заявіў, што яна ідзе паводле пляну, але «на некаторых кірунках неабходна паскорыцца».
Пасажырапаток у нацыянальным аэрапорце вырас на 30%, а аб’ём турыстычных паслуг вырас на 34,1%.
Пакуль заробкі «адстаюць ад графіку»: плянавалася, што за жнівень сярэдні заробак будзе 896 рублёў, а атрымалася 844,4 рубля.
Інвэстары прапанавалі Менску 10 праектаў перапрацоўкі камунальных адходаў.
Загрузіць яшчэ