У Гомлі мясцовыя ўлады зьбіраюцца ўсталяваць чатыры сыстэмы відэаназіраньня на агульную суму 757 тысяч рублёў, або 390 тысяч даляраў у эквіваленце.
Артыкул з такім загалоўкам вядучая амэрыканская газэта апублікавала напярэдадні.
Памер золатавалютных рэзэрваў (ЗВР) Беларусі паводле стану на 1 кастрычніка склаў 7 мільярдаў 266 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк.
За кошт паліва для палёту на верталёце зь Менску да Слуцку можна было б набыць прыкладна 12,5 тон кукурузы, ці 10 тон пшаніцы.
«Там, дзе павінны быць травы, вы пасеялі кукурузу, і па калена вада. Вакол нізіна, вада нікуды ня сыдзе ўжо».
Каля Зэльвы будуюць ветрапарк, які можа забясьпечыць электраэнэргіяй увесь раён. Ягоная праектная магутнасьць складае 5 мегават. Побач зь вёскай Холстава ўжо ўзьведзеныя два ветракі, усяго плянуецца пабудаваць шэсьць такіх.
Сваёй мэтай яны называюць эканамічнае разьвіцьцё Беларусі «крыху іншым шляхам, чым той, якім нам прапануюць надзьмутыя ад адчуваньня ўласнай значнасьці ўрадавыя чыноўнікі ў гарнітурах».
Ва ўрадзе паабяцалі, што пасьля запуску АЭС тарыфы на электраэнэргію зьнізяцца.
Збор на фiнансаваньне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год вернуты 15,2 тысячы грамадзянаў. Агулам гэта 4,5 мільёна рублёў.
Эўрапарлямэнт зацьвердзіў рашэньне аб стварэньні Эўрапейскай пракуратуры.
Урад Літвы скептычна ставіцца да абяцаньняў Беларусі прадставіць Эўракамісіі вынікі стрэс-тэстаў Астравецкай АЭС і адзначае, што без адказаў застаюцца многія пытаньні бясьпекі.
Многія гамельчукі, якія прыйшлі 4 кастрычніка а 18-й гадзіне да школы № 26, са зьдзіўленьнем чыталі абвестку ў акне навучальнай установы: адміністрацыя Цэнтральнага раёну адмяняе прэзэнтацыю праекту забудовы зялёнай зоны на рагу вуліц Савецкай і Кожара.
Улады не павінны дыктаваць зьверху, што і дзе будаваць. Гараджане павінны стаць паўнапраўнымі ўдзельнікамі прыняцьця рашэньняў аб разьвіцьці гарадзкіх тэрыторый. Грамадзкія слуханьні трэба праводзіць не фармальна і на самай раньняй стадыі праекту. З Закону аб зямлі трэба прыбраць тэрміны «генплян», «ПДП», «дзяржаўныя патрэбы». Свабода з дапамогай экспэртаў вызначыла 5 першачарговых крокаў, як змагацца з ушчыльненьнем.
Агулам па Беларусі да малазабясьпечаных адносіліся ў 2016 годзе 5,7% насельніцтва. Пры гэтым свой матэрыяльны стан ацэньваюць як нізкі толькі 4,5% беларусаў.
Як зрабіць, каб кожны жыхар Беларусі пры жаданьні мог атрымаць праз інтэрнэт дакладную інфармацыю, чаму менавіта такую, а ня іншую суму ён плаціць за кожную камунальную паслугу? Гэтае пытаньне стала галоўным падчас сёньняшняй сустрэчы лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева і Тацяны Караткевіч зь міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандрам Церахавым.
Кабякоў заклікаў «выпрацаваць захады для захаваньня станоўчай дынамікі экспарту ў 2018 годзе і наступных гадах. Адным з такіх захадаў маюць стаць сьпісы канкурэнтаздольных беларускіх тавараў і паслуг для паставак на эўрапейскія рынкі — такія сьпісы будуць сфармаваныя да канца 2017 году.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла 3 кастрычніка закон аб пэнсійнай рэформе, які зьмяшчае патрабаваньні да мінімальнага страхавога стажу для выхаду на пэнсію і прадугледжвае павышэньне пэнсій 9 мільёнам пэнсіянэраў на суму ад 200 (7$) да 1000 (37$) грыўняў з кастрычніка 2017 году.
Інстытут мае зьявіцца да канца году і будзе займацца непасрэднымі пытаньнямі галіны ЖКГ, у тым ліку пераглядам падыходаў да праграмы ачысткі вады.
Захады ў абмежаваньні ўвозу гэтых кармоў з Расеі ў Беларусь «накладаюць неабгрунтаваную дадатковую нагрузку на расейскі бізнэс», піша Рассельгаснагляд.
Бабруйская дзіцячая бальніца месьціцца ў колішнім інтэрнаце, збудаваным у 1963 годзе. Да яе прыпісаныя дзеці з 200-тысячнага гораду і пяці раёнаў. Будынку патрэбны грунтоўны рамонт, грошай на які ў гарадзкім бюджэце з году ў год не знаходзяць.
Старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрну нафты і хіміі Ігар Ляшэнка ў кулюарах Палаты прадстаўнікоў расказаў журналістам аб пэрспэктывах перавозкі нафтапрадуктаў праз расейскія парты замест балтыйскіх.
«Паступіў шэраг удакладняльных пытаньняў у асобных аспэктах і галінах, таму мы цяпер займаемся падрыхтоўкай адказаў на гэтыя пытаньні. Цягам паўтара-двух месяцаў, напэўна, падрыхтуем, накіруем у Эўразьвяз, амэрыканцы пыталі шмат дадатковых пытаньняў, накіруем іншым нашым партнэрам».
Ашмянская мытня спыняе сваё існаваньне, а зона яе адказнасьці перадаецца Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Адбудзецца аптымізацыя, частка супрацоўнікаў будзе пераведзеная ў іншыя пункты пропуску.
Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасьня склаў 15,7 мільярда даляраў, павялічыўшыся з пачатку году на 2 мільярды даляраў, або на 14,7%. Асноўныя крэдыторы Беларусі — Эўрапейскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця, Расея і Кітай.
8 гадоў зьняволеньня просіць пракурор для былога выканаўчага дырэктара Беларусбанку Анатоля Багавіка, якога вінавацяць у атрыманьні хабару ў 94 тысячы даляраў і службовым злоўжываньні. Паводле дзяржаўнага абвінаваўцы, у экс-банкіра трэба канфіскаваць маёмасьць.
«Наступны год мы аддамо цалкам парадку, культуры земляробства, культуры на палях. Гэта будзе наш галоўны год».
Рада дырэктараў Усясьветнага банку ўхваліла пазыку на 60 мільёнаў даляраў для Банка разьвіцьця Рэспублікі Беларусь, забясьпечаную гарантыяй беларускага ўраду.
Падкамітэт польскага парлямэнту ў пытаньнях рынку працы аднавіў распрацоўку законапраекту аб абмежаваньні гандлю ў нядзелю.
Навіна пра тое, што ў Лос-Анджэлесе без намёку на хваробу памёр 91-гадовы заснавальнік і галоўны рэдактар часопісу для мужчын Playboy Гʼю Гэфнэр, узварушыла памяць тых, хто мог стаць уладальнікам эратычнага глянцу з рызыкай для ўласнага здароўя.
Праца па падрыхтоўцы крэдытнай праграмы прыпыненая, бо яна «фактычна гатовая і перамовы па ёй завершаныя», але «ёсьць разыходжаньні ў пазыцыях», і цяпер гэтыя разыходжаньні Беларусь і МВФ будуць збліжаць паасобку, «кожны ў сваёй частцы».
На 1 верасьня раённым прадпрыемствам камунальных паслугаў Менску грамадзяне былі вінныя 4,92 млн беларускіх рублёў. Завінавачанасьць знайшлі на 49 263 рахунках — 7,2% ад усіх менскіх асабовых рахункаў.
Сотні пэнсіянэраў выйшлі пратэставаць у Парыжы і іншых гарадах Францыі ў чацьвер, 28 верасьня. Прычына пратэсту: рашэньне ўраду павысіць падатак для людзей, якія атрымліваюць «добрыя» пэнсіі. Мера закране 8 мільёнаў чалавек.
Дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» (у народзе ён больш вядомы як дэкрэт «аб дармаедах») перажывае карэнную рэканструкцыю. Але што будзе зь «незанятымі ў эканоміцы», незразумела.
Намесьнік гендырэктара «Беларуснафты» Сяргей Каморнікаў назваў павышэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва мэтазгодным.
Паводле расьсьледаваньня, якое правёў тэлеканал «Белсат», з 2015 году сырыйскія паўстанцы ваююць з «Ісламскай дзяржавай» і Башарам Асадам з дапамогай беларускай зброі, якая трапляе да іх пры пасярэдніцтве Баўгарыі і ЗША.
Польшча ўвядзе абмежаваньні на гандаль у нядзелі. Пра гэта паведаміў кіраўнік падкамітэту ў пытаньнях рынку працы ў Сэйме Польшчы Януш Сьнядэк.
Рассельгаснагляд з 27 верасьня ўвёў узмоцнены кантроль прадукцыі пяці беларускіх прадпрыемстваў з прычыны выяўленых парушэньняў.
Фэдэрацыя бесьпілётнай авіяцыі падкрэсьлівае, што не «манапалізуе» за сабой рынак бесьпілётнікаў, ня стане адмаўляць камусьці ў далучэньні, а выключаць зь сяброў фэдэрацыі будзе хіба за сыстэматычныя парушэньні ці нясплату ўнёску ў 1 базавую велічыню на год.
Праўленьне Нацыянальнага банку Беларусі вырашыла з 18 кастрычніка зьнізіць стаўку рэфінансаваньня з 11,5 да 11 адсоткаў гадавых.
З 1997 году ў Беларусі амаль утрая павялічыўся «ўзровень аўтамабілізацыі насельніцтва, але працягласьць дарог агульнага карыстаньня павялічылася толькі ў 1,6 раза.
Каб адгарадзіцца ад «нейкай інфэкцыі» беларускіх сьвіней, Польшча сабралася паставіць плот даўжынёю 729 кілямэтраў на мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай за 36 мільёнаў даляраў.
Створаны Жукавым у 1996 годзе, «Алютэх» лічыўся адным з самых пасьпяховых прыватных бізнэсаў Беларусі, на рынку ралетных сыстэмаў і сэкцыйных варотаў кампанія была адным зь лідэраў у СНД.
Нарвэгія стварыла з нафтавых даходаў пэнсійны фонд. У сярэдзіне верасьня сумарны кошт актываў гэтага «нафтавага фонду» перавысіў адзін трыльён даляраў.
Аўтары ліста зьвяртаюць увагу: гэта Нацбанк зацьвярджае сьпіс кампаніяў — аўдытараў камэрцыйных банкаў, і Нацбанк жа зьвяртаецца ў Мінгандлю са скаргамі на «абмежаваньне канкурэнцыі».
Даходы ад турыстычнай дзейнасьці вырасьлі на 20%: калі за ўвесь 2016 год у сфэры турызму зарабілі 158 млн даляраў, то з пачатку 2017 году ўжо 82,6 млн.
Упаўнаважаны ўраду Польшчы па справах рэпатрыяцыі Гэнрык Кавальчык заявіў, што закон аб рэпатрыяцыі будзе зьменены.
Па дадзеных экзыт-полаў, на рэфэрэндуме ў Швайцарыі грамадзяне краіны адхілілі праект першай за апошнія 20 гадоў пэнсійнай рэформы.
У аўтапарку кіраўніка краіны: Майбах, эксклюзіўныя Мэрсэдэсы і Аўдзі.
Пяты прэзыдэнт Ісьляндыі Оўлявюр Рагнар Грымсан адказаў на пытаньне беларускага журналіста, што рабіць краінам без багатых залежаў карысных выкапняў.
Загрузіць яшчэ