26 кастрычніка ў Беларусі чарговы раз падаражэла паліва для аўтамабіляў. Свабода падлічыла, што за апошнія 6 гадоў, з часу пратэстных акцыяў «Стоп-бэнзін», цэны на бэнзін у Беларусі павышаліся 21 раз.
Афіцыйны Менск чарговым разам імкнецца скарыць Эўропу. Але што тычыцца эканамічных дывідэндаў ад гэтага раману (чаго найперш хацелі беларускія ўлады), дык тут — расчараваньне.
Паводле дадзеных Белстату, у верасьні гэтага году намінальны заробак у сфэры дзяржаўнага кіраваньня склаў 1083 рублі 90 капеек.
Пра гэта заявіў сёньня журналістам у кулюарах Авальнай залі віцэ-прэмʼер Анатоль Калінін пасьля свайго выступу перад Нацыянальным сходам.
Адкрыць бізнэс проста, плаціць падаткі цяжка, закрыць бізнэс праблемна, а страціць можна хутка.
Бывае, цэны растуць ня так хутка першыя 8-10 месяцаў, а потым падскокваюць.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць стратных арганізацый прамысловасьці ў студзені-жніўні 2017 году зьнізілася на 7,2% (419 да 389), а іх удзельная вага — да 23,9%, паведамляе БелаПАН.
За год колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася на 7 тысяч.
Беларуская эканоміка дала рады наступствам глябальнай рэцэсіі і цяпер перажывае ўстойлівы рост, а афіцыйны Менск робіць стаўку на разьвіце ў краіне высокатэхналягічнага сэктару.
У інтэрвію часопісу Forbes прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што Беларусь дагэтуль прымае захады па ліквідацыі наступстваў сусьветнага фінансавага крызісу 2008 году.
Ад 26 кастрычніка ў Менску пачынае працу місія Міжнароднага валютнага фонду на чале зь Пітэрам Долманам. Працаваць яна будзе па 10 кастрычніка ў межах штогадовых кансультацыяў аб сытуацыі ў беларускай эканоміцы.
Сёмы раз за 2017 год у Беларусі падвысіліся цэны на аўтамабільнае паліва. У ноч на 26 кастрычніка цэны падняліся на 2 капейкі, хоць папярэднія шэсьць разоў цэны падымалі на 1 капейку. Папярэдняе падаражаньне было ў траўні.
49-гадовы Міхаіл Шаломаў, сын стрыечнай сястры Пуціна Любові Шаломавай, аказаўся ўладальнікам актываў на суму 573 мільёнаў даляраў. Пра частку гэтых актываў ён мае слабое ўяўленьне.
Прэм’ер-міністар Беларусі заявіў, што выразна адчуваюцца спробы зацягнуць стварэньне агульных рынкаў газу і нафты ў ЭАЭС далей за вызначаны дамовамі 2025 год.
Украінская чыгунка плянуе запусьціць хуткасны цягнік Кіеў — Гомель у 2018—2019 годзе.
Эканаміст агучыў 7 прапановаў, якія Рада разглядзіць на наступным паседжаньні. Цяперашні склад Рады і новага старшыню ён хваліць, але прапануе ацэньваць першыя вынікі дзейнасьці праз 100 дзён працы.
Міністар аховы здароўя Польшчы Канстанты Радзівіл распавёў у інтэрвію газэце «Dziennik Gazeta Prawna», што ўлады краіны прынялі рашэньне павялічыць выдаткі на мэдыцыну.
«Запазычанасьць як запазычанасьць. Беларусь выплочвае, атрымліваючы новы крэдыт, каб пагасіць стары, ідзе рэфінансаваньне запазычанасьцяў».
Сайты расейскага інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс» і адэскага аэрапорту ва Ўкраіне былі атакаваныя вірусам-шыфравальнікам BadRabbit.
Міністэрства фінансаў ЗША інфармуе, што ЗША працягваюць прыпыненьне санкцыяў да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў яшчэ на паўгода.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у верасьні склала 831 рубель 3 капейкі. Гэта на 13 рублёў 1 капейку менш, чым у жніўні.
5 беларуска-польскіх праектаў, якія датычаць супольнай культурнай і прыроднай спадчыны, атрымаюць падтрымку зь бюджэту праграмы Польшча-Беларусь-Украіна.
Беларусы сталі радзей купляць побытавую тэхніку, але затое часьцей набываюць аўтамабілі, адзеньне і абутак, побытавую хімію і будаўнічыя матэрыялы. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Белстату.
Беларусы турбуюцца праз рост цэнаў на прадукты харчаваньня, стан нацыянальнай эканомікі, падаражаньне «камуналкі» і пэрспэктывы захаваньня працоўных месцаў.
Брытанскае выданьне Financial Times піша, што Беларусь робіць «асьцярожныя намаганьні» для паляпшэньня адносінаў з Захадам і ўмацаваньня сваёй палітычнай незалежнасьці.
Прычыны пераносу завяршэньня ўборачнай не называюцца. Лукашэнка заявіў, што яна ідзе паводле пляну, але «на некаторых кірунках неабходна паскорыцца».
Пасажырапаток у нацыянальным аэрапорце вырас на 30%, а аб’ём турыстычных паслуг вырас на 34,1%.
Пакуль заробкі «адстаюць ад графіку»: плянавалася, што за жнівень сярэдні заробак будзе 896 рублёў, а атрымалася 844,4 рубля.
Інвэстары прапанавалі Менску 10 праектаў перапрацоўкі камунальных адходаў.
Паверылі абяцаньням кіраўнікоў, перабраліся зь Віцебшчыны на Берасьцейшчыну і апынуліся каля разьбітага карыта — гісторыя сям’і Сьмірновых
Віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка заявіў, што насельніцтва за спажываную цеплавую энэргію ў зімовы час плаціць толькі 16,8% ад сабекошту.
Паводле дасьледчыкаў, усяго 9 мільёнаў заўчасных сьмерцяў, альбо кожная шостая, былі зьвязаныя з дрэннай экалёгіяй. Найгоршае ў сьвеце становішча з паветрам і вадой, паводле аўтараў артыкула, — у Банглядэш, Судане і Рэспубліцы Чад.
Аўтарытэтныя ўдзельнікі зь Беларусі ды іншых краін абмяркоўваюць новыя тэхналягічныя трэнды: блокчэйн, крыптавалюты, штучны інтэлект ды іншыя прыкметы будучыні. Прапануем вам некалькі яркіх цытатаў ад удзельнікаў канфэрэнцыі.
У Эўразьвязе існуюць рознагалосьсі па пытаньні аб будаўніцтве газаправода «Паўночны паток-2» для транспарціроўкі расейскага газу ў Эўропу, і дзяржавам-сябрам ЭЗ у бліжэйшы час наўрад ці атрымаецца прыйсьці да кансэнсусу па гэтым пытаньні.
Аляксандар Лукашэнка праводзіць рэспубліканскі сэмінар «Аб удасканаленьні і разьвіцьці жыльлёва-камунальнай гаспадаркі».
Цэны на квіткі паднялі адразу ў трох абласьцях: Менскай, Віцебскай і Гомельскай. З гэтага моманту адзін талёнчык каштуе на 5 капеек болей.
Менскія ўлады ўхвалілі праект па канчатковым пераводзе Менску на артэзіянскую ваду. Пра гэта Свабодзе сказаў дырэктар «Менскводаканалу» Алег Аўруцін.
Беларусь і МВФ не плянуюць абмяркоўваць пытаньне пра новую крэдытную праграму падчас місіі фонду, якая будзе працаваць у Менску з 26 кастрычніка па 10 лістапада.
У Нацыянальным аэрапорце «Менск» днямі зьявілася табло адлёту-прылёту самалётаў на кітайскай мове. Абвесткі ў аэрапорце гучаць цяпер на расейскай, ангельскай і кітайскай мовах. Беларускай мовы ў аэрапорце не чуваць і не відаць.
Паводле высноваў Усясьветнага банку, Беларусь дамаглася ўражлівых посьпехаў у скарачэньні галечы.
Пакуль дзяржава разглядае прававы аспэкт крыптавалютаў, беларусы ўжо абвясьцілі аб запуску ўласнай — «бульбакойна». Раней за яго меркавалі запусьціць «крыпта-талер», але запуск адклалі ў чаканьні зьменаў у заканадаўстве.
З 1 лістапада будзе зроблены пераразьлік працоўных пэнсіяў у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў краіне. У выніку пэнсіі павялічацца ў сярэднім на 5%.
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў на пасяджэньні прэзыдыюму Савету міністраў паведаміў, што ўзровень намінальнага заробку пакуль застаецца ніжэйшы, чым прадугледжана плянам-графікам па выхаду да канца году на тысячу рублёў.
Канкрэтны памер рэальных даходаў за месяц Белстат не называе. Але называе памер рэальных даходаў за год: у 2016-м было 514,9 рубля пры сярэднім заробку 722,7 рубля.
Прэсавая служба кіраўніка дзяржавы паведаміла, што «у мэтах мінімізацыі ўмяшаньня кантралёраў у гаспадарчую дзейнасьць субʼектаў прадпрымальніцтва» Аляксандр Лукашэнка сёньня падпісаў указ № 376 «Аб мерах па ўдасканаленьні кантрольнай (нагляднай) дзейнасьці».
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў па-ранейшаму зьніжаюцца. У студзені-жніўні гэты паказчык скараціўся на 0,1% да аналягічнага пэрыяду 2016 году
Да 2020 году ў Беларусі зьбіраюцца адрамантаваць і рэканструяваць ня меней за 7 тысяч кілямэтраў мясцовых дарог і 2809 пагонных мэтраў мастоў і пуцеправодаў.
Польшча адмаўляецца ад доступу да элястычнай крэдытнай лініі МВФ, адчыненай для Варшавы пасьля фінансавага крызысу 2008 году. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер, міністар разьвіцьця і фінансаў Матэвуш Маравецкі.
За мінулы год у такім адпачынку пабывалі толькі тры з паловай тысячы беларусаў — мужчыны склалі толькі 1,2% ад тых, хто быў у дэкрэтным адпачынку.
У мінулы раз мараторый на рост падаткаў і ўвядзеньне новых абяцаў беларусам Аляксандар Лукашэнка ў перадвыбарчай праграме 2015 году.
Загрузіць яшчэ