Сайты расейскага інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс» і адэскага аэрапорту ва Ўкраіне былі атакаваныя вірусам-шыфравальнікам BadRabbit.
Міністэрства фінансаў ЗША інфармуе, што ЗША працягваюць прыпыненьне санкцыяў да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў яшчэ на паўгода.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у верасьні склала 831 рубель 3 капейкі. Гэта на 13 рублёў 1 капейку менш, чым у жніўні.
5 беларуска-польскіх праектаў, якія датычаць супольнай культурнай і прыроднай спадчыны, атрымаюць падтрымку зь бюджэту праграмы Польшча-Беларусь-Украіна.
Беларусы сталі радзей купляць побытавую тэхніку, але затое часьцей набываюць аўтамабілі, адзеньне і абутак, побытавую хімію і будаўнічыя матэрыялы. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Белстату.
Беларусы турбуюцца праз рост цэнаў на прадукты харчаваньня, стан нацыянальнай эканомікі, падаражаньне «камуналкі» і пэрспэктывы захаваньня працоўных месцаў.
Брытанскае выданьне Financial Times піша, што Беларусь робіць «асьцярожныя намаганьні» для паляпшэньня адносінаў з Захадам і ўмацаваньня сваёй палітычнай незалежнасьці.
Прычыны пераносу завяршэньня ўборачнай не называюцца. Лукашэнка заявіў, што яна ідзе паводле пляну, але «на некаторых кірунках неабходна паскорыцца».
Пасажырапаток у нацыянальным аэрапорце вырас на 30%, а аб’ём турыстычных паслуг вырас на 34,1%.
Пакуль заробкі «адстаюць ад графіку»: плянавалася, што за жнівень сярэдні заробак будзе 896 рублёў, а атрымалася 844,4 рубля.
Інвэстары прапанавалі Менску 10 праектаў перапрацоўкі камунальных адходаў.
Паверылі абяцаньням кіраўнікоў, перабраліся зь Віцебшчыны на Берасьцейшчыну і апынуліся каля разьбітага карыта — гісторыя сям’і Сьмірновых
Віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка заявіў, што насельніцтва за спажываную цеплавую энэргію ў зімовы час плаціць толькі 16,8% ад сабекошту.
Паводле дасьледчыкаў, усяго 9 мільёнаў заўчасных сьмерцяў, альбо кожная шостая, былі зьвязаныя з дрэннай экалёгіяй. Найгоршае ў сьвеце становішча з паветрам і вадой, паводле аўтараў артыкула, — у Банглядэш, Судане і Рэспубліцы Чад.
Аўтарытэтныя ўдзельнікі зь Беларусі ды іншых краін абмяркоўваюць новыя тэхналягічныя трэнды: блокчэйн, крыптавалюты, штучны інтэлект ды іншыя прыкметы будучыні. Прапануем вам некалькі яркіх цытатаў ад удзельнікаў канфэрэнцыі.
У Эўразьвязе існуюць рознагалосьсі па пытаньні аб будаўніцтве газаправода «Паўночны паток-2» для транспарціроўкі расейскага газу ў Эўропу, і дзяржавам-сябрам ЭЗ у бліжэйшы час наўрад ці атрымаецца прыйсьці да кансэнсусу па гэтым пытаньні.
Аляксандар Лукашэнка праводзіць рэспубліканскі сэмінар «Аб удасканаленьні і разьвіцьці жыльлёва-камунальнай гаспадаркі».
Цэны на квіткі паднялі адразу ў трох абласьцях: Менскай, Віцебскай і Гомельскай. З гэтага моманту адзін талёнчык каштуе на 5 капеек болей.
Менскія ўлады ўхвалілі праект па канчатковым пераводзе Менску на артэзіянскую ваду. Пра гэта Свабодзе сказаў дырэктар «Менскводаканалу» Алег Аўруцін.
Беларусь і МВФ не плянуюць абмяркоўваць пытаньне пра новую крэдытную праграму падчас місіі фонду, якая будзе працаваць у Менску з 26 кастрычніка па 10 лістапада.
У Нацыянальным аэрапорце «Менск» днямі зьявілася табло адлёту-прылёту самалётаў на кітайскай мове. Абвесткі ў аэрапорце гучаць цяпер на расейскай, ангельскай і кітайскай мовах. Беларускай мовы ў аэрапорце не чуваць і не відаць.
Паводле высноваў Усясьветнага банку, Беларусь дамаглася ўражлівых посьпехаў у скарачэньні галечы.
Пакуль дзяржава разглядае прававы аспэкт крыптавалютаў, беларусы ўжо абвясьцілі аб запуску ўласнай — «бульбакойна». Раней за яго меркавалі запусьціць «крыпта-талер», але запуск адклалі ў чаканьні зьменаў у заканадаўстве.
З 1 лістапада будзе зроблены пераразьлік працоўных пэнсіяў у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў краіне. У выніку пэнсіі павялічацца ў сярэднім на 5%.
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў на пасяджэньні прэзыдыюму Савету міністраў паведаміў, што ўзровень намінальнага заробку пакуль застаецца ніжэйшы, чым прадугледжана плянам-графікам па выхаду да канца году на тысячу рублёў.
Канкрэтны памер рэальных даходаў за месяц Белстат не называе. Але называе памер рэальных даходаў за год: у 2016-м было 514,9 рубля пры сярэднім заробку 722,7 рубля.
Прэсавая служба кіраўніка дзяржавы паведаміла, што «у мэтах мінімізацыі ўмяшаньня кантралёраў у гаспадарчую дзейнасьць субʼектаў прадпрымальніцтва» Аляксандр Лукашэнка сёньня падпісаў указ № 376 «Аб мерах па ўдасканаленьні кантрольнай (нагляднай) дзейнасьці».
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў па-ранейшаму зьніжаюцца. У студзені-жніўні гэты паказчык скараціўся на 0,1% да аналягічнага пэрыяду 2016 году
Да 2020 году ў Беларусі зьбіраюцца адрамантаваць і рэканструяваць ня меней за 7 тысяч кілямэтраў мясцовых дарог і 2809 пагонных мэтраў мастоў і пуцеправодаў.
Польшча адмаўляецца ад доступу да элястычнай крэдытнай лініі МВФ, адчыненай для Варшавы пасьля фінансавага крызысу 2008 году. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер, міністар разьвіцьця і фінансаў Матэвуш Маравецкі.
За мінулы год у такім адпачынку пабывалі толькі тры з паловай тысячы беларусаў — мужчыны склалі толькі 1,2% ад тых, хто быў у дэкрэтным адпачынку.
У мінулы раз мараторый на рост падаткаў і ўвядзеньне новых абяцаў беларусам Аляксандар Лукашэнка ў перадвыбарчай праграме 2015 году.
«Гэтая ідэя была разгледжаная на ўзроўні экспэртаў. На мой погляд, яна не заслугоўвае ўвагі. І далей ніяк ня будзе разьвівацца».
Банк разьвіцьця Беларусі і Сусьветны банк падпісалі пагадненьне аб пазыцы 60 мільёнаў даляраў ЗША для рэалізацыі новага праекту «Пашырэньне доступу да фінансаваньня мікра, — малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь».
Каля сотні подпісаў жыхароў Магілёва ўжо сабрана пад зваротам да абласных уладаў з патрабаваньнем адмовіцца ад будаўніцтва кітайскага заводу фаервэркаў, паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў.
Жыхары Асмалоўкі маюць намер юрыдычна аформіць мясцовае самакіраваньне, паведаміў адзін з жыхароў, актывіст ініцыятывы за захаваньне першаснага аблічча раёну Андрэй Эзерын.
А квоты на вінныя асаблівыя напоі павысілі больш як удвая.
Без пасьведчаньня індывідуальнага прадпрымальніка ўжо можна займацца 30 відамі дзейнасьці. Але тады ёсьць рызыка застацца бяз пэнсіяў, аплаты бальнічных.
Расея забараніла з 16 кастрычніка ўвоз таматаў з шэрагу краінаў Азіі і Афрыкі, якія трапляюць на расейскі рынак праз тэрыторыю Беларусі.
Паводле дасьледаваньня Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі, каля 50% насельніцтва краіны зьяўляецца прыхільнікамі ядзернай энэргетыкі, траціна ўсё яшчэ ня можа вызначыцца і каля пятай часткі ўсяго насельніцтва Беларусі (22%) лічацца яе заўзятымі праціўнікамі.
Расейскі бок дагэтуль ня зьняў забароны пастаўляць харч з 24 беларускіх прадпрыемстваў.
Прагнозы беларускіх уладаў усё роўна больш аптымістычныя за прагнозы МВФ.
«Ён сапраўды ёсьць, вось я яго бачу, 13 старонак. Хацеў бы даведацца, хто аўтар. Ніхто ня ведае».
У Крычаве кіраўніцтва Цэнтру творчасьці дзяцей і моладзі «Крэчут» вінавацяць у крадзяжы. Паводле сьледзтва, дырэктарка і яе намесьніца за два гады «незаконна завалодалі і выкарысталі на ўласны одум грашовыя сродкі дзяржаўных устаноў адукацыі на суму больш за 6000 рублёў».
У склад Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва трапіў, сярод іншых, эканаміст і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Яраслаў Раманчук. Але пра гэта ён даведаўся толькі ад карэспандэнта Свабоды.
Старшыня рады цяпер Турчын, ягоны намесьнік — Тапузідзіс. Таксама ў радзе Раманчук, Румас, Шакуцін, Янчэўскі і іншыя.
«Гэтая навіна проста з галіны розыгрышаў, як мне здаецца. На такую афэру органы ўлады проста ня могуць пайсьці, бо атрымліваецца форменнае вымаганьне».
У 2011 годзе Беларусь не атрымала прамой грашовай падтрымкі ад Расеі, у 2012-м — 0,11 млн даляраў, у 2013-м — 1,47 млн, у 2014-м — 2,5 млн, у 2015-м — 2,97 млн.
Упраўленьне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях забараніла ўвоз на тэрыторыю Расеі ялавічыны, вырабленай, паводле дакумэнтаў, на прадпрыемстве «ЭкспартАльфаГруп».
У маніфэстацыях пратэсту ў гэты аўторак узялі ўдзел больш за 400 000 дзяржаўных службоўцаў.
Загрузіць яшчэ