З 1 лістапада будзе зроблены пераразьлік працоўных пэнсіяў у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў краіне. У выніку пэнсіі павялічацца ў сярэднім на 5%.
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў на пасяджэньні прэзыдыюму Савету міністраў паведаміў, што ўзровень намінальнага заробку пакуль застаецца ніжэйшы, чым прадугледжана плянам-графікам па выхаду да канца году на тысячу рублёў.
Канкрэтны памер рэальных даходаў за месяц Белстат не называе. Але называе памер рэальных даходаў за год: у 2016-м было 514,9 рубля пры сярэднім заробку 722,7 рубля.
Прэсавая служба кіраўніка дзяржавы паведаміла, што «у мэтах мінімізацыі ўмяшаньня кантралёраў у гаспадарчую дзейнасьць субʼектаў прадпрымальніцтва» Аляксандр Лукашэнка сёньня падпісаў указ № 376 «Аб мерах па ўдасканаленьні кантрольнай (нагляднай) дзейнасьці».
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў па-ранейшаму зьніжаюцца. У студзені-жніўні гэты паказчык скараціўся на 0,1% да аналягічнага пэрыяду 2016 году
Да 2020 году ў Беларусі зьбіраюцца адрамантаваць і рэканструяваць ня меней за 7 тысяч кілямэтраў мясцовых дарог і 2809 пагонных мэтраў мастоў і пуцеправодаў.
Польшча адмаўляецца ад доступу да элястычнай крэдытнай лініі МВФ, адчыненай для Варшавы пасьля фінансавага крызысу 2008 году. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер, міністар разьвіцьця і фінансаў Матэвуш Маравецкі.
За мінулы год у такім адпачынку пабывалі толькі тры з паловай тысячы беларусаў — мужчыны склалі толькі 1,2% ад тых, хто быў у дэкрэтным адпачынку.
У мінулы раз мараторый на рост падаткаў і ўвядзеньне новых абяцаў беларусам Аляксандар Лукашэнка ў перадвыбарчай праграме 2015 году.
«Гэтая ідэя была разгледжаная на ўзроўні экспэртаў. На мой погляд, яна не заслугоўвае ўвагі. І далей ніяк ня будзе разьвівацца».
Банк разьвіцьця Беларусі і Сусьветны банк падпісалі пагадненьне аб пазыцы 60 мільёнаў даляраў ЗША для рэалізацыі новага праекту «Пашырэньне доступу да фінансаваньня мікра, — малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь».
Каля сотні подпісаў жыхароў Магілёва ўжо сабрана пад зваротам да абласных уладаў з патрабаваньнем адмовіцца ад будаўніцтва кітайскага заводу фаервэркаў, паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў.
Жыхары Асмалоўкі маюць намер юрыдычна аформіць мясцовае самакіраваньне, паведаміў адзін з жыхароў, актывіст ініцыятывы за захаваньне першаснага аблічча раёну Андрэй Эзерын.
А квоты на вінныя асаблівыя напоі павысілі больш як удвая.
Без пасьведчаньня індывідуальнага прадпрымальніка ўжо можна займацца 30 відамі дзейнасьці. Але тады ёсьць рызыка застацца бяз пэнсіяў, аплаты бальнічных.
Расея забараніла з 16 кастрычніка ўвоз таматаў з шэрагу краінаў Азіі і Афрыкі, якія трапляюць на расейскі рынак праз тэрыторыю Беларусі.
Паводле дасьледаваньня Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі, каля 50% насельніцтва краіны зьяўляецца прыхільнікамі ядзернай энэргетыкі, траціна ўсё яшчэ ня можа вызначыцца і каля пятай часткі ўсяго насельніцтва Беларусі (22%) лічацца яе заўзятымі праціўнікамі.
Расейскі бок дагэтуль ня зьняў забароны пастаўляць харч з 24 беларускіх прадпрыемстваў.
Прагнозы беларускіх уладаў усё роўна больш аптымістычныя за прагнозы МВФ.
«Ён сапраўды ёсьць, вось я яго бачу, 13 старонак. Хацеў бы даведацца, хто аўтар. Ніхто ня ведае».
У Крычаве кіраўніцтва Цэнтру творчасьці дзяцей і моладзі «Крэчут» вінавацяць у крадзяжы. Паводле сьледзтва, дырэктарка і яе намесьніца за два гады «незаконна завалодалі і выкарысталі на ўласны одум грашовыя сродкі дзяржаўных устаноў адукацыі на суму больш за 6000 рублёў».
У склад Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва трапіў, сярод іншых, эканаміст і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Яраслаў Раманчук. Але пра гэта ён даведаўся толькі ад карэспандэнта Свабоды.
Старшыня рады цяпер Турчын, ягоны намесьнік — Тапузідзіс. Таксама ў радзе Раманчук, Румас, Шакуцін, Янчэўскі і іншыя.
«Гэтая навіна проста з галіны розыгрышаў, як мне здаецца. На такую афэру органы ўлады проста ня могуць пайсьці, бо атрымліваецца форменнае вымаганьне».
У 2011 годзе Беларусь не атрымала прамой грашовай падтрымкі ад Расеі, у 2012-м — 0,11 млн даляраў, у 2013-м — 1,47 млн, у 2014-м — 2,5 млн, у 2015-м — 2,97 млн.
Упраўленьне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях забараніла ўвоз на тэрыторыю Расеі ялавічыны, вырабленай, паводле дакумэнтаў, на прадпрыемстве «ЭкспартАльфаГруп».
У маніфэстацыях пратэсту ў гэты аўторак узялі ўдзел больш за 400 000 дзяржаўных службоўцаў.
Канкрэтная сума не называецца: прынамсі 10 млн даляраў дае Эўразьвяз на праграмы мясцовага разьвіцьця, Расея дае на сацыяльнае прадпрымальніцтва і ўдзел жанчынаў у ім 2 млн даляраў, таксама да праграмы могуць далучыцца беларускія ўлады.
Папярэдняя праграма па разьвіцьці і ўтрыманьня дарог Беларусі ацэньвалася ў 6,852 млрд даляраў . Яна была спыненая да завяршэньня, цяпер прынятая новая праграма на 2,87 млрд даляраў.
Першая тэставая паездка двухпавярховага электравіка без пасажыраў адбылася 10 кастрычніка — цягнік прыбыў на станцыю «Менск-Пасажырскі» а 6:10, ад'ехаў а 8:10.
Беларусь і Расея паспрабуюць урэгуляваць пастаўкі беларускага цукру на расейскі рынак на пляцоўцы Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЭЭК). Раней расейскае міністэрства сельскай гаспадаркі прапанавала ўвесьці абмежаваньні на пастаўкі беларускага цукру на расейскі рынак для абароны сваіх вытворцаў.
Зьмененая мера стрыманьня дырэктару ААТ «Таксі Алмаз 7788». Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова.
«108 мільёнаў даляраў запазычанасьць перад кампаніяй „Белзамежбуд“, і вось два дамы, што будуюцца, даюць яшчэ пяць мільёнаў даляраў. Таму фінансавае становішча складанае. Тым ня менш, разумеючы сытуацыю, разумеючы адносіны паміж нашымі краінамі, мы працягваем будаўніцтва».
Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы атрымаў амэрыканскі эканаміст Рычард Талер.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі выявіў, што страты дзяржаўных банкаў ад эквайрынгу — выкарыстаньня аплатных тэрміналаў для картак — вышэйшыя за прыбыткі. Нацбанку і Мінгандлю КДК прапанаваў «прыняць меры».
У Клічаве прайшоў абласны фэстываль-кірмаш «Дажынкі». Мясцовыя ўлады не скарысталіся нагодай, каб прыбраць з цэнтральнай плошчы помнік Леніну. Яго перанесьлі на ўскраек пляцу і зрабілі меншым пастамэнт. Пасярэдзіне ж плошчы паставілі скульптурную кампазыцыю «Рог дастатку».
Газэта The Wall Street Journal паведаміла, што расейскія хакеры атрымалі доступ да файлаў амэрыканскага Агенцтва нацыянальнай бясьпекі дзякуючы антывірусу «Лябараторыі Касьперскага».
У Гомлі мясцовыя ўлады зьбіраюцца ўсталяваць чатыры сыстэмы відэаназіраньня на агульную суму 757 тысяч рублёў, або 390 тысяч даляраў у эквіваленце.
Артыкул з такім загалоўкам вядучая амэрыканская газэта апублікавала напярэдадні.
Памер золатавалютных рэзэрваў (ЗВР) Беларусі паводле стану на 1 кастрычніка склаў 7 мільярдаў 266 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк.
За кошт паліва для палёту на верталёце зь Менску да Слуцку можна было б набыць прыкладна 12,5 тон кукурузы, ці 10 тон пшаніцы.
«Там, дзе павінны быць травы, вы пасеялі кукурузу, і па калена вада. Вакол нізіна, вада нікуды ня сыдзе ўжо».
Каля Зэльвы будуюць ветрапарк, які можа забясьпечыць электраэнэргіяй увесь раён. Ягоная праектная магутнасьць складае 5 мегават. Побач зь вёскай Холстава ўжо ўзьведзеныя два ветракі, усяго плянуецца пабудаваць шэсьць такіх.
Сваёй мэтай яны называюць эканамічнае разьвіцьцё Беларусі «крыху іншым шляхам, чым той, якім нам прапануюць надзьмутыя ад адчуваньня ўласнай значнасьці ўрадавыя чыноўнікі ў гарнітурах».
Ва ўрадзе паабяцалі, што пасьля запуску АЭС тарыфы на электраэнэргію зьнізяцца.
Збор на фiнансаваньне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год вернуты 15,2 тысячы грамадзянаў. Агулам гэта 4,5 мільёна рублёў.
Эўрапарлямэнт зацьвердзіў рашэньне аб стварэньні Эўрапейскай пракуратуры.
Урад Літвы скептычна ставіцца да абяцаньняў Беларусі прадставіць Эўракамісіі вынікі стрэс-тэстаў Астравецкай АЭС і адзначае, што без адказаў застаюцца многія пытаньні бясьпекі.
Многія гамельчукі, якія прыйшлі 4 кастрычніка а 18-й гадзіне да школы № 26, са зьдзіўленьнем чыталі абвестку ў акне навучальнай установы: адміністрацыя Цэнтральнага раёну адмяняе прэзэнтацыю праекту забудовы зялёнай зоны на рагу вуліц Савецкай і Кожара.
Улады не павінны дыктаваць зьверху, што і дзе будаваць. Гараджане павінны стаць паўнапраўнымі ўдзельнікамі прыняцьця рашэньняў аб разьвіцьці гарадзкіх тэрыторый. Грамадзкія слуханьні трэба праводзіць не фармальна і на самай раньняй стадыі праекту. З Закону аб зямлі трэба прыбраць тэрміны «генплян», «ПДП», «дзяржаўныя патрэбы». Свабода з дапамогай экспэртаў вызначыла 5 першачарговых крокаў, як змагацца з ушчыльненьнем.
Загрузіць яшчэ