У Навабеліцкім раёне Гомеля вуліца Валадарскага месьціцца за чыгункай на Чарнігаў. Тут гэткі «бальшавіцкі куток» у прыватным сэктары — тры вуліцы Луначарскага, Бабушкіна, Валадарскага з двума завулкамі, Сьвярдлова зь пяцьцю завулкамі і праездамі.
Ад сёньняшняга дня Мінгандлю стала Міністэрствам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Чаму беларусы масава здаюць валюту?
Інфармацыя, што пагадненьне аб зьмене формулы цаны на расейскі газ для Беларусі дасягнута, не адпавядае рэчаіснасьці.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця зацьвердзіў новую чатырохгадовую стратэгію для Беларусі, у якой вызначыў інвэстыцыйныя прыярытэты банка ў краіне.
Карэспандэнт Свабоды наведаў літоўскі горад энэргетыкаў — Вісагінас, дзе людзі працуюць над тым, каб спыніць эксплюатацыю АЭС
Аб’ём сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у студзені-чэрвені 2016 году скараціўся на 7% да аналягічнага пэрыяду 2015 году.
Фонд мае намер рабіць доўгатэрміновыя інвэстыцыі ў беларускія кампаніі ў сфэрах IT, тавараў штодзённага попыту з экспартным патэнцыялам, а таксама ў кампаніі розьнічнага гандлю. Плянуецца інвэставаць па 3-10 млн даляраў у 5-8 кампаніяў.
У кітайскім Ханчжоў завяршыўся саміт «Вялікай дваццаткі».
У мястэчку Крыніца на поўдні Польшчы пачынаецца Эканамічны форум, які называюць «усходнеэўрапейскім Давосам».
Згодна зь бюлетэнем Белстату «Асноўныя паказьнікі дзейнасьці арганізацыяў дзяржаўнага сэктару за студзень-чэрвень 2016 году», 21,5% арганізацыяў дзяржаўнай уласнасьці і з доляй дзяржаўнай уласнасьці нясуць страты.
Да 31 жніўня 2017 году скасаваныя мытныя пошліны на ўвоз электрамабіляў у краіны Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і старшыня КНР Сі Цьзіньпін афіцыйна перадалі сёньня генэральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну дакумэнты аб ратыфікацыі дзьвюма краінамі Парыскага пагадненьня па клімаце.
Расея ня будзе павялічваць паставак нафты ў Беларусь да таго часу, пакуль беларускі бок не пагасіць доўг за газ. Пра гэта заявіў віцэ-прэмʼер РФ Аркадзь Дварковіч.
Расея не абмяркоўвае магчымасьці будаўніцтва газаправода па дне Чорнага мора праз Баўгарыю, заявіў міністар энэргетыкі РФ Аляксандар Новак.
Сёньня на Берасьцейшчыне каля 400 прадпрыемстваў з замежным капіталам. Чыноўнікі рапартуюць пра прыток інвэстараў, але пляны аблвыканкаму, якія прымаюцца на кожны год, ніколі не выконваюцца.
Выпадкі афрыканскай чумы сьвіней зафіксаваныя сёлета ва ўсіх краінах-суседках Беларусі. Тым часам на Берасьцейшчыне ў некаторых вёсках людзі масава забіваюць сьвіней на ўласных падворках.
З 1 верасьня ў касах гарадзенскага чыгуначнага вакзалу прадаюць квіткі на цягнік «Горадня — Кракаў».
Праект нарматыўнага акту пра бязьвізавы рэжым для рэзыдэнтаў краінаў, якія актыўна інвэстуюць у Беларусь, знаходзіцца на разглядзе Ў Савеце міністраў.
Дырэкцыя Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» мае сурʼёзныя фінансавыя цяжкасьці і тэрмінова шукае спонсараў.
Наколькі небясьпечным зьяўляецца даўгавы цяжар краіны, ці здолее Беларусь выплачваць даўгі, не зьвяртаючыся па зьнешнія пазыкі?
Прамаўляючы ў менскай школе-інтэрнаце № 13 для дзяцей з парушэньнямі слыху, Аляксандар Лукашэнка прапанаваў «за нейкі час» падняць заробкі настаўнікам прынамсі на чвэрць.
Ад сёньняшняга дня страцілі сілу пастановы Саўміну 2011 году, якія абмяжоўвалі правоз аўтамабільнага паліва за межы Беларусі.
Чаму ЗША і ЭЗ ня могуць прыйсьці да згоды наконт Трансатлянтычнага гандлёвага партнэрства?
Дыскусія паміж кіраўніком Парку высокіх тэхналёгій Валерам Цапкалам і генэральным пракурорам Аляксандрам Канюком — адлюстраваньне розных падыходаў ва ўладзе да прадпрымальніцтва.
У чым мэта і якія магчымыя наступствы ўзмацненьня кантролю за безнаяўнымі грашовымі апэрацыямі грамадзянаў?
Зьнешні дзяржаўны доўг паводле стану на 1 жніўня 2016 году склаў 13,3 млрд даляраў ЗША, павялічыўшыся ад пачатку году на 847 мільёнаў даляраў ЗША (з улікам курсавых розьніц), альбо на 6,8%.
Ад 31 жніўня «Рассельгаснагляд» прыпыніў пастаўкі прадукцыі ў Расею зь яшчэ двух беларускіх прадпрыемстваў — «Лепельскага малочна-кансэрвавага камбінату» і «Бярозаўскага сыраробнага камбінату».
Францыя хоча спыніць перамовы па дамове паміж ЗША і ЭЗ аб Трансатлянтычным гандлёвым і інвэстыцыйным партнэрстве.
Чаму працягваюць расьці праблемныя актывы беларускіх банкаў?
Згодна з указам № 322 «Аб наданьні безнаяўных жыльлёвых субсыдыяў», які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 29 жніўня, з 1 кастрычніка небагатым беларусам будзе давацца грашовая дапамога для аплаты жыльлёва-камунальных паслугаў.
Закрыцьцё вясковых школ называюць аптымізацыяй. Ліквідаваныя навучальныя ўстановы былі беларускамоўнымі. Гэты аспэкт у камэнтарах дзяржаўных службоўцаў не закранаецца.
Да завяршэньня працы школьных базараў у Магілёве засталіся лічаныя дні.
Менск і Масква нібыта дамовіліся вырашыць канфлікт вакол газавых цэнаў. Што стаіць за новай формулай разьлікаў за газ?
Кандыдату ў дэпутаты ад кампаніі «Гавары праўду» па Рагачоўскай выбарчай акрузе № 45 Мікалаю Камароўскаму ўдалося патрапіць на прыём да міністра эканомікі Беларусі Ўладзімера Зіноўскага.
Указ № 318, паводле якога замежныя грамадзяне змогуць знаходзіцца бязь візаў на тэрыторыі Аўгустоўскага канала і прылеглых тэрыторыяў на працягу пяці дзён, зацікавіў турыстаў, чыноўнікаў, турапэратараў, уладальнікаў аграсядзібаў і патэнцыйных інвэстараў.
Невядомыя раней банкноты 1993 году выпуску зьявіліся на міжнародным аўкцыёне Stackʼs Bowers Galleries. Стартавая цана за набор з шасьці банкнотаў складала 6 тысяч даляраў.
Цяпер у разьліках ня будзе фігураваць даляр, а цана на газ зьнізіцца.
Як апавялі Свабодзе былыя працаўніцы «Белкельме», крызіс на прадпрыемстве ўжо даўно — часам на складах назапашваецца да 800% ад сярэднемясячнага абʼёму вытворчасьці.
Замежныя грамадзяне змогуць да пяці сутак знаходзіцца бязь візы ў спэцыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» і на прылеглых да яго тэрыторыях.
Свая валюта, адрозная ад расейскай сацыяльна-эканамічная палітыка, адсутнасьць прыватызацыі, траціна замежнага гандлю — з ЭЗ, палова — з РФ, штогадовы расейскі «грант».
Апошнім часам афіцыйныя асобы сталі настойліва цьвердзіць пра тое, што ў беларускай эканоміцы зьявіўся трэнд да паляпшэньня. Ці сапраўды беларуская эканоміка выходзіць з траекторыі падзеньня?
Паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыі кубанскіх фэрмэраў, якія ехалі на трактарах у Маскву, каб паскардзіцца прэзыдэнту Пуціну на карупцыю і рэйдэрскі захоп зямлі.
Старшыня сэйму Літвы Ларэта Граўжынене на сустрэчы з калегамі з балтыйскіх і паўночных краін выказала засьцярогі адносна Беларускай АЭС.
Кардоны і інструктаж паліцэйскіх праз кожныя 10 км — ці ўбачаць фэрмэры Пуціна?
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі зноў абвясьціла конкурсы па выбары інвэстараў для распрацоўкі двух радовішчаў нафты. Першы раз радовішчы выстаўляліся на аўкцыён у канцы сакавіка 2016 году.
Дзесяць буйных плацельшчыкаў Менска ў студзені-ліпені 2016 году заплацілі ў бюджэт 30,7% кансалідаваных даходаў горада.
Калюмбія выпусьціла ў абарачэньне банкноты з выявай знакамітага пісьменьніка Габрыэля Гарсія Маркеса.
У Сусьветнай гандлёвай арганізацыі заявілі, што расейскае эмбарга парушае правілы арганізацыі і носіць дыскрымінацыйны характар.
Як паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба, да збору бахчавых на палях прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі прыступілі 19 жніўня.
Загрузіць яшчэ