Чаму працягваюць расьці праблемныя актывы беларускіх банкаў?
Згодна з указам № 322 «Аб наданьні безнаяўных жыльлёвых субсыдыяў», які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 29 жніўня, з 1 кастрычніка небагатым беларусам будзе давацца грашовая дапамога для аплаты жыльлёва-камунальных паслугаў.
Закрыцьцё вясковых школ называюць аптымізацыяй. Ліквідаваныя навучальныя ўстановы былі беларускамоўнымі. Гэты аспэкт у камэнтарах дзяржаўных службоўцаў не закранаецца.
Да завяршэньня працы школьных базараў у Магілёве засталіся лічаныя дні.
Менск і Масква нібыта дамовіліся вырашыць канфлікт вакол газавых цэнаў. Што стаіць за новай формулай разьлікаў за газ?
Кандыдату ў дэпутаты ад кампаніі «Гавары праўду» па Рагачоўскай выбарчай акрузе № 45 Мікалаю Камароўскаму ўдалося патрапіць на прыём да міністра эканомікі Беларусі Ўладзімера Зіноўскага.
Указ № 318, паводле якога замежныя грамадзяне змогуць знаходзіцца бязь візаў на тэрыторыі Аўгустоўскага канала і прылеглых тэрыторыяў на працягу пяці дзён, зацікавіў турыстаў, чыноўнікаў, турапэратараў, уладальнікаў аграсядзібаў і патэнцыйных інвэстараў.
Невядомыя раней банкноты 1993 году выпуску зьявіліся на міжнародным аўкцыёне Stackʼs Bowers Galleries. Стартавая цана за набор з шасьці банкнотаў складала 6 тысяч даляраў.
Цяпер у разьліках ня будзе фігураваць даляр, а цана на газ зьнізіцца.
Як апавялі Свабодзе былыя працаўніцы «Белкельме», крызіс на прадпрыемстве ўжо даўно — часам на складах назапашваецца да 800% ад сярэднемясячнага абʼёму вытворчасьці.
Замежныя грамадзяне змогуць да пяці сутак знаходзіцца бязь візы ў спэцыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» і на прылеглых да яго тэрыторыях.
Свая валюта, адрозная ад расейскай сацыяльна-эканамічная палітыка, адсутнасьць прыватызацыі, траціна замежнага гандлю — з ЭЗ, палова — з РФ, штогадовы расейскі «грант».
Апошнім часам афіцыйныя асобы сталі настойліва цьвердзіць пра тое, што ў беларускай эканоміцы зьявіўся трэнд да паляпшэньня. Ці сапраўды беларуская эканоміка выходзіць з траекторыі падзеньня?
Паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыі кубанскіх фэрмэраў, якія ехалі на трактарах у Маскву, каб паскардзіцца прэзыдэнту Пуціну на карупцыю і рэйдэрскі захоп зямлі.
Старшыня сэйму Літвы Ларэта Граўжынене на сустрэчы з калегамі з балтыйскіх і паўночных краін выказала засьцярогі адносна Беларускай АЭС.
Кардоны і інструктаж паліцэйскіх праз кожныя 10 км — ці ўбачаць фэрмэры Пуціна?
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі зноў абвясьціла конкурсы па выбары інвэстараў для распрацоўкі двух радовішчаў нафты. Першы раз радовішчы выстаўляліся на аўкцыён у канцы сакавіка 2016 году.
Дзесяць буйных плацельшчыкаў Менска ў студзені-ліпені 2016 году заплацілі ў бюджэт 30,7% кансалідаваных даходаў горада.
Калюмбія выпусьціла ў абарачэньне банкноты з выявай знакамітага пісьменьніка Габрыэля Гарсія Маркеса.
У Сусьветнай гандлёвай арганізацыі заявілі, што расейскае эмбарга парушае правілы арганізацыі і носіць дыскрымінацыйны характар.
Як паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба, да збору бахчавых на палях прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі прыступілі 19 жніўня.
У райцэнтры Сянно рыхтуюцца да Віцебскага абласнога фэстывалю-кірмашу «Дажынкі-2016». Галоўным абʼектам, якім мяркуюць парадаваць сеньненцаў, стаў парк Трох герояў.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў працягнуў на пяць гадоў мараторый на папраўкі ў Зямельны кодэкс, адкладаючы такім чынам магчымасць прыватызацыі або арэнды зямлі замежнікамі.
Рассельгаснагляд з 18 жніўня забараняе пастаўкі прадукцыі яшчэ з чатырох прадпрыемстваў Беларусі.
У вёсцы Сашыца Бярозаўскага раёну збылі больш за дзьве тысячы галоў сьвіней з фэрмы, якая належыць Бярозаўскаму камбікормаваму заводу.
Зь 17 жніўня стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі зьніжаецца на 2 працэнтныя пункты да 18% гадавых.
У першым паўгодзьдзі валютная выручка Беларусі скарацілася амаль на 3 мільярды даляраў у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Нацбанку.
У нацыянальнага авіяперавозчыка «Белавія» няма дазволу — і яна ў хуткім часе яго не атрымае — на ажыцьцяўленьне ўнутрырасейскіх рэйсаў у адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам РФ.
За студзень-чэрвень 2016 году ў рэальны сэктар эканомікі Менску (акрамя банкаў) замежныя інвэстары ўнесьлі 3,4 мільярда даляраў інвэстыцыяў.
Зь 15 жніўня кошт праезду па тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі павялічыцца ў сярэднім на 3-8%, у залежнасьці ад адлегласьці шляху і катэгорыі вагонаў, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.
Іран і Расея дамовіліся аб будаўніцтве на іранскай тэрыторыі дзьвюх новых АЭС, паведаміў журналістам прадстаўнік камітэту парлямэнту краіны па нацыянальнай абароне і зьнешняй палітыцы.
Праект прадухіленьня паўторнага выкарыстаньня састарэлых пэстыцыдаў на тэрыторыі былога СССР фінансуюць Эўразьвяз і ААН. Беларусі выдзелены грант у памеры паўмільёна эўра.
Ад 13 жніўня расейскае ведамства «Рассельгаснагляд» уводзіць абмежаваньні на пастаўку прадукцыі трох малочных заводаў Беларусі.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведамляе пра дысбалянс на рынку працы Беларусі:у краіне зашмат кіроўцаў і прадаўцоў, але бракуе лекараў, мэдсясьцёр і выхавацеляў. Аднак насамрэч попыт на працу пераўзыходзіць прапановы ўсіх відаў прафэсій.
Экспарт нафтапрадуктаў у Расею склаў 163,6 тысяч тон. Гэта на 56% менш параўнальна з аналягічным пэрыядам мінулага году. Ва Ўкраіну, наадварот, Беларусь на 64% павялічыла экспарт нафтапрадуктаў: за студзень-чэрвень іх рэалізавана звыш 2,2 млн тон.
У Беларусі ёсьць некалькі гаспадарак, дзе вырошчваюць «мармуровыя» пароды кароў. Але прадаваць жывёлу на мяса ім абсалютна нявыгадна. Амаль у два разы больш яны атрымаюць ад продажу каровы за мяжу ў якасьці племянной.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведаміў, што інфляцыя ў ліпені склала 0,4%. А ад пачатку году яна дасягнула 7,8%, пры заплянаваных урадам 12% на ўвесь 2016 год.
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ён далёкі ад папулізму — «проста павысіць заробак настаўнікам, і кропка».
У параўнаньні са студзенем індэкс ВУП павялічыўся на 1,9 п.п. і склаў па выніках шасьці месяцаў 97,5%. «Гэта менш, чым мы плянавалі ў сьнежні — 100,1%. Тым ня менш дынаміка станоўчая па выніках паўгодзьдзя», — сказаў прэмʼер-міністар.
Агулам ад 6 жніўня 2015 году на сьмецьцевых палігонах па ўсёй Расеі раздушана і спалена амаль 7,5 тысяч тон харчоў расьліннага і жывёльнага паходжаньня.
У Магілёве Сьвятое возера працягвае пакрывацца брудам. Трэці сэзон у ім забаронена купацца. Па берагах самага глыбокага вадаёму Магілёўшчыны ляжаць шкілеты чаек. На ачыстку возера ўлады ня маюць грошы.
5 жніўня кампанія Velcom запусьціла новы рэклямны відэаролік «Якасная сувязь і хуткасны інтэрнэт».
Беларусь працягне перамоўны працэс па ўступленьні ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА, WTO).
На ўсіх узроўнях чуваць, што мантажныя працы да заканчэньня разбору прыпыненыя, але пытаньняў ад гэтага меней ня стала. Свабода наведалася на Астравеччыну, каб пагаварыць зь мясцовымі жыхарамі.
За мінулы год у Расеі зьнішчылі больш за 7,5 тысяч тон санкцыйных прадуктаў. У асноўным зьнішчаліся яблыкі, грушы, пэрсікі, таматы, перац, баклажаны, клубніцы, апэльсіны, нектарыны, вінаград.
Гарадзенскі гарвыканкам падлічыў, што поўны камплект для дзяўчынкі малодшага школьнага ўзросту можа вагацца ад 250 да 550 рублёў. Для хлопчыка — ад 200 да 500. А насамрэч?
Нацыянальны банк Беларусі ад 17 жніўня зьніжае стаўку рэфінансаваньня — з 20% да 18%. Гэта ўжо чацьвёртае скарачэньне ад пачатку году.
Вялікабрытанія ня зможа пакінуць Эўразьвяз, пакуль ня выплаціць шматмільярдныя даўгі, паведамляе нямецкі штотыднёвік Wirtschaftswoche.
Нагодай для ўвядзеньня антыдэмпінгавага мыта стала скарга эўрапейскіх мэталюргаў, абураных штучным зьніжэньнем цэн на халоднакатаную сталь з боку канкурэнтаў. Санкцыі будуць дзейнічаць пяць гадоў.
Загрузіць яшчэ