Чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Беларусі з 21 па 30 чэрвеня.
8 чэрвеня ў Менску адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна.
Транспартныя сродкі плянуецца выпускаць і надалей, бо вытворчасьць гіраскутэраў падобная да вытворчасьці тэлевізараў.
Урад Вэнэсуэлы заявіў аб закупцы некалькіх тысяч тон харчаваньня, якое будзе разьмяркоўвацца праз грамадзкія рады.
Пытаньне наконт цаны на газ абмяркоўваўся ўчора падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі ў Менску, але кансэнсус бакам дасягнуць не атрымалася.
Нязгоду Расеі і Беларусі па цане на газ ня хочуць выносіць на найвышэйшы ўзровень.
У межах праграмы «Смакі Эўропы» палякі хочуць ствараць супольныя прадпрыемствы зь беларусамі і дзяліцца тэхналёгіямі, пра замяшчэньне беларускай прадукцыі не гавораць.
Дзеля чаго праводзіцца ІІІ форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі?
Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што Менск і Масква пакуль не прыйшлі да пэўных дамоўленасьцяў пра цану на расейскі газ для Беларусі.
Рассельгаснагляд затрымаў пяць аўтамабіляў з польскімі яблыкамі, якія спрабавалі ўвесьці ў Расею па дакумэнтах на піва.
У рэйтынгу, які ўлічвае ўнёсак у глябальнае разьвіцьцё і дабрабыт, Беларусь заняла 79 месца са 163 краінаў. Ніжэй за ўсіх суседзяў.
Некаторыя зьвярталі ўвагу, што ў выпадку аварыі Беларусь не ўтрымае радыеактыўныя ападкі ў сваіх межах. Літоўскі дэпутат адкрыта спытаў: «Ці вывучылі мы ўрокі Чарнобыля?»
Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы заклікаў, каб беларускія ўлады прывялі заканадаўства ў адпаведнасьць з канвэнцыяй № 29 МАП, якая забараняе прымусовую працу.
Дэлегацыя Эўрапейскага Зьвязу на чале з Томасам Майр-Гартынгам, кіраўнічым дырэктарам па пытаньнях Эўропы і Цэнтральнай Азіі ў Эўрапейскай службе зьнешняга дзеяньня, знаходзіцца з двухдзённым візытам у Беларусі. 7 чэрвеня яна пакідае Менск.
5 год таму ў Менску прайшла масавая акцыя пратэсту, якая адзіная скончылася часовай перамогай.
Больш як на 1,2 тысячы чалавек зьменшылася сёлета на Гомельшчыне колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў у параўнаньні зь леташнім.
За заменай шыльды стаіць неакрэсьленасьць межаў дзейнасьці, а гэта можа прывесьці да паўсюднага рэгуляваньня цэнаў, кажа экспэрт.
Паводле Генэральнай пракуратуры, у Віцебскай вобласьці выяўлены парушэньні пры арганізацыі грамадзкіх абмеркаваньняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці.
Адзін зь лідэраў пратэстнага руху прадпрымальнікаў Алесь Макаеў разам з Алесем Абрамовічам з Барысава зладзілі акцыю на рынку ў Баранавічах. Праз мэгафон актывісты заклікалі прадпрымальнікаў да аб’яднаньня.
3 чэрвеня кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Аляксандр Косінец даручыў Менскаму гарвыканкаму апэратыўна, на працягу 1-2 дзён, ліквідаваць недахопы ва ўтрыманьні набярэжнай Сьвіслачы ў Менску.
Адзіны антыманапольны орган — міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю — ствараецца на базе міністэрства гандлю Беларусі.
Холдынгам «Трайпл» стаў кіраваць 28-гадовы сын Юрыя Чыжа Сяргей.
Адміністрацыя ПМК звольніла дваіх братоў-мэліяратараў, якія разьмясьцілі ў сеціве свой відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі.
Ваўкавыская фірма таксі, у якой працуе былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, зьмяніла назву і працягвае працу.
Загналі на суботнік? Адпрацоўваеш разьмеркаваньне? Дырэктар школы папрасіў прапалоць калгасныя буракі? Гэта і ёсьць прымусовая праца.
У лютым даляр ЗША дарастаў у Беларусі да 22 тысяч, але паступова спаў да 19.
Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты зноў ня стала ўсталёўваць абмежаваньні на здабычу нафты краінамі-сябрамі.
Таму, хто не пасьпее, давядзецца ад 1 ліпеня апроч камунальных плацяжоў плаціць яшчэ і арэндную плату за кватэру.
Нерэгістраваныя крыніцы выкідаў двухвокісу таксычнай серы ўяўляюць сабой вугальныя электрастанцыі, мэталюргічныя камбінаты і нафтагазавыя радовішчы на Блізкім Усходзе, у Мэксыцы і ў Расеі.
Да адсяканьня чатырох нулёў ад беларускіх грошай застаўся месяц. Большасьць беларусаў перастане быць мільянэрамі. Свабода разважае, што ў гэтым добрага, а што — кепскага.
Якія вынікі саміту Эўразійскага эканамічнага саюзу, які адбыўся ў Астане?
Старшыня Савету рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч заклікаў Усясьветны банк падтрымаць беларускую пазыцыю ў дыялёгу зь Міжнародным валютным фондам. Ён назваў важнай тут ролю Ўсясьветнага банку.
Многія гамельчукі, каб выжыць, прадаюць на гарадзкіх вуліцах украінскія каўбасы, сала, сыры, а таксама гародніну, вопратку ды іншыя рэчы. На вуліцы апынуліся і многія прадпрымальнікі.
Пра гэта паведаміў міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэй Каўхута.
Найвялікшы сярод постсавецкіх краінаў заробак у лекараў у Эстоніі (1239 даляраў), найменшы — ва Ўкраіне(118 даляраў).
Праваабаронцы кажуць, што 44 тысячы чалавек у Беларусі жывуць у «сучасным рабстве».
Экспэрты лічаць, што сёньня лібэралы ва ўрадзе Беларусі або вымушаны хаваць свае погляды, або знаходзяцца на другасных ролях.
З аўтавакзалу «Ўсходні» на вуліцы Ванеева перастануць хадзіць прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя аўтобусы. Пляцоўка цяпер будзе выкарыстоўвацца для міжрэйсавага адстою.
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка адмяніў свой дэкрэт № 9 «Аб дадатковых мерах па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці» ад 7 сьнежня 2012 году.
Пра гэта заявіў намесьнік старшыні праўленьня газавага холдынгу Аляксандар Мядзьведзеў.
Польшча плянуе цалкам адмовіцца ад расейскага газу. Тэрмін дзеяньня бягучага кантракту — да 2022 году.
44,4% акцыяў ацанілі ў $1,8 млн. Шмат гэта ці мала?
«Улада пачынае дыялёг з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, калі тыя выходзяць на плошчу з пратэстам», — такую бачаньне сытуацыі выказалі ўдзельнікі Магілёўскага рэгіянальнага форуму прадпрымальнікаў, які арганізавала грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва».
У панядзелак, 30 траўня, у Менску пройдзе канфэрэнцыя, на якой абмяркуюць стан бізнэсу ў Беларусі, экспэрты выкажуць свае меркаваньні пра тое, што замінае разьвіцьцю прыватнай ініцыятывы.
У гістарычных будынках турмаў ў Рыме, Міляне і Нэапалі могуць быць разьмешчаныя гатэлі або кватэры. Атрыманыя сродкі плянуецца інвэставаць у будаўніцтва новых турмаў на ўскраінах.
Кампанія «Хёндэ Матор Камэрцыйныя Аўтамабілі Рус», афіцыйны дыстрыб’ютар камэрцыйнай тэхнікі Hyundai ў Расеі, атрымала статус афіцыйнага дыстрыб’ютара брэнда ў Беларусі.
Замежныя інвэстары ня лічаць прывабнымі ўкладаньні ў Расею, за мінулы тыдзень яны забралі з расейскіх фондаў $ 196 млн, максымальны паказьнік за апошнія тры чвэрці году.
Пытаньне пра зьніжку на газ для Беларусі не разглядаецца, цана павінна вызначацца ў рамках дзейнага кантракту, заявіў журналістам кіраўнік Мінэнэрга Расеі Аляксандр Новак.
У Беларусі практычна вычарпаныя рэзэрвы для нарошчваньня сацыяльных абавязаньняў, заявіў першы намесьнік міністра фінансаў Максім Ермаловіч. Ці можна чакаць у сувязі з гэтым сацыяльнага выбуху?
Міністар фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын сказаў журналістам, што падчас чарговай місіі МВФ беларускі бок будзе ініцыяваць абмеркаваньне пытаньня пра новую праграму.
Загрузіць яшчэ