Новаму топ-мэнэджэру «Беларусбанка» 67 гадоў, у банкаўскіх колах ён добра вядомы па працы ў кіроўных органах нямецкага «Камерцбанка» (другі банк у Нямеччыне па велічыні актываў).
Менчукам плянуюць дазволіць усталёўваць шлягбаумы на ўездах у двары шматпавярховых жылых дамоў.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs зьмяніла прагноз зьмены сувэрэннага рэйтынгу і рэйтынгу незабясьпечанага доўгу Беларусі з «нэгатыўнага» на «стабільны».
«Заходнія кампаніі разумеюць, што калі ісьці ў Беларусь, інвэставаць з прыцэлам на ўвесь рынак Мытнага зьвязу, а цяпер ужо і на ЭАЭС, то насамрэч гэта ня будзе працаваць так, як яны хочуць».
У звароце да калектыву фабрыкі «Спартак» у Гомелі Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што росту цэнаў у сувязі з дэнамінацыяй ня будзе.
Дзяржаўныя СМІ распаўсюдзілі 17 чэрвеня «Асноўныя палажэньні праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады». У праекце праграмы акрамя плянаў на наступную пяцігодку падводзяцца і вынікі мінулай.
Расея ня бачыць падставаў для прадстаўленьня зьніжкі на газ Беларусі, бакі працягваюць перамовы. Пра гэта заявіў віцэ-прэмʼер ураду Расеі Аркадзь Дварковіч.
Беларусь няпоўнасьцю разьлічылася з Расеяй за пастаўлены газ, таму пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь будуць скарочаныя.
Але назвы прадуктаў падпісаныя па-расейску.
Беларусбанк абвясьціў у газэце Financial Times, што шукае фінансавага дарадцу з добрай рэпутацыяй, каб правесьці прыватызацыю.
Аляксандар Лукашэнка выказаўся за тое, каб інвэстары вярнулі прададзеную калгасную маёмасьць.
Савет будзе сачыць за тым, каб банкі і іншыя крэдытна-фінансавыя арганізацыі працавалі належным чынам.
Беларускіх аматараў пайсьці на рыбу чакае непрыемны сюрпрыз: у гэтым сэзоне істотна вырасьлі кошты на яе лоўлю ў запаведных зонах.
Прадпрымальнікі Баранавічаў, якія працуюць у галіне арганізацыі вясельляў, канстатуюць, што бізнэс перажывае не найлепшыя часы. Людзі вучацца ашчаджаць на вясельлях.
Адміністрацыя Дзяржаўнай памежнай службы Украіны «пачала актыўны дыялёг з беларускімі калегамі па пытаньнях арганізацыі сэзоннага пропуску грамадзян Украіны для збору дзікарослых пладоў на тэрыторыі беларускага заказьніка «Альманскія балоты».
Міністэрства дарог і гарадзкога разьвіцьця Ірану паведаміла, што «ў бліжэйшыя дні» адбудзецца падпісаньне дамовы з авіякампаніяй Boeing.
Да якіх геапалітычных наступстваў можа прывесьці выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу? Які найбольш імаверны вынік рэфэрэндуму?
Закупленае за валютны крэдыт яшчэ ў 2011 годзе абсталяваньне «не падышло па памерах» і гадамі проста стаяла на птушкафабрыцы.
Пераважная большасьць гарадзенцаў лічаць, што цэны на харчы на рынках горада не адпавядаюць іх заробкам і пэнсіям.
У чым асаблівасьці справы былой сэнатаркі і дырэктаркі Віцебскай птушкафабрыкі Ганны Шарэйкі? Чым тлумачацца яе заявы, зробленыя пасьля вызваленьня?
Пра гэта сьведчаць афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Параўнальна з тым жа пэрыядам летась продаж беларускай прадукцыі за межы краіны сёлета склаў 81,6%.
Для пераносу заводу трэба 50 мільёнаў даляраў інвэстыцыяў. Зь некалькіх тысяч супрацоўнікаў на заводзе засталіся 90 чалавек.
Частку вуліцы «Праўды» перайменавалі ў гонар знакамітага мастака яшчэ ў сакавіку. Аднак шыльды памянялі толькі цяпер, прычым яны сталі беларускамоўныя.
Праз два тыдні ў абарачэньне фінансавай сыстэмы Беларусі паступяць купюры новага ўзору.
Ці можна надаць кантрольным органам Беларусі «чалавечы твар», як тое абяцае старшыня дзяржкантролю Беларусі Леанід Анфімаў?
Паглыбленьне эканамічнага крызісу і высокі ўзровень беспрацоўя можа прывесьці да рэзкага росту злачыннасьці ў Беларусі. Паводле вынікаў свайго дасьледаваньня, да такой высновы прыходзіць аналітык інстытуту BISS Аляксандар Аўтушка-Сікорскі.
Былы дырэктар Магілёўскага вагонабудаўнічага заводу падазраецца ў атрыманьні хабару ў 759 200 даляраў.
Цудоўнае вызваленьне проста ў судовай залі экс-дырэктара і экс-«сэнатара» Ганны Шарэйкі ставіць адразу некалькі пытаньняў як перад грамадзтвам, гэтак і перад дзяржавай.
«Саюзная дзяржава, ЭўрАзЭС — гэта слоўная мішура для манапалістаў, алігапалістаў, алігархаў», — лічаць экспэрты.
На форуме «разьвеюць ілюзіі, што ў прадпрымальнікаў усё добра», — абяцае арганізатар: будуць агучаныя праблемы ІП, пра якія «чулі далёка ня ўсе».
У Менску праходзіць выстава «Белагра-2016», якую на гэтым тыдні наведалі кіраўнікі Беларусі і Расеі. Адным з самых інавацыйных прадуктаў у экспазыцыі стаў электрабус — распрацоўка менскага «Белкамунмашу».
«Чарговае абдурваньне народа. Гэта ж у нас ужо чацьвёрты раз адбудзецца. А потым інфляцыя зноў усё праглыне, і давядзецца гэтыя капейкі выкідаць. Трэба спачатку наладзіць эканоміку».
Чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Беларусі з 21 па 30 чэрвеня.
8 чэрвеня ў Менску адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна.
Транспартныя сродкі плянуецца выпускаць і надалей, бо вытворчасьць гіраскутэраў падобная да вытворчасьці тэлевізараў.
Урад Вэнэсуэлы заявіў аб закупцы некалькіх тысяч тон харчаваньня, якое будзе разьмяркоўвацца праз грамадзкія рады.
Пытаньне наконт цаны на газ абмяркоўваўся ўчора падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі ў Менску, але кансэнсус бакам дасягнуць не атрымалася.
Нязгоду Расеі і Беларусі па цане на газ ня хочуць выносіць на найвышэйшы ўзровень.
У межах праграмы «Смакі Эўропы» палякі хочуць ствараць супольныя прадпрыемствы зь беларусамі і дзяліцца тэхналёгіямі, пра замяшчэньне беларускай прадукцыі не гавораць.
Дзеля чаго праводзіцца ІІІ форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі?
Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што Менск і Масква пакуль не прыйшлі да пэўных дамоўленасьцяў пра цану на расейскі газ для Беларусі.
Рассельгаснагляд затрымаў пяць аўтамабіляў з польскімі яблыкамі, якія спрабавалі ўвесьці ў Расею па дакумэнтах на піва.
У рэйтынгу, які ўлічвае ўнёсак у глябальнае разьвіцьцё і дабрабыт, Беларусь заняла 79 месца са 163 краінаў. Ніжэй за ўсіх суседзяў.
Некаторыя зьвярталі ўвагу, што ў выпадку аварыі Беларусь не ўтрымае радыеактыўныя ападкі ў сваіх межах. Літоўскі дэпутат адкрыта спытаў: «Ці вывучылі мы ўрокі Чарнобыля?»
Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы заклікаў, каб беларускія ўлады прывялі заканадаўства ў адпаведнасьць з канвэнцыяй № 29 МАП, якая забараняе прымусовую працу.
Дэлегацыя Эўрапейскага Зьвязу на чале з Томасам Майр-Гартынгам, кіраўнічым дырэктарам па пытаньнях Эўропы і Цэнтральнай Азіі ў Эўрапейскай службе зьнешняга дзеяньня, знаходзіцца з двухдзённым візытам у Беларусі. 7 чэрвеня яна пакідае Менск.
5 год таму ў Менску прайшла масавая акцыя пратэсту, якая адзіная скончылася часовай перамогай.
Больш як на 1,2 тысячы чалавек зьменшылася сёлета на Гомельшчыне колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў у параўнаньні зь леташнім.
За заменай шыльды стаіць неакрэсьленасьць межаў дзейнасьці, а гэта можа прывесьці да паўсюднага рэгуляваньня цэнаў, кажа экспэрт.
Паводле Генэральнай пракуратуры, у Віцебскай вобласьці выяўлены парушэньні пры арганізацыі грамадзкіх абмеркаваньняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці.
Загрузіць яшчэ