Пра гэта 24 траўня паведаміў начальнік упраўленьня сацыяльнага партнэрства і працоўных адносін Фэдэрацыі прафсаюзаў Максім Каршакевіч.
Наколькі можна верыць лічбам афіцыйнай статыстыкі наконт беспрацоўя? Чаму, паводле гэтых лічбаў, беспрацоўе расьце ў Беларусі самымі высокімі тэмпамі ў СНД?
Пакупнікоў на рынках у Горадні паболела, але гандаль не ажывіўся: самі гандляры скардзяцца, што прыбытак у іх ад колькасьці людзей не павялічваецца.
Міністар фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын распавёў, што памер магчымага скарачэньня бюджэту складзе каля 7% усіх выдаткаў бюджэту.
За два гады расейцы сталі атрымліваць на 40% меней зарплатаў у далярах. У Беларусі — толькі на чвэрць.
У сьпісе як гіганты кшталту «Беларуськалія», МАПІД-у і «Белтэлекама», так і невялікія адкрытыя акцыянэрныя таварыствы зь дзяржаўнай доляй. Агулам у фонд унясуць дадаткова 5,75 млн даляраў. Што гэта значыць, тлумачыць Яраслаў Раманчук.
Міністэрства фінансаў назвала дзясятку самых прыбытковых адкрытых акцыянэрных таварыстваў Беларусі за 2015 год.
На амэрыканскім гандлёвым партале amazon.com выстаўлены на продаж шэраг кніг нобэлеўскага ляўрэата Сьвятланы Алексіевіч.
Што азначае заява міністра энэргетыкі Расеі пра роўнадаходныя цэны на газ для Беларусі празь 9 гадоў?
Проста выкідаць стары ці зламаны апарат у сьметніцу нельга, гэта моцна шкодзіць прыродзе.
Ці захаваецца трэнд на паніжэньне, невядома. Яшчэ ў пачатку году барэль Brent каштаваў меней за 30 даляраў, цяпер пад 50.
Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што варта чакаць масавых звальненьняў на стратных заводах.
Камітэт выратаваньня прадпрымальніцтва прыняў рашэньне сабраць 50 тысяч подпісаў пад заявай пра адмену прэзыдэнцкага ўказу № 222.
Як жывецца ў Вэнэсуэле беларусам, якія працуюць там на сумесных будоўлях і прадпрыемствах? Ці не спынілася рэалізацыя праектаў беларуска-вэнэсуэльскага супрацоўніцтва?
У Беларусі доля рублёвых укладаў насельніцтва імкліва скарачаецца, а валютных — павялічваецца. Чым патлумачыць такі недавер да нацыянальнай валюты?
Ваўкавыскую фірму «Ніка-таксі 22222», у якой працуе былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, Міністэрства транспарту пазбаўляе ліцэнзіі.
Нацбанк апублікаваў дасьледаваньне, зь якога бачна, наколькі беларусы адчуваюць сябе бяднейшымі — толькі 10-15% ня маюць праблемаў зь ежай, адзеньнем і доўгатэрміновымі таварамі, як бытавая тэхніка.
Прэмʼер-міністар Андрэй Кабякоў заявіў, што Беларусь вяртаецца «на траекторыю эканамічнага росту», а «прамысловасьць рэальна ажыўляецца».
Беларусь «недаатрымала» за І квартал 2016 году каля 1 млрд даляраў ад экспарту нафты, нафтапрадуктаў і калійных угнаеньняў. Пры гэтым цэны на нафту расьлі, а бэнзін не даражэў. Як так?
Каб прэтэндаваць на вяртаньне падатку на даданую вартасьць па сыстэме «TaxFree» пасьля пакупак у Польшчы, неабходна будзе набыць тавару на 300 злотых (68 эўра).
Крыніца агенцтва сьцьвярджае, што гэтая публікацыя стала «апошняй кропляй»; Крамлю абяцалі звольніць аднаго рэдактара, але ўсьлед за ім сыходзяць і іншыя.
Два інваліды ў кітайскай правінцыі Хэбэй аб’ядналіся, каб палепшыць стан навакольнага асяродзьдзя ў ваколіцах сваёй вёскі.
Генэральны дырэктар РБК Мікалай Малібога тлумачыць звальненьне супрацоўнікаў немагчымасьцю «прыйсьці да адзінага меркаваньня па частцы важных пытаньняў».
Што азначае продаж акцыяў «Беларусбанку» — ці будуць усьлед за ім прададзеныя і іншыя банкі краіны?
Мінпрацы Расеі прапануе ўвесьці падатак на дармаедзтва.
Бюджэт Беларусі на 2016 год будзе скарочаны на 7–8% — амаль на месячны аб’ем выдаткаў.
Пра гэта паведамляецца сёньня на сайце выданьня. Apple названа самай дарагой маркай шосты раз запар.
Пасьля нараджэньня дзіцяці яго бацька будзе мець права на тыдзень аплачанага адпачынку. Урад Чэхіі сёньня прагаласаваў за адпаведны праект закону і накіраваў яго ў парлямэнт.
Якія стратэгічныя пэрспэктывы ў беларуска-туркмэнскага супрацоўніцтва на фоне падзеньня таваразвароту?
Беларуская АЭС выклікае напружаньне ў адносінах Беларусі і Літвы.
Пасьля таго, як фота гэтай пакупкі з супермаркету Maxima патрапіла ў сацыяльныя сеткі, сто тысяч карыстальнікаў паабяцалі на працягу трох дзён байкатаваць усе крамы ў Літве.
Чаму ўладам не ўдаецца стабілізаваць замежны гандаль, чаму працягваецца падзеньне?
У новых зьвестках «Панамскага дасье» згадваецца шэраг імёнаў зь Беларусі. Сярод «панамскіх імёнаў» ёсьць нават Аляксандар Лукашэнка (спалучэньне ў Беларусі нярэдкае). Але ёсьць і некалькі імёнаў ужо больш падобных да «тых».
Барысаўская міліцыя склала пратаколы ў дачыненьні да чатырох удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, які прайшоў ля ўваходу на стадыённы рынак 7 траўня з 15 да 16 гадзін.
У Баранавічах індывідуальны прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Мікола Чарнавус 8 траўня правёў адзіночны пікет супраць перасьледу прадпрымальнікаў у Крупках.
Такую заяву ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч зрабіла, выступаючы 8 траўня ў Менску на майстар-клясе «Прэс-клюбу Беларусь», прысьвечаным мастацтву рэпартажу.
Цяжка сказаць. Гэтага ня ведае нават гендырэктар МАГАТЭ.
Радые Свабода запытала ў мiнакоў на сталiчных вулiцах, на якую суму ў месяц яны могуць пражыць шчасьлiва.
Расея ўваходзіць у групу краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы з самымі вялікімі рызыкамі палітычнай нестабільнасьці.
Кампанія «Газпром трансгаз Беларусь», якой валодае «Газпром», падала пазоў у міжнародны арбітраж на беларускія абласныя газавыя структуры. Расея будзе судзіцца зь Беларусьсю!
Літоўскі партал 15min.lt здабыў копію дакумэнта «Ацэнка ўзьдзеяньня Астравецкай АЭС на навакольнае асяродзьдзе», які Міністэрства энэргетыкі Беларусі даслала сваім літоўскім калегам. Журналісты 15min.lt прааналізавалі гэты дакумэнт.
З 2012 году па 2016 цэны на асноўныя прадукты харчаваньня ў Беларусі расьлі ў беларускіх рублях і падалі ў даляравым эквіваленце. Адначасова падаў заробак беларусаў.
За красавік золатавалютных рэзэрваў стала больш на 37,1 млн даляраў, альбо на 0,9%.
Такое рашэньне прэзыдэнт Казахстану прыняў пасьля масавых пратэстаў супраць продажу зямлі замежнікам.
Да 1 лістапада 2017 году трэба ацаніць пакет акцыяў найбуйнейшага банка Беларусі і прыдумаць, каму той пакет прадаць.
Асноўная пагроза фінансавай стабільнасці Беларусі сёньня зьвязаная з рэалізацыяй назапашаных крэдытных рызык ва ўмовах пагаршэньня фінансавага становішча прадпрыемстваў і зьніжэньня дзелавой актыўнасьці, заяўляюць у Нацбанку.
Індэкс харчовых цэн у сярэднім на 10 працэнтаў ніжэйшы, чым летась.
Міністэрства аховы здароўя прыняло пастанову, якая тычыцца харчаваньня дашкольнікаў сасіскамі і варанымі каўбасамі.
З 5 траўня да 10 чэрвеня будуць прымаць працы ад удзельнікаў фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі aDNaK!
2 траўня ў сталіцы Расеі былі адмененыя адразу некалькі тралейбусных маршрутаў, у тым ліку на Цвярской вуліцы, Новым Арбаце і Бульварным кальцы.
Загрузіць яшчэ