Пасьля таго, як фота гэтай пакупкі з супермаркету Maxima патрапіла ў сацыяльныя сеткі, сто тысяч карыстальнікаў паабяцалі на працягу трох дзён байкатаваць усе крамы ў Літве.
Чаму ўладам не ўдаецца стабілізаваць замежны гандаль, чаму працягваецца падзеньне?
У новых зьвестках «Панамскага дасье» згадваецца шэраг імёнаў зь Беларусі. Сярод «панамскіх імёнаў» ёсьць нават Аляксандар Лукашэнка (спалучэньне ў Беларусі нярэдкае). Але ёсьць і некалькі імёнаў ужо больш падобных да «тых».
Барысаўская міліцыя склала пратаколы ў дачыненьні да чатырох удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, які прайшоў ля ўваходу на стадыённы рынак 7 траўня з 15 да 16 гадзін.
У Баранавічах індывідуальны прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Мікола Чарнавус 8 траўня правёў адзіночны пікет супраць перасьледу прадпрымальнікаў у Крупках.
Такую заяву ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч зрабіла, выступаючы 8 траўня ў Менску на майстар-клясе «Прэс-клюбу Беларусь», прысьвечаным мастацтву рэпартажу.
Цяжка сказаць. Гэтага ня ведае нават гендырэктар МАГАТЭ.
Радые Свабода запытала ў мiнакоў на сталiчных вулiцах, на якую суму ў месяц яны могуць пражыць шчасьлiва.
Расея ўваходзіць у групу краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы з самымі вялікімі рызыкамі палітычнай нестабільнасьці.
Кампанія «Газпром трансгаз Беларусь», якой валодае «Газпром», падала пазоў у міжнародны арбітраж на беларускія абласныя газавыя структуры. Расея будзе судзіцца зь Беларусьсю!
Літоўскі партал 15min.lt здабыў копію дакумэнта «Ацэнка ўзьдзеяньня Астравецкай АЭС на навакольнае асяродзьдзе», які Міністэрства энэргетыкі Беларусі даслала сваім літоўскім калегам. Журналісты 15min.lt прааналізавалі гэты дакумэнт.
З 2012 году па 2016 цэны на асноўныя прадукты харчаваньня ў Беларусі расьлі ў беларускіх рублях і падалі ў даляравым эквіваленце. Адначасова падаў заробак беларусаў.
За красавік золатавалютных рэзэрваў стала больш на 37,1 млн даляраў, альбо на 0,9%.
Такое рашэньне прэзыдэнт Казахстану прыняў пасьля масавых пратэстаў супраць продажу зямлі замежнікам.
Да 1 лістапада 2017 году трэба ацаніць пакет акцыяў найбуйнейшага банка Беларусі і прыдумаць, каму той пакет прадаць.
Асноўная пагроза фінансавай стабільнасці Беларусі сёньня зьвязаная з рэалізацыяй назапашаных крэдытных рызык ва ўмовах пагаршэньня фінансавага становішча прадпрыемстваў і зьніжэньня дзелавой актыўнасьці, заяўляюць у Нацбанку.
Індэкс харчовых цэн у сярэднім на 10 працэнтаў ніжэйшы, чым летась.
Міністэрства аховы здароўя прыняло пастанову, якая тычыцца харчаваньня дашкольнікаў сасіскамі і варанымі каўбасамі.
З 5 траўня да 10 чэрвеня будуць прымаць працы ад удзельнікаў фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі aDNaK!
2 траўня ў сталіцы Расеі былі адмененыя адразу некалькі тралейбусных маршрутаў, у тым ліку на Цвярской вуліцы, Новым Арбаце і Бульварным кальцы.
Эўрапейскі Цэнтральны банк абвясьціў у сераду, 4 траўня, што спыніць выпуск банкноты наміналам 500 эўра з канца 2018 году, піша Wall Street Journal.
«Газпром трансгаз Беларусь» падаў пазоў у беларускі Міжнародны арбітражны суд супраць беларускіх кампаніяў, якія недаплочваюць за газ. Што за кампаніі, не гаворыцца.
Раней Расея зьвярнулася ў Высокі суд Лёндану з патрабаваньнем спагнаць з Украіны запазычанасьць памерам трох мільярдаў даляраў.
Лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», былая прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Беларусі Тацяна Караткевіч 4 траўня сустрэлася зь міністрам працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марʼянай Шчоткінай.
Эканаміст Леў Марголін на просьбу Свабоды камэнтуе зварот кампаніі «Газпром трансгаз Беларусь» у Міжнародны арбітражны суд з пазовам супраць беларускіх кампаній.
У «Газпрам трансгаз Беларусь» падкрэсьлілі, што фірма "абараняе свае інтарэсы ў адпаведнасьці з умовамі заключаных дагавораў".
Вясковую краму прасьцей закрыць, чым утрымліваць: штомесячныя страты складаюць ад 5 да 7 мільёнаў на адзін абʼект.
На 1 траўня 2016 году пратэрмінаваная завінавачанасьць па зарплаце склала 80,9 млрд рублёў, што на 12,9 млрд рублёў больш, чым месяц таму.
Такі закон падпісаў Уладзімір Пуцін. Ён уступіў у сілу з моманту апублікаваньня.
За два апошнія месяцы курс даляра апусьціўся больш як на 2 тысячы беларускіх рублёў. 2 сакавіка даляр каштаваў 21 277 рублёў, а сёньня — 19 180.
Трэнэр беларускіх фрыстайлістаў Мікалай Казека напісаў заяву ў праваахоўныя органы з просьбай зьняць арышт зь ягонай кватэры ў так званым «доме Чыжа» ў Менску.
Міністэрства фінансаў Беларусі надрукавала афіцыйную справаздачу пра выкананьне бюджэту за першы квартал 2016 году.
Страх у галяндзкіх уладаў выклікаюць суседнія бэльгійскія і нямецкія АЭС.
Стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі зь 1 траўня зьніжаецца на 2 працэнтныя пункты да 22% гадавых.
У вёсках Крычаўскага раёну зачыняюцца крамы Белспажыўкаапэрацыі. Тавар вяскоўцам прывозяць аўталаўкамі з суседнягараёну. Крычаўскай раённай спажыўкаапэрацыі фармальна не існуе некалькі год.
Сайт праваабарончага цэнтру «Вясна» паведамляе, што ўвечары 29 красавіка былі затрыманыя ня менш за шасьцёра раварыстаў-удзельнікаў руху «Крытычная маса».
Ударнымі тэмпамі ідзе будоўля тэніснага цэнтру на беразе Цнянскага вадасховішча ў менскім мікрараёне Зялёны Луг. Лесу павалілі ўжо некалькі гектараў.
Але калі вы жывяце ў доме, пабудаваным раней за 2012 год з так званай «вэртыкальнай» разводкай, лічыльнік на батарэю вы не паставіце.
Новая расейска-фінская атамная станцыя «Ханхіківі-1» будуецца на паўночным захадзе краіны. Пратэсты там працягваюцца ад 26 красавіка.
Кіраўнік прадстаўніцтва Сусьветнага банку ў Рэспубліцы Беларусь Ян Чул Кім лічыць, што беларуская эканоміка мае ўсе неабходныя складнікі для выхаду з рэцэсіі.
Паводле прагнозу Сусьветнага банку, у 2016 годзе ВУП Беларусі зьнізіцца на 3% і яшчэ на 1% — у 2017-м.
Новую плятформу будуць разьвіваць пад брэндам voka.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, у зрыве ўрачыстага запуску ракеты ў сераду вінаваты «сам стартавы комплекс».
Пра гэта заявіў сёньня японскі саветнік-пасланьнік Такура Фору, выступаючы ў беларускім пасольстве ў Маскве.
Грамадзкае абʼяднаньне «Пэрспэктыва» знайшло памяшканьне для чарговага прадпрымальніцкага форуму «Прадпрымальніцтва і дзяржава: дыялёг па ўмацаваньні і разьвіцьці даверу».
Свабода ўзяла камэнтар у прадстаўніка ААТ «Мілкавіта» ў Хойніках наконт публікацыі агенцтва АР аб перавышэньні радыяцыйных нормаў у малацэ, якое паступае ім на перапрацоўку.
Карэспандэнты агенцтва Аssociated Press знайшлі на ўскраіне чарнобыльскай зоны адчужэньня ў Беларусі фэрму, якая вырабляе і прадае радыеактыўнае малако.
Міністар эканомікі Літвы Эвалдас Густас афіцыйна прапанаваў уладам Казахстану далучыцца да праекту кантэйнэрнага цягніка «Вікінг», у якім удзельнічае і Беларусь, каб працягнуць маршрут аж у Кітай.
24 красавіка ў Грамадзкай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага беларусы Нью-Ёрку адзначылі 30-ці годзьдзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Імпрэзу ладзіла моладзь Бруклінскага аддзела БАЗА.
Загрузіць яшчэ